Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЯДСК, вёска ў Шчучынскім р-не Гро-дзенскай вобл., на р. Спушанка. Цэнтр сельсавета. За 9 км на ПнЗ ад г. Шчу-чын, 74 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ражанка. 129 ж., 47 двароў (1999). Біб-ліятэка, аддз. сувязі. Помнік архітэкту-ры — Станіславаўскі касцёл (пач. 20 ст.).
ЛЯДСКІ БОЙ 1943 Адбыўся паміж партызанскім атрадам «Камсамол» (ка-мандзір П.С.Вараб’ёў) 1-й Мінскай партыз. брыгады і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў у в. Ляды Смалявіцка-га р-на 28 лют. ў Вял. Айч. вайну. Узя-ты ў палон нач. каравула лядскага гар-нізона згадзіўся правесці партызан у вёску. У ноч на 28 лют. адна група пар-тызан нейтралізавала вартавых і акру-жыла каравульнае памяшканне, другая бясшумна пранікла ў казарму і авалода-ла зброяй праціўніка. Праз паўгадзіны супраціўленне ворага было зламана. Партызаны захапілі шмат зброі і бое-прыпасаў. У.С.Пасэ.
ляды, вёска ў Валяўкоўскім с/с Дуб-ровенскага р-на Віцебскай вобл. на р. Мярэя (прыток Дняпра). Цэнтр саўгаса. За 29 км на У ад г. Дуброўна, 140 км ад Віцебска. 707 ж., 287 двароў (1999).
Вядома з канца 16 ст. ў Аршанскім пав. 3 1607 сяло, уладанне падстолія ВКЛ М.Глябо-віча, з сярэдзіны 17 ст. — Сапегаў. У 1672 мястэчка. У 1738 — 23дымы, у 1745 пабуда-вана Пакроўская царква, у 1799 — царква Іаана Багаслова. 3 1772 у Рас. імперыі. 3 1773 мястэчка Л. ў дзярж. кіраванні, пазней уласнасць кн. Пацёмкіна, Любамірскіх. У вайну 1812 у ваколіцах Л. дзейнічаў партыз. атрад Дз.В.Давыдава. У 1897 у Хаўбнянскай вол. Горацкага пав. Магілёўскай губ.; 4434 ж., 599 дамоў, 4 правасл. царквы, 2 бага-дзельні, 8 яўр. і 1 царк.-прыходская школа, паштова-тэлегр. станцыя, 2 гарбарні, 2 кру-падзёркі, 3 маслабойні, 11 кузняў, 4 пенька-трапальні, 3 ільнотрапальні, вадзяны млын, 82 гандл. і 2 піўныя крамы, шынок, 2 заез-ныя двары, 2 кірмашы на год. У рэвалюцыю 1905—07 дзейнічала Ляднянская арг-цыя РСДРП. 3 1923 цэнтр воласці Горацкага пав. Смаленскай губ. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 да 8.7.1931 цэнтр Ляднянскага раёна Аршанскай акр. У 1924—26 і з 1954 цэнтр сельсавета, з 1938 у Віцебскай вобл. У 1925 у Л. 3747 ж., 689 гаспадарак. 3 27.9.1938 да 10.3.1954 — гар. пасёлак. У Вял. Айч. вай-ну ням.-фаш. захопнікі разбурылі гар. пасё-лак, загубілі частку жыхароў. У 1963 — 781 ж., 229 двароў, у 1972 — 735 ж., 275 гаспада-рак.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Брацкая магі-ла сав. воінаў і партызан. Радзіма мас-такаС.К. Заранкі. В.М.Князева. ЛЙДЫ, вёска ў Чэрвеньскім р-не Мін-скай вобл., на аўтадарозе Чэрвень—в. Якшыцы. Цэнтр сельсавета. За 24 км на ПдУ ад г. Чэрвень, 86 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Градзянка. 444 ж., 166 двароў (1999).
3 канца 18 ст. ў Ігуменскім пав. Мінскай губ. У 1897 было 377 ж., 65 гаспадарак, цар-ква, крама, кузня. У 1917 існавалі Старыя і Новыя Л. 3 1924 Старыя Л. — цэнтр сельса-вета. У Вял. Айч. вайну ў студз. 1943 пар-тызаны разграмілі фаш. гарнізон у Старых Л., за што гітлераўцы расстралялі 45 жыхароў вёскі. У 1966 Старыя і Новыя Л. аб’ядналіся ў адну вёску Л.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальні-ца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. Магіла ахвяр фашызму.
Г.І.Дулеба.
