• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Р а м а н ю к М.Ф. Беларускае на-роднае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981
    М.Ф.Раманюк.
    ЛЯХАВІЦКІЯ РУЧН1КІ, тып традыц. тканых ручнікоў, якія вырабляюцца нар. майстрамі пераважна ў Ляхавіцкім, а таксама Баранавіцкім, Ганцавіцкім р-нах Брэсцкай вобл. Вядомы з сярэдзі-ны 19 ст. Даўжыня ручнікоў 310—400 см, шыр. 26—30 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны. Кампазіцыя аздобы ствараецца чаргаваннем папя-рочных суцэльных і пункцірных пало-сак рознай шырыні, якія групуюцца ў шлякі — на канцах шырокія, шчыль-ныя, да сярэдзіны вузкія, рэдка разме-шчаныя. Узор ствараецца чырвонымі ніткамі ўтку з невял. ўкрапінамі чор-ных, цёмна-сініх, жоўтых. Тэхніка ткання шматнітовая, часам закладная. Аздабляюць на канцах мохрыкамі, ут-воранымі з нітак асновы, кутасамі, ка-рункамі. Аздабленне і каларыстычная гама блізкая да афармлення нар. адзен-ня, розных відаў маст. тканін гэтай эт-нагр. зоны. М.Ф.Раманюк.
    Да арт Ляхавіцкія ручнікі. Фрагмент ручніка з в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна. Пач. 20 ст.
    ЛЯХАВІЧЫ, горад, цэнтр Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на р. Ведзьма. На шашы Брэст—Русінавічы. За 225 км ад Брэста, чыг. ст. на лініі Баранавічы— Лунінец. 12,2 тыс. ж. (1998).
    Вядомы з 15 ст. як цэнтр Ляхавіцкай вол. (маёнтка). У 1-й пал. І6 ст. належалі Гаш-тольдам. 3 1551 уладанне вял. кн. Жыгімон-та II Аўгуста. 31572 уладанне Я.Е.Хадкевіча і яго нашчадкаў, якія з канца 16 ст. сталі наз. «графы на Ляхавічах». У канцы 16 ст. пабу-даваны Ляхавіцкі замак. У 1635 Л. перайшлі да Сапегаў. У 17 ст. мястэчка, у 1636 —215 дымоў. 3 1760 уладанне Масальскіх. Увахо-дзілі ў Навагрудскі, з 1791 — у Случарэцкі пав. Навагрудскага ваяв. 3 1793 у Рас. імпе-рыі. 3 1797 цэнтр Ляхавіцкай вол. Слуцкага пав. Мінскай губ. У канцы 18—19 ст. ў лен-ным уладанні Касакоўскіх. У 1880-я г. праз Л. пракладзены ўчастак Палескай чыг. Бара-навічы—-Лунінец. У 1897 мястэчка, 5016 ж., каля 150 двароў. У лют.—снежні 1918 акупі-раваны герм. войскамі. 3 1921 у складзе Польшчы, горад у Баранавіцкім пав. Нава-грудскага ваяв. 3 1939 у БССР, у Баранавіц-кай вобл., 5,1 тыс. ж. 3 1940 цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 6.7.1944 акупі-раваны ням. фашыстамі, якія ў горадзе і ра-ёне знішчылі 4983 чал. 3 1954 у Брэсцкай вобл. У 1959 — 4,5 тыс. жыхароў.
    Прадпрыемствы паліўнай (торфабры-кетны з-д «Ляхавіцкі»), буд. матэрыялаў і харч. прам-сці. Ляхавіцкі сельскагаспа-дарчы тэхнікум. Брацкія магілы сав. во-інаў; сав. воінаў і партызан. Помнік рус. воінам, якія загінулі ў 1-ю сусв. вайну. Радзіма бел. пісьменніка і гра-мадскага дзеяча 16 ст. ФЕўлашоўскага.
    ЛЯХАВІЧЫ, вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., каля р. Уса. Цэнтр сель-савета. За 10 км на Пд ад г. Дзяржынск, 48 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Кой-данава. 165 ж., 65 двароў (1999). Пачат-ковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Пом-нік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛЯХАВІЧЫ. вёска ў Ляскавіцкім с/с Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр
    ЛЯЧЭБНАЕ 437
    калгаса. За 7 км на ПнУ ад Іванава, 139 км ад Брэста, 11 км дд чыг. ст. Янаў-Палескі. 543 ж., 186 двароў (1999). Ся-рэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангель-скіх хрысціян-баптыстаў. Помнік архі-тэктуры — царква Ушэсця (1818).
