• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Чулюков В.Н, Ч а й к о в М.А. Торфяные пожары н меры борьбы с ннмн., 1969; Белов С.В. Лесная пнрологня. Л., 1982. П./.Лабанок. ЛЯСНЬІЯ ПАЛбСЫ, ахоўныя лясныя насаджэнні ў форме стужак. Ствараюц-ца: на палях, пашах, у садах і па іх ме-жах; уздоўж каналаў, дарог, яроў, упо-перак схілаў, пры фермах; сярод схові-шчаў, гасп. пабудоў, вял. масіваў хвой-ных лясоў (проціпажарныя ліставыя Л.п.). Маюць прыродаахоўнае, асярод-дзеўтваральнае, рэкрэацыйнае значэнні. Ахоўваюць глебу ад эрозіі, аслабляюць вецер, прадухіляюць заносы, паляпша-юць сан. рэжым вадаёмаў, размеркаван-не снегу, гідралагічныя ўмовы мясцо-
    васці, водны, тэмпературны рэжымы глебы; павышаюць урадлівасць глебы, ураджайнасць с.-г. культур. Выкарыс-тоўваюцца ў агралесамеліярацыі. Харак-тарызуюцца ахоўнай вышынёй і зонай уплыву на асяроддзе. Эфектыўнасць і біял. ўстойлівасць Л.п. залежаць ад іх складу, памераў, узросту і канструкцыі.
    Літ.: Орловскнй В.Б., Поджаров В.К., Воробьев В.Н. Зашнтное лесораз-веденне в Белорусснн. Мн., 1980; Поджа-р о в В.К. Полезашмтные лесные полосы на торфяно-болотных почвах. Мн., 1983.
    ЛЯСНЫЯ РЭСЎРСЫ, запасы драўні-ны і інш. прадуктаў лесакарыстання ў сукупнасці з ахоўнымі і грамадска ка-рыснымі якасцямі лясоў; адзін з най-важнейшых відаў узнаўляльных прырод-ных рэсурсаў. Адрозніваюць Л.р. раслін-нага (драўняныя і недраўняныя) і жы-вёльнага (уваходзяць у паляўнічы дзяржаўны фонд) паходжання. Недраў-няныя падзяляюцца на харч. (ядомыя грыбы, ягады, плады, травы, карані, прадукты ляснога пчалярства), карма-выя (галінкавы корм, трава, ігліца, жа-луды і інш.), тэхнічныя (жывіца, тані-ны, арган. фарбавальнікі і інш.), лека-выя. Сусветны запас драўніны больш за 300 млрд. м3. На Беларусі агульны запас драўніны 1,1 млрд. м3 эксплуатацыйны 81,5 млн. м3, сярэднегадавы прырост 25 млн. м3 (1997); пл. грыбных угоддзяў 30—35% ад пл. дрэвастояў; рэсурсы ў розныя гады (тыс. т); грыбоў 55—70, журавін 6,5—31, брусніц 10,6—12, чар-ніц 48—64; у паляўнічых угоддзях 12,7 тыс. ласёў, 3,8 тыс. высакародных але-няў, 25,7 тыс. дзікоў, 40,5 тыс. казуль, 22,8 тыс. баброў, 2,9 тыс. выдраў, 300 глушцоў, 2,1 тыс. ваўкоў (1999).
    П.І.Лабанок.
    ЛЯСШІНСКІ ЛАГЕР СМЁРЦІ (ш т a -л а г № 3 3 7). Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў вер. 1941 каля чыг. ст. Лясная Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. для масавай загубы сав. ваеннапа-лонных, з канца жн. 1943 —насельніц-тва прыфрантавой паласы ў Вял. Айч. вайну. Лагер быў абгароджаны калю-чым дротам. Тут пастаянна трымалі ка-ля 5,5 тыс. чал., баракі былі перапоўне-ны, таму большасць вязняў і зімой за-ставалася пад адкрытым небам. Пры непасільнай фізічнай працы выдавалі на 1 чал. на дзень 125 г хлеба з апілкамі і 1,5 л баланды. Рэгулярна праводзіліся масавыя расстрэлы; у жн. 1942 з-за ад-мовы вязняў ісці ў фаш. фарміраванні за суткі знішчана 720 чал. У 1942 лагер меў філіял (баранавіцкая турма) і 6 ад-дзяленняў (у Івацэвічах, Стоўбцах, г.п. Гарадзея і вёсках Пагарэльцы Нясвіж-скага, Даманава і г. Косава Івацэвіцкага р-наў). За час існавання (да лета 1944) у лагеры, філіяле і аддзяленнях загублена 88 407 чал. Ахвярам фаш. генацьшу на чыг. ст. Лясная пастаўлены помнік.
    ЛЯСНЙНСКІ МЕМАРЫІЛЬНЫ КбмПЛЕКС. Створаны ў в. Лясная Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.
