Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЮБШЫН Станіслаў Андрэевіч (н. 6.4.1933, Масква), расійскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1981). Скончыў Тэатр. вучы-лішча імя Шчэпкіна (1959). Працаваў у маскоўскіх т-рах «Сучаснік», на Таган-цы, на Малой Броннай, імя М.Ярмола-вай, з 1980 у МХАТ імя М.Горкага, з 1989 у МХАТ імя А.Чэхава. Выканаль-ніцкае майстэрства адметнае псіхалагіз-
мам і вострым драматызмам, імпульсіў-насцю, канцэнтраваным выражэннем сутнасці вобраза: Шаманаў («Мінулым летам у Чулімску» А.Вампілава, 1974), Тарцюф («Тарцюф» Мальера, 1981), Князь Тэймураз Хевіставі («Абвал» па-водле М.Джавахішвілі, 1984), Вяршынін («Тры сястры» Чэхава», 1985), Міша («Мішаў юбілей» А.Гельмана і Р.Нель-сана, 1993) і інш. 3 1959 здымаецца ў кіно: «Мне дваццаць гадоў» (1965), «Альпійская балада» (1966), «Печкі-ла-вачкі» (1972), «Ксенія, любімая жонка Фёдара» (1974), «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1980), «Кін-дза-дза» (1986), «Дзіцячыя гульні» (1987), «Чорны ма-нах» (1988), «Вечны муж», «Князь Ся-рэбраны» (абодва 1991) і інш.
ЛЮБЯШбЎСКІ ПІІРСКІ КАІЁГІ-УМ. Дзейнічаў у 1693—1834 у мяст. Любяшоў Брэсцкага ваяв. (цяпер. гар. пасёлак у Валынскай вобл. Украіны). Створаны на сродкі кн. Я.К.Дольскага (гл. Дмьскія). У 1750—60-я г. навуч. сістэма калегіума рэарганізавана павод-ле рэформ правінйыяла ордэна піяраў асветніка С.Канарскага. У апошняй чвэрці 18 ст. ў час дзейнасці Адукацый-най камісіі Л.п.к. быў падакруговай школай, з 1790 — у асобай Піярскай навуч. акрузе з тэрмінам навучання 6 гадоў (у 3 класах) і 4 выкладчыкамі. 3 1803 у складзе Віленскай навучальнай ак-ругі як 6-класнае пав. вучылішча з гім-назічнай праграмай, было 8 выкладчы-каў, меліся б-ка, бат. сад, лабараторыі, аптэка; у 1807 было 186 вучняў. У 1826 пераўтвораны ў пав. 4-класнае вучылі-шча, у 1834 скасаваны. Сярод выхаван-цаў: Т.Касцюшка і яго брат Юзаф, буду-чыя прафесары Віленскага універсітэта К.Доўгірд, Ф.Серафіновіч, М.Фрацкевіч, Б.Сырук, паэт М.Харкевіч і інш.
А. Ф Самусік.
ЛібГЕР (англ. lugger), невялікае 2—3-мачтавае судна 1-й пал. 19 ст. з рэйка-вым ветразевым абсталяваннем. На верхняй палубе Л. меў адкрытую бата-рэю з 10—16 гармат невял. калібру. Выкарыстоўваўся пераважна для па-сыльнай службы.
«ЛЮД» («Lud», «Народ»), польскі эт-нагр. часопіс; орган Польскага нарада-знаўчага т-ва. Засн. ў 1895 мовазнаўйам і этнографам А.Калінай. Выдаецца як штогоднік (у 1907—38 штоквартальнік), спачатку ў Львове, пазней у Вроцлаве і Познані. Асвятляе актуальныя пытанні тэорыі і метадалогіі культуры, гісторыі этнаграфіі, стану і праблематыкі этнагр. даследаванняў і інш. Этнаграфіі Бела-русі прысвечаны публікацыі: пад ініцы-яламі В. J. К. «Ужыванне цымбалаў у музыцы і беларускіх песенек на польс-кіх дварах у 1710 г.» (1905, т. 11), В.Брухнальскага «3 «Помніка» М.Мар-кса, віцябчаніна» (1922, т. 21), С.Мале-віча «Батлейка на Белай Русі» (1924, т. 22), Ю.Галомбака «Беларускія дзяды» (1925, т. 24), Ч.Пяткевіча «Гігіена ў
