Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЮТУВЕР (? — каля 1292), літоўскі князь, гл. Путувер.
ЛЮТЫ (ад слова люты — злы, суро-вы), другі месяц каляндарнага года ў Беларусі (28 дзён, у высакосным годзе 29), апошні месяц зімы. 15 Л. працяг-ласць дня ў Мінску 9 гадз 48 мін, ся-рэдняя выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 23,3°. Сярэдняя сума сонеч-
най радыяцыі за месяц 133 МДж/м2, радыяныйны баланс адмоўны (-8 МДж/м2). Сярэдняя т-ра паветра ў Л. -5,9 °C (-3,5 °C на ПдЗ і -7,5 °C на ПнУ). Вільготных дзён (адносная віль-готнасць удзень не ніжэй 80%) 12—18. У Л. у сярэднім па рэспубліцы 3—8 дзён з мяцеліцай. На б. ч. тэрыторыі выпадае каля 30—40 мм ападкаў, павя-лічваецца таўшчыня снегавога покрыва з максімумам у 3-й дэкадзе месяца 10— 15 см на ПдЗ і 20—35 мм на ПнУ. Таў-шчыня лёду на вял. рэках і азёрах 35— 60 см, глебы прамярзаюць да 30—50 см і болей. Глыбокі снег, ледзяная скарын-ка перашкаджаюць ласям, зайцам, лі-сам здабываць корм. У Л. адбываецца гон у ваўкоў, лісоў, зайцоў. Пачынаец-ца павольнае перамяшчэнне на Пн ча-род чачотак, снегіроў, амялушак, кры-жадзюбаў, паўн. савы.
ЛЙТЫ Анатоль Міхайлавіч (н. 2.1. 1951, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1976). 3 1982 ст. выкладчык, з 1985 заг. кафедры Бел. пед. ун-та. Да-следуе сац.-эканам. і культ. развіццё Беларусі ў 18—19 ст., генезіс капіталіз-му на Беларусі.
Тв„ Соцнально-экономнческое развнтне городов Белорусснн в конце XVIII — первой половнне XIX в. Мн., 1987; Генезнс капнта-лнзма в промышленностн Белорусснн (вторая половяна XVIII — первая половнна XIX в.). Мн., 1991; Гістарыяграфія і крыніцы сацы-яльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў дру-гой палове XVIII — першай палове XIX ст. Мн., 1996 (разам з В.Ф.Касовічам).
ЛЮТЭІНІЗАВАЛЬНЫ ГАРМбН, гар-мон пярэдняй долі гіпофіза, які стыму-люе ўтварэнне палавых гармонаў. Са-дзейнічае авуляцыі і ўтварэнню жоўтага цела ў самак; у самцоў падтрымлівае сперматагенез. Па хім. прыродзе гліка-пратэід, адрозніваецца саставам аміна-кіслот у розных відаў жывёл.
ЛібТЭР (Luther) Марцін (10.11.1483, г. Эйслебен, Германія — 18.2.1546), ня-мецкі тэолаг, рэліг. рэфарматар, засна-вальнік лютэранства. Пасля заканчэн-ня Эрфурцкага ун-та (1505) уступіў у ордэн аўгусцінцаў, у 1507 пасвячоны ў святары. 3 1508 праф. Вітэнбергскага ун-та, з 1512 доктар тэалогіі. Пратэсту-ючы супраць продажу індульгенцый, з 1517 выступіў з 95 тэзісамі, у якіх вы-крываў карыслівую сутнасць гандлю «нябеснымі скарбамі». Папа Леў X у 1520 асудзіў тэзісы Л. ў буле, якую Л. публічна спаліў. Адначасова ён выдаў шэраг палемічных твораў («Да хрысці-янскага дваранства нямецкай нацыі», «Вавілонская няволя», «Пра свабоду хрысціяніна»), якія ляглі ў аснову пра-тэстантызму. Канчаткова адлучаны ад царквы (1521) і асуджаны на выгнанне паводле Вормскага эдыкта 1521, Л. сха-ваўся ў замку саксонскага курфюрста Фрыдрыха Мудрага ў Вартбургу, дзе працаваў над перакладам на ням. мову Новага запавету і новымі палемічнымі
творамі («Супраць злоўжывання святой імшой», «Пра шлюбы святароў і мана-хаў»). У 1522 Л. вярнуўся ў Вітэнберг і пачаў працу над перакладам Старога за-павету. Ён рэзка выступіў супраць Ся-лянскай вайны 1524—26 і падтрымаў яе задушэнне. У 1530 на Аўгсбургскім рэй-хстагу было прадстаўлена складзенае Л. і адрэдагаванае Ф.Меланхтанам «Аў-гсбургскае спавяданне», якое афій. фар-мулявала асн. палажэнні лютэранства. Найважнейшай працай Л. стаў таксама
ням. пераклад Бібліі (скончаны ў 1542), у якім замацаваны нормы агульнаня-мецкай нац. мовы.