    ЛЯХАЎ Уладзімір Афанасьевіч (н. 20.7.1941, г. Антрацыт Луганскай вобл., Украіна), савецкі касманаўг. Двойчы Герой Сав. Саюза (1979, 1983), лётчык-касманаўт СССР (1979), палкоўнік. Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), Ва-енна-паветр. акадэмію імя Ю.Гагарына (1975). 3 1967 у атрадзе касманаўтаў. 25.2—19.8.1979 з В.В.Руміным здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-32» і арбітальнай станцыі (AC) «Салют-6» (як камандзір; вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз-34»); 27.6—23.11.1983 з А..П.Аляксандравым — палёт на КК «Саюз Т-9» і AC «Салют-7» (як каман-дзір); 29.8—7.9.1988 з В.У.Паляковым і А..Мамандам — палёт на КК «Саюз ТМ-6» і AC «Мір» (вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз ТМ-5»). Правёў у космасе 333,33 сут. УСЛарыёнаў. ЛЯХАЎКА вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 25 км на Пд ад г. Любань, 177 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Урэчча. 102 ж., 50 двароў (1999). Аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛЯХАЎСКІЯ АСТРАВЬІ, паўднёвая група ў архіпелагу Новасібірскіх астра-воў (Расія), на мяжы мораў Лапцевых і Усх.-Сібірскага. Уключаюць а-вы: Вял. Ляхаўскі (пл. 5,3 тыс. км2), МЛяхаўскі (пл. 1,3 тыс. км2), Сталбавы (пл. 170 км2) і Сямёнаўскі. Ад мацерыка Азія аддзяляюцца пралівам Дзмітрыя Лапйе-ва. Паверхня пераважна раўнінная. Выш. да 270 м (Вял. Ляхаўскі). Шм^тга-довая мерзлата. Шматлікія яры і тэрма-карставыя азёры. Поліганальная асако-ва-злакавая тундра, шмат балот. Про-мысел пясца. Адкрыты ў 1712. Названы ў гонар рус. прамыслоўца ІЛяхава.
    ЛЯХАЎЦЫ, вёска ў Макранскім с/с Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл., на р. Рыта. Цэнтр калгаса. За 8 км ад гора-да і чыг. ст. Маларыта, 60 км ад Брэста. 1179 ж., 440 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулато-рыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і пар-тызан, помнік землякам. Помнік архі-тэктуры — царква Раства Багародзіцы (1713).
    ЛЯХЕВІЧ Генрых Дзеанісьевіч (н. 1.9.1939, г. Цюрупінск Херсонскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Львоўскі полі-тэхн. ін-т (1960). 3 1969 у Бел. тэхнал. ін-це, з 1982 у БПА. Навук. працы па
    стварэнні тэхнал. працэсаў і абсталя-вання па перапрацоўйы другасных палі-мерных матэрыялаў і карысных выкап-няў, па тэарэт. аналізе структуры і на-дзейнасці гідраізаляцыі мастоў, тунэляў і метрапалітэнаў.
    ляхбвіч Валянціна Антонаўна (н. 3.5.1945, чыг. ст. Дзівенская Гатчынска-га р-на Ленінградскай вобл.), бел. аква-рэліст; прадстаўніна Віцебскай школы акварзлі. Скончыла Віцебскі пед. ін-т (1969) і выкладае ў гэтым ін-це. Раннія гворы, выкананыя ў традыц. жанрах, вылучаюцца лірычнай трактоўкай тэмы: партрэты дзяўчыны (1971), старой (1972), бацькі (1983); пейзажы «Восень» (1966), «Куточак старога Віцебска» (1972), трыпціх «Ранняя вясна» (1976), «Вясна» (1980), «Дрэвы над ракой» (1984), «Стары дом» (1987); нацюрмор-
    В.Ляховіч. Галіна рабіны. 1994.
    ты «Кветкі зімой» (1987), «Галінка рабі-ны» (1994) і інш. Творам 1990-х г. улас-цівы эмацыянальная выразнасць коле-ру, гарманічная лінейна-жывапісная ар-ганізацыя кампазіцыі, дэкар. ўпарад-каванасць фармальных элементаў: «Раз-бураны свет» (1991), «Мігценне думак» (1994), «Ачышчэнне агнём» (1996) і інш. МЛ.Цыбульскі.
    ЛЯХОВІЧ Леў Сцяпанавіч (15.12.1919, г. Перм, Расія — 19.1.1990), бел. вучо-ны ў галіне металазнаўства. Д-р тэхн. н. (1970), праф. (1971). Скончыў Маскоў-скі авіяц. тэхнал. ін-т (1948). 3 1959 у БПІ (у 1962—75 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі тэрмічнай апрацоў-кі пракату, азатаванні і барыраванні сталі, сіліцыраванні металаў і сплаваў, хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў.
    Тв:. Повышенне стойкостн штампового ннструмента методамн хммнко-терммческой обработкя. Мн., 1971 (разам з Л.Р.Варашні-ным, Дз.П.Карпенкам).