ЛЯЖНЁВГЧ Алесь (Аляксандр Франца-віч; 1890, в. Сенцяняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 1937?), бел. тэатр. дзеяч, драматург. У 1911—14
удзельнік Бел. муз.-драм. гуртка ў Віль-ні. 3 1917 у Адэсе, акцёр абл. т-ра, тэ-атр. калектыву бежанскай суполкі «Бе-ларускі гай»; адначасова вучыўся ў пры-ватнай тэатр. школе. 3 1920 у Мінску, акцёр БДТ-1, у 1921 яго дырэктар. У 1920 адзін з кіраўнікоў тэатр. секцыі Клуба бел. моладзі (дзейнічаў у памяш-канні б. «Беларускай хаткі»), у 1921 у складзе праўлення «Хаты беларускага мастацтва». У 1922/23?—26 дырэктар Бел. драм. студыі ў Маскве, да 1927 ін-спектар Наркамасветы па справах мас-тацтва. Пазней працаваў у Ленінградзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Аў-тар кн. «Сялянскі тэатр: Дарады ў пы-таннях тэатральнай тэхнікі і методы пастаноўкі п’ес сялянскімі і гарадскімі клубнымі драмгурткамі» (1928), скла-дальнік зб. «Дэкламатар» (1928). Зрабіў інсцэніроўку паэмы М.Чарота «Босыя на вогнішчы» (паст. 1923). Аўтар героі-ка-рэв. драмы «3 дымам-пажарам» (пад псеўд. А.Бяздольны) і п’есы «Навала» (пад псеўд. Язэп Церабеж). Апрацаваў для бел. сцэны камедыю І.Бэна «Цуда-дзеі» (1927), інсцэніроўку «Таміла» па-водле рамана Ф.Дзюшэна (паст. ў Бел. дзярж. вандроўным т-ры У.Галубка, 1928). У 1930 арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 арыштаваны зноў, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. У.В.Мальцаў. «ЛЯЗІНКА», «Л я з г і н к а», бел. нар. танец. Муз. памер 2/4, тэмп умераны. Вядомы з канца 19 — пач. 20 ст. (за-фіксаваны ў 1970-я г. ў в. Глінка і Гара-дзец Столінскага р-на). Выконваецца парамі: юнак стаіць злева ад дзяўчыны, трымаючы правай рукой (ззаду над пра-вым плячом) яе правую руку, левыя ру-кі партнёраў, сагнутыя ў локцях, алуча-ны. Пары злёгку паварочваюцца то ў левы, то ў правы бок, выносячы на аб-цас адпаведна левую і правую нагу і прытупваючы на месцы, потым робяць поўны абарот у левы бок, прытупваюць, адбіваючы рытм. Асобныя танцоры ўключаюць элементы імправізаванага танца, выконваючы адзін перад адным дробныя выстукванні, пры гэтым пра-вую руку, сагнутую ў локці, трымаюць на ўзроўні грудзей, а левую адводзяць убок, што нагадвае «Лезгінку» (адсюль, відаць, і назва «Л.»).
ЛЯЙБбВІЧ Гершка (1700—1770), бел. гравёр. Працаваў у Нясвіжскай друкар-ні кн. Радзівілаў. Для альбома «Выява роду князёў Радзівілаў» (надрукаваны ў Нясвіжскай друкарні ў 1758, экзэмпляр захоўваецца ў Нац. гіст. архіве Рэспуб-лікі Беларусь) выкэ.наў партрэты Вай-шунда (Войсцундуса) I Хрысціяна і Ка-раля Станіслава (Пане Каханку; 1750-я г.), 3 экслібрысы для нясвіжскай б-кі, герб Радзівілаў (змешчаны ў «Артыку-лах ваенных», Нясвіж, 1754), награвіра-ваў карту літ. правінцыі бернардзінцаў, інтэр’ер касцёла езуітаў у Нясвіжы і інш.
Г.Ляйбовіч. Партрэт Вайшунда (Войсцундуса) 1 Хрысціяна. 1750-я г.
Літ.: Ш м а т а ў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984. С. 170— 175.
ЛЯЙПЎНСКІ Аляксандр Ільіч (7.12. 1903, с. Драглі, цяпер Полыпча — 14.8.1972), украінскі і расійскі фізік, стваральнік навук. школы фізікаў-ядзершчыкаў. Акад. АН Украіны (1934). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Ле-нінградскі політэхн. ін-т (1926). 3 1929 у Фізіка-тэхн. ін-це ў Харкаве (у 1932— 37 дырэктар), з 1941 у Ін-це фізікі АН Украіны (у 1944—49 дырэктар). 3 1952 у Фіз.-энергет. ін-це (г. Обнінск, Ра-сія), адначасова з 1946 у Маскоўскім інж.-фіз. ін-це. Навук. працы па атам-най і ядз. фізіцы, ядз. тэхніцы. Разам з інш. ўпершыню ў СССР здзейсніў рас-шчапленне атамнага ядра паскоранымі часціцамі (1932). Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ядз. рэактары-размна-жальнікі на хуткіх нейтронах і даказана магчымасйь расшыранага ўзнаўлення ў іх ядз. гаручага. Ленінская прэмія 1960.
Літ:. К 75-летяю А.ШІейпунского // Атомная энергяя. 1978. Т. 45, вып. 5.