Тв.: Рус. пер. — Нзбр. пронзв. СПб., 1994; Лекцвн по «Посланню к рямлянам». Мн., 1996; Лекцяв no «Посланяю к Галатам». Мн., 1997.
Літ:. Соловьев Э.Ю. Непобежденный еретнк: Мартнн Лютер н его время. М., 1984; Порозовская Б. Мартнн Лютер. его жнзнь н реформаторская деятельность. СПб., 1994; Эрнксон Э.Г. Молодой Лютер: Пснхоаналнт. нст. хсслед.: Пер. с англ. М., 1996; Мартнн Лютер — реформатор, пропо-ведняк, педагог: [Сб.]. М., 1996.
Н.К.Мазоўка.
ЛЮТЭРАНСТВА, адзін з кірункаў пра-тэстантызму. Узнікла ў пач. 16 ст. ў Германіі ў перыяд Рэфармацыі. Назва ад імя заснавальніка М.Лютэра. Канчат-кова веравучэнне выкладзена ў 1530 у «Аўгсбургскі.м спавяданні». Гал. пасту-лат тэалогіі Л. — выратаванне асабістай верай, якое даруецца Богам, без дапа-могі царквы. Сувязь Бога і чалавека на-бывае ўнутраны, асабісты характар, царква перастае бьшь пасрэднікам па-між Богам і індывідам. Усе вернікі прызнаюцца роўнымі перад Хрыстом, святары страчваюць становішча асобага саслоўя, адмаўляюцца каталіцкая іерар-хія, манаства, бясшлюбнасць святароў. Рэліг. суполкі самі запрашаюнь паста-раў і выбіраюць кіруючыя органы — кансісторыі. Крыніцай веравучэння з’яўляецца Біблія, якую вернік мае пра-ва самастойна тлумачыць. У кірхах (храмах) няма абразоў. 3 7 таінстваў ка-таліцкай царквы засталіся хрышчэнне і прычасце. Набажэнства вядзецца на роднай мове. У кульце Л. ўвасабляецца прынцып таннай царквы.
У Беларусь Л. пачало пранікаць у 1520-я г. з Лівоніі і Усх. Прусіі; трапля-ла і непасрэдна з Германіі праз студэн-таў з ВКЛ, якія навучаліся ў ням. ун-тах, асабліва ў Лейпцыгскім. Пер-шым значным прапаведнікам Л. ў ВКЛ
ЛЮЦЫФЕРАЗЫ 413
быў А.Кульва, які выкладаў вучэнне Лютэра ў сваёй школе ў Вільні. У 1544 ва Усх. Прусіі быў адкрыты пратэстан-цкі Кёнігсбергскі ун-т, які значна пас-прыяў распаўсюджванню Л. ў ВКЛ і Полылчы. Тут было некалькі кафедраў з навучаннем на польскай, літ. і бел. мовах, устаноўлена некалькі стыпендый для выхадцаў з Беларусі, Літвы і Поль-шчы, друкавалася пратэстанцкая л-ра. 3 сярэдзіны 1550-х г. лютэранскія суполкі з’явіліся ў Вільні, Мінску, Слуцку і інш. У канцы 16 ст. на тэр. ВКЛ было ад 5 да 8 суполак. Л. было пашырана сярод гараджан, у меншай ступені ся-род шляхты. Гал. кіруючым органам лютэранскай царквы ў ВКЛ была вы-браная на сінодзе Літоўская кансісто-рыя на чале з прэзідэнтам (пазней су-перінтэндантам). У час рэліг. ганенняў у 17—18 ст. лютэране супрацоўнічалі з кальвіністамі і праваслаўнымі, карыста-ліся падтрымкай Прусіі і Расіі; коль-касць вернікаў у гэтыя часы значна скарацілася. У пач. 20 ст. ў Беларусі заставаліся адзінкавыя лютэранскія су-полкі, частка іх існавала ў Зах. Беларусі да 1940-х г.; вернікі былі пераважна ням. нацыянальнасці. У 1990-я г. Л. стала адраджацца. На 1.1.1997 у Рэспуб-ліцы Беларусь зарэгістраваны 3 лютэ-ранскія суполкі: у Віцебску, Гродне, Мінску.
Літ:. Ч а н ы ш е в А.Н. Протестантнзм. М., 1969; Подокшнн С.А. Реформацня н обшественная мысль Белорусснн н Лнтвы (Вторая половяна XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; К о s m a n М. Reformacja і kontrreformacja w Wielkim Ksi?stwie Litewskim. Wroclaw etc., 1973. С.В.Казуля, В.Ф.Шалькевіч. ЛЮТЭЦЫЙ (лац. Lutetium), Lu, хіміч-ны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 71, ат. м. 174,967; адносіцца да лантаноідаў. Прыродны складаецца з 2 ізатопаў: ’“Lu (97,4%) і радыеактыўнага l76Lu (перыяд паўраспаду 2,4 1010 га-доў). У зямной кары 8 ■ 10'5% па масе. Адкрыты франц. хімікам Ж.Урбенам у 1907, названы па лац. назве Парыжа (Lutecia).