    ў гонар 200-годдзя перамогі рас. войск над шведскім корпусам ген. АЛевен-гаўпта ў бітве пад Лясной 1708 у час Лаўночнай вайны 1700 — 21. Уключае манумент у гонар перамогі рус. войск (1906, скульпт. А.Обер), мемар. капліцу (1912, арх. А.Гаген) і мармуровы абеліск на брацкіх могілках рас. воінаў. Кампа-зіцыйны цэнтр — цагляная капліца цэнтрычнай шмат’яруснай кампазіцыі з рысамі рамант. кірунку рус. мадэрна. Завершана 8-гранным шатром з невял. барабанам і цыбулепадобнай галоўкай (агульная выш. 40,9 м). Квадратнае ў плане (15 х 15 м) збудаванне. 1-ы ярус пастаўлены на п’едэстал (выш. 2,1 м) з вял. гранітных блокаў, мае 3-арачныя парталы з белага каменю і завершаны поясам несапраўдных машыкуляў, 2-і ярус — кубічны аб’ём, прарэзаны з 4
    Ляснянскі мемарыяльны комплекс
    бакоў высокімі арачнымі аконнымі пра-ёмамі і завершаны зубцамі ў выглядзе ластаўчынага хваста. Сцены абліцаваны залацістай керамічнай пліткай, уваходы, перамычкі, паяскі і карнізы аздоблены пераважна белым пясчанікам. Капліцу ўпрыгожваюць мазаічныя пано-абразы на гал. фасадзе (на выш. больш за 10 м) і ў нішы паміж вокнамі 1-га яруса ўсх. фасада (на выш. 3 м). Будынак з’яўля-ецца прыкладам арган. сінтэзу архітэк-туры і мастацтва. У капліцы размешча-ны музей гісторыі бітвы пад Лясной. Манумент — дынамічная скульпт. кам-пазіцыя на пастаменце ў выглядзе ска-лы (граніт), на яе вяршыні павернутая на У выява арла (бронза), які рве кіп-цюрамі шведскі сцяг з разламаным дрэўкам. На пастаменце дошка з рэль-ефным надпісам: «У памяць бітвы пры Лясной. Маці Палтаўскай перамогі — 1708. 28 верасня 1908 г.». На процілег-лым баку бронзавая дошка са спісам палкоў — удзельнікаў гіст. бітвы. У ан-самбль уваходзіла таксама Пятроўская царква, пабудаваная ў 1708 (не захава-лася). В.М.Чарнатаў. ЛЯСЎН, л е с а в і к, вобраз у старадаў-ніх павер’ях беларусаў; гаспадар лесу і
    432 лясун
    звяроў, які жыве ў лясных нетрах. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога чалавека з белым, як бя-роста, тварам, з вял. вачыма, у звяры-най шкуры. Л. мог, нібыта, паказваць грыбныя і ягадныя мясціны, наганяць у бок паляўнічага звяроў і птушак, выбі-раць бортнікам месца для ўстаноўкі ка-лод, а таксама наганяць на чалавека страху, прымусіць яго блукаць на ад-ным месцы. Вобраз Л. страціў рэліг. значэнне ў пач. 20 ст. М.ФПіліпенка. ЛЯСЎН Святлана Лаўрэнцьеўна (н. 27.12.1949, в. Рыжкаўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл), бел. баяністка, педагог. Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыла Бел. кансерваторыю (1974, клас М.Солапава), з 1976 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. 3 1980 салістка і канцэртмайстар групы баянаў Дзярж. акад. нар. аркестра Беларусі імя І.Жы-новіча. Яе творчасці характэрны вірту-ознасць, эмацыянальнасць, своеасаблі-вая інтэрпрэтацыя твораў розных эпох, стыляў і жанраў. Аўтар рэдакцый для баяна з аркестрам і першы выканаўца канцэртаў Р.Шчадрына (фінал 1-га фп. канцэрта), А.Мдывані, А.Клеванца, Э.Наско, С.Хвашчынскага, твораў ма-лой формы Я.Глебава, В.Малых, А.Ра-шчынскага, М.Сіраты, у т.л. напісаных спецыяльна для яе. Выступае ў складзе дуэта і трыо баяністаў. Запісала на Бел. радыё праграмы апрацовак для баяна бел. і рус. нар. музыкі, творы муз. кла-сікі. Лаўрэат I Рэсп. (Мінск) і V Усеса-юзнага (Масква) конкурсаў артыстаў эстрады (абодва 1974). М.А.Казінец.
    ЛЯТАЛЬНАСЦЬ (ад лац. letalis смярот-ны), смяротнасць, паказчык мед. статыстыкі: адносіны колькасці людзей, што памерлі ад хваробы, ранення ці ня-шчаснага выпадку да колькасці людзей, што хварэлі гэтай хваробай (параненыя, пацярпелыя, у %) за пэўны прамежак часу. Адрозніваюць Л. бальнічную, па-забальнічную. агульную і інш. Л. — адзін з паказчыкаў эфектыўнасці тэра-пеўт. прэпаратаў, метадаў лячэння, тэр-мінаў і паўнаты шпіталізацыі і інш. Л. адрозніваецца ад смяротнасці — часта-ты смерцяў сярод насельніцтва.