ЛЯКАЛА. 1) чарцёжны інструмент для правядзення і праверкі крывых ліній. Бываюць простыя (з дрэва, пластмасы, металу, маюць крывалінейны край) і універсальныя з пераменнай крывізной (стальная лінейка з прыстасаваннем, якое зменьвае яе канфігураныю — крывізну). 2) Бясшкальны вымяральны інструмент або разметачнае прыстаса-ванне (шаблон) у выглядзе стальной пласціны з рабочым краем, зробленым па адваротным профілі вырабу. Выка-рыстоўваецца ў машына- і суднабуда-ванні для кантролю і абводкі крывалі-нейных контураў фасонных дэталей.
ЛЯКАРСТВЫ, тое, што лекавыя сродкі. ЛЯЛЁВЕЛЬ (Lelewel) Іаахім (22.3.1786, Варшава — 29.5.1861), польскі гісто-рык, паліт. дзеяч. Скончыў Віленскі ун-т (1808). У 1815—18 выкладчьгк, 1821—24 праф. Віленскага ун-та (зволь-нены ў сувязі з працэсам філарэтаў). У 1828—31 дэпутат сейма. У час паўстан-ня 1830—31 у складзе Часовага ўрада, старшыня Патрыятычнага таварыства. 3 1831 у Парыжы, узначальваў Польскі нац. к-т, з 1833 у Бруселі, чл. кіраўніц-
А. I. Ляйпунскі. І.Лялевель.
тва падп. рэв. «Саюза дзяцей польскага народа» (1935), кіраўнік і ідэолаг «Аб’яднання польскай эміграцыі» (1837—46), пасля яго роспуску чл. Польскага дэмакратычнага таварыства. Заклікаў да аб’яднання міжнар. дэмакр. сіл, падтрымаў ініцыятыву заснавання ў Бруселі міжнар. Дэмакратычнай асацы-яцыі (1847). Даследаваў гісторыю Поль-шчы, Беларусі, інш. краін. У сваіх пра-цах развіваў новы погляд на гісторыю Польшчы. Насуперак манархічнай ін-тэрпрэтацыі лічыў, што рэсп. ідэі і звя-заныя з імі каштоўнасці (свабода, роў-насць, братэрства) з’яўляюцца асн. ры-самі польскага нац. духа і вызначаюць ход гіст. працэсу. У шляхецкім рэспуб-ліканізме бачыў увасабленне, хоць і аб-межаванае, найістотнейшых прынцыпаў польск. гісторыі. Крытыкаваў запры-гоньванне сялян, тлумачыў яго чужымі манархічнымі ўплывамі. Інтэрпрэтацыя Л. супярэчыла' канйэпцыям франц. рэ-фарматараў гіст. навукі (А.Цьеры, Ф.Гі-зо і інш.). У «Гісторыі Літвы і Русі аж да уніі з Польшчай у Любліне» (1839) побач з Вял. Ноўгарадам паставіў ся-рэдневяковую «рэспубліку» Полацк, пі-саў пра ўсх.-слав. культуру, значэнне старабел. мовы ў ВКЛ; разам з Х.Даніло-вічам выдаў Статут ВКЛ 1529 на тага-часнай бел. мове. Сярод прац: «Пана-ванне Станіслава Аўгуста» (1831), «На-роды на славянскіх землях да ўзнікнен-ня Польшчы» (1853), «Заўвагі па гісторыі Польшчы і яе народа» (1855); «Лекцыі па ўсеагульнай гісторыі» (т. 1—4, 1850). Даследаваў стараж. і сярэд-невяковую геаграфію («Вывучэнне ста-ражытнасці з пункту гледжання геагра-фіі», 1818; «Геаграфія сярэдніх вякоў», т. 1—5. 1852—57). Займаўся метадало-гіяй гісторыі («Гісторыка», 1815), гіста-
ЛЯЛЕМАНЦЫЯ 421
рыяграфіяй («Гісторыя гісторыі, яе дас-ледаванняў і мастацтва», надрук. ў 1964). Заклаў асновы сучаснай навукі пра кнігу («Дзве бібліяграфічныя кнігі», т. 1—2, 1823—26; «Гісторыя бібліятэк», 1827).
Тв.: Dziela. Т. 1—8, 10. Warszawa, 1957—72.
Літ.: Kieniewicz S. Joachim Lelewel. Warszawa, 1990; Krzemieniecki L. Joachim Lelewel: Narodowy portret sztukmistrza. Wroclaw, 1991. Н.К.Мазоўка. ЛЯЛІВІЧ Г. (сапр. Калмансон Лабары Гілелевіч; 30.9.1901, г. Магі-лёў — 1937), гісторык, паэт, крытык. У гады рэвалюцыі і грамадз. вайны на парт. рабоце. У 1917 друкаваў вершы ў магілёўскай газ. «Молот». Аўтар нары-саў па гісторыі рэв. руху і грамадз. вай-ны ў Беларусі. У 1920—30 апублікаваў прысвечаныя рэвалюцыі зб. вершаў. «Набат» (1921), «У Смольным» (1925) і паэму «Голад» (1921) і інш. Адзін з пра-ваднікоў вульгарнай вузкакласавай парт. крытыкі, для чаго выкарыстоўваў свае пасады рэдактара час. «На посту» і кіраўніка ВАПП. У 1937 арыйггаваны як трацкіст, расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.