Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
вала на развіццё танц. сюіты. Сярод твораў: лірычныя трагедыі «Тэсей» (паст. 1675), «Атыс» (паст. 1676), «Пер-сей» (паст. 1682), «Раланд» (паст. 1685), «Арміда» (паст. 1686) і інш.; гераічныя пастаралі,. оперы-балеты, у т.л. «Тры-умф кахання» (1681); камедыі-балеты, у т.л. «Шлюб паняволі» (1664), «Пан дэ Пурсаньяк» (1669), «Мешчанін — два-ранінам» (1670); дывертысменты, інстр. п’есы, песні, духоўная музыка і інш.
Літ.: Р о л л а н Р. Заметкм о Люллн // Собр. соч.: Пер. с фр. Л., 1935. Т. 16.
ЛЙЛЬКА Архіп Міхайлавіч (23.3.1908, в. Саварка Багуслаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 1.6.1984), расійскі канструктар авіяц. рухавікоў. Акад. AH СССР (1968; чл.-кар. 1960). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1931). 3 1939 у НДІ і КБ авіяц. прам-сці, з 1946 ген. канструктар авіяц. рухавікоў. Выказаў ідэю і абгрунтаваў магчымасць стварэння турбарэактыў-ных рухавікоў (ТРР) для скарасных са-малётаў (1937). Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. ТРР і распрацава-ны шэраг рухавікоў для баявых самалё-таў. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэ-міі СССР 1948, 1951.
Літ: Пономарев А.Н. Советскне авн-айнонные конструкторы. 3 нзд. М., 1990.
ЛЮМБАГА (ад лац. lumbus паясніца), прастрэл, болевы сіндром (моцны боль, скарачэнне мышцаў, скрыўленне пазваночніка) у паяснічнай вобласці спіны ад раздражненняў нерв. канцоў у звязках пазваночніка. Узнікненню Л. са-дзейнічаюць траўмы, фіз. перанапру-жанне, інфекцыі і інш. Найчасцей бы-вае ў мужчын старэй за 30 гадоў. Ля-чэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтыч-нае, пры рэцыдывах — курортнае.
ЛЙМЕН (лац. lumen святло), адзінка светлавога патоку ў СІ. Абазначаецца лм. 1 лм роўны светлавому патоку, які ствараецца ў межах цялеснага (прасто-равага) вугла ў 1 ср ізатропнай засяро-джанай (кропкавай) крыніцай з сілай святла ў 1 кд. Гл. таксама Кандэла, Стэрадыян.
ЛЮМЕНбМЕТР (ад лац. lumen святло + ...метр), прылада для вымярэння светлавога патоку. З’яўляецца інтэгра-вальным фатометрам. Засн. на параў-нанні светлавога патоку, які вымяраец-ца, з вядомым патокам. Градуіруецца ў люменах.
ЛЮМ’ЕР (Lumiere) Луі Жан (5.10.1864, г. Безансон, Франйыя —6.6.1948), вы-находнік кінематографа; пачынальнік франй. кінавытворчасці і кінарэжысу-ры. Чл. Парыжскай АН (1919). Скон-чыў прамысл. школу. Быў фатографам. У 1895 пры ўдзеле брата Агюста ства-рыў кінаапарат для здымання і праек-цый «фатаграфій, якія рухаюцйа». Запа-тэнтаваны апарат атрымаў назву «кіне-матограф». Першы публічны сеанс ад-быўся 25.12.1895 у Парыжы. Першыя
кінапраграмы Л. дэманстравалі сцэнкі, знятыя з натуры: «Выхад рабочых з за-вода Люм’ер», «Снеданне дзіцяці» і інш. Фірма Л. выпусціла 1,5 тыс. філь-маў, час праекцыі якіх — 1—2 хвіліны (простыя рэпартажы, відавыя і ігравыя сцэнкі з простым дзеяннем на літ. і гіст. сюжэты). 3 1898 Л. займаўся толькі вытв-сцю кінаапаратуры. Пазней пра-цягваў доследы ў галіне аб’ёмнага і ка-ляровага кіно. У Франйыі штогод пры-суджаецца прэмія імя Л. за дакумент. фільмы.
ЛЮМІНАФбРЫ (ад лац. lumen святло + грэч. phoros які нясе), рэчывы, здоль-ныя свяціцца (люмінесцыраваць) пры паглынанні энергіі ўзбуджэння. Выка-рыстоўваюць для пераўтварэння розных відаў энергіі ў светлавую (гл. Люміне-сцэнцыя).
