Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЯМПА АДВАРОТНАЙ ХВАЛІ, элек-травакуумная ЗВЧ прылада, у якой вы-карыстоўваецца перадача энергіі элек-троннага патоку полю запаволенай бя-гучай эл.-магн. хвалі, што распаўсю-джваецца ў напрамку, процілеглым руху электронаў. Выкарыстоўваецца ў вымя-
Схема будовы лямпы адваротнай хвалі 1 — элекгронная пушка; 2 — вывад энергіі; 3 — запавольвальная сістэма; 4 — прыстасаванне для факусіроўкі; 5 — калектар; 6 — элек-тронны паток.
ральнай апаратуры з аўтам. перастрой-кай частаты, супергетэрадзінных радыё-прыёмніках, радыёспектраскапіі і інш.
Прынйып работы Л.а.х. вызначыў амер. фізік С.МІльман у 1950. Адрозніваюць Л.а.х. О-тыпу з прамалінейным электронным пато-кам і М-тыпу, дзе электронны паток рухаец-ца ў перакрыжаваных пастаянных эл. і магн. палях. Нізкавольтныя Л.а.х. О-тыпу выпус-каюцца магутнасцю да 100 мВт на частоты ад I да 1500 ГГц, дыяпазон перастройкі частаты ад 10% да актавы, ккдз да 1%; рэлятывісцкія лямпы для мікрахвалевай зброі мрюць ім-пульсную магутнасць да 2 ГВт, ккдз да 20%; Л.а.х. М-тыпу генерыруюць ваганні з часто-тамі ад 0,5 да 18 ГГц магутнасцю да 1 кВт, дыяпазон перастройкі частаты да 30%, ккдз да 50%. Гл. таксама Лямпа звышвысокачао тотная. А.А.Кураеў. ЛЯМПА БЯГУЧАЙ ХВАЛІ, электрава-куумная прылада для ўзмацнення па магутнасці эл.-магн. ЗВЧ ваганняў, у якой электронны паток узаемадзейнічае з запаволенай бягучай эл.-магн. хваляй. Выкарыстоўваецца ў лініях далёкай су-вязі для перадачы вял. колькасці інфар-мацыі.
Створана амер. вучоным Р.Компфнерам у 1943. Характарызуецца вял. шырынёй пала'-сы частот (дазваляе, напр., перадаваць адна-
ЛЯМПА
423
Схема будовы лямпы бягучай хвалі 1 — электронная пушка; 2 — уваходны хвалявод; 3 — магнітнае прыстасаванне факусіроўкі; 4 — спіральная запавольвальная сістэма; 5 — выхадны хвалявод; 6 — калектар.
часова ад дзесяткаў да соцень тэлевізійных праграм), малым каэфіцыентам шуму, вял. каэфіцыентам узмацнення. Адрозніваюць Л.б.х. О-тыпу з прамалінейным электронным патокам (найб. пашырана) і М-тыпу, дзе электронны паток рухаецца ў перакрыжава-ных пастаянных эл. і магн. палях. Каэфіцы-ент узмацнення да 50 Дб і больш, дыяпазон частот ад 300 МГц да 300 ГГц, ккдз ад 20 да 60%. Гл. таксама Лямпа звышеысокачастот-ная. А.А.Кураеў. ЛЯМГІА ДЗЁННАГА СВЯТЛА, разна-віднасць люмінесцэнтнай лямпы з бла-кітнаватым (блізкім да дзённага святла) свячэннем. Магутнасць ад 15 да 80 Вт.
Бываюць з правільнай колераперадачай (служаць для асвятлення аб’ектаў, для якіх патрэбна дакладнае ўзнаўленне колерных ад-ценняў) і звычайныя, якія не забяспечва-юць правільнай перадачы колеру (выкарыс-тоўваюцца для агульнага асвятлення). Часта Л.дз.с. няправільна называюць усе віды лю-мінесцэнтных лямпаў.
ЛЯМПА ЗВЫШВЫСОКАЧАСТбТ-НАЯ, электравакуумная прылада для ўзмацнення і генерыравання звышвы-сокачастотных эл.-магн. ваганняў (час-тата больш за 300 МГц). Выкарыстоўва-ецца ў электроніцы і радыётэхніцы (гл. Звышвысокачастотная тэхніка).
