Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв:. Стрекопытовшнна: Сграннчка нз нсто-рнн контррев. выступленмй в годы граждан-ской войны. 2 нзд. М.; Пб., 1923; Клннок н кннга: Памятн Дммтрня Фурманова. М.; Л., 1926; Воннствуюшнй вдеалнзм на фронте лн-тературоведення // Вестн. Ком. Академнн. 1927. Кн. 22. У.М.Міхнюк.
ЛЯЛЕВІЧ Уладзімір Валяр’янавіч (н. 22.9.1956, г.п. Сапоцкін Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-р мед. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1979), працуе ў ім (у 1990—96 нам. дэкана, з 1997 заг. ка-федры). Навук. працы па асаблівасцях вугляводнага абмену, парушэннях вуг-ляводнага і энергет. абмену ў розных аддзелах галаўнога мозга, пры алкага-лізме, сац.-эпідэміял. аналізе, прагназі-раванні і лячэнні наркалагічных захвор-ванняў, уплыве радыенуклідаў на арга-нізм.
7в.: Клнннко-экспернментальные аспекты влняння ннкорпорнрованных раднонуклндов на органнзм. Гомель, 1995 (у сааўт.); Соцн-ально-эпндемнологмческая характернстнка контннгента наркоманов н токснкоманов (ра-зам з А.У.Кахтоўскім, Г.І.Забароўскім) // Здравоохраненне. 1997. № 4.
ЛЯЛЕМАНЦЫЯ (Lallemantia), род кветкавых раслін сям. губакветных. 6 відаў. Пашырана ў Азіі. Вырошчваецца як алейная расліна Л. іберыйская (L. iberica) у Турцыі, Іране, Крыме, на Каўказе. Стараж. культура Арменіі.
Л. іберыйокая — аднагадовая травяністая расліна. Сцябло моцнагалінастае, чатырох-граннае, прамастойнае, выш. да 70 см. Ліс-це падоўжанае, супраціўнае. Кветкі двухпо-лыя, белыя, бэзавыя, ружовыя. Плод — дробны арэшак. Насенне мае ў сабе 35—38% алею, прыдатнага ў ежу і на тэхн. мэты; ма-куха ідзе на корм жывёле. Харч. і тэхн. рас-ліны. У.П.Пярэднеў.
422 ляліва
Лялеманцыя
«ЛЯЛІВА», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 350 родаў Бела-русі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Абрамовічы, Глябовічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія, Манівідавічы, Сяняўскія, Тарноўскія, Тышкевічы, Чапскія. У блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зор-ка. Клейнод — над прылбійай з каро-най на паўлінавых пёрах такія ж мала-дзік і зорка. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Герб «Ляліва».
ЛЯЛЬКО Хрысціна Аляксееўна (н. 30.3.1956, в. Хадзюкі Лідскага р-на Гро-дзенскай вобл.), бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1979). 3 1979 працавала ў Літ. музеі Я.Купалы, у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1984 у час. «Беларусь». 3 1996 гал. рэдактар што-квартальніка «Наша вера». Дэбютавала вершамі ў 1971. У апавяданнях і аповес-цях (зб-кі «Дарога пад гару», 1985, прэ-мія Ленінскага камсамола Беларусі 1986; «Світанак над бярозамі», 1989) — жыццё сучаснікаў, маральна-этычныя праблемы, роздум над складанымі пы-таннямі часу, каларытная мова. Апра-цоўвае бел. нар. казкі («Залатое пяро», 1990; «Хітрэй свету не будзеш», 1991). На бел. мову пераклала нарыс 1. Сыра-комлі «Мінск» (1992), кнігі А.Зубербера «Ці ведаю, у што веру», папы рымскага Яна Паўла II «Пераступіць парог на-дзеі» (абедзве 1997), «Дар і Таямніца» (1998). І.У.Саламевіч. ЛЯЛЬЧЎК Сямён Абра.мавіч (25.9.1918, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. — 1941), яўрэйскі паэт. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1939). Прапаў без вестак на фронце. Адзін з аўтараў «Зборніка вер-шаў» (1940). На бел. мову вершы Л. пе-ракладаў А.Вялюгін.
Тв.: Бел. пер. — У кн.: Мы іх не забудзем. Мн., 1949.
