Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв:. Матеряалы к нзученню условных сле-довых рефлексов у детей. Мн., 1926; Мнне-ральный спектр кровн в дннамнке лейкозов у детей (разам з А.К.Усціновічам) // Докл. АН БССР. 1966. Т. 10, № 3; Цннк в органнзме человека н жнвотных. Мн., 1971 (разам з ТЛ.Дубінай).
ЛЯВбНАЎ Віктар Мікалаевіч (21.11. 1916, г. Зарайск Маскоўскай вобл., Ра-
сія), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Каспійскае вышэйшае ваен.-марское вучылішча імя Кірава (1950). У ВМФ з 1937. У Вял. Айч. вай-ну з чэрв. 1941 на Паўн. флоце, са снеж. 1942 нам. камандзіра разведатра-да па палітчасці, з мая 1944 камандзір разведатрада. Вызначыўся пры выка-нанні баявых задач у тыле ворага ў За-паляр’і, у жн. 1945 на чале асобнага разведатрада асобага прызначэння Ці-хаакіянскага флоту пры высадцы дэсан-
таў на ўсх. ўзбярэжжа Паўн. Карэі. Пасля вайны да 1956 у цэнтр. апараце ВМФ СССР. Аўтар кніг «Твар у твар» (1957), «Урокі мужнасці» (1975) і інш.
ЛЯВбНАЎ Леанід Максімавіч (31.5. 1899, Масква — 8.8.1994), расійскі пісьменнік. Акад. AH СССР (1972). Ге-рой Сац. Працы (1967). Засл. дз. маст. Расіі (1949). Друкаваўся з 1915. У апа-вяданнях, аповесцях 1920-х г., раманах «Барсукі» (1924), «Злодзей» (1927, 2-і варыянт 1959) драм. падзеі і трагічныя вынікі рэв. барайьбы, крытыка мя-шчанства. Раман «Рускі лес» (1953; Ле-нінская прэмія 1957) пра падабенства рус. характару з рус. прыродай і згуб-насці для народа яе бяздумнага пака-рэння; рамант. патэтыка мяжуе часам з рыторыкай, а ўзвышаныя персанажы з ідэалізацыяй. Аўтар аповесцей «Evgenia Ivanovna» (1938, апубл. 1963), «Узяцце Велікашумска» (1944), раманаў «Соць» (1930), «Дарога на акіян» (1935), п’ес «Нашэсце» (1942, 2-я рэд. 1964; Дзярж. прэмія СССР 1943), «Залатая карэта» (1946, 3-я рэд. 1964), кінааповесці «Уцёкі містэра Мак-Кінлі» (1961, ад-найм. фільм 1976; Дзярж. прэмія СССР 1977), літ.-крытычных артыкулаў (зб-кі «Літаратура і час», 1964; «Літаратурныя выступленні», 1966) і інш. Асн. рысы яго твораў — напружаная філас.-этыч-ная праблематыка, шырыня сац.-гіст. абагульненняў, псіхал. глыбіня, маляў-нічасць і метафарычнасць стылю. Быў знаёмы з Я.Купалам. Асобныя творы Л. на бел. мову пераклалі М.Стральцоў, У.Ягоўдзік. П’есы ставіліся ў т-рах Бе-ларусі: «Скутарэўскі» (1934), «Палаў-чанскія сады» (1938), «Звычайны чала-век» (1955) у Дзярж. рус. драм. т-ры; «Нашэсце» (1943), «Лёнушка» (1975) у т-ры імя Я.Коласа; «У мяцеліцу» (1966), «Залатая карэта» (1971) у т-ры імя Я.Купалы і інш.
7в.: Собр. соч. Т. 1—10. М., 1981—84; Публнцнстяка. М., 1987; Пнрампда: Роман-наважденяе. Ч. 1—3. М., 1994; Бел. пер. — Дарога на акіян. Мн., 1938.
Літ:. Леонпд Леонов — мастер художест-венного слова. М., 1981; Леонвд Леонов н современность. Саратов, 1983; Леонцд Лео-нов: Творч. янднвмдуальность я лнт. процесс. Л., 1987; Верность человеческому: Нравств-эстет. н фнлос. познцня ЛЛеонова. М., 1992. ЛЯВОНАЎ Яўген Паўлавіч (2.9.1926, Масква — 29.1.1994), расійскі акцёр тэ-атра і кіно. Нар. арт. СССР (1978). Скончыў Маскоўскую драм. студыю (1948). 3 1948 працаваў у маскоўскіх драм. т-ры імя К.Станіслаўскага, т-ры імя У.Маякоўскага, з 1972 у т-ры «Лен-ком» Камедыйны, характарны акцёр, па-майстэрску валодаў сродкамі гумару і сатыры. У камедыйных ролях умеў па-казаць драматызм вобраза: Іванаў («Іва-наў» А.Чэхава, 1975), Важак («Аптыміс-тычная трагедыя» У.Вішнеўскага, 1983), Тэўе («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, 1989) і інш. 3 1947 здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Пала-саты рэйс» (1960), «Данская аповесць» (1965), «Трыццаць тры» (1966), «Джэнтльмены ўдачы», «Беларускі вак-зал» (абодва 1971), «Старэйшы сын», «Афоня» (абодва 1975), «Прэмія» (1975, Дзярж. прэмія СССР 1976), «Асенні ма-рафон» (1980, Дзярж. прэмія Расіі 1981), «Забіць дракона» (1989), «Паш-парт» (1990), «Насця» (1993) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1992.
