• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Даўж. да 65 см, маса да 7 кг. Поўсць доў-гая, шаравата-бурая, з зеленаватым адценнем, якое надаюць водарасці, што развіваюцца ў поўсці. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія. Кісці і ступні вузкія, выгнугыя. Пальцы (2 або 3) зрослыя на ўсю даўж., з доўгімі кіпцюрамі. Галава можа паварочвац-ца на 180°. Маларухомыя. Расліннаедныя. Раз у год нараджаюць 1 дзіцяня. Аб’екты промыслу. Э.Р.Самусенка.
    ЛЯНКЕВІЧ Аляксандр Алаізавіч (псеўд. Ляндэр; 1823, Гродзенская губ. — ?), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Беларусі, Літве і Польшчы. У 1840—61 у арміі, падпалкоўнік. Пас-ля адстаўкі жыў у сваім фальварку Па-нюкі Гродзенскага пав. 2.5.1863 падняў паўстанне ў Гродзенскім пав. Пасля аб’яднання з ваўкавыскімі паўстанца-мі — вайсковы нач. Гродзенскага і Ваўкавыскага пав. 3.6.1863 каля в. Мі-лавіды (Баранавіцкі р-н) на чале аб’яд-наных сіл гродзенскіх, ваўкавыскіх, слонімскіх і навагрудскіх паўстанцаў нанёс паражэнне урадавым войскам. 1.8.1863 разам з лідскімі паўстанцамі перайшоў Нёман і дзейнічаў у Аўгус-тоўскай губ. Паўстанцкія ўлады надалі яму званне палкоўніка. У вер. 1863 вы-ехаў за мяжу. Завочна прыгавораны да пакарання смерцю.
    Г В.Кісялёў, Р.Ч.Лянькевіч.
    ЛЯНКЁВІЧ Габрыэль (1722—1798), ар-хітэктар, педагог. Ураджэнец Беларусі. Вучыўся архітэктуры ў Віленскай езуіц-кай акадэміі (1752—54) у Т.Жаброўска-га і Рыме (1762—65). Займаўся выклад-чыцкай дзейнасцю. У 1768—72 праф. архітэктуры, у 1783 рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1768 выканаў праект перабудовы капліцы ў касцёле св. Яна ў Вільні.
    лянбк, гл. ў арт. Зарніца.
    ляндк (Brachymystax lenok), рыба сям. ласасёвых. 1 від роду лянкоў. Па-шыраны ў рэках і горных азёрах Сібіры і Д. Усходу.
    Даўж. да 70 см, маса да 8 кг. Цела цёмна-бурае або чарнаватае з залацістым адценнем. Бакі і плаўнікі ў чорных плямках. Луска дробная. Корміцца дробнай рыбай, лічынка-мі насякомых, малюскамі. Пасля нерасту гі-не. Аб'ект промыслу.
    Лянок.
    «ЛЯНбК», бел. нар. танец, блізкі да ка-рагода. Муз. памер 2/4 або 4/4, тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага. Выкон-ваецца жанчынамі ў суправаджэнні шматлікіх варыянтаў аднайм. песні. Ха-рэаграфічны малюнак і элементы рухаў імітуюць сяўбу, праполку, вырыванне, рассціланне, сушку лёну, выраб пражы, палатна і пашыў вопраткі. У в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл. «Л.» вы-конваюць юнакі і дзяўчаты, якія стано-вяцца ў 2 рады адзін супраць аднаго. Пачынаюць танец дзяўчаты, а хлопцы падпяваюць, потым ролі мяняюцца. Ta-Heu зафіксаваны ў 19 ст. ў Віцебскай вобл. Пашыраны па ўсёй Беларусі. Сцэн. варыянт створаны ў пач. 20 ст. К.Алексютовічам. «Л.» выкарыстаны ў балеце «Салавей» М.Крошнера. Падоб-ны танец вядомы таксама ў Цвярской вобл. Расіі, у Эстоніі.
