• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЮБАРСКІ Сцяпан Іванавіч (27.12. 1896, в. Новыя Пескі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 16.4.1945), генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. акадэ-міі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял. Айч. вайну на Зах., 2-м Бел., 4-м і 1-м Укр. фран-тах: нам. нач. аператыўнага аддзела цггаба фронту, нам. нач. штаба армій.
    Загінуў пры фарсіраванні р. Нэйсе ў Германіі. На радзіме помнік.
    ЛЙБАРТ (у праваслаўі Д з м і т р ы й; 1320? — 1384?), галіцка-валынскі (ула-дзімірскі і луцкі) князь ВКЛ. Сын Гедзі-міна. Пасля смерці галіцка-валынскага кн. Юрыя Баляслава II (1340) баяры аб-ралі на пасад Л. Вёў барацьбу супраць Польшчы і Венгрыі, якія таксама прэ-тэндавалі на галіцка-валынскія землі; абапіраўся на дапамогу вял. кн. ВКЛ Кейстута. Пры Л. значэнне аднаго з гал. паліт. цэнтраў ВКЛ набыў г. Луцк, у 1375 утворана першае ў ВКЛ каталіц-кае Луцкае біскупства, юрысдыкцыя якога ахоплівала і паўд.-зах. землі Бела-РУСІ-
    ЛЮБАЎСКІ Мацвей Кузьміч (13.8. 1860, с. Вял. Мажары Сараеўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 22.11.1936), расійскі гісторык. Чл.-кар. Расійскай АН (1917), акад. AH СССР (1929). Д-р гіст. н. (1901). Скончыў Маскоўскі ун-т (1882), з 1894 дац., з 1901 праф. у ім, у 1911—17 рэктар. Вучань ^.^.Ключэўска-га. У 1913—29 старшыня Маскоўскага т-ва гісторыі старажытнасцей расійскіх. У 1929 арыштаваны і ў 1930 высланы ў г. Уфа, дзе ў 1931—35 працаваў навук. супрацоўнікам Башкірскага НДІ нац. культуры. Аўтар грунтоўных даследа-ванняў па сац.-паліт. гісторыі ВКЛ («Літоўска-рускі сейм», 1900; «Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна», 1910, і інш.), курсаў лекцый «Гістарычная геа-графія Расіі ў сувязі з каланізацыяй» (1909), «Лекцыі па старажытнай рускай гісторыі да канца XVI ст.» (3-е выд., 1918) і інш. Сярод яго вучняў У.І.Пічэ-та, С.У Бахрушын, МТ.Беражкоў і інш.
    Тв:. Обзор нсторян русской колоннзацнн с древнейшнх времен н до XX в. М., 1996
    Літ.: К а р е в Д.В. Академнк М.КЛюбав-скяй: Судьба я наследне // Наш радавод. Гродна, 1994. Кн. 6, ч. 3.
    ЛЙБАЧ, адна з назваў возера Ходцы.
    ЛЮБАЧКА Іван Стафанавіч (1.5.1915, Полаччына — 20.7.1977), бел. гісторык. Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1939), Ка-лумбійскі ун-т. Д-р гісторыі (1964). 3 1939 настаўнічаў. 3 1940 у Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну трапіў у ням. палон, вызвалены селянінам, які назваў яго сваім сынам. Жыў у бацькоў на Полач-чыне. Вывезены на працу ў Германію. Пасля 2-й сусв. вайны знаходзіўся ў ла-герах для перамешчаных асоб амер. акупац. зоны Германіі. 3 1946 працаваў у школах у Герэнбергу і Майнлёзе, гім-назіях у Гібельштаце і Бакнангу. У пач. 1950-х г. выехаў у ЗША. Выкладаў гіс-торыю ў Блумінгтанскім ун-ue, узна-чальваў кафедру гісторыі ў Мурайскім ун-це. Даследаваў гісторыю Беларусі, стан адукацыі ў СССР. Аўтар кніг «Бе-ларусь пад савецкай уладай, 1917— 1957» (1972), «Адукацыя ў СССР» (1973, абедзве на англ. мове). Паводле яго за-вяшчання ў 1977 у ЗША заснаваны
    фонд імя Л. для дапамогі студэнтам і навукоўцам-беларусазнаўцам.
    А. С-Ляднёва.
    ЛЮБАШАВА, вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля Любашаўскага ва-дасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на Пн ад горада і чыг. ст. Ган-цавічы, 248 км ад Брэста. 924 ж., 441 двор (1999). С.-г. прамысл. прадпрыем-ства «Ганцаўчанка». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Пом-нік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч вайну.