«ЛЯВОНІХА». бел. нар. танец. Мясц. назвы: «Крутуха», «Круцёлка», «Пада-рожная», «Бычок», «Мяцеліца», «Ляво-ніха» па-даўнейшаму». Існуе ў адзінстве трох кампанентаў: харэаграфічнага ў 2 разнавіднасцях — імправізацыйнай (танцуюць па аднаму або ў крузе з вы-хадам асобных выканаўцаў) і рэгламен-таванай, з устаноўленым парадкам фі-гур (выконваюць парамі або тройкамі); песенна-паэтычнага з мноствам тэкстаў жартоўнага зместу; муз.-інструменталь-нага з рознай меладычнай асновай. Рытмаформула ? J' ? ? | Н | J* J* і|. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. У нар. практьшы бытуе як абрадавы (калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», вяселле на Паазер’і) і пазаабрадавы танец. Упер-шыню выведзена на сцэну ў паказах трупы І.Буйніцкага, 1-я сцэн. рэдакцыя створана ў 1920-я г. К.Алексютовічам; выкарыстана ў балетах «Салавей» М.Крошнера і «Князь-возера» В.Залата-рова. Танец папулярны на Беларусі і за яе межамі, уваходзіць у рэпертуар пра-фес. і самадз. танц. калектываў, слу-жыць своеасаблівай візітнай карткай бел. мастацтва за мяжой. І.Дз.Назіна.
ЛЯВОННЫ Юрка (сапр. Ю р к е в і ч Леанід Мікалаевіч; 29.7.1908, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 1937), бел. паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед. ін-т
14. Зак 456.
418 ЛЯВОНПАЛЬСКАЯ
(1934) . Працаваў у газ. «Магілёўскі се-лянін», «Звязда», час. «Работніца і кал-гасніца Беларусі». Восенню 1936 бес-падстаўна арыштаваны. Расстраляны ў Мінску. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб-каў паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (абодва 1930), «Жалезныя ві-хуры» і «Разбег» (абодва 1931), «Стала і мужна» (1932), нарысаў «Крок пяцігод-
Ю.Лявонны. В.В.Лявонцьеў.
кі» (1931), прасякнугых рамантыкай са-цыяліст. буд-ва. У некаторых творах пе-раважала рыторыка, палітычна-агіта-цыйны пачатак.
Тв:. Выбранае. Мн., 1960.
Літ:. Грахоўскі С. Савецкая, № 68: Трыццатыя гады...: Успаміны // Дзень паэзіі. Мн., 1978. І.У.Саламевіч. ЛЯВбнПАЛЬСКАЯ СЯДЗІБА. помнік сядзібна-паркавай архітэктуры барока ў в. Лявонпаль Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Створана ў 1750 на левым беразе Зах. Дзвіны на заказ брэсцкага ваяводы МЛапацінскага. Арх. А.Гену (магчыма, Т.Жаброўскі). У час паўстання 1831 па-шкоджана. У 1919 сядзібны дом адра-мантаваны і прыстасаваны пад касцёл (унутр. планіроўка зменена). Ансамбль мае сіметрычна-восевую кампазіцыю. На восі сядзібы пастаўлена брама з эле-ментамі дарычнага ордэра. С я д з і б -ны дом — мураваны 1-павярховы будынак з сіметрычнай аб’ёмна-прасто-равай структурай і 2-павярховай цэнтр. часткай, накрытай 2-схільным дахам з фігурнымі франтонамі на тарцах. Бака-выя выцягнутыя крьыы з 2-схільнымі дахамі выступаюць на гал. і дваровым фасадах глыбокімі рызалітамі, заверша-нымі трохвугольнымі франтонамі. У дэ-кар. аздобе выкарыстана ордэрная
Лявонпальская сялзіба Сядэібны дом.