Паводле хім. прыроды падзяляюць на Л. неарган. (фасфоры) і арган. (арганафасфо-ры, люміноры). Большасць неарган. Л. мае крышт. структуру і адносіцца да крыштале-фасфораў. Свячэнне арган. Л. абумоўлена хім. будовай іх малекул. Л. з’яўляюцца полі-цыклічныя араматычныя вуглевадароды (напр., антрацэнў многія гетэрацыклічныя злучэнні і іх вытворныя, а таксама комплек-сы металаў з арган. лігандамі. Арган. Л. выкарыстоўваюць у якасці актыўнага асярод-дзя вадкасных лазераў, для аптычнага адбель-вання і атрымання флуарэсцэнтных фарбаў, у люмінесйэнтнай дэфектаскапіі і аналіт. хіміі (гл. Люмінесцэнтны аналізў а таксама ў мале-кулярнай біялогіі і медыцыне ў якасйі метак ці зондаў.
ЛЮМІНЕСЦ^НТНАЯ ЛЙМПА, газа-разрадная крыніца святла нізкага ціску, светлавы паток якой выклікаецца свя-
Схема і прынцып дзеяння люмівесцэнт-най лямпы: 1 — ульт-рафіялетавае выпра-мяненне; 2 — атамы ртуці; 3 — электроны элекгрычнага разра-ду; 4 — электрод; 5 — слой люмінафо-ра на паверхні колбы.
чэннем люмінафораў пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпрамянення эл. разраду.
Найб. пашыраны ртутныя Л.л., якія маюць дазіраваныя колькасці ртуці (выпараецца пры запальванні разраду) і інертнага газу (напр., аргону; спрыяе ўзбуджэнню атамаў ртуці). Робяцца ў выглядзе шкляной колбы, у тарцах якой герметычна ўманціраваны алектроды. Пры падключэнні пераменнага току паміж электродамі ўзнікае эл. разрад, які ўзбуджае свячэнне атамаў ртуці. Л.л. адрозніваюцца высокай светлавой аддачай (да 85 мл/Вт), вял. тэрмінам службы (да 10’ гадз). Магут-насйь 4—200 Вт. Выкарыстоўваюцца для ас-вятлення грамадскіх і жылых памяшканняў,
ЛЮМІНЕСЦЭНЦЫЯ 407
прамысл. прадпрыемстваў і інш. Разнавід-насць Лл. — лямпа дзённага святла.
ЛЮМІНЕСЦЙНТНЫ АНАЛІЗ, сукуп-насць якасных і колькасных метадаў аналізу, заснаваных на назіранні люмі-несцэнцыі. Пры гэтым рэгіструюць улас-нае свячэнне атамаў або малекул, якія ўваходзяць у аб’ект, што даследуецца, або свячэнне спецыяльна ўведзенага люмінафору. Рэчыва ўзбуджаюць най-часцей ультрафіялетавым святлом і на-глядаюць лімінесцэнцыю візуальна ці з дапамогай фатометраў.
Хімічны Л.а. заснаваны на характарыстыч-насці свячэння кожнага рэчыва. Ім карыста-юцца для ідэнтыфікацыі рэчываў, вызначэн-ня структуры малекул, кантролю чыстаты хім. прадукцыі, вызначэння канцэнтрацыі рэчываў і інш. Сартавы Л.а. дае магчымасць сартаваць шкло, насенне, раздзяляць разна-родныя часцінкі, вызначаць шляхі перамя-шчэння вадкасці (падземнае цячэнне, крова-зварот), нябачныя надпісы, сляды бясколер-ных рэчываў (пры экспертызе). Люмінесцэн-тныя мікраскапія і дэфектаскапія заснаваны на люмінесцэнцыі мікрачасйінак (пераважна біялагічных) у спец. мікраскопах і свячэнні люмінафораў у мікрарасколінах дэталей ці люмінафораў, якія прасачыліся праз пару-шэнні герметычнасці.
Літ.: Люмннесцентный аналнз. М., 1961; Божевольнов Е.А. Люмкнесцентный аналнз неорганнческнх вешеств. М., 1966.
Г.П/ўрыновіч, Б.М.Джагараў.
ЛЮМІНЕСЦ^НЦЫЯ (ад лац. lumen святло + -escent суфікс, які абазначае слабае дзеянне), выпрамяненне, якое з’яўляецца залішкавым над цеплавым выпрамяненнем цела і доўжьшца на пра-цягу часу, значна большага за перыяд светлавых ваганняў. Л. часта наз. халод-ным святлом (магчыма пры любой т-ры цела). У адрозненне ад раўнаважнага цеплавога выпрамянення, спектр якога не залежыць ад саставу рэчыва, а вы-значаецца яго т-рай, Л. — нераўнаваж-нае выпрамяненне, спектр якога зале-жыць ад прыроды рэчыва (характэрны менавіта для дадзеных атамаў і мале-кул). Неабходная ўмова ўзнікнення Л. — папярэдняе паступленне энергіі ў рэчыва і паглынанне яе.