ЛЯЛЯЎСКІ Аляксей Анатолевіч (н. 2.2.1957, Мінск), бел. рэжысёр т-ра ля-лек. Сын ААЛяляўскага. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1980). 3 1979 у Дзярж. т-ры лялек Беларусі, з 1986 гал. рэжы-сёр. У 1982—86 гал. рэжысёр Магілёў-скага абл. т-ра лялек. Адначасова з 1989 выкладае ў Бел. AM. Рэжысёр з адмет-ным бачаннем мастацтва т-ра лялек. Значнае месца ў яго творчасці займа-юць сучасныя інсцэніроўкі дзіцячай класікі. Сярод пастановак для дзяцей: у Магілёўскім т-ры — «Віні-Пух і ўсе, усе, усе...» паводле А.Мілна (1982), «Дзіўныя прыгоды ката ў ботах» Н.Сле-паковай паводле Ш.Перо (1984), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1985); у Дзярж. т-ры — «Салавей» паводле Х.К.Андэр-сена (1980), «Граф Глінскі-Папялінскі» А.Вольскага (1987), «Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А.Талстога і’ «Папялушка, ці Перамога дабрачыннас-ці» Ж.Маснэ (1991) і інш. 3 пастановак для дарослых: «Зорка і смерйь Хаакіна Мур’еты» П.Неруды (1980), «Трыстан і Ізольда» паводле сярэдневяковай леген-ды (1983), «Майстар і Маргарыта» па-водле М.Булгакава (1987), «Бура» У. Шэкспіра, «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (абедзве 1990), «Прывіды ка-ляднае ночы» («Цар Ірад») Г.Барышава (1993), «Ганэле» Г. Гаўптмана (1999) і інш. Ставіў спектаклі ў т-рах лялек Ра-сіі, Германіі, Нідэрландаў, Літвы, Поль-шчы, Славеніі. М.А.Казадзінскі.
ЛЯЛЙЎСКІ Анатоль Аляксандравіч (6.3.1923, Масква — 7.1.1995), бел. рэ-жысёр т-ра лялек. Нар. арт. Беларусі
(1979). Скончыў Ташкенцкі тэатр.-маст. ІН-Т (1952). У 1956—86 гал. рэжысёр Дзярж. т-ра лялек Беларусі, з 1975 ад-начасова выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Пастаноўкам яго ўласцівы жан-равая разнастайнасць, беражлівыя ад-носіны да аўтарскай канцэпцыі і маст. своеасаблівасці твора, дэталёвая рас-працоўка ўнутр. лініі персанажа ў спа-лучэнні з дакладнасцю і выразнасцю знешняга малюнка ролі. Сярод лепшых пастановак па творах бел. аўтараў: «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1957), «Сярэбраная табакерка» паводле З.Бя-дулі (1961), «Марынка-крапіўніца» А.Вольскага і П.Макаля (1962), «Ліпа-
вічкі» паводле У.Галубка (1969), «Ска-жы сваё імя, салдат» А.Вярцінскага, «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (1982). 3 інш. пастановак «Чароўная лямпа Аладзіна» Н.Гернет (1956), «Кот у ботах» Г.Уладычынай (1959), «Канёк-Гарбунок» паводле П.Яршова (1960), «Доктар Айбаліт» паводле К.Чукоўскага (1966), «Зорны хлопчык» паводде О.Уайльда (1978), «Казка пра цара Сал-тана» паводле А.Пушкіна (1984). Спек-таклі для дарослых: «Чортаў млын» Я.Дрды, «Цудоўная Галатэя» Б.Гадар і С.Дарваша (абодва 1968), «Боская каме-дыя» І.Штока (1971), «Клоп» У.Мая-коўскага (1975), «Прыгоды бравага сал-дата Швейка» паводле Я.Гашака (1981), «Хачу быць богам, або Спакушэнне Ге-феста» (1983), «Жаваранак» Ж.Ануя (1984). Аўтар кніг «Лялечны тэатр у школе» (1967), «Тэатр лялек» (1974).
М.А. Каладзінскі.
«ЛЯМАНТ НА СМЕРЦЬ ЛЯВбНА КАРПбвіЧА», «Лямент у с в е -та убогнх на жалосное преставленне святоблн-вого... отца Леонтня Кар-п о в н ч а», помнік бел. літаратуры 17 ст. Паэма, напісаная невядомым аўта-рам і апублікаваная Віленскай брацкай друкарняй у канцы 1620. Прысвечана памяці бел. царк.-рэліг. дзеяча і пісь-менніка-прапаведніка эпохі барока Л.Карповіча.