Серабрыста-белы метал, t^, каля 1660 °C, шчыльн. 9849 кг/м3. У паветры пакрываецца ўстойлівай аксіднай плёнкай. Пры пакаёвай т-ры ўзаемадзейнічае з мінер. к-тамі, пры награванні — з галагенамі, серай, вадародам і інш. неметаламі. Метал. атрымліваюць ад-наўленнем трыфтарыду LuF3 кальцыем.
ЛібФА, луфа (Luffa), род кветкавых раслін сям. гарбузовых. 5—8 відаў. Па-ціыраны ў тропіках. Культывуюць Л. цыліндрычную, або мачальны гарбуз (L. cylindrica), і Л. граністую, або востра-рабрыстую (L. acutangula). Стараж. культура (з 6 ст. да н.э.) Афрыкі, Індыі і Кітая.
Аднагадовыя травы з лазячымі сцёбламі. Лісце пераважна 5—7-лопасцевае. Кветкі ад-наполыя, аднадомныя, буйныя, жоўгыя ці бе-лыя; тычынкавыя — у гронках, песціка-выя — адзіночныя. Плод падоўжана-цылін-дрычны, даўж. 15—50 см (да 1 м), сухі, ва-лакністы. Маладыя плады спажываюць у ежу, спелыя выкарыстоўваюць як мачалкі, для вырабу туфляў, капелюшоў, кошыкаў, ізаляцыйных матэрыялаў і інш. Знасення ат-
рымліваюць тэхн. алей. Харч., лек., тэхн. расліны. У.П.Пярэднеу. ЛКІХАВА, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад г. Полацк, каля г. На-ваполацк. Пл. 0,43 км2, даўж. каля 1,7 км, найб. шыр. 330 м, найб. глыб. 20,7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,8 км. Пл. вадазбору 4,7 км2. Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам. Ёсць шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пн забалочаныя. Пад-водная ч. катлавіны складаецца з паўн. (глыб. да 4,5 м) і паўд. (глыб., 20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыб. 3 м. Ложа да глыб. 2 м выслана пяском, ні-жэй — сапрапелем.
лібцічы (лац. Lutici), в е л е т ы, са-юз зах.-слав. плямён у 8—12 ст. на паўд. узбярэжжы Балтыйскага м., паміж рэкамі Одра (Одэр) і Лаба (Эльба) на тэр. сучаснай Германіі. Саюз аб’ядноў-ваў плямёны хіжан, далянчан, ратараў (гал. племя, у іх г. Рэтра знаходзілася гал. святыня Л. — храм Сварожыча) і інш. Займаліся сельскай гаспадаркай, рамяством і марскім гандлем. У 9 — пач. 10 ст. Л. кіраваў князь ратараў, пазней — сход плем. знаці. У пач. 12 ст. пасля больш як 300 гадоў барацьбы заваяваны герм. феадаламі і германіза-ваны.
ЛЮЦКб Аляксандр Міхайлавіч (23.1. 1941, в. Чыжэвічы Салігорскага р-на Мінскай вобл. —4.9.1997), бел. вучоны ў галіне ядз. фізікі і радыеэкалогіі. Канд. фіз.-матэм. н. (1969), праф. (1997). Скончыў БДУ (1963), дзе і пра-цаваў у 1963—78 і з 1987. 3 1992 рэктар створанага па яго ініцыятыве Міжнар. ін-та па радыеэкалогіі імя А.Сахарава (цяпер Міжнар. экалагічнага ун-та імя А.Сахарава). Навук. працы па ізатопнай
А.Люцько. Імправізацыя. 1997.
біяінтраскапіі, радыеактыўных індыка-тарах для біятэхналогій, вывучэнні нас-тупстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адзін з аўтараў падручнікаў для сярэдніх школ па асновах радыяцыйнай бяспекі.
Тв.: Мзотопная бноянтроскопня. М., 1973 (разам з А.Дз.Ляўковічам, АМ.Перцавым); Фон Чернобыля. Мн., 1990. І.Б.Ткачук. люцкб Анатоль Андрэевіч (н. 4.8. 1952, г. Віцебск), бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1979). Працуе ў тэх-ніках алейнага жывапісу, гуашы і аква-рэлі. Творы вызначаюцца кампазіцый-най напружанасцю, кантрастнымі коле-равымі спалучэннямі, падкрэсленай дэ-каратыўнасцю; пейзаж у карцінах перадае праз урбаністычныя і асацыя-тыўныя імправізацыі: «Віцебску прыс-вячаецца» (1983), «Мой горад» (1987), «Мастак і яго мадэлі» (1988), «Жывы арганізм» (1990), «Мастак і горад» (1992), «Імправізацыя» (1997); серыі «Парушэнне экалогіі» (1987—89), «Го-рад над Дзвіной» (1987—97).