    ЛЯНТЎЛАЎ Арыстарх Васілевіч (26.3.1882, в. Варона Пензенскай вобл., Расія — 15.4.1943), расійскі жывапісец, тэатр. мастак. Вучыўся ў Пензенскім (з 1897) і Кіеўскім (1900—05) маст. вучы-лішчах, студыі Дз.Кардоўскага ў Пецяр-бургу (1906—07), у парыжскай акадэміі Ла Палет у А. Ле Факанье і Ж.Метцэн-жэ (1911). Праф. маскоўскіх Вышэй-шых маст.-тэхн. майстэрняў — Вышэй-шага маст.-тэхн. ін-та (з 1919), Маст. ін-та (1937—43). Адзін з заснавальнікаў аб’яднання «Бубновы валет» (1910). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1926), Т-ва маскоўскіх мастакоў (з 1928). У
    творах 1910-х г. спалучаў рысы кубафу-турызму з імкненнем да выяўлення нац. характару праз выкарыстанне матываў рус. стараж. дойлідства, традыцый іка-напісу і лубка («Васіль Блажэнны», 1913; «Звон», 1915; «Каля Іверскай», 1916, і інш.). Некаторыя работы блізкія да абстракцыянізму: «Даследаванне сім-валічнага падабенства ў партрэце» (1912), «Дзве жанчыны» (1919) і інш. 3 1920-х г. працаваў у рэаліст. манеры, ствараў індустр. пейзажы, партрэты, на-цюрморты: «Крэкінг нафтаперапрацоў-чага завода» (1931), «Гародніна» (1933), «Нацюрморт з капустай», партрзт В.Ду-лавай (абодва 1940) і інш. Афармляў спектаклі маскоўскіх т-раў: «Віндзор-скія свавольніцы» У.Шэкспіра (1916, Камерны т-р), «Дэман» А.Рубінштэйна (1919, Эксперым. т-р), «Праметэй» А.Скрабіна (1919, Вял. т-р), «Іспанскі святар» Ф.Бамонта і Дж.Флетчэра (1934, МХАТ).
    Літ.: Мурнна Е.Б., Джафарова С.Г. Арнстарх Лентулов: Путь художнмка. Ху-дожннк н время: [Альбом]. М., 1990; Ненз-вестный русскнй авангард в музеях н частных собраннях. М., 1992; Маннн В.С. Арнс-тарх Лентулов. М„ 1996. /М.Каранеўская.
    «ЛЯНЦЁЙ», «Л я н с е й», бел. нар. та-нец-кадрыля. Муз. памер, як правіла, 2/4, тэмп хуткі. У пач. 19 ст. пашыраны ў краінах Зах. Еўропы пад назвай «Лан-сье». 3 пач. 20 ст. шырока вядомы на
    426 ЛЯН ЦІЧАО
    Беларусі. Дзякуючы прастаце рухаў і разнастайнасці кампазіцыйных пабудоў асіміляваў рысы бел. нар. харэаграфіі і стаў народным. Бытуе і як самаст. Ta-Heu, які адрозніваецца ад кадрылі па-вольным характарам выканання (ад-сюль лакальная назва «Лянівы»). Вы-конваецца цотнай колькасйю пар, мае да 12 фігур («кола», «пераходы», «зда-роўканне», «сварацца», «барыня», «полька» і інш.). У структуры «Л.» ха-рактэрныя для бел. танц. фальклору ма-люнкі, калены, хады, рухі. Часта ўклю-чае асобныя фігуры традьгцыйных ці гар. быт. танцаў.
    ЛЯН ЦІЧАО (23.2.1873, прав. Гуандун, Кітай — 19.1.1929), кітайскі паліт. дзе-яч, гісторык. Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традьшый з еўрап. но-ваўвядзеннямі. У час. «Сто дзён рэ-форм* (1898) дарадйа імператара Гуан-сюя. Пасля паражэння рэфарматараў эмігрыраваў у Японію, сумесна з кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манарх. Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 у час Сіньхайскай рэвалю-цыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асу-дзіў спробу першага абвясціць сябе ім-ператарам. 3 1923 узначальваў кіт. сек-цыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім ун-це. Аўтар філас. і гіст. прац, п’ес, вершаў і інш.
    ЛЯНЦ^ВІЧ (Lencewicz) Станіслаў (19.4.1889, Варшава — 1.9.1944), польс-кі географ, геолаг; адзін з арганізатараў Польскага геагр. т-ва (1918). Праф. (1922). Адукацыю атрымаў у г. Нуша-тэль (Швейцарыя). Арганізатар (у 1917) і кіраўнік (да 1939) геагр. ф-та ў Вар-шаўскім ун-це. У 1922—39 рэдактар час. «Przeglqd geograficzny» («Геаграфіч-ны агляд»). 3 1943 выкладаў у падп. Варшаўскім ун-це. Навук. працы па геамарфалогіі, геалогіі чацвярцічнага перыяду, гідраграфіі, картаграфіі, лім-налогіі (склаў каталог польскіх азёр). Забіты гітлераўцамі.
    ЛЯНЧЫЦКІ (L^zycki) Даніэль (Д а н і -э л ь з Л я н ч ы ц ы; каля 1530, Польшча — каля 1600), друкар. Вучыў-ся ў Кракаве. Выдаваў кнігі на гюльс-кай і лац. мовах. 3 1558 працаваў у дру-карні у Пінчаве (Польшча). У 1562 пе-раехаў у Нясвіж, дзе ў друкарні Кавя-чынскіх выпусціў 11 кніг, у т.л. некалькі палемічных прац Гжэгаша Паўла (1564), Новы запавет (1564, 1570) і Катэхізіс (1564) С.Буднага. У 1571—72 друкаваў кнігі ў Заслаўі. Па запрашэн-ні Я.Кішкі пераехаў у Лоск, кіраваў Лоскай друкарняй, выдаў шэраг кніг. 3 1574 у Вільні, працаваў у друкарні М.Х.Радзівіла Сіроткі, дзе выдаў кнігу А.Рымшы «Дзесяцігадовая аповесць ва-енных гадоў К.Радзівіла», у друкарнях
    віленскіх антытрынітарыяў, езуітаў. Вы-пусціў каталіцкі катэхізіс П.Цанісія на літ. і лат. мовах (1595). У 1596—1600 меў уласную друкарню. Да рэлігіі ста-віўся індыферэнтна, таму выдаваў кнігі і католікаў і пратэстантаў.