Складаецца з «ляманту»-плачу па нябож-чыку і маналога-суцяшэння ад імя Карповіча праваслаўнаму насельніцтву Вільні, дзе ён жыў і працаваў. Твор элегічна-панегірычны. Аплакванне смерці Карповіча перарастае ў паэме ва ўслаўленне яго як чалавека высокіх маральных якасцей, дзейнага, мужнага і са-
маахвярнага змагара за веру сваіх продкаў. Вобраз гал. героя пададзены ў духу жыційнай л-ры і ўзняты да ўзроўню ідэальнага хрысц. святога. Заключная частка «Ляманту...» мае выразны публіцыстычна-дыдактычны харак-тар: ад імя нябожчыка паэт заклікае жыць сумленна і высакародна, свята берагчы нац.-рэліг. традыцыі свайго народа. Паводле агульнай накіраванасці паэма была вельмі на-дзённай, сугучнай часу — перыяду цяжкай барацьбы бел. народа з феад.-каталіцкай рэ-акцыяй, што набліжае яе да твораў палеміч-най літаратуры. Твор вызначаецца глыбокай эмацыянальнасцю і пранікнёным лірызмам, яркай, паэт.-вобразнай мовай. Яму ўласцівы некаторыя рысы барока: спалучэнне ўзнёсла-га і будзённага, кніжнага стылю з жывой бел. мовай, вобразаў ант. і біблейскай міфалогіі; выкарыстанне тыпова барочных эпітэтаў, ме-тафар і параўнанняў. Напісана 13-складовым сілабічным вершам з выразнай тэндэнцыяй да танізацыі, якая выяўляецца ў прыкметна харэічнай яго аснове.
Літ:. Саверчанка 1. В. Старажытная паэзія Беларусі, XVI — першая палова XVII ст. Мн„ 1992. С. 76 — 92, 150 — 164.
В.А. Чамярыцкі.
ЛЯМБЛІЁЗ, інвазійная хвароба чалаве-ка і жывёл, якая выклікаецца жгуціка-вымі прасцейшымі —лямбліямі. Харак-тарызуецца пашкоджаннем верхніх ад-дзелаў тонкай кішкі з развіццём энтэ-рытаў, энтэракалітаў, астэнізацыяй. Крыніца інфекцыі — хворыя і лямблія-носьбіты, якія выдзяляюць цысты лям-блій у навакольнае асяроддзе з калам. Заражэнне адбываецца фекальна-араль-ным шляхам пры незахаванні сан.-гігі-ен. правіл. Прыкметы: ныючыя болі ў эпігастральнай вобласці і вакол пупка, метэарызм, няўстойлівы стул і інш. Ля-чэнне тэрапеўтычнае. А.А.Астапаў.
ЛЯМБЛП. ж ы я р д ы і (Lamblia, Giar-dia), род паразітычных прасйейшьк падтыпу жгуцікавых. Больш за 100 ві-даў. Пашыраны ўсюды. Паразітуюць у кішэчніку млекакормячых (грызуны, трусы), птушак, паўзуноў і земнавод-ных. У чалавека (пераважна ў дзяцей) адзначаецца Л. кішачная (L. intestina-lis) — узбуджальнік лямбліё'зу.
У жыццёвым цыкле 2 стадыі: вегетатыўная (трафазоіт) і цыста. Даўж. трафазоіта да 30, шыр. да 8 мкм, цела грушападобнае, двухбаковасіметрычнае. 4 пары жгуцікаў, 2 ядры, 2 апорныя стрыжнёвыя пласцінкі. Цыста даўж. да 13, шыр. да 9 мкм. Размна-жаюцца дзяленнем.
ЛЯМЕЦ, тоўсты, шчыльны тэкст. матэ-рыял, які атрымліваюць валяннем шар-сцяных валокнаў. Акрамя шарсцянога і паўшарсцянога вырабляюць Л. міне-ральны (з мінер. ваты на бітумным су-вязным) і Л. з хім. валокнаў. Выкарыс-тоўваюць пераважна як пракладачны, цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял.
ЛЯМЁШКА, у беларусаў рэдкая страва з мукі. Жытнюю, радзей грэцкую муку падпрэжвалі, потым засыпалі ў круты вар або залівалі ім, варылі ў печы пры агні. У наш час Л. часам называюць за-цірку, рэдкі кулеш, мяшанку жывёле. Вядома на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне. Г.Ф.Вештарт.
ЛЯМПА (франй. lampe ад грэч. lampo свячу, асвятляю), асвятляльная або на-гравальная прылада. Асвятляль-н ы я Л. даюць святло ад адкрытага по-лымя (пры спальванні газы, масла, спірту, ацэтылену), ад напаленых эл. дугой электродаў (дугавая лямпа) і эл. токам спіралі (лямпа напальеання), ад свячэння газаў або люмінафораў пры эл. разрадзе (люмінесцэнтная лямпа, інш. газаразрадныя крыніцы святлаў Да награвальных Л. адносяцца па-дагравальная і паяльная лямпа, у якіх крыніцай цяпла з’яўляецца полымнае гарэнне. Выкарыстоўвалася таксама цеплаэлектрагенератарная Л. — звы-чайная асвятляльная газавая Л. з тэрма-батарэяй, што генерыравала ток. Л. наз. таксама шэраг электронна-вакуумных прылад (гл. Электронная лямпа).