Паводле спосабу ўзбуджэння Л. адрозніва-юць фоталюмінесцэнцыю (узбуджаецца свят-лом), катодалюмінесцэнцыю (паскоранымі электронамі), электралюмінесцэнцыю (эл. полем), хемілюмінесцэнцыю (хім. працэса-мі), трыбалюмінесцэнйыю (мех. дэфармацы-яй) і інш. Паводле прыроды працэсаў, што адбываюцца ў рэчыве, адрозніваюць Л. са-мастойную (працэсы адбываюцца ўнутры ад-наго цэнтра і свячэнне настае адразу пасля ўзбуджэння), вымушаную (узбуджанае рэчыва пачынае свяціцца пасля вонкавага ўздзеян-ня — награвання, апрамянення) і рэкамбі-нацыйную (свячэнне выклікаецца рэкамбіна-йыяй, г.зн. злучэннем зараджаных часціц — іонаў і электронаў). Кароткачасовая Л. (10'"—10'”c) наз. флуарэсцэнцыяй, больш працяглае «паслясвячэнне» — фасфарасцэн-цыяй. Асн. характарыстыкі Л.: працягласць жыцця часціц ва ўзбуджаным стане (ад '10' ° да —104 с); квантавы выхад (адносіны колькасці вылучаных квантаў святла да коль-касці паглынутых); энергетычны выхад (ккдз); палярызацыя; спектры выпрамянення і ўзбуджэння (залежнасць інтэнсіўнасці свя-
408 люмпен
чэння ад даўжыні хвалі выпрамянення і ўзбу-джэння). Характарыстыкі Л. маюць важнае значэнне ў люмінесцэнтным аналізе. Л. ў прыродзе (палярнае ззянне, свячэнне некато-рых насякомых, мінерапаў, гнілякоў) назі-ралася даўно, сістэматычна вывучаецца з 17 ст. Уклад у вывучэнне Л. зрабілі А.С. і Ж.Бекерзлі, У.Крукс, ФЛенард і інш. Многія заканамернасці Л. вызначаны фізікамі шко-лы С.І.Вавілава (гл. Вавілава закон) і А.М.Цярэніна
На Беларусі даследаванні па Л. пра-водзяцца з 1950-х г. у Ін-це фізікі, Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН, БДУ, НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ і інш. У 1960-я г. створа-ны навук. цэнтр па Л. (адзін з найбуй-нейшых у СССР). Найб. значныя пра-цы школы фізікаў па Л. на чале з БЛ.Сцяпанавым, АН.Сеўчанкам, МА.Барысевічам. Распрацаваны тэорыі Л. складаных малекул і адмоўнай Л., выяўлена і вывучана з’ява стабілізацыі-лабілізацыі электронна-ўзбуджаных шмат-атамных малекул (гл. Стабілізацыі-лабі-лізацыі з’ява), даследавана Л. пары складаных малекул, Л. рэдкіх зямель, складаных малекул, уранілавых злучэн-няў, малекул біял. важнасці, у т.л. хла-рафілу і яго аналагаў. На аснове дасле-даванняў па Л. створаны новыя тыпы лазераў — лазеры на растворах і на па-ры арган. злучэнняў.
Літ:. В а в н л о в С.Н. Собр. соч. Т. 1—4. М„ 1952—56; Степанов Б.Я. Введенме в современную оптнку: Поглошенне н нспуска-нне света квантовымн снстемамн. Мн., 1991; Борнсевач Н.А. Возбужденные состоя-ння сложных молекул в газовой фазе. М., 1967; Саржевскнй А.М., Севченко А.Н. Аннзотропня поглошенмя н нспускання света молекуламн. Мн., 1971.
Г.П.Гурыновіч, Б.МДжагараў. ЛібмПЕН (ад ням. Lumpen лахманы), дэкласаваны слой насельніцтва без пэў-ных заняткаў і сталай працы, які знахо-дзіцца на мяжы злачыннага свету (ба-дзягі, жабракі і інш.). Л. характарызуец-ца станам хранічнай галечы, адсутнас-цю уласнай паліт. пазіцыі і арганізацыі, маральным заняпадам. Тэрмін уведзены К.Марксам (азначаў ніжэйшыя слаі пралетарыяту). «Люмпенізацыя грамад-ства» — распаўсюджанне псіхалогіі Л., павелічэнне іх долі ў насельніцтве ва ўмовах сац. крызісаў.
Люнет на галоўным фасадзе будынка палігра-фічнага камбіната імя Я.Коласа ў Мінску.
ЛЮНЙ, л ю н е т а (франц. lunette лі-тар. лунка) у архітэктуры, арач-ны праём у скляпенні або сцяне, гары-зантальна абмежаваны знізу. Пашыра-ны ў архітэктуры стыляў рэнесансу, ба-рока і класіцызму. У скразных Л. звычайна размяшчаліся вокны; «глухія» Л. ўпрыгожваліся размалёўкай, лепкай, скульптурай. У архітэктуры 1950-х г. іх выкарыстоўвалі ў якасці аконных праё-маў (будынак паліграф. камбіната імя Я.Коласа ў Мінску).