    Літ:. А н у ш к н н А. На заре кннгопеча-тання в Лнтве. Внльнюс, 1970; Немнров-с к н й Е.Л. йван Федоров в Белорусснн. М., 1979; Dnikarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5. Wroclaw; Krakow, 1959.
    М.Б.Батвіннік.
    ЛЯНЬКІВІЧ Рыгор Часлававіч (н. 17.9.1952, в. Коласава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.), бел. філосаф і гісторык. Канд. філас. н. (1992). Скон-чыў Энгельскае вышэйшае зенітнае ра-кетнае вучылішча ППА (1972) і БДУ (1982). 3 1974 на камсам., парт. і вы-кладчыцкай рабоце ў войсках ППА. 3 1990 у Львоўскім ваен. ін-це культуры. 3 1992 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Бела-русь (з 1995 праф.), з 1997 адначасова кіраўнік групы «Ваенная справа» ў выд-ве «Беларуская энцыклапедыя». Даследуе праблемы філасофіі гісторыі, ваен. гісторыі і гісторыі стараж. гарадоў Беларусі. Адзін з аўтараў навуч. дапа-можнікаў «Актуальныя праблемы філа-софіі» (1991), «Ваенная эканоміка» (1996).
    ЛЯНЬКбВА Валянціна Аляксееўна (н. 2.6.1919, с. Азяркі Тульскай вобл., Ра-сія), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1973). Скончыла Алма-Ацінскі вет. ін-т (1941). У 1966—87 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі. На-вук. працы па этыялогіі, дыягностыцы і спецыфічнай прафілактыцы інфекц. захворванняў маладняку с.-г. жывёл.
    7в.: Днагностнка ннфекйнонной энтеро-токсемнн с помошью тнпоспецнфнческнх сывороток (разам з Т.ЯЛахно) // Ветернна-рня. 1970. № 5; Анаэробные желудочно-кн-шечные заболевання молодняка сельскохо-зяйственных жнвотных. Мн., 1974 (разам з В.І.Ляньковым).
    ЛЯНЬКбВА Раіса Канстанцінаўна (н. 24.2.1942, в. Васілёўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны-экана-міст. Д-р эканам. н. (1998). Скончыла Кастрамскі с.-г. ін-т (1970). 3 1970 у БСГА. Навук. працы па праблемах эка-номіка-матэм. мадэліравання сістэм і працэсаў АПК. Распрацавала навук. і тэарэтычна-метадалагічныя асновы адаптацыі агр. фарміраванняў да ры-начнай сістэмы гаспадарання, удаска-налення вытв. адносін у розных галінах гаспадаркі.
    Тв:. Модельная программа адаптацнн аг-рарных формнрованнй районного АПК к ры-ночной снстеме хозяйствовання. Горкн, 1998. ЛЯНЬКбЎ Вячаслаў Іванавіч (1.10. 1915, г. Алматы, Казахстан — 14.8. 1969), бел. вучоны ў галіне ветэрынар-най мікрабіялогіі. Д-р вет. н. (1961), праф. (1967). Скончыў Алма-ацінскі вет. ін-т (1941). 3 1966 заг. аддзела Бел. н.-д. вет. ін-та. Навук. працы па патаге-незе, імунітэце і прафілактыцы яшчуру, бруцэлёзу, вібрыёзу, інфекц. атрафічна-га рыніту і анаэробных інфекцыях жы-
    вёл. Прапанаваў тыпаспецыфічныя сы-вараткі і вакцыны для дыягностыкі і прафілактыкі інфекц. энтэратаксеміі.
    Тв:. Анаэробные желудочно-кяшечные за-болевання молодняка сельскохозяйственных жнвотных. Мн., 1974 (разам з В.АЛянько-вай).
    ЛЯНЬКОЎ Іосіф Іосіфавіч (н. 14.2.1941, в. Куты Магілёўскага р-на), бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар. Акадэ-міі агр. навук Беларусі (1993). Д-р эка-нам. н. (1989), праф. (1991). Скончыў БСГА (1964) і з 1970 працуе ў ёй (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па прабле-мах планавання і матэм. мадэліравання эканам. сістэм АПК. Распрацаваў сістэ-му эканоміка-матэм. мадэлей для апты-мізацыі развіцця АПК рэгіёна, ажьш-цяўлення спецыялізацыі с.-г. прадпры-емстваў ва ўмовах кааперавання.