• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛУНІНЁЦКІ РАЁН На У Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 14.8.1979). Пл. 2,8 тыс. км2. Нас. 82,9 тыс. чал. (1998), гарадскога 47,8%. Сярэдняя шчыльн. 30 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Лунінец. Уваходзяць рабочы пас. Мікашэвічы, 80 сельскіх нас. пункгаў; 11 сельсаветаў: Багданаў-скі, Бастынскі, Вулькаўскі, Гарадоцкі, Дварэцкі, Дзятлавіцкі, Лахвенскі, Лу-нінскі, Радзігераўскі, Сінкевіцкі, Чуча-віцкі; Мікашэвіцкі пасялковы Савет. Раён пацярпеў ад аварыі на Чарно-быльскай АЭС, 88% нас. пражываюць на тэрыторыі, забруджанай радыенуклі-дамі.
    Тэр. раёна размешчана ў межах Прыпяцка-га Палесся. Паверхня нізінная, нахілена ў бок даліны р. Прыпяць. 70% тэрыторыі — ніжэй за 140 м, найвыш. пункт 150 м (за 6 км на Пд ад в. Малыя Чучавічы). Карысныя выкап-ні: граніт (буд. камень), пясок, гліна, суглі-нак, каалін, торф, сапрапель. Сярэдняя т-ра студз. -5,5 °C, ліп. 18,3 °C. Ападкаў 615 мм за год. Вегетац. перыяд 197 сут. Найб. рэкі — Прыпяць з прытокамі Случ (з Валхвой), Лань, Смердзь, Цна, Бобрык. Азёры: Белае, Чорнае, Вулька Вадасховішчы Велута і Со-бельскае. Найб. меліярац. каналы: Валчанскі, Вулькаўскі, Глухая Лань, Лунінецкі. Мікашэ-віцкі канал, Сітнінкі. Пераважаюць глебы тарфяна-балотныя (35,5%), дзярновыя і дзяр-нова-карбанатныя забалочаныя (24,4%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (24,3%). Пад лесам 40% тэрыторыі, з іх 19% — штуч-ныя насаджэнні. Пераважаюць лясы хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя; трапляюцца яло-выя, дубовыя, грабавыя, ясянёвыя. На ПнУ і 3 — суцэльны лясны масіў. Пад балотам 14,6% тэрыторыі, з іх асушана 78,1 тыс. га. Найб. балотны масіў Грычын. Заказнікі рэсп. значэння: біял. — Борскі (частка), Вусце Ла-ні, Лунінскі, Нізоўе Случы\ ландшафтны — Белае; мясцовыя гідралагічныя заказнікі Дзятлавічы, Ліпскае, Флярова-Грамада, час-тка Ястрабель. Помнік прыроды рэсп. зна-чэння — 2 дубы (400 гадоў) у в. Кажан-Гара-док.
    Агульная пл. с.-г. угоддзяў 91,5 тыс. га, з іх асушаных 63,3 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 19 калгасаў, 2 саўгасы, 13 фермерскіх гаспадарак. Асн. кірунак сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжа-выя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (буд. камень, зборны жалезабетон, Мікашэ-віцкі каменеапрацоўчы завод — абліцо-вачныя пліты), харч., хім. (з-д «Палі-мер» у в. Сінкевічы), дрэваапрацоўчай, лесанарыхтоўчай (AT «Лунінецлес») і лясной прам-сці; Палеская доследна-меліярац. станцыя ў пас. Палескі. Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Брэст—Гомель і Рыга— Львоў, аўтада-рогі Гомель—Брэст, Лунінец—Пінск, Лунінец—Ганцавічы, Мікашэвічы—Са-лігорск. У раёне 29 сярэдніх, 13 база-вых, 2 пач., 6 муз., спарт. школы, шко-ла-сад, 3 навуч.-вытв. камбінаты, 2 СПТВ, 37 дашкольных устаноў, 40 да-моў кулыуры і клубаў, 46 б-к, 2 бальні-цы, скурна-венералагічны дыспансер, паліклініка, 11 амбулаторый, 26 фельч.-ак. пунктаў, Лахвенскі касцёватуберку-лёзны санаторый. Помнікі архітэктуры: цэрквы Пакроўская (1851) у в. Вял. Чу-чавічы, Праабражэнская (1823) у в. Дзятлавічы, Мікалаеўская (1818) у в. Кажан-Гарадок, Прачысценская (1880-я г.) у в. Лахва, Барысаглебская (1824) у в. Лунін, Георгіеўская (канец 17 — пач. 18 ст.) у в. Сінкевічы, Праабражэнская (1910) у в. Язвінкі, лазня (1905) у пас. Палескі. Выдаецца газ. «Лунінецкія на-віны». Г.С.Смалякоў.
