Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
В.В.Шамшур.
ЛібЦЫНСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ БЕЛА-РЎСКАЯ ГІМНАЗІЯ, сярэдняя навуч. ўстанова бел. нац. меншасці ў Латвіі. Існавала ў 1922—25 у г. Люцын (цяпер г. Лудза). Засн. 1.9.1922 як прыватная гімназія бел. культ.-асв. т-ва «Бацькаў-шчына». Мела 4 класы (80—85 вучняў). Са жн. 1923 на ўтрьшанні Бел. аддзела пры Мін-ве асветы Латвіі. Дырэктарамі гімназіі ў розны час былі Г.С.Плыгаўка, К.Б.Езавітаў, У.В.Пігулеўскі і інш. У гімназію набіралі вучняў з 30 наваколь-ных пач. бел. школ. Навучэнцы выдава-лі літ. час. «Ластаўка», удзельнічалі ў драм. гуртку, збіралі і запісвалі бел. фальклор. Закрыта 12.8.1925 уладамі Латвіі. Частка вучняў вярнулася дадому, некаторыя паступілі ў рас. школы, 34 вучні працягвалі вучобу ў Дзвінскай дзярж. бел. гімназіі. С.С.Панізнік.
ЛЮЦЫНСКІ МбгіЛЬНІК, могіікі латгалаў 9—10 ст. каля г. Лудза (раней-шая назва Люцын) у Латвіі. Адкрыты Е.Р.Раманавым у 1890. Пахавальны аб-рад — трупапалажэнне, трупаспаленне і пахаванне адных рэчаў. У жаночых пахаваннях знойдзена шмат бронзавых упрыгожанняў (нагрудныя ланцужкі, ві-тыя і пласціністыя грыўні, бранзалеты са змяінымі галоўкамі на канцах, пяр-сцёнкі, трапецападобныя падвескі і інш.); у мужчынскіх —жал. наканечні-кі дзідаў, сякеры, масіўныя бранзалеты, якія выконвалі ролю кастэтаў. Багатых пахаванняў няшмат, але яны выразна адрозніваліся ад звычайных пахаванняў, што сведчыць пра значную сац. дыфе-рэнцыяцыю.
ЛЮЦЫФЕРАЗЫ, ферменты, якія ўдзе-льнічаюць у працэсе біялюмінесцэнцыі святлівых арганізмаў; каталізуюць аэроб-
414 люцэрн
нае акісленне люцыферынаў. Знахо-дзяцца ў фотагенных клетках ці спецы-ялізаваных органах свячэння гэтых ар-ганізмаў. Л. розняцца паводле будовы і аптымальных умоў уздзеяння на суб-страты.
ЛЮЦ&РН (Luzern), горад у йэнтр. ч. Швейцарыі. Адм u. кантона Люцэрн. Засн. каля 1180 Каля 70 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Фірвальдцпэцкім воз. Прам-сць: маш-буд., прыладабуд., швейная, паліграф., харчовая. Музеі, у т.л. мастайкі і гіста-рычны. Скарбніца Гофкірхе. Гар. ўма-цаванні з вежамі (пач. 15 ст.), Рыцарскі палай, пазней езуіцкі калегіум (2-я пал. 16 ст.), драўляныя гатычныя масты Ка-пельбруке (1333, згарэў у 1993, адбуда-ваны) і Шпроербруке (1408), ратуша (пач. 17 ст.), будынкі ў стылі барока (17—18 ст.). Штогадовыя муз. фестыва-лі. Кліматычны курорт. Турызм.
ЛЮЦ&РНА (Medicago), род кветкавьгх раслін сям. бабовых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Амеры-цы. У культуры каля 8 тыс. гадоў. На Беларусі 3 дзікарослыя віды. Найб. вя-домая Л. хмелепадобная (М. lupulina), расце ў пасевах, на схілах, засмечаных мясцінах. У культуры 2 віды Л.: пасяў-ная, або сіняя (М. sativa), і жоўтая, або серпападобная (М. falcata).
Адна- і шматгадовыя травы, радзей паўкус-ты і кусты. Сцёблы і'алінастыя. Каранёвая
Люцэрна: 1 — пасяўная; 2 — жоўтая.
сістэма стрыжнёвая, даўж. да 5 м і болей. На каранях знаходзяцца клубеньчыкавыя бактэ-рыі. Лісце трайчастае з прылісткамі. Кветкі ў гронкападобных або галоўчатых суквеццях. Вяночак матыльковы. Плод — струк. Лек., алейныя, сідэральныя і меданосныя расліны.
У.П.Пярэднеў.
ЛЮЧЖОЎ, горад на Пд Кітая, на р. Люнзян, у Гуансі-Чжуанскім аўт. раёне. 609 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак. Ле-сапрамысл. цэнтр. Прам-сць: цяжкая, дрэваапр., металургічная, маш.-буд., хі-мічная.
