Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
луцкевіч 375
ту. Першапачаткова каралеўскі палац на месцы стараж. замка (1546—19 ст., арх. П.Леско, Л.Лево, К.Перо і інш., скульпт. дэкор Ж.Гужона, афармленне інтэр’ера Ш.Лебрэна і інш.). 3 1791 му-зей. Пасля 1850-х г. да Л. прыбудаваны Новы Луўр (цяпер карцінная галерэя; арх. Л.Вісконці, Э.Лефюэль). Перабудо-вы і пашырэнні зрабілі Л. адной з арх. дамінантаў гіст. цэнтра Парыжа. У ас-нове калекцыі — б. каралеўскія зборы, калекцыі манастыроў і прыватных асоб. У ім захоўваюцца багатыя зборы ўсх. старажытнасцей, стараж.-егіп., ант., зах.-еўрап. мастацтва (асабліва франц. школы). Сярод шэдэўраў Л.: стараж.-акад-ская «Стэла цара Нарамсіна», стараж,-егіп. статуя пісца Каі, стараж.-грэч. ста-туі «Ніке Самафракійская», «Венера Мілоская», творы Мікеланджэла, «Джа-конда» Леанарда да Вінчы, «Сельскі канцэрт» Джарджоне, «Мадонна канц-лера Ралена» Я. ван Эйка, творы П.П.Рубенса, Рэмбранта, Н.Пусэна, А.Вато і інш.
ЛУФА, кветкавая расліна, тое, што лю-фа.
ЛУФАР (Pomatomus saltatrix), чародная пелагічная рыба; адзіны від сям. луфа-равых атр. акунепадобных. Пашыраны ў субтрапічных водах Атлантычнага, Ін-дыйскага і паўд.-зах. ч. Ціхага ак., трап-ляецца ў Азоўскім і Чорным м.
Даўж. да 115 (звычайна да 70) см, маса да 15 кг. Луска дробная, цыклоідная. Драпеж-нік. Аб’ект спарт. і прамысл. рыбалоўства.
ЛЎФЕРАЎ Мікола (Мікалай Пятровіч; 7.1.1929, в. Трубільня Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.10.1994), бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1956). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1950). Настаўнічаў, працаваў у Ін-це л-ры АН Беларусі, Магілёўскім пед. ін-це, Гомельскім ун-це. 3 1982 настаў-нік у Магілёўскім р-не. Друкаваўся з 1952. Даследаваў праблемы гісторыі бел. л-ры. Адзін з аўіараў «Гісторыі бе-ларускай савецкай літаратуры» (т. 1, 1965), кн. «Праблемы беларускай сучас-най прозы» (1967), падручніка для фі-лал. ф-таў пед. ін-таў «Гісторыя бела-рускай савецкай літаратуры» (1981) і інш.
Тв.: Кузьма Чорны. Мн., I960; Проза Кузьмы Чорнага. Мн., 1961.
ЛЎХВІЧ Аляксандр Аляксандравіч (н. 22.4.1936, в. Суцін Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. фізік. Д-р тэхн. н., праф. (1989). Скончыў БДУ (1960). 3 1963 у Ін-це прыкладной фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы магн. і эл. з’яў. Распрацаваў тэарэт. прынцыпы фарміравання магн. палёў зададзеных характарыстык, што з’явіла-ся базай для стварэння ў СССР радыё-спектрометраў ядзернага магнітнага рэ-занансу (ЯМР) высокага раздзялення, прапанаваў тэхн. рашэнні для ЯМР-та-маграфіі, метады і сродкі неразбураль-нага кантролю.
Тв.: Структурная завнскмость термоэлек-трнческнх свойств н неразрушаюіцмй кон-троль. Мн., 1990 (разам з АС.Каролік, У.І.Шарандам). М.П.Савік.
ЛУЦК, горад на Украіне, цэнтр Валын-скай вобл., на р. Стыр. 218 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прыстань. Прам-сць: машы-набудаванне і металаапрацоўка (аўтама-білі, прыборы, электраапаратура і інш.),
лёгкая (сінт. скуры, меланжавыя, швей-ныя, абугковыя вырабы), хім., харча-смакавая; вытв-сць буд. матэрыялаў. Пед. ін-т. 2 т-ры. Філармонія. Музеі: маст., краязнаўчы і інш. Гіст.-арх. запа-веднік (з 1970). Арх. помнікі: Верхні за-мак (13—16 ст.), рэшткі сцен Ніжняга замка (14—17 ст.), Пакроўская (15 ст.) і Крыжаўзвіжанская (1619—20) цэрквы, езуіцкі калегіум (17 ст.), касцёл (1606— 25), сінагога (1626—29), манастыр тры-нітарыяў (1728—30), Троіцкі сабор (1754) і інш.