    ЛЮБАШАНСКАЯ ВбЛАСЦЬ, Лю-башанскае староства, дзяр-жаўнае ўладанне ў ВКЛ у 15—18 ст. Вылучылася, верагодна, са Свіслацкага княства, уключанага ў ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. Да пач. 16 ст. мела двайное пад-парадкаванне Віленскаму і Трокскаму ваяв., пазней кіравалася намеснікам (дзяржаўцам) на ўмовах закладу, калі
    ЛЮБАШАНСКАЯ ВОЛАСЦЬ(СТАРОСТВА) у XVIII ст.
    Аўтар ВЛНасмм
    намеснік за пазычаную дзярж. казне су-му мог карыстацца даходам з воласці. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565—66 большая частка воласці (на левым бера-зе р. Бярэзіна) увайшла ў Аршанскі па-вет. невял. частка (на правым беразе) з мяст. Беразіно, сёламі Палажаны і Жорнаўка — у Мінскі павет. У 1775 у склад воласці ўваходзілі 3 мястэчкі і 30 вёсак, 577 дымоў; у 1790 — 651 дым. У 1793 Л.в. далучана да Рас. імперыі, за-хавала статус т.зв. старасцінскага дзярж. маёнтка ў Ігуменскім пав. Мінскай губ.
    В.Л.Насевіч.
    ЛЮБАШАЎСКАЕ ВАДАСХбвіШЧА У Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Любашава. Створана ў 1974. Наліў-ное. Пл. 0,7 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 3,6 м, аб’ём ва-ды 2,04 млн. м3. Даўж. агараджальнай дамбы 3,9 км. Напаўняецца вадой з р. Цна па падвадным канале. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,3 м.
    ЛЮБІМАЎ	395
    Выкарыстоўваецца для арашэння зя-мель, рыбагадоўлі.
    ЛЙБЕК (Lubeck), горад на Пн Герма-ніі, на р. Траве, каля ўпадзення яе ў Любекскую бухту Балтыйскага м., зям-ля Шлезвіг-Гольштэйн. 214 тыс. ж. (1994). Марскі і рачны порт на канале Эльба—Траве. Паромная сувязь з г. Ханка (Фінляндыя) і інш. Вузел чыгу-нак і аўтадарог. Прам-сць: машынабу-даванне, у т.л. цяжкае, суднабудаванне, чорная і каляровая (выплаўка медзі) металургія, дрэваапр., харчовая. Музеі: мастацтва і гісторыі культуры, св. Ган-ны (сярэдневяковае мастацтва), Дом Бена (мастацтва 19—20 ст), Гольстэн-тар (гісторыя горада). Арх. помнікі 12— 18 ст. (раманска-гатычны кафедральны сабор, гатычныя цэрквы, ратуша, брама і інш.), многія з іх знішчаны ў 2-ю сусв. вайну, рэканструяваны; уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    Засн. ў 1143 каля разбуранага ў 1138 слав. паселішча Любеч. У 1163 атрымаў гар. пра-ва, з 1226 імперскі горад. 3 13 ст. зыходны пункт ням. каланізацыі ўзбярэжжа Балт. м., адыгрываў вядучую ролю ў паўн.-герм., паўн.-еўрап. гандлі і Ганзе. У 1530-я г. пра-ведзена Рэфармацыя. Пасля заняпаду Ганзы страціў ключавое эканам. становішча ў Балт. рэгіёне. У 1806—13 акупіраваны франц. вой-скамі. 3 1815 вольны горад у складзе Герм. саюза, у 1867—70 — Паўн.-Герм. саюза, у 1871—1918 — Герм. імперыі. У 1937 уклю-чаны ў прускую прав. Шлезвіг-Гольштэйн. Пасля 2-й сусв. вайны ў 1945—49 у брыт. акупац. зоне.
    Літ:. Н нкулнна Т.С. Соцнально-по-лнтнческая борьба в Ганзейском городе в XIV—XVI вв.: По матерналам Любека. Куй-бышев, 1988. У.Я.Калаткоў (гісторыя). ЛКЬБЕРС (Lubbers) Рудольф Франс (н. 7.5.1939, г. Ротэрдам, Нідэрланды), ні-дэрландскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скон-чыў езуіцкі каледж і вышэйшую эка-нам. школу ў Ротэрдаме. У 1962—63 служыў у ВПС. Адзін з лідэраў Каталіц-кай нар. партыі (з 1976 Хрысц.-дэмакр. заклік, ХДЗ). У 1973—77 міністр экано-мікі. 3 1977 дэпутат, у 1978—82 стар-шыня фракцыі ХДЗ у Ген. штатах (пар-ламенце). У 1982—84 прэм’ер-міністр Нідэрландаў, з 1989 адначасова міністр агульных спраў.