    ЛЯТАЛЬНАЯ ДбЗА (ЛД), доза хімічла-га або фізічнага агента, уздзеянне якога на жывы арганізм прыводзіць да гібелі. Вызначаецца ў доследах на жывёлах для фармакалагічных сродкаў, пестыцыдаў, іанізуючых выпрамяненняў і інш. Ад-розніваюць мінім. ЛД (гінуць найб. ад-чувальныя асобіны пэўнага віду, але не болей за 10% паддоследных жывёл), ся-рэднюю (гіне палова — ЛД 50) і абса-лютна смяротную (мінім. доза, якая выклікае гібель усіх паддоследных жы-вёл —ЛД 100). Гл. таксама Дозы выпра-мянення.
    ЛЯТАЛЬНЫ АПАРАТ, агульная назва машын, тэхнічных канструкцый, пры-лад для палёту ў атмасферы або ў касм. прасторы.
    Адрозніваюць 2 асн. групы Л.а.: лягчэй-шыя за паветра і цяжэйшыя за яго. Дзеянне Л.а. 1-й групы (аэрастаты) заснавана на выкарыстанні аэрастатычнай падымальнай сі-лы, што ствараецца ў выніку напаўнення спец. абалонкі газам, што лягчэйшы за па-ветра. Л.а. 2-й групы падзяляюцца на аэра-дынамічныя (верталёты, вінтакрылы, дэль-таманы, планёры, самалёты, жранапланы), балістычныя (ракеты-носьбіты, касмічныя апараты). Аэрадынамічныя трымаюцца ў па-ветры ад дзеяння падымальнай аэрадынаміч-най сілы, што ўзнікае на крылах або вінтах Л.а. Балістычныя Л.а. рухаюцца па баліс-тычных траекторыях ад дзеяння рэакцыі ма-сы газу, што выходзіць з сапла рзактыўнага рухавіка. Касм. апараты, прызначаныя для пасадкі на паверхню планеты, могуць рухацца ад дзеяння аэрадынамічнай сілы або рэактыў-нага рухавіка. Л.а. 2-й групы шырока выка-рыстоўваюцца ў многіх галінах нар. гаспа-даркі, у навуцы, вайск. справе, спорце. Гл. таксама Авіяцыя, Касманаўтыка, Паветрапла-ванне У. С.Ларыёнаў.
    ЛЯТАШЫНСКІ Барыс Мікалаевіч (3.1.1895, г. Жытомір, Украіна — 15.4.1968), украінскі кампазітар, педа-гог, муз. дзеяч. Нар. арт. Украіны (1968). Скончыў Кіеўскую кансервато-рыю (1919, клас Р.Гліэра). Выкладаў у Кіеўскай (з 1919, з 1935 праф.) і Мас-коўскай (1935—44, з перапынкам) кан-серваторыях. У 1939—41 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Украіны. Найб. творчыя дасягненні — 3-я, 4-я, 5-я сімфоніі, адметныя філас. глыбінёй і сілай маст. абагульнення. Выступаў як дырыжор з выкананнем уласных тво-раў. Рэдагаваў і аркестраваў творы інш. кампазітараў. Сярод твораў: оперы «За-латы абруч» паводле І.Франко (паст. 1933), «Шчорс» (паст. 1938); 2 кантаты, у т.л. «Запавет» (1939); для аркестра — 5 сімфоній (1918—66), сімф. паэмы «Уз’яднанне» (1949), «Гражына» (1955), «На берагах Віслы» (1958); сюіты (1961, 1966), уверцюры (1926, 1961); «Славян-скі канцэрт» для фп. з арк. (1953); ка-мерна-інстр. ансамблі; інстр. творы; ха-ры, у т.л. a cappella, на словы А.Пушкі-на і Т.Шаўчэнкі; рамансы, апрайоўкі укр. нар. песень; музыка да драм. спек-такляў і кінафільмаў. Сярод вучняў РБэлза. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952. Дзярж. прэмія Украіны імя Т. Шаўчэн-кі 1971.
    У.Лятун, П.Б ела-в у с а ў, В.Б я -л я н к і н, М.М ы -знікаў, Б.Шчар-б а к о ў. Мемарыял Воінскай Славы ка-ля вёскі Лудчыцы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобл. 1984.
    Літ.'. Самохвалов В.Я. Чертыснмфо-ннзма Б.Лятошмнского. 2 нзд. Кнев, 1977; Б.Лятошннскнй: Воспомвнання. Пнсьма. Матерналы. Кн. 1—2. Кнев, 1985—86.