жыцці палешукоў» (1931, т. 30), В.Бан-дарчыка «Беларуская этнаграфія ў пра-цах польскіх даследчыкаў XIX ст.» (1967, т. 51, ч. 1), «Этнаграфія Беларусі пасляваеннага перыяду» (1973, т. 57), Ф.Сяліцкага «Беларускія народныя бя-седна-радзінныя песні з вёскі Мікуліна гм. Даўгінава былога Вілейскага павета» (1979, т. 63), «Беларускія жніўныя і па-лявыя песні з ваколіц вёскі Мікуліна былой гміны Даўгінава Вілейскага паве-та» (1982, т. 66), «Легенды, прытчы і апавяданні аб з’явах на Вілейшчыне ў міжваенны перыяд» (1983, т. 67), «Вя-сеннія і летнія гадавыя звычаі ў былым Вілейскім павеце» (1985, т. 69). Апублі-каваў рэцэнзііна працы А.Багдановіча, М.Доўнар-Запольскага, М.Федароўска-га, Ч.Пяткевіча, К.Машынскага, Я.Кар-скага, М.Чурак, М.Раманюка, АДакот-кі, на тамы серыі «Беларуская народная творчасць», кнігі «Беларускае народнае мастацтва» (1956, т. 42, ч. 2), «Промыс-лы і рамёствы Беларусі» (1987, т. 71) і інш., энцыклапедыю «Этнаграфія Бела-русі» (1992, т. 75). Выйшла 80 тамоў (1996). А.ФЛітвіновіч. «люд пбльскь (Lud polski), поль-ская эмігранцкая рэв.-дэмакр. арг-йыя, якая дзейнічала ў 1835—46 у Вяліка-брытаніі. Уключала пераважна б. удзельнікаў паўстання 1830—31, якія паходзілі з дробнай шляхты, сялян і rap. плебсу. Створана на аснове 2 сек-цый Польскага дэмакратычнага тава-рыства (ПДТ), якія ў 1835 выйшлі з ПДТ і прынялі назвы грамада «Гру-дзёндз» і грамада «Умань». Праграма apr-цыі, заснаваная на ідэях утапічнага камунізму, змяшчала патрабаванні лік-відацыі прыватнай уласнасці, ураўна-вання саслоўяў, надзялення сялян зям-лёй, перадачы ўлады народу. Прычыну паражэння паўстання 1830—31 чл. арг-цыі бачылі ў згодніцкіх паводзінах шляхты і адсутнасці праграмы радыкальных агр. рэформ. Ідэолагі «Л.п.»: С.Ворцаль, Т.Крэмпавецкі, З.Свентаслаўскі. Пасля 1840 дзейнасць арг-цыі паступова згас-ла ў выніку ўнутр. спрэчак і ізаляцыі.
Н.К.Мазоўка.
«ЛЮД пбЛЬСКІ», Сацыяліс-тычнае таварыства «Люд польскі» (Stowarzyszenie Socjalis-tyczne Lud Polski), польская эмігран-цкая дэмакр. арг-цыя, якая дзейнічала ў 1881—82 у Швейцарыі. Засн. ў Жэневе групай польск. эмігрантаў на чале з Б.Ліманоўскім. Праграма «Л.п.» праду-гледжвала адраджэнне Польшчы ў яе гіст. межах і стварэнне дзяржавы на фе-дэратыўных асновах, ідэю най. вызва-лення спалучала са справай сац. вызва-лення шляхам рэвалюцыі. Арг-йыя «Л.п.» была ідэалаг. і арганізайыйнай папярэдніцай Польскай сацыяліст. пар-тыі. Н.К.Мазоўка.
ЛЮДАЕДСТВА, тое, што канібалізм.
людзі 401
ЛЙДВІГ (Ludwig) Карл Фрыдрых Віль-гельм (29.12.1816, г. Вітцэнгаўзен, Гер-манія — 24.4.1895), нямецкі фізіёлаг, стваральнік школы фізіёлагаў. Скончыў Марбургскі ун-т (1839), працаваў у ім (з 1846 праф.). 3 1849 праф. ун-та ў г. Цюрых (Швейцарыя), з 1855 — Ваен-на-мед. акадэміі ў Вене. 3 1865 узна-чальваў Ін-т фізіялогіі ў г. Лейпцьп. Прапанаваў фіз. тэорыю мочааддзялен-ня, адкрыў сакраторныя нервы слінных залоз, даследаваў дзейнасць сардэчна-сасудзістай сістэмы, газаабмен. Адкрыў цэнтраімклівы нерв, які адыходзіць ад дугі аорты, паказаў яго ролю ў рэтуля-ванні дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы.
ЛЙДВІГ (Ludwig) Крыста (н. 16.3.1928, Берлін), аўстрыйская спявачка (мецца-сапрана). Вучылася пад кіраўніцтвам бацькі АДюдвіга, потым у муз. школе ў Франкфурце-на-Майне. 3 1946 праца-вала ў розных ням. оперных т-рах, з 1955 салістка Венскай дзярж. оперы. Спявала таксама ў т-рах «Метраполі-тэн-опера», «Ла Скала». Сярод партый: Дарабела, Керубіна («Усе яны такія», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Леано-ра («Фідэліо» Л.Бетховена), Актавіян і Маршальша («Кавалер ружы» Р.Штрау-са), Эбалі («Дон Карлас» Дж.Вердзі). У 1954—74 пастаянна ўдзельнічала ў Зальцбургскіх фестывалях. Выконвала сольныя партыі ў 9-й сімфоніі Бетхове-на. Выступае як камерная спявачка.
