Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЯвбНЦЬЕЎ Мікалай Сцяпанавіч (30.5.1862, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 4.7.1910), вайсковец, падарож-нік, дыпламат. Граф Абісінскай імперыі (1896). Вучыўся ў Мікалаеўскім ваен. вучылішчы ў Пецярбургу, служыў у Гродзенскім гусарскім палку (да 1892). У 1894—95 арганізаваў на свае сродкі (дзеля чаго прадаў свае маёнткі) разам з падарожнікам А.В.Елісеевым рас. геагр. экспедыцыю ў Эфіопію (Абісінію). На-ладзіў сяброўскія адносіны з імперата-рам Менелікам 11, садзейнічаў пасылцы ў ліп. 1895 эфіопскай місіі ў Пецярбург і ўсталяванню дыпламат. адносін паміж Расіяй і Эфіопіяй. Быў ініцыятарам ад-праўкі ў Эфіопію летам 1895 вял. пар-тыі рас. зброі. У час італа-эфіопскай вайны 1895—96 ваен. саветнік Менеліка II. У 1897—99 ген.-губернатар Эквата-рыяльнай вобл. Эфіопіі, пасля чаго вяр-нуўся ў Расію. Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. Апошнія гады жыў у Пары-жы.
Літ.: Бобровнч В. Граф Абнссннской нмпернн // Полнт. собеседннк. 1991. № 4.
В.ДБаброеіч.
ЛЯГАСАЎ Валерый Аляксеевіч (1.9. 1936, г. Тула, Расія —27.4.1988), расій-скі хімік-неарганік. Акад. AH СССР (1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэх-нал. ін-т (1961). 3 1962 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, адначасова ў 1975—79 праф. Маскоўскага фізіка-тэхн. ін-та, з 1983 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па хіміі інертных газаў, хіміі плазмы. Сінтэзаваў больш за 50 новых злучэнняў ксенону і крыптону, даследаваў уласцівасці гэтых злучэнняў, а таксама магчымасць выкарыстання атамнай энергіі ў хіміка-металургічных
працэсах. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1976.
ЛЯГЁНЧАНКА Іван Сяргеевіч (9.2. 1897, в. Крывая Клімавіцкага р-на Ма-гілёўскай вобл. — 9.5.1984), бел. вучо-ны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Дацэнт (1951). Засл. ўрач Беларусі (1956). Скончыў Казанскі ун-т (1923). У 1945—68 заг. кафедры Бел. ін-та ўдас-каналення ўрачоў і ў 1945—52 гал. аку-шэр-гінеколаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Распрайаваў спосабы вызна-чэння праходнасці фалопіевых труб, абязбольвання і паскарэння родаў, ме-тад фізіял. ажыўлення ўяўна-памерлых нованароджаных (метад Л.).
7в.: Фнзнологнческнй метод ожнвлення мннмоумершнх новорожденных // Акушер-ство м гннекологня. 1947. № 4.
ЛЯГЁНЧАНКА Марыя Іванаўна (н. 28.6.1925, г. Казань, Татарстан), бел. ву-чоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1978), праф. (1979). Засл. ўрач Беларусі (1971). Дачка \.С.Лягенчанкі. Скончыла Мінскі мед. ін-т (1948), у 1951—93 пра-цавала ў ім (у 1972—92 заг. кафедры). Навук. працы па пульманалогіі і кар-дыялогіі дзяцей ранняга ўзросту.
Тв:. Реографня в днагностмке нарушеннй деятельностм снстемы кровообрашення прн пневмоннн у детей раннего возраста (разам з М.К.Асколкавай) // Педнатрня. 1979. № 9; Состоянне сердечно-сосуднстой снстемы прн пневмоянн у детей раннего возраста // Здра-воохраненне Белорусснм. 1980. № 7.
ЛЯГНІЦА (Legnica), горад на ПдЗ Польшчы, у Дольнашлёнскім ваявод-стве. Вядома з 1149. 107 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел. Аэрапорт. Цэнтр Лягніцка-Глогаўскага руднага раёна (здабыча меднай руды, вытв-сць медзі). Прам-сць: маш.-буд., у т.л. горная, эл.-тэхн., швейная, папяровая, трыкат., харчовая. Выраб раяляў і піяніна. Біс-купства. Музей медзі. Арх. помнікі 13— 17 ст.
ЛЯГНІЦКАЕ ВАЯВбДСТВА (Woje-wddztwo Legnickie), былая адм.-тэр. адзінка на ПдЗ Польшчы. 3 1999 тэры-торыя ў складзе Дольнашлёнскага вая-водства.