ЛЮ ШААЦЬІ (1898, прав. Хунань, Ki-Taft — 12.11.1969), дзяржаўны і паліт. дзеяч Кітая. Меў пед. адукацыю. Ву-чыўся ва ун-це працоўных Усходу ў Маскве (1921—22). 3 1921 чл. Камуніс-тычнай партыі Кітая (КПК), з 1927 UK КПК, з 1943 Палітбюро ЦК. 3 1925 нам., потым старшыня Усекіт. федэра-цыі працы. Пасля перавароту Чан Кай-шы ў крас. 1927 у падполлі. 3 1936 сак-ратар Паўн.-Кіт. бюро КПК. 3 1937 у тыле яп. войск, сакратар Цэнтр.-Усх. бюро КПК, паліт. камісар 4-й арміі. 3 1943 сакратар ЦК і нам. старшыні Нар. рэв. к-та ЦК КПК. 3 1949 нам. стар-шыні цэнтр. нар. ўрада КНР. У 1954— 59 старшыня Пастаяннага к-та Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў. 3 1956 нам. старшыні ЦК КПК (да 1966). 3 крас. 1959 старшыня КНР. Афіц. пераемнік Мао Цзэдуна, але выступаў супраць ус-талявання ў КПК і краіне рэжыму яго асабістай улады. У час «культурнай рэ-валюцыі» абвінавачаны ў рэвізіянізме, у кастр. 1968 зняты з усіх пасад і арышта-
ваны. Памёр у зняволенні. У 1980 рэа-білітаваны.
лібэс. тое, што сіфіліс.
ЛЯАДЎНСКІ ЗАЛІЎ, заліў Жоўтага м., каля берагоў Кітая. Абмежаваны з У Ляадунскім п-вам. Даўж. 220 км, шыр. пры ўваходзе 175 км, глыб. 10—50 м. Зімой каля берагоў — плаваючыя кры-гі. Прылівы няправільныя паўсутачныя (каля 4,4 м). Парты — Інкоў, Цыньху-андао.
ЛЯАДЎНСКІ ПАЎВбСТРАЎ, на ПнУ Кітая, паміж Ляадунскім і Зах.-Карэй-скім залівамі Жоўтага м. Даўж. 225 км, шыр. 80—130 км. Берагі прамаліней-ныя, нізкія, на ПдЗ (на п-ве Гуань-дун) — рыясавага тыпу. Узгоркавая раўніна і нізкагор’і выш. да 1132 м (г. Буюньшань). Складзены пераважна з вапнякоў, сланцаў, кварцавых пясчані-каў; месцамі базальтавыя покрывы. Хмызнякі, участкі лясоў. Раўніны і па-катыя схілы апрацаваны (пасевы куку-рузы, гааляну). Найб. парты: Далянь (Дальні) і Люйшунь (Порт-Артур).
ЛЯАНІН, правінцыя на ПнУ Кітая. На Пд абмываецца Жоўтым м., на У пры-мыкае да мяжы з КНДР. Пл. 151 тыс. км2. Нас. 39,5 млн. чал. (1990). Адм. ц. — Шэньян (Мукдэн). Больш за 1 млн. ж. у гарадах Шэньян, Фушунь, Аньшань. Паверхня пераважна гарыс-тая. На У Усх.-Маньчжурскія і Ляадун-скія горы (выш. да 1367 м), на 3 адгор’і гор Ляасі, у цэнтр. ч. — нізінная раўні-на. Радовішчы каменнага вугалю, жал. руды, гаручых сланцаў, магнезіту, алю-мініевай сыравіны. Клімат мусоннага тыпу з гарачым вільготным летам і ха-лоднай маласнежнай зімой. Ападкаў 500—1000 мм за год. Гал. рэкі Ляахэ і Ялуцзян. Л. — адзін з важнейшых ін-дустр. раёнаў Кітая. На долю Л. прыпа-дае значная ч. здабычы каменнага вуга-лю (Фушунь і Фусінь), жал. руды (Ань-шань і Бэньсі), сланцаў і інш. Буйныя ЦЭС і ГЭС. Агульнанац. значэнне мае чорная і каляровая металургія. Гал. га-ліны прам-cui: машынабудаванне (гор-назаводскае абсталяванне, станкі, эл.-тэхн. вырабы, чыг. рухомы састаў, судны, трактары), хім., нафтаперапр., буд. матэрыялаў, тэкст., харч. (алейная, мукамольная). У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства, часткова ара-шальнае. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, сою, бавоўнік, кенаф, тытунь. Агарод-ніцтва і садоўніцтва. Рыбалоўства. Транспарт чыгуначны, марскі, рачны. Гал. марскія парты: Люйда, Аньдун, Ін-коў. /. Я. Афнагель. ЛЯАСІ, Ж э х э, нагор’е на ПнУ Кітая. Пл. каля 120 тыс. км< На ПнЗ — сіс-тэма хвалістых плато і невысокіх масі-ваў выш. 500—1300 м, на ПдУ —скаліс-тыя горы выш. 1000—1600 м, найб. — 2050 м (г. Улуншань). Складзена з крышт. сланцаў, гнейсаў, гранітаў, пяс-чанікаў, вапнякоў. Радовішчы каменна-
лявіцкі 415
га вугалю. Перадгор’і глыбока расчля-нёныя далінамі рэк бас. Луаньхэ, Ляахэ і інш. У даліне р. Жэхэ (прыток Луань-хэ) гарачыя мінер. крыніцы. Стэп, мес-цамі зараснікі хмызнякоў і гаі з дубу, клёну, арэху. Даліны густа населены і апрацаваны (палі чумізы, гааляну; са-ды).