    ЛІЙБЕРЦЫ, горад у Расіі, раённы цэнтр Маскоўскай вобл. Вядомы з 1621 як в. Ліберыцы, з 1925 горад. 166 тыс. ж. (1997). Чыг. вузел. Прам-сць: машы-набуд. і металаапр., лёгкая, харчовая, камбінаты дрэваапрацоўчы і горнааба-гачальны фармовачных матэрыялаў, з-ды пластмас і электрамуз. інструмен-таў. Вытв.-выдавецкі камбінат Ін-та на-вук. і тэхн. інфармацыі Pac. АН; НДІ вуталю, НДІ горнахім. сыравіны і інш. Краязнаўчы музей.
    ЛЙБЕЦКІ З’ЕЗД 1097, з’езд 6 князёў Кіеўскай Русі ў г. Любеч (на Дняпры, Украіна, на мяжы з Рэспублікай Бела-русь), якія сабраліся, каб спыніць між-усобіцы, аб’яднаць сілы для барацьбы з полаўйамі. З’езд устанавіў прынцып спадчыннасці княжацкіх уладанняў:
    «кожны няхай трымае вотчыну сваю». Паводле пастановы з’езда Святаполк /зяславіч атрымаў Кіеў, Тураў, Пінск, Берасце (Брэст) і тытул вял. князя; Ула-дзімір Манамах — Пераяслаўскае княс-тва, Суздальска-Растоўскую зямлю, Смаленск, Белавозера; Алег Святаславіч і Давыд Святаславіч — Северскую зям-лю з Чарнігавам, Разань, Мурам, Тму-таракань; Давыд Ігаравіч — Уладзімір Валынскі з Луцкам; Васілька Расцісла-віч (з братам) — Церабоўль, Чэрвень, Перамышль. Полацкія князі (Усяслаў Брачыславіч і яго сыны) не ўдзельнічалі ў Л.з. 3 таго часу Руская зямля больш не лічылася адзіным уладаннем кня-жацкага дома Рурыкавічаў, а стала су-купнасцю асобных «вотчын». Л.з. не спыніў усобіц. Адразу пасля з’езду яго ўдзельнікі Давыд Ігаравіч і Святаполк заманілі да сябе і асляпілі церабоўльс-кага князя Васільку, што прывяло да НОВЫХ міжусобіц. ГВШтыхаў. ЛКІБЖЫНСКАЕ ВОЗЕРА Ва Ушац-кім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ту-раўлянка, за 30 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,46 км2, даўж. каля 2,3 км, найб. шыр. 250 м, найб. глыб. 10,3 м, даўж. берага-вой лініі 5,3 км. Пл. вадазбору 4 км2. Схілы катлавіны выш. 5—7 м, у ніжняй ч. парослыя хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 1,5—2 м выслана пяском, ніжэй — ілам. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шыр. да 15 м. 3 возера выцякае ручай у воз. Паўазер’е.
    ЛЮБІМАЎ Ісідар Еўсцігнеевіч (25.5. 1882, в. Старышчава, Калагрыўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 27.11.1937), рэвалюцыянер, дзярж. і парт. дзеяч. 3 1902 чл. РСДРП. 3 1915 у к-це Усерас. земскага саюза на Зах. фронце, удзельнічаў у рабоце бальша-віцкай групы ў Мінску; стварыў і ўзна-чаліў бальшавіцкую арг-цыю ў г. Луні-нец. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адзін з арганізатараў, нам. старшыні, у ліп.— жн. 1917 старшыня выканкома Мінска-га Савета. Удзельнік падрыхтоўкі 1-га з’еада салдацкіх дэпутатаў Зах. фронту. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 старшыня выканкома Іванава-Вазнясенскага Са-вета. 3 1919 на парт. рабоце ў Туркеста-не, на Украіне і ў Сярэдняй Азіі. 3 1924 нам. старшыні Массавета, чл. прэзідыу-ма ВСНГ, старшыня праўлення Цэн-трасаюза. 3 1930 нам. наркома знешня-га і ўнутр. гандлю СССР, гандлёвы прадстаўнік СССР у Германіі, з 1932 нарком лёгкай прам-сці СССР. Беспад-стаўна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. Аўтар успамінаў пра Лют. рэвалюцыю 1917 у Беларусі.
    ЛЮБІМАЎ Леў Уладзіміравіч (24.11. 1905, г. Разань, Расія — 23.11.1977), бел. і расійскі дырыжор. Нар. арт. Бела-русі (1955). Праф. (1970). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929, клас К./гумнава). 3 1925 працаваў у оперных
    т-рах Масквы, Свярдлоўска, Горкага. У 1951—64 гал. дырыжор Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Творчасць Л. вызначалі дырыжорская воля, глыбокае пранікненне ў партытуру, імкненне падпарадкаваць усе кампаненты спек-такля раскрыццю аўтарскай задумы. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены нац. оперы і балеты: «Дзяўчына з Па-