ЛЯДА, участак, на якім высякаўся лес, дрэвы спальваліся, а зямля выкарыстоў-валася пад ворыва. Ляднае земляроб-ства вядома на тэр. Беларусі з эпохі не-аліту, на Палессі з 4-га тыс. да н.э., у канцы 3-га тыс. пашырылася да Па-дзвіння. У бронзавым веку — асн. сіс-тэма гаспадаркі. Лядна-агнявым земля-робствам займаліся плямёны штрыха-ванай керамікі кулыпуры і днепра-дзвін-скай культуры, дрыгавічы, крывічы, радзімічы і інш. слав. плямёны. Частко-ва выкарыстоўвалася да 19 ст. Ад Л. па-ходзяць назвы некаторых населеных пунктаў.
Літ.: Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 1. Мн„ 1970.
ЛЙДАЎ Анатоль Канстанцінавіч (11.5. 1855, С.-Пецярбург — 28.8.1914), рускі
кампазітар, дырыжор, педагог, муз. дзе-яч. Скончыў Пецярбургскую кансерва-торыю (1878, клас М.Рымскага-Корса-кава), з 1878 выкладаў у ёй (з 1886 праф ). Прадстаўнік «Новай рус. муз. школы», чл. Бяляеўскага гуртка (з пач. 1880-х г.). Выступаў як дырыжор у «Рускіх сімфанічных канцэртах» і інш. Яго яскрава нац. ў сваёй аснове музыка роднасная музыцы М.Глінкі, А.Барадзі-на, Рымскага-Корсакава. Асн. жанр творчасці — мініяцюра (сімфанічная.
В.АЛягасаў
АК.Лядаў.
фп., вакальная). У фп. творах арганічна пераўтвораны некаторыя рысы музыкі Ф.Шапэна, Р.Шумана, у сімф. творах з характэрным багаццем тэмбравага кала-рыту вызначыўся прынцып камернага сімфанізму. Аўтар апрацовак (больш за 200) і складальнік зборнікаў рус. нар. песень. Сярод твораў: для аркестра — «Баба Яга» (1904), «Восем рускіх народ-ных песень» (1906), «Чароўнае возера», «Пачвара» (абедзве 1909), «Танец ама-зонкі» (1910), «Журботная песня» (1914); камерна-інстр. ансамблі; для фп. — «Бірулькі» (14 п’ес, 1876), «Ара-бескі» (1878), «Пра даўніну» (1889), «Баркарола» (1898); хары, рамансы, 18 дзіцячых песень на нар. словы (1887— 90).
Літ.: Мнхайлов М. А.КЛядов: Очерк жнзнн н творчества. 2 нзд. Л., 1985.
ЛЯДАЎСКІ МАНАСТЬІР ДАБРАВЕ-ШЧАННЯ. Існаваў у 1730-я г. — 1918 у в. Ляды (цяпер Смалявіцкі р-н Мін-скай вобл.). Засн. каля 1730 як уніяцкі манастыр ордэна базыльян мечнікам ВКЛ І.Завішам. У 1792—94 пабудавана мураваная царква Дабравешчання, у 1811—50 —жылы корпус, Пры манас-тыры былі курсы маральнай тэалогіі
Лядаўскі мавастыр Дабравешчання. Агульны выгляд царквы.
ЛЯДОВАЕ 419
для манахаў, школа для свецкіх асоб (у 1818 — 159 вучняў), шпіталь. Пасля скасавання ў 1839 Брэсцкай уніі 1596 манастыр пераўтвораны ў праваслаўны. У 1918 закрыты, царква і інш. будынкі захаваліся. Помнік архітэктуры рэсп. ЗНачЭННЯ. А.А.Ярашэвіч.
ЛЯДЗЕЦ. вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Вятліца. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнУ ад г. Столін, 267 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. Гарынь. 978 ж., 413 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЛЯДНА, возера ў Лепельскім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Ула, за 8 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,58 км2, даўж. больш за 1,9 км, найб. шыр. 510 м, найб. глыб. 22 м, даўж. берагавой лініі больш як 4,8 км. Пл. вадазбору 14,2 км2. Схілы катлавіны выш. да 19 м, ра-зараныя, на У і Пн параслі лесам. Бера-гі высокія, месцамі зліваюцца са схіла-мі, на ПнЗ пад хмызняком. Дно да глыб. 1,5—2 м (на Пн да 6,5 м) высла-на пяском, ніжэй — сапрапелем і ілам. Зарастае слаба. Выцякае ручай у воз. Огзіна.
ЛЯДНЯНСКІ РАЁН, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31. Створаны 17.7.1924 у Аршанскай акрузе (да 26.7.1930). Цэнтр раёна — мяст. Ляды. 20.8.1924 падзелены на 6 сельсаветаў. Пл. 340,66 км2, нас. 22 085 чал. (1928). 8.7.1931 ра-ён скасаваны, тэрыторыя перададзена Дубровенскаму раёну.