    ЛЯХОВІЧ Фелікс Юзафавіч (22.1.1804, г. Высокае Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 3.12.1878), удзельнік рэв. руху 1-й пал. 19 ст. Вучыўся ў Беластоцкай (1818—20), скончыў Свіслацкую гімна-зію (1824). Заснаваў і кіраваў тайнымі вучнёўскімі т-вамі «Заране» філарэцкага кірунку — спачатку ў Беластоку (1820, першапач. назва «Згодныя сябры»), по-
    тым у Свіслачы (1822). У 1826 арышта-ваны, пасля 6-месячнага зняволення ў Бабруйскай крэпасці высланы ў 42-і егерскі полк Каўказскага асобнага кор-пуса. Удзельнічаў у руска-турэцкай вай-не 1828—29 і Каўказскай вайне 1817— 64. 3 1842 у адстаўцы, выконваў абавяз-кі акцызнага наглядальніка Оўруцкага пав. В.В.Швед.
    ЛЯЦКІ Яўген Аляксандравіч (15.3.1868, Мінск — 7.7.1942), даследчык бел. фальклору і этнаграфіі, гісторык рус. л-ры. Скончыў Маскоўскі ун-т (1893). Удзельнічаў у фалькл. экспедыцыях на Пн Расіі, у Паволжа, Літву, на Беларусь (Палессе) і інш. Пасля Кастр. рэвалю-цыі жыў у Празе, выкладаў у Карлавым
    ун-це. Збіраў і даследаваў бел. фальк-лор, нар. міфалогію: арт. «Уяўленні бе-ларуса пра нячыстую сілу» (1890), «Хва-роба і смерць ва ўяўленнях беларусаў» (1892) і інш. ў час. «Этнографнческое обозренне». Аўтар даследаванняў пра стараж. пісьменнасць і «Слова аб палку Ігаравым», пра А.Пушкіна, Л.Талстога, Ф.Дастаеўскага, І.Ганчарова, А.Чэхава, М.Горкага і інш., рэцэнзій на працы М.Доўнар-Запольскага, М.Нікіфароў-скага і інш. У 1927—28 у чэш. час. «Slavia» апублікаваў цыкл арт. «Нататкі па беларусазнаўству», у італьян. час. «Rivista de letterature slave» («Часопіс славянскай літаратуры», 1927) — арт. пра творчасць Я.Коласа.
    Тв.: Несколько замечаннй к вопросу о по-словнцах н поговорках. [Ч.] I—5. СПб., 1897; Матерналы для нзучення творчества н быта белорусов: Пословнцы, поговоркн, загадкн. М„ 1898; Матерналы по белорусской словес-ностн н языку // Нзв. Отд-няя рус. языка н словесностн нмп. Академнн наук. 1904. Т. 9, кн. 4. І.К.Цішчанка.
    ЛЯЧЭБНАЕ ХАРЧАВАННЕ д ы е тa-т э р а п і я, выкарыстанне спец. рацыё-наў харчавання з лячэбна-прафілактыч-нымі мэтамі. Асн. прызначэнне — зба-лансаванасць рацыёну: забеспячэнне арганізма чалавека ў неабходных суад-носінах бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, незаменнымі амінакіслотамі, вітаміна-мі, мікраэлементамі і інш. Улічваецца таксама кулінарная апрацоўка, кала-рыйнасць, кансістэнцыя стравы, рэжым харчавання і інш. Існуе 15 асн. дыет (сталоў) і іх варыянты, таксама сутач-
    438 ЛЯЧЭБНА
    ныя рэжымы (разгрузачныя дні), спец. дыеты (нулявая, малочная, гароднінная, каліевая і інш.). Навук. асновы Л.х. распрацоўвае дыеталогія. М.В.Шчавелева. ЛЯЧЭБНА-ПРАЦбЎНЫЯ ЎСТА-НОВЫ. прафілакторыі, устано-вы закрытага тыпу, якія ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць прымусовае ўздзеянне ў адносінах да хранічных ал-каголікаў і наркаманаў, што ў сувязі са злоўжываннем алкаголем і ўжываннем наркатычных сродкаў сістэматычна па-рушаюць грамадскі парадак і правы інш. асоб. Паводле рашэння раённага (гар.) суда такія парушальнікі могуць быць ізаляваны на тэрмін 1—1,5 года ў Л.-п., для іх мед.-сац. рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы. Рашэнне аб прызнанні асобы храніч-ным алкаголікам або наркаманам пры-маецца камісійна ўрачамі-спецыялістамі ўстаноў органаў аховы здароўя. Л.-п.ў. знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС Рэспублікі Беларусь. Пытанні, звязаныя з Л.-п.ў. рэгулююцца заканадаўствам.