Паводле прынцыпу работы, фіз. працэсаў у лямпе і механізма пераўтварэння энергіі Л.з. падзяляюцца на 4 класы. Да 1-га адно-сяць лямпы з сеткавым кіраваннем, якія ад нізкачастотных лямпаў адрозніваюцца спец. канструкцыяй, што забяспечвае малы ўплыў міжэлектродных ёмістасцей і індуктыўнасцей вывадаў. 2-і клас складаюць Л.з. О-тыпу, дзе выкарыстоўваецца мадуляцыя электронаў па скорасці і наступная іх фазавая групоўка ў працяглых лінейных сістэмах. Да іх адносяць клістрон, лямпу адваротнай хвалі О-тыпу, лямпу бягучай хвалі О-тыпу. 3-і клас — лям-пы М-тыпу, дзе працэсы фазавай групоўкі і пераўтварэння энергіі адбываюцца ў пера-крыжаваных пастаянных эл. і магн. палях. Бываюць лямпы з катодам у прасторы ўзае-мадзеяння (напр., магнетрон) і катодам па-за межамі гэтай прасторы (напр., лямпа адва-ротнай хвалі М-тыпу, лямпа бягучай хвалі М-тыпу). Да 4-га класа адносяць Л.з. з пе-рыядычнымі электроннымі патокамі, дзе вы-карыстоўваецца ўзаемадзеянне вінтавых, спі-ралізаваных, трахаідальных і інш. электрон-ных патокаў з незапаволенымі эл.-магн. хва-лямі ў гладкасценных эл.-дынамічных сістэмах, напр., мазер на цыклатронным рэ-занансе, лазер на свабодных злектронах, гіра-трон, пеніятрон.
Літ.: К у р а е в А-А. Сверхвысокочастот-ные прнборы с перноднческнмн электронны-мн потокамн. Мн., 1971; Кураев А.А., Байбурнн В.Б., Нл ьн н Е.М. Матема-
424
ЛЯМПА
тнческне моделн м методы оптммального проектнрованмя СВЧ прнборов. Мн., 1990.
А.А.Кураеў.
ЛЙМПА НАПАЛЬВАННЯ, штучная крыніца святла з выпрамяняльнікам (целам напалу) з тугаплаўкіх металаў (звычайна вальфраму). Вынайдзена ў 1872 А..М.Ладыгіным, удасканалена Т.А.Эдысанам. На Беларусі вырабляюц-ца на Брэсцкім электралямпавым заво-дзе.
Л.н. малой магутнасці (15 і 25 Вт) — звычайна вакуумныя (з колбы выдалена па-ветра), астатнія для павышэння т-ры напалу запаўняюць інертным газам (газанапоўненыя зямпы), часам з дабаўкамі галагенаў (галаген-ныя). Л.н. з крыптонавым запаўняльнікам вырабляюць магутнасцю 40—100 Вт, з арго-навым — да 150 Вт і вышэй, галагенавыя — да 20 000 Вт. Цела напалу бывае плоскае, двух- і трохспіральнае, напальваецца эл. то-кам да высокіх (2500—3300 К) т-р; кол-ба — празрыстая, маціраваная, апалавая, ма-
Схема лямпы напальвання: 1 — уводы; 2 — цела напалу; 3 — штэнгель; 4 — лапатка; 5 — цокаль.
Лямпы напальвання: 1 — АМ.Ладыгіна (1872); 2 — Т.А.Эдысона (1879); 3 — кіна-праекцыйная (750 Вт); 4 — руднічная (3,75 Вт).
лочная, з люстраным або дыфузным адбі-вальным слоем Бываюць для агульнага і спец. (напр., у кінаапаратах) асвятлення, аўтамабільныя, руднічныя і інш
М.А. Караткевіч.
ЛЯМПА ЭЛЕКТРбННАЯ, электрава-куумная прылааа, прынцып дзеяння якой заснаваны на кіраванні электрон-ным патокам у вакууме з дапамогай эл.
поля. Прызначана для генерацыі, уз-мацнення, дэтэкціравання і інш. пера-ўтварэнняў эл.-магн. ваганняў. Выка-рыстоўваецца ў прыёмна-перадавальнай радыёапаратуры, прыладах аўтаматыкі і тэлемеханікі, эксперым. фізікі, вымя-ральнай тэхнікі і інш.
Усе электроды змяшчаюцца ў вакуумаваны балон і ў залежнасці ад іх колькасці Л.э. па-дзяляюцца на дыёды, трыёды, тэтроды, пен-тоды і інш. У адным балоне могуць манціра-вацца розныя камбінацыі адзінарных лямпаў (напр., падвойныя дыёды, дыёд-трыёды, тры-ёд-пентоды). Бываюць з прамым ці ўскос-ным падаграваннем катода; паводле кан-струкцыі адрозніваюць шкляныя лямпы з цо-калем і без яго (пальчыкавыя), металічныя, металашкляныя і металакерамічныя; буйнага-барытныя, мініяцюрныя, звышмініяцюрныя, маячковыя, алоўкавыя; паводле выхадной ма-гутнасці — прыёмна-ўзмацняльныя (да 10 Вт) і генератарныя (да некалькіх МВт); для ўзмацнення і генерацыі ваганняў у ЗВЧ-дыя-пазоне выкарыстоўваюцца лямпы звышвысока-частотныя.