ЛЯДОВАЕ ПАБОІШЧА 1242, бітва па-між наўгародскім войскам і рыцарамі ням. Лівонскага ордэна на лёдзе Чуд-скога воз. 11 красавіка. Выкарыстаўшы аслабленне Русі з-за мангола-тат. на-шэсця хана Батыя, ням. крыжакі, да-цкія і шведскія феадалы ўзмацнілі націск на паўн.-зах. землі суседзяў. Шведы былі разгромлены ў вусці р. Ня-ва (гл. Неўская бітва 1240); у гэтым жа годзе крыжакі захапілі Ізборск і Пскоў. На землях племя водзь (Водская пяці-на) яны пабудавалі крэпасць Капор’е, адкуль рабілі набегі на Наўгародчыну. У 1241 наўгародскі кн. Аляксандр Неўскі, сабраўшы войска з наўгародцаў, лада-жан, іжорцаў і карэлаў, выбіў лівонцаў з Капор’я і зруйнаваў крэпасць; потым штурмам узяў Пскоў, адкуль рушыў на землі ордэна. Крыжакі выступілі насус-трач з раёна Дэрпцкага біскупства. Час-тка іх войска накіравалася да Ізборска, асн. сілы — да Пскоўскага возера. Да-ведаўшыся пра напрамкі руху рыцараў, Аляксандр Неўскі павярнуў сваё войска да Узмені (самае вузкае месца, дзе злу-чаюцца Чудское ‘і Пскоўскае азёры) і размясціўся насупраць в. Варонін Ка-мень. Умела выкарыстоўваючы мясцо-
420 лядовы
васць і колькасную перавагу (наўгарод-скае войска налічвала 15—17 тыс. чал.) і ведаючы тактыку лівонцаў (наступлен-не «клінам» або т.зв. «свіннёй»), кн. Аляксандр Неўскі б. ч. сваіх сіл паста-віў на флангах, княжацкую дружыну схаваў у засадзе. Рыцарскае войска (10—12 тыс. чал.), узмоцненае атрадамі эстаў (чудзі), на досвітку 11 крас. прар-вала цэнтр абароны наўгародцаў, дзе стаялі пешае апалчэнне і перадавы полк. Потым крыжакі ўступілі ў схватку з добра ўзброенай пяхотай і конншай, што размяшчаліся на флангах. Пазбаў-леныя магчымасці манеўра, яны не змаглі развіць поспех. Удар засаднай княжацкай дружыны спрыяў канчатко-ваму акружэнню рыцараў і разгрому іх. Л.п. — адна з выдатных бітваў сярэдне-вякоўя, якая ў значнай меры прыпыні-ла экспансію крыжакоў на У (гл. Кры-жовыя паходы супраць славян і балтаў у 12—15 cm.).
ЛЯДбВЫ РЭЖЬІМ, сукупнасць зака-намерных працэсаў утварэння, развіцця і разбурэння ледзянога покрыва на вод-ных аб’ектах. Адрозніваюць 3 асн. фа-зы —замярзанне, ледастаў і крыгалом. Асаблівасці Л.р. для кожнага ўчастка вадацёку вызначаюцца кліматам, умова-мі жыўлення ракі, будовай рэчышча і дынамікай патоку; істотна ўплывае на яго гасп. дзейнасць: скідванне ў вадаё-мы прамысл. і адпрацаваных вод ЦЭС, буд-ва плацін, паглыбленне і выпрост-ванне рэчышчаў.
Першыя ледзяныя ўтварэнні на рэках Бе-ларусі (шарош, заберагі, сала) адзначаюіша ў 2-й пал. ліст., у бас. р. Нёман — у 1-й дэ-кадзе снежня. Заберагі і сала раней утвара-юцца на прыбярэжных участках, водмелях і затоках. Адначасова пачынае ўзнікаць унут-рыводны лёд, які ўсплывае і ператвараецца ў шарош. Наслаенне кавалкаў доннага лёду і шарошу пад ледзяное покрыва можа прывес-ці да ўтварэння зажораў. Ледастаў звычайна бывае ў сярэдзіне снеж., спачатку на плёсах, потым на перакатах. Трымаецца ў сярэднім каля 100 сут, найб. працяглы на рэках бас. Зах. Дзвіны —да 160 сут. і болей, самы ка-роткі на рэках бас. Нёмана і Прыпяці — да Ю—20 сут. Крыгалом на рэках адбываецца пераважна ў 2-й пал. сакавіка. Ускрыццю рэк папярэднічае ўтварэнне закраін і зрушэн-не лёду. На ПдЗ ускрыццё рэк пачынаецца ў 2—3-й дэкадах сак., на працягу месяца дася-гае ПнУ. Працягласць веснавога крыгаходу 2—10 сут. На азёрах і вадасховішчах ледзя-ныя ўтварэнні паяўляюцца звычайна на 1—2, а на Палессі на 3 тыдні пазней, чым на рэ-ках. Сярэдняя працягласць ледаставу на ва-даёмах на Пн да 150 сут, на Пд да 130 сут. Азёры і вадасховішчы ачышчаюцца ад лёду на 10—15 сут пазней, чым рэкі.