пластыка: канеліраваныя пілястры, пра-філяваныя карнізы і абрамленні прама-вугольных аконных праёмаў (мелі дэкор у стылі ракако), рустоўка і інш. За до-мам і паўадкрытым дваром, які ўгваралі 2 мураваныя 2-павярховыя флігелі (за-хаваўся заходні), размешчаны прамаву-гольны фрагмент рэгулярнага тэраснага парку, абмежаванага каналамі; меліся лабірынты і звярынец, дэкар, скульпту-ра. У 1791 у парку пастаўлена мемар. калона ў гонар Канстьгтуйыі 3 мая. У 19 ст. паркавыя насаджэнні набылі пей-зажную арг-цыю. А.М.Кулагін. ЛЯВбНЦЬЕЎ Аляксей Мікалаевіч (18.2.1903, Масква — 21.1.1979), расій-скі псіхолаг, філосаф, педагог. Акад. АПН РСФСР (1950), АПН СССР (1968). Ганаровы чл. Венгерскай АН (1973). Д-р псіхал. н. (1940), праф. (1932). Скончыў Маскоўскі ун-т (1924). Працаваў у Псіхал. ін-це ў Маскве, Ле-нінградскім пед. ін-це, Маскоўскім ун-ue і інш. У 1920—30-я г. разам з Л.С.Выгоцкім і к.Р.Лурыя ўдзельнічаў у распрацоўцы культ.-гіст. тэорыі псіхіч-нага развіцця чалавека. Вывучаў філас,-метадалагічныя асновы псіхал. навукі, праблемы ўзнікнення свядомасці ў ан-трапагенезе, функцыянавання яе гал. кампанентаў («пачуццёвая тканка», зна-чэнне, асобасны сэнс), механізмы фар-міравання і развіцця вышэйшых псіхіч-ных функцый. Распрацаваў агульна-псіхал. тэорыю дзейнасці («дзейнасны падыход»), сфармуляваў палажэнні аб сістэмнай будове псіхікі, адзінстве практычнай і «ўнутранай», псіхічнай дзейнасці чалавека («Дзейнасць. Свядо-масць. Асоба», 1975). Дзейнасны пады-ход да даследавання свядомасці і псіхікі ў варыянце Л. выкарыстоўваецца ў пед., мед., узроставай, сац., і інш. галінах псіхалогіі, знайшоў сваіх паслядоўнікаў у многіх краінах свету. Вёў даследаванні ў галіне інж. псіхалогіі. Ленінская прэ-мія 1963.
7«.: Развнтае памятв. М.; Л., 1931: Проб-лемы развнтня пснхнкн. 2 нзд. М., 1965; Фн-лософня пснхологнн. М., 1994.
Э. СДубянецкі.
ЛЯВбНЦЬЕЎ Валерый Якаўлевіч (н. 19.3.1949, с. Усць-Уса, Рэспубліка Komi), расійскі эстр. спявак. Засл. арт. Ук-раіны (1987). Нар. арт. Расіі (1996). Скончыў Ленінградскі ін-т культуры (1987), спевам вучыўся ва Усерасійскай творчай майстэрні эстр. мастацтва (1972—73). 3 1973 саліст Сыктыўкар-скай, Горкаўскай, Варашылаўградскай філармоній. 3 канца 1980-х г. кіраўнік «Студыі Валерыя Лявонцьева», у скла-дзе якой вак.-інстр. група «Рэха» (з 1973) і балет «Небяспечныя сувязі». Творчасці характэрны вак. і акцёрскае майстэрства, тэмперамент, сцэн. аба-яльнасйь, маляўнічасць паказаў. У рэ-пертуары творы рас. і інш. кампазіта-раў. Першы выканаўца партый Джарда-на Бруна, Блазна і Сатаны ў рок-оперы «Джардана» Л.Квінт. Здымаўся ў кіно
(«Дачка генерала», «Заходзь — пака-хаю», «Экстрасэнс»). Лаўрэат Усесаюз-нага конкурсу на лепшае выкананне песень краін сац. садружнасці (г. Ялта, 1979), міжнар. фестывалю эстр. песні «Залаты Арфей» (Гран-пры, Балгарыя, 1980). Прыз «Залаты скрыпічны ключ» на фестывалі песні ў Монтэ-Карла (1990).
ЛЯВбнЦЬЕЎ (Leontief) Васіль Васіле-віч (5.8.1906, С.-Пецярбург —9.2.1999), амерыканскі эканаміст. Чл. Нац. Аме-рыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежны чл. Ра-сійскай АН. Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). 3 1931 праф. эканомікі Гарвар-дскага, з 1975 — Нью-Йоркскага ун-таў. Распрацаваў метад эканоміка-матэм. аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжга-ліновага балансу («Даследаванне струк-туры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваеіша больш як у 50 краі-нах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у праг-ноз развіцця сусв. эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977). Нобелеў-ская прэмія 1973.