    ЛУНІНЁЦКІ ШІІАЛАПРАГПТНЫ ЗА-ВОД. Дзейнічаў з 1902 на чыг. ст. Луні-нец, цяпер Брэсцкай вобл. Належаў Міністэрству шляхоў зносін (Палеская чыгунка). Насычаліся шпалы і брусы для чыгункі. Меў 2 паравыя рухавікі (40 к.с.) і інш. маёмасць. У 1908—10 пра-цавала 135 рабочых.
    ЛЎНІНСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. Засн. ў 1997 з мэтай аховы пры-родных комплексаў Палесся. Пл. 9283 га. Хвойнікі, дубровы, дубова-грабавыя лясы, астраўныя ельнікі. Балоты. Жура-віннікі. Папуляцыі раслін з Чырв. кнігі: венерын чаравічак, зубніца клубнянос-ная, тайнік яйцападобны, цыбуля мя-дзведжая (чарамша), купальнік горны, грыб-баран; у воз. Белае рэліктавыя ла-белія Дортмана і палушнік азёрны.
    П/.Лабанок.
    ЛУНІЧНА, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Нача, за 32 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,47 км2, даўж. больш за 1 км, найб. шыр. 650 м, найб. глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 10,5 км2. Схілы кат-лавіны выш. да 4 м, забалочаныя, пад лесам, на У да 10 м, разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя, пад хмыз-няком. Дно плоскае, выслана сапрапе-лем, уздоўж берагоў на ПнУ і ПдЗ — пясчанымі адкладамі. На ПнЗ з воз. выцякае ручай у р. Нача.
    ЛУНКЕВІЧ Сяргей Аляксандравіч (н. 29.4.1934, Кішынёў), малдаўскі скры-пач, дырыжор, кампазітар. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1957) і дырыжыравання (1958). 3 1955 у сімф. аркестры Малд. філармоніі, з 1958 1-ы скрыпач, маст. кіраўнік і гал. дырыжор аркестра малд. нар. інстру-ментаў «Флуераш». Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў, у т.л. «Туга цыгана», «Інверціта Ігната», «Ліпкан-ская сырба», «Памяці В.Хары», песень, музыкі да кінафільмаў, апрацовак малд. нар. песень. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Малдовы 1967.
    ЛУНМЫНЬ. адзін з буйнейшых бу-дыйскіх пячорных храмаў Кітая, за 15 км на Пд ад г. Лаян (прав. Хэнань). Высечаны ў 495—898 у вапняковых скалах на берагах р. Іхэ. Складаецца з некалькіх соцень пячор (галоўныя — Біньян, 500—523; Фынсянь, 627—675) са шматлікімі статуямі будыйскіх бо-жастваў, у т. л. Буды Вайрачана (672— 676, выш. каля 15 м), рэльефамі, што ўвасабляюць слуг, манахаў, нябесных танцоўшчыц, святочныя працэсіі. Для манум.-велічнай скулыггуры храма ха-рактэрны вытанчанасць прапорцый, графічная дакладнасць дэталей у спалу-чэнні з пластычна-мяккай трактоўкай форм. Цяпер музей.
    ЛУННА, вёска ў Мастоўскім р-не Гро-дзенскай вобл., каля р. Нёман, на скрыжаванні аўтадарог на Гродна, Ваў-кавыск, Скідзель. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на 3 ад г. Масты, 34 км ад Гродна, 8 км ад чыг. ст. Чарлёна. 1137 ж., 562 двары (1999).
    Вядома з 16 ст. як вёска. 3 1795 у Рас. ім-перыі, у Гродзенскім пав. Слонімскай, з 1797— Літоўскай, з 1801 — Гродзенскай губ. У 1886 мястэчка, цэнтр Лунненскай вол., 1392 ж, касцёл, сінагога, 3 яўр. малітоўныя дамы, 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, праводзі-ліся кірмашы; у пач. 20 ст. царк.-прыходская
    ЛУПАН	371
    Лунмынь
    школа, фельчарскі пункг, касцёл, паштовае аддзяленне. 3 1921 у Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв. У 1924 — 1884 ж., 307 двароў. 3 1939 у БССР, з 12.1.1940 рабочы пасёлак Скідзель-скага р-на. 3 1955 вёска, цэнтр сельсавета Скідзельскага, з 1962 — Гродзенскага, з 1965 — Мастоўскага р-наў. У 1972 — 1475 ж., 473 двары.
    Ляснідтва, хлебапякарня. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, баль-ніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. Царква. Помнікі сав. воінам 64-й стралк. дывізіі, земля-кам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Ган-ны (1782).’ Г.М.Новікава. ЛЎННІК (Lunaria), род кветкавых рас-лш сям. крыжакветных. 3 віды. Пашы-
    Луннік ажываючы.
    раны ў Еўропе. На Беларусі 1 дзікарос-лы від — Л. ажываючы (L. rediviva), за-несены ў Чырв. кнігу. Вядомы месцы росту ў Мінскай (Налібоцкая пушча) і Віцебскай абласцях. Расце каля ручаёў і крыніц у густых лісцевых і хвойна-шы-ракалістых лясах, часам утварае зарас-нікі. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Бела-русі інтрадукаваны Л. аднагадовы (L. annua).
    Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 120 см. Сцябло прамастой-нае. Лісце сэрцападобнае, буйназубчастае. Кветкі ліловыя, пахучыя, сабраныя ў мяцёл-кі. Плод — плоскі стручок даўж. да 5 см. Пры выспяванні створкі з насеннем аддзяля-юцца, на расліне застаюцца белыя, празрыс-та-плевачныя з перламугравым адлівам бліс-кучыя перагародкі. Дэкар. расліны.
    ЛЎННІЦА старажытнае металічнае ўпрыгожанне ў выглядзе паўмесяца. Выкарыстоўваліся як завушніцы, на-грудныя падвескі, дэталі галаўнога ўбо-ру. Ва ўсх. славян былі пашыраны ў 8— 9 ст. і ў эпоху Кіеўскай Русі. Л. адлівалі з бронзы ці свінцова-алавяністых спла-ваў у каменных формах. Паверхню аз-даблялі насечкамі, палоскамі несапраў-днай зерні, эмаллю. На Беларусі трап-ляюцца пры раскопках большасці архе-ал. помнікаў. Знойдзены ў Бярэсці, Ваўкавыску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Друцку, Заслаўі, Копысі, Мінску і інш. Ліцейныя формы выяўлены ў Вінебску і Гродне.
    ЛУНЦ Восіп Лазаравіч (29.12.1842 — 1930), бел. вучоны ў галіне тэрапіі, за-снавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску. Д-р медыцыны (1869). Скон-чыў Маскоўскі ун-т (1866). 3 1867 пра-цаваў у Мінску: ардынатар ваеннага шпіталя, урач рэальнага вучылішча, чл. камісіі па арганізацыі БДУ. Заснаваў першы на Беларусі дзіцячы процітубер-кулёзны санаторый (1898). Навук. пра-цы па пытаннях туберкулёзу, эндакры-налогіі, педыятрыі.
    ЛУНШАНЬ, археалагічная культура эпохі позняга неаліту (1-я пал. 2-га тыс. да н.э.) у паўн. Кітаі. Асн. заняткі на-сельнштва — земляробства і жывёлага-доўля. 3 Л. звязваюць з’яўленне ў Кітаі пшаніцы і ячменю, свойскіх быка, казы і авечкі. Характэрны чорнаглянцаваны керамічны посуд, выраблены на ганчар-ным крузе, шліфаваныя каменныя ся-керы, нажы, цёслы, вырабы з косці і ракавін. А.В.Іоў.
    ЛУПА (франц. loupe), сістэма з адной або некалькіх лінзаў з невял. фокуснай адлегласцю (f=0,01*0,1 м) для разгляд-вання дробных аб’ектаў, размешчаных на канечнай адлегласці.
    Утварэнне аптычнага відарыса ў лупе: F і F' — фокусы лупы; A — аб’екг; В — уяўны відарыс аб’екта.
    Аб’ект размяшчаюць паблізу пярэдняга фо-куса Л. (паміж фокусам і Л.) так, каб яго пра-мы ўяўны відарыс знаходзіўся на адлегласці найлепшага бачання d (для нармальнага вока d = 0,25 м). Пры гэтым павелічэнне Л. выз-начаецца формулай r=d/x і прымае значэнні ад 2,5 да 25. Вымяральная Л. з размешчанай перад факальнай плоскасцю шкалой выка-рыстоўваецца для вызначэння лінейных па-мераў (адлегласцей паміж блізкімі пунктамі, шырыні і вышыні літар, таўшчыні асобных ліній і інш ). Гл. таксама Відарыс аптычны
    ЛЎПАЛ Іван Капітонавіч (13.1.1896 — 26.5.1943), расійскі філосаф, літарату-разнавец. Акад. AH СССР (1939). Скончыў Маск. ун-т (1919), Ін-т Чырв. прафесуры (1924), працаваў у Маск. ун-це і Ін-це Чырв. прафесуры, у 1935—40 дырэктар Ін-та сусв. л-ры імя М.Горкага. Даследаваў творчасць франц. матэрыялістаў (Д.Дзідро, Ж.Ла-метры), раскрыў эвалюцыю іх поглядаў, вучэнне аб этыцы і эстэтыцы, прыродзе і пазнанні, філас. погляды У.Акосты, А.М.Радзішчава, І.Дз.Якушкіна і інш. Аўтар артыкулаў пра А.С.Пушкіна, Л.М.Талстога, А.М.Горкага, У.У.Мая-коўскага, Ш.Руставелі, І.В.Гёте, Г.Гей-нэ, П.Беранжэ, А.Франса. Рэпрэсірава-ны. Рэабілітаваны пасмяротна.