ЛЯМПА-ЎСПЫШКА, фотаўспыш-к а, прылада для кароткачасовага асвят-лення аб’екта фотаздымкі. Бываюць электронныя (найб. пашыраны) і цеп-лавыя. Электронная Л.-ў. мае крыніцу сілкавання (батарэю гальванічных эле-ментаў, выпрамнік ці інш.) і імпульсную лямпу з рэфлектарам. У цеплавой Л.-ў. (аднаразовай) у кіслародзе згарае алю-мініевая фольга. Сінхроннае ўключэнне Л.-ў. з поўнасцю адкрьгтым затворам фотаапарата забяспечваецца ўбудава-ным сінхракантактам. Выкарыстоўва-юцца для фатаграфавання пры недас-татковай асветленасці аб’ектаў.
ЛЯМУС (ад ням. Lehmhaus), старадаўні тып гасп. пабудовы для захоўвання харч. прадуктаў, збожжа. адзення, каш-тоўнай маёмасці, прылад працы, а так-сама для жылля ўлетку. Быў пашыраны ў Літве, Польшчы, некаторых раёнах Украіны. На Беларусі вядомы ў 2-й пал. 16 — 1-й пал. 20 ст. Будавалі з дрэва, цэглы, каменю або ў тэхніцы «прускага муру». Пад Л. рабілі паграбы. Л. былі 1—3-павярховыя (у ніжнім паверсе гасп. памяшканні, у верхніх —жылыя), прамавугольныя або квадратныя ў пла-не, завершаныя 2-схільнымі вальмавы-мі, шатровымі ці ламанымі дахамі. Сце-ны часам звонку атынкоўвалі.
Паводле кампазіцыі Л. падзяляліся на цэнтрычныя і франтальныя. Цэнтрычныя мелі квадратны ці шматвугольны (звычайна 8-гранны) план. 2-і і 3-і паверхі з балюс-
Лямус у вёсцы Вялікае Мажэйкава Шчучын-скага раёна Гродзенскай вобл. 1970-я г.
траднымі галерэямі па перыметры, якія кан-сольна навісалі над ніжнім паверхам або апі-раліся на мураваныя ці драўляныя слупы (в. Вял. Мажэйкава Шчучынскага р-на Гродзен-скай вобл., Нова-Ясневічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.). Л. франтальнай кампазі-цыі былі звычайна 2-павярховыя, мелі ў пла-не форму выцягнутага прамавугальніка (ра-дзей квадрата), з галерэямі на гал. фасадзе (Гродзенскі лямус') або па перыметры ўсяго будынка. У некаторых замках 18 ст. (г. Ка-мянец Брэсцкай вобл) Л. размяшчалі над брамамі. У канцы 18—19 ст. пад уплывам стыляў класіцызму і ампір Л. набылі манум. выгляд: цэнтр гал. фасада вылучаўся прама-вугольным парталам з калонамі дарычнага ці тасканскага ордэра, ашаляваныя звонку сце-ны былі ўпрыгожаны фрызамі з трыгліфамі і метопамі, над будынкам узвышаўся бельведэр (в. Дунілавічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.). Ю.А.Якіл/овіч.
ЛЯНДА Юрый Аўраамавіч (29.3.1892, Мінск — 19.8.1960), генерал-лейтэнант ветэрынарнай службы (1944). Праф. (1946). Скончыў Варшаўскі вет. ін-т (1916). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918 — 20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн. і Ленінград-скім франтах, удзельнік абароны і пра-рыву блакады Ленінграда, баёў пад Ноўгарадам, у Карэліі і Прыбалтыцы. У 1945—49 нач. вет. службы Ленінград-скай ваен. акругі.
ЛЯНДРАС Ілья Гіршавіч (н. 7.6.1937, г. Гомель), бсл. вучоны ў галіне лазернай медыцыны. Д-р мед. н. (1994), праф. (1999). Скончыў Свярдлоўскі мед. ін-т (1960). 3 1988 заг. аддзела rap. клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Мінска, з 1996 адначасова ў Бел. ін-це ўдаскана-лення ўрачоў. Навук. працы па механіз-мах узаемадзеяння лазернага выпрамя-нення і біятканак, выкарыстанні лазе-раў у хірургіі і тэрапіі, распрацоўцы ла-зернай апаратуры.
Тв.: Механнзмы бностнмуляцнн ннзконн-тенснвного лазерного нзлучення. Мн., 1998 (у сааўт.); Ннзконнтенснвные лазеры в клннн-ческой практнке. Мн., 1998 (у сааўт.).
Лянівец Гофмана.
лянцей 425
ЛЯНІЎЦЫ, група млекакормячых жы-вёл атр. непаўназубых. 2 сям.: уласна Л. (Bradypodidae) — 1 род, 3 віды і двух-пальцаляніўцавыя (Megalonychidae) — 1 род, 2 віды. Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Начньы дрэвавыя жы-вёлы. Ашыйнікавы Л. (Bradypus torqua-tus) у Чырв. кнізе МСАП.