ЛЮЛВІГСГАФЕН (Ludwigshafen), го-рад на ПдЗ Германіі, зямля Рэйнланд-Пфальц. Размешчаны на левым беразе р. Рэйн; мостам злучаны з г. Мангейм і ўтварае прамысл. агламерацыю. 168 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтада-рог, рачны порт. Адзін з гал. цэнтраў хім. прам-сці краіны, у т.л. «БАСФ» — адна з буйнейшых у свеце хім. карпара-цый. Прадпрыемствы машынабудаван-ня (выпуск хім. абсталявання), шкля-ной і харч. прам-сці. Музеі.
ЛЮДЗВІШЧА, возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Нача, за 24 км на ПдЗ ад Полайка. Пл. 0,25 км2, даўж. 850 м, найб. шыр. 570 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 2 км2. Схілы катлавіны выш. да 7 м (на Пн і 3 невыразныя), пад хмызняком. Берагі нізкія, на 3 сплавінныя.
ЛКІДЗІ, юрьшычны тэрмін у прававых дакументах ВКЛ 15—18 ст. (у 18 ст. ўжываўся рэдка), якім абазначаліся не-калькі дзесяткаў розных катэгорый на-сельніцтва, часам вельмі вузкія групы. Найб. пашыраныя тэрміны: Л. народу хрысціянскага, пенежныя, простага ста-ну, прыказныя, свавольныя, лёзныя.
Л. народу хрысціянскага — грамадзяне (абывацелі) хрысціянскай веры; насельніцтва ВКЛ, якое поўнас-
402 людзі
цю карысталася палажэннямі Статутаў 1529, 1566 і 1588. Спец. артыкул ва ўсіх Статутах забараняў нехрысціянам мець нявольнікаў-хрысціян. Купля хрысція-ніна ці хрысціянкі ў няволю яўрэем, та-тарынам і «кождым бесурмяняным» лі-чылася незаконнай. Перавод з хрысці-янства ў інш. рэлігію забараняўся і ка-раўся аж да спалення на кастры.
Л. п е н е ж н ы я (Л. «в пенязех») — катэгорыя сялян у 15 — 1-й пал. 16 ст., якія, пераходзячы да новых феадалаў, бралі ў іх пазыку і абавязваліся выкон-ваць сял. службу да моманту яе выпла-ты. «Л. пенежнымі» наз. таксама і жаў-нераў, наёмных салдат у войску ВКЛ у 15—16 ст., якія атрымлівалі за сваю службу грашовае жалаванне (пенязі). Тэрміны «Л. пенежныя» і «Л. служэб-ныя» сустракаюцца ў шматлікіх даку-ментах Літоўскай метрыкі. Л. служэб-ныя падзяляліся на Л. езных (конніцу) і Л. пешых (пяхоту).
Л. простага стану — мяшча-не і сяляне ў ВКЛ. Тэрмін сустракаешіа ўжо ў Статуце ВКЛ 1529. У Статуце ВКЛ 1566 у 1-м артыкуле 12-га раздзела ўпамінаюіша панцырныя і путныя слу-гі, бортнікі, цяглыя сяляне, парабкі. Часцей тэрмін «Л. простага стану» сус-тракаецца ў Статуце ВКЛ 1588, дзе пе-ралічаны іх катэгорыі: «бояре панцер-ные, путные, мешане, або людн тяг-лые». 12-ы раздзел Статута ў загалоўку мае тэрмін «людзі простыя». Гэты тэр-мін часта ўжываўся і ў інш. афіц. актах 16 ст.
Л. прыказныя (слугі прыказ-ныя) служылі па вольным найме ці бы-лі аддадзены на службу вотчыннікам. Юрыдычна былі ўраўнаваныя з Людзьмі «пахожымі» вольнымі. Таму ўжываўся і тэрмін «Л. вольныя, прыказныя, пахо-жыя».
Л. свавольныя — разбойнікі, якія хаваліся ў стэпах паўд. часткі ВКЛ, рабавалі маёнткі магнатаў і шляхты, на-падалі на пагранічнае насельніцтва су-седніх краін. Законы ВКЛ абавязвалі старостаў і гетманаў лавіць іх і караць смерцю. У дакументах 16—17 ст. тэрмін ужываўся і для абазначэння людзей лёзных, а таксама казакоў-паўстанцаў.
Л. лёзныя, люзныя, гуль-т а і — сацыяльная і юрыдычная катэ-горыя насельніцтва, якая існавала ў ВКЛ у 16—17 ст. Паходзілі пераважна з вольных сялян, людзей «пахожых», якія страцілі сваю гаспадарку і ў пошуках заробку пераходзілі з вёскі ў вёску, а ў канцы 16—17 ст. — з горада ў горад. Яны папаўнялі гарадскі плебс, выкон-валі часовыя работы ў рамеснікаў ці гандляроў, наймаліся матросамі на гандл. судны. На перыяд жніва і сена-косу ці ў час вайны Л. лёзныя прыму-сова выкарыстоўваліся на с.-г. работах. У 1-й пал. 17 ст. Л. лёзныя складалі ў некат. гарадах Беларусі каля 10—13%