Паводле летапісу вядомы з 1085. Да сярэ-дзіны 12 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, пазней ва Уладзіміра-Валынскім (Галіцка-Валын-скім) княстве. У 1240 разбураны мангола-та-тарамі. 3 сярэдзіны 14 ст. ў складзе ВКЛ. У 14 — сярэдзіне 20 ст. цэнтр Луцкай рымска-каталіцкай епархіі, у якую ўваходзілі тэр. Ва-лыні і паўд. Беларусі (да канда 18 ст.). У 1432 атрымаў магдэбургскае права. Паводле Люб-лінскай уніі 1569 у складзе Польшчы, цэнтр Валынскага ваяв. Гараджане падтрымалі На-
лівайкі паўстанне 1594—96. У 1706 разбураны шведамі. 3 1795 у складзе Расіі, з 1797 пав. горад Валынскай губ. У 1-ю сусв. вайну каля Л. рус. войскі прарвалі аўстра-герм. фронт (гл. Паўднёва-Заходняга фронту наступленне 1916). У 1918 акупіраваны войскамі Германіі, у 1919— Польшчы. Паводле Рыжскага мірна-га дагавора 1921 у Польшчы. 3 1939 у складзе Украіны, цэнтр Валынскай вобл. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1941—44).
ЛЎЦКАЯ Ірына Канстанцінаўна (н. 18.2.1949, г. Красны Луч Луганскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыла Кіеўскі мед. ін-т (1972). 3 1990 у Бел. ін-це ўдасканален-ня ўрачоў (заг. кафедры). Навук, працы па фізіялогіі зуба, умовах фарміравання рэзістэнтнасці іх цвёрдых тканак, уплы-ве агульнай рэактыўнасці арганізма на ўстойлівасць зубоў да знешніх уздзеян-няў, стаматалагічнай прафілактыцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв:. Светоотверждаемые компознты в клн-ннке терапевтаческой стоматологнн // Сов-ременное стоматологнческое матерналоведе-нне н мспользованне его достаженнй в клн-ннческой практнке. М., 1994; Коррекцня об-шей резнстентностн органнзма в снстеме стоматологнческой профнлактнкн // Эколо-гнческая антропологня: Ежегоднмк. Мн.; Люблнн; Лодзь, 1997. Вып. 2.
ЛУЦКЁВІЧ Антон Іванавіч (29.1.1884, г. Шаўляй, Літва — 1946?), бел. паліт. і грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, літ. крытык. 3 шляхецкага роду герба «Навіна». Брат ІА.Луцкевіча. Скончыў Мінскую гімназію (1902). Вучыўся на фіз.-матэм. ф-це Пецярбургскага, юрыд. ф-це Дэрпцкага (цяпер Тартускі) ун-таў. У 1903 адзін з заснавальнікаў Бел. рэв. грамады (БРГ, гл. Беларуская сацыялістычная грамада, БСГ ) і аўтараў яе праграмы. У 1904 за распаўсюджван-не рэв. л-ры арыштаваны ў Мінску, вы-пушчаны з умовай не пакідаць горад. Ha II з’ездзе БСГ (1905, Мінск) выбра-ны членам яе ЦК. Удзельнік рэв. 1905—07. У лют. 1906 перайшоў на не-легальнае становішча, пераехаў у Віль-ню. Удзельнічаў у наладжванні выпуску газет «Наша доля» і «Наша ніва», увахо-дзіў у склад іх рэдакцый. Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Наша ніва», з 1913 з Бел. выдавецкім т-вам. 3 1911 саўла-дальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б.Даніловіча, з 1914 яе ўладаль-нік. Пасля акупацыі ў 1915 Вільні і ч. Беларусі герм. войскамі ўзначальваў Бе-ларускае таварыства дапамогі пацярпе-лым ад вайны. Адзін з выдаўцоў і аўта-раў газ. «Гоман». У 1915 з братам, Цёт-каю (А.Пашкевіч) і інш. марксістамі заснаваў Беларускую сацыял-дэмакра-тычную работніцкую групу (БСДРГ), уз-началіў Беларускі народны камітэт (БНК). Адзін з ініцыятараў канфедэра-цыі Вялікага княства Літоўскага. У 1916 БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мо-раў. Пасля Лют. рэв. 1917 выказаўся за ўключэнне ў склад будучай літ.-бел.