ЛЯАХЭ, рака на ПнУ Кітая. Даўж. (ад вытокаў р. Сіляахэ) 1430 км, пл. басей-на 231 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах на стыку Вял. Хінгана і Жэхэ, цячэ па раў-ніне Сунляо, упадае ў Ляадунскі зал. Жоўтага м. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні больш за 630 м3/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. Вадасховішчы Дахафан, Эрлуншань. Суднаходная ад г. Чжэн-цзятунь. У вусці — марскі порт Інкоў.
ЛЯАЮАНЬ, горад на ПнУ Кітая, на р. Дунляахэ (бас. р. Ляахэ), у прав. Гірын. 354 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўта-дарог. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., хімічная, буд. матэрыялаў, тэк-стыльная. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. ЦЭС.
ЛЯАЯН, горад на ПнУ Кітая, каля р. Тайцзыхэ (прыток р. Ляахэ), у прав. Ляанін. Каля 600 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак. Нафтахім. камбінат, прадпры-емствы машынабудавання, вытв-сць буд. матэрыялаў.
ЛЯАЯНСКАЯ БІТВА 1904. баявыя дзе-янні 24.8—3.9.1904 у раёне г. Ляаян (Паўн.-Усх. Кітай) паміж рус. Маньч-журскай арміяй і трыма (1, 2, 4-я) яп. арміямі ў час руска-японскай вайны 1904—05. Паводле плана яп. каманда-вання (маршал 1.Аяма) прадугледжвала-ся рашучае наступленне з абходам флангаў рус. арміі. Але сілы яп. войск (каля 130 тыс. чал., 508 гармат) не даз-валялі ажыццявіць гэты план. Рус. ар-мія (152 тыс. чал., 606 гармат) падрых-тавала для абароны тры рубяжы. План рус. камандавання (ген. А.М.Курапат-кін) насіў пасіўна-чакальны характар і аддаваў ініцыятыву праціўніку. Таму нават нязначны поспех яп. войск (24— 26 жн.) на адным з участкаў іх наступ-лення (раён Анпіліна) і адсутнасць у Курапаткіна дакладных звестак аб сілах праціўніка прымусілі яго аддаць загад пра адыход на 2-і рубеж абароны (за 8 км на Пд і ПдУ ад Ляаяна). Актыў-насць наступаючьгх, іх намаганні акру-жыць рус. армію зноў прымусілі (3 вер.) ген. Курапаткіна адступіць. Рус. войскі пакінулі Ляаян і адышлі за р. Шахэ. Страты яп. склалі 24 тыс. чал., рус-кіх — 16 тыс. чал. У выніку памылак рус. камандавання, яп. войскі дасягнулі ў гэтай аперацыі аператыўнага поспеху.
ЛЯБЁДНІК (Atriplex), род кветкавых раслін сям. лебядовых. Больш за 200 ві-даў. Пашыраны ва ўмераных і субтра-пічных паясах. На Беларусі 8 відаў. Найб. вядомыя Л.: раскідзісты (А.
patula), татарскі (A. tatarica), кап’ялісты (A. prostrata).
Адна- і шматгадовыя травы, паўкусты і кусты. Лісце чаргаванае, часта, як і сцёблы, з мучністым налётам. Кветкі у клубочках, са-браных у коласападобныя ці мяцёлчатыя су-квецці, песцікавыя пераважна без калякветні-ка. Плод — аднанасенны арэшак. Харч., тэхн., кармавыя, лек., дэкар. расліны; ёсць ядавітыя і пустазелле.
ЛЯБЁЦКАЯ Алена Канстанцінаўна (15.7.1903, б. хутар Лягуцева, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 28.1.1982), дзеяч рэв. і нац. вызв. руху ў Зах. Бела-русі. Стварала гурткі Таварыства бела-рускай школы (ТБШ). 3 ліст. 1927 сак-ратар Слонімскай акр. управы ТБШ. На 1-м з’ездзе ТБШ (1927) выбрана старшынёй рэвіз. камісіі, на 2-м (1929) — старшынёй кантрольнага са-вета. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволе-на ў турму ўладамі Польшчы. Дэлегат 1-га антыфаш. кангрэса (1929, Берлін), чл. зах.-бел. к-та па падрыхтоўцы Еў-рап. сял. кангрэса, яго дэлегат. У лют. 1930 арыштавана, засуджана на 6 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1933 у БССР; працавала ў ЦК Міжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалю-цыі Беларусі. Аўтар успамінаў.