376 ЛУЦКЕВІЧ
дзяржавы ўсіх бел. зямель, за наданне дзярж. статуса ўсім мясц. мовам, школьнае навучанне на роднай мове. На Беларускай канферэнцыі 1918 вы-браны старшынёй Віленскай беларускай рады (ВБР). 18.3.1918 каагпаваны ад ВБР у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, ініцыятар абвяшчэння неза-лежнасці БНР. Пасля расколу БСГ адзін са стваральнікаў Беларускай сацы-ял-дэмакратычнай партыі (БСДП). У вер. 1918 прызначаны Радай БНР Стар-шынёй Нар. сакратарыята і нар. сакра-таром замежных спраў (з кастр. 1918 Старшыня Рады Народных Міністраў і міністр замежных спраў БНР). У вер. — пач. кастр. 1918 узначальваў бел. надзвычайную дэлегацыю на Укра-іну, якая сустракалася з гетманам П.П.Скарападскім. 3.12.1918 Рада і ўрад БНР на чале з Л. пераехалі ў Вільню, 27 снеж. — у Гродна. 14.12.1918, 2 і 3.1.1919 Л. накіраваў ноты пратэсту нольск. ўраду супраць далучэння да Польшчы Беластоцкага, Бельскага і Аў-густоўскага паветаў. У канцы сак. 1919 перад пагрозай польск. акупацыі Гро-дзеншчыны і Віленшчыны Л. і інш. члены ўрада БНР выехалі ў Берлін. Да-магаючыся, каб прадстаўнікі БНР пры-нялі ўдзел у Парыжскай мірнай канфе-рэнцыі, Л. склаў мемарандум, які быў уручаны старшыні канферэнцыі. Па запраіпэнні міністра-прэзідэнта Поль-шчы І.Падарэўскага выехаў з Парыжа ў Варшаву, дзе ў пач. верасня 1919 быў інтэрніраваны. 1.12.1919 вярнуўся ў Мінск. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 Л. прызначаны Старшынёй Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР. He знайшоўшы паразумення з Польшчай, 28.2.1920 падаў у адстаўку і выехаў у Вільню. У ліп.—жн. 1920 Л. зняволены ў бальшавіцкай турме. 3 пач. 1921 старшыня Беларускага нацыяналь-нага камітэта ў Вільні. У лііі. 1921 за-снаваў Бел. школьную раду, якая паз-ней злілася з Таварыствам беларускай школы (ТБШ). Яго намаганнямі пры Беларускім навуковым таварыстве (БНТ) у 1921 адкрыты Беларускі музей імя І.Луцкевіча. Пасля ўтварэння ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грама ды працаваў у яе рэдакцыйным к-це. У кастр. 1927 арыйггаваны польск. ўлада-мі, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з герм. і сав. разведкамі, у пач. 1928 ап-раўданы судом. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюза культурных і гаспа-дарчых арганізацый (Цэнтрасаюза), які адмаўляў рэв. метады змагання з рэжы-мам Ю.Пілсудскага і выступаў за парла-менцкія метады барацьбы. Крытыкаваў нац. і агр. палітыку СССР, якую сав. кіраўніцтва пачало ў 1929, у арт. «Цень Азефа» (1930) адмоўна характарызаваў І.В.Сталіна і яго акружэнне. У 1930 польск. ўлады забаранілі дзейнасць Бел. выдавецкага т-ва, якім кіраваў Л., у 1931 яго звольнілі з працы ў Віленскай беларускай гімназіі. Асоба Л. стала аб’ектам паліт. спекуляцый і нападаў. У
1933—39 бел. радыкальныя газеты пе-расталі друкаваць яго творы. Л. высту-паў пераважна ў газ. «Przegl^d Wileriski» («Віленскі агляд»), час. «Калоссе», «Га-давіку» Бел. навуковага т-ва. Ён ады-шоў ад паліт. дзейнасці, працаваў у БНТ і Бел. музеі, выступаў з лекцыямі. Пасля вызвалення Зах. Беларусі Чырв. Арміяй 30.9.1939 арыштаваны і прыга-вораны да 6 гадоў зняволення. Паводле афіц. версіі, памёр у Сяміпалацінскай вобл. (Казахстан) у 1946. Рэабілітаваны ў 1989.
Друкаваўся з 1906 (газ. «Наша доля»). Стаў вядучым бел. публіцыстам (асн. літ. псеўданімы Іван Мялешка, Антон Навіна і інш.). У працах пач. 20 ст. крытыкаваў агр. і нац. палггыку царыз-му, выступаў за сац. і нац. вызваленне бел. народа. Склаў курсы лекцый па фанетыцы і этымалогіі. У 1917 выдаў
АІ.Луцкевіч. І.І.Лувдевіч