• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв ' Рус. пер. — Язбр. провзв. М.; Л., 1950; Об нзученнн нсторнн. О том, как пн-сать нсторню. М., 1993. В./.Боўш. МАБЎТУ СЁСЕ СЕКА (Mobutu Sese Seko; поўнае Мабуту Сесе С е -ка Куку Нгбенду Ва За Бан га; да 1972 Мабуту Жазеф Д э з і р э; 14.10.1930, г. Лісала, Дэмакр. Рэспубліка Конга —7.9.1997), дзяржаў-ны і ваен. дзеяч Дэмакр. Рэспублікі Конга (ДРК). Маршал (1982). Скончыў ваен. школу ў г. Лулуабург. 3 1949 у бельг. калан. войсках, з 1956 рэдактар газет «L’Avenir» («Будучыня») і «Actualite africaine» («Афрыканская рэ-чаіснасць»); дзярж. сакратар ва ўрадзе ПЛумумбы, з ліп. 1960 нач. Генштаба. У вер. 1960 скінуў Лумумбу. 3 1961 га-лоўнакамандуючы Кангалезскай нац. арміяй. Пасля перавароту ў ліст. 1965 прэзідэнт ДРК. Адзінай дзярж. ідэалогі-яй абвясціў канцэпцыю «сапраўднага заірскага нацыяналізму»; усталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым, які ары-ентаваўся на зах. краіны. У маі 1997 пад націскам узбр. паўстання пакінуў краі-ну.
    МАБЎТУ-СЕСЕ-СЁКА (Mobutu Sese Seko; да 1973 А л ь б е р т; Albert), возе-ра ва Угандзе і Дэмакр. Рэспубліцы Конга, у бас. р. Ніл. Размешчана ў тэк-танічнай катлавіне на выш. 619 м, у сіс-тэме Зах.-Афр. грабена. Пл. 5,6 тыс. км2, даўж. 160 км, шыр. каля 40 км, глыб. да 58 м. Берагі расчлянёныя, б.ч.
    МАГАДАНСКАЯ
    441
    стромкія, дно плоскае. Упадаюць рэкі Семлікі і Вікторыя-Ніл, выцякае р. Альберт-Ніл. Рыбалоўства. Суднаход-ства. Парты: Бутыяба (Уганда), Касеньі (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Адкрыта ў 1864 С.У.Бейкерам. Названа ў гонар Мабуту Сесе Сека.
    МАВЕРАНАХР (араб.. літар. тое, што за ракой), сярэдневяковая назва тэры-торыі па правым беразе р. Амудар’я. З’явілася ў час араб. заваяванняў 7—8 ст. Пазней М. называліся землі паміж рэкамі Сырдар’я і Амудар’я, дзе буй-нейшымі гарадамі былі Бухара, Самар-канд, Худжанд.
    МАГАДАН, горад у Расіі, цэнтр Мага-данскай вобл., на беразе бухты Нагаева Ахоцкага м. Засн. ў пач. 1930-х г., горад з 1939. 123 тыс. ж. (1997). Марскі порт. Ад М. пачынаецца Калымскі тракт. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і ме-талаапр. (вытв-сць і рамонт горнага аб-сталявання, суднарамонт і інш.), харч. (рыбная), лёгкая (швейная ф-ка, гар-барна-абутковы камбінат); вытв-сць буд. матэрыялаў. Паўн.-Усх. комплек-сны НДІ і Ін-т біял. праблем Поўначы Далёкаўсх. навук. цэнтра Pac. АН, НДІ золата і рэдкіх металаў і інш. Пед. ін-т. 2 т-ры. Краязнаўчы музей. У 1930—50 М. быў цэнтрам Упраўлення Паўн.-Усх. папраўча-працоўных лагераў НКУС СССР (гл. ГУЛАГ).
    МАГАДАНСКАЯ ВбБЛАСЦЬ Разме-шчана на ПнУ Рас. Федэрацыі. Абмы-ваецца Ахоцкім м. Утворана 3.12.1953. Пл. 461,4 тыс. км2. Нас. 258 тыс. чал. (1997), гарадскога 90%. Цэнтр —г. Ма-гадан.
    П р ы р о д а. Паверхня гарыстая. Цэнтр. ч. займаюць адгор’і Чэрскага хрыбта (выш. да 2586 м), усх. — Ка-лымскае нагор’е (выш. да 1962 м ва Ам-сукчанскім хр.). Карысныя выкапні: зо-лата, волава, вальфрам, ртуць, каменны і буры вугаль. Клімат рэзка кантынен-тальны, суровы. Сярэднія т-ры студз. ад
    МАГАДАНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
    Маштаб 1:20 000 000
    Эмнско
    М. Тайганы
    -60*
    п<у Пягіна
    442	МАГАДХА
    -19 °C да -23 °C на ўзбярэжжы Ахоцка-га м. і -38 °C ва ўнутр. ч. вобласці, ліп. адпаведна 12 °C і 16 °C. Ападкаў 300— 700 мм за год. Шматгадовая мерзлата. Густая рачная сетка. Гал. рака — Калы-ма. Глебы горна-лясныя падзолістыя. Расліннасць — рэдкастойная лістоўніч-ная тайга. На тэр. вобласці — Магадан-скі запаведнік.
    Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: горназдабыўная (золата — Сусуманскі і Ягаднінскі горна-абагачальныя камбі-наты, серабро — Дукацкі горна-абага-чальны камбінат, волава, вальфрам, ву-галь — разрэз «Тал-Юрах»), электра-энергетыка (Калымская ГЭС), харч. (рыбная, мясная, малочная), машына-будаванне і металаапрацоўка (вытв-сць і рамонт горнага абсталявання, паліў-най апаратуры, суднарамонт), лёгкая (гар-барна-абутковая, швейная). Вытв-сць буд. матэрыялаў. Спецыфіка сельскай гаспадаркі — развіццё аленегадоўлі, зверагадоўлі і пушнога промыслу. Ма-лочна-мясная жывёлагадоўля, свінага-доўля, птушкагадоўля. Пад с.-г. ўгод-дзямі каля 0,3% тэрыторыі, у т.л. пад ворнымі землямі 24%. Вырошчваюць бульбу, агародніну, кармавыя культуры. Гал. від транспарту — марскі (порт — Магадан) і аўтамабільны. Асн. аўтада-рогі Магадан—Сусуман—Кадыкчан і далей на тэр. Рэспублікі Саха (Якуція) і Калымскі тракт. Суднаходства па р. Ка-лыма. Значная роля паветр. транспарту. Бальнеагразевы курорт Талая.
    МАГАДХА, гістарычная вобласць і era-pax. дзяржава на ПнУ сучаснай Індыі. Вядома прыкладна з 9—8 ст. да н.э. Сталіцы — гарады Раджагрыха і Пата-ліпутра (з 4 ст. да н.э., сучасная Патна). Паводле будыйскіх крыніц, у 7 ст. да н.э. М. была адной з 16 «вял. дзяржаў» Індыі. У 6—3 ст. да н.э. найб. экана-мічна развіты раён Індыі. Значна па-шырылася пры царах Бімбісары і Аджа-ташатру (6—5 ст. да н.э.). Была ядром імперый Навдаў (4 ст. да н.э.), Маур’яў (4—2 ст. да н.э.), Іўптаў дзяржавы (4— 6 ст. н.э.). Нашчадкі Гуптаў правілі ў М. да пач. 8 ст. У 8—12 ст. у складзе дзяржаў Палау і Сенау. М. — буйней-шы эканам. і культ. цэнтр Стараж. Ін-дыі, з ёю звязаны важныя этапы ў раз-віцці будызму і джайнізму. Да 10 ст. на-зва «М.» выйшла з ужытку.
    МАГАДЫПІА М у к д ы ш а, горад, сталіца Самалі. Знаходзіцца на ПдУ краіны, на ўзбярэжжы Індыйскага ак. Адм. ц. вобл. Банадыр. 997 тыс. ж. (1997). Вузел аўтадарог. Гал. порт краі-ны. Міжнар. аэрапорт. Найбуйнейшы прамысл. цэнтр краіны (каля 50% агульнай колькасці прадпрыемстваў ап-рацоўчай прам-сці). Прам-сйь: харч., гарбарна-абутковая, метала- ідрэваапр., нафтаперапр., суднабуд. і суднарамонт-
    ная. Ун-т. Нац. музей. Арх. помнікі 13—19 ст. (мячэці Фахр-ад-дзіна, Абд аль-Азіза, руіны крапасных збудаван-няў).
    Засн. араб. і перс. купцамі ў 12 ст. У 12—17 ст. цэнтр аднайм. дзяржавы, буйней-шы араб. горад на ўсх. узбярэжжы Афрыкі. Гандлявала па моры з араб. краінамі і Інды-яй, караванным шляхам — з унутр. абласця-мі Афр. Рога, чаканіла ўласную манету. У 1499 горад моцна пацярпеў ад абстрэлу пар-туг. эскадры Васка да Гамы. У канцы 17 ст. далучана да Аманскага султаната, з пач. 19 ст. пад намінальнай уладай Занзібара, з 2-й пал. 19 ст. фактычна пад кантролем самалій-скага султаната Геледы. У 1905—41 адм. цэнтр Італьян. Самалі. У 2-ю сусв. вайну ўзята брыт. войскамі. 3 1950 адм. цэнтр па-дапечнай тэр. Самалі пад кіраваннем Італіі. 3 1960 сталіца незалежнага Самалі.
    МАГАЗІН (франц. magazin ад араб. схо-вішча, склады), 1) прадпрыемства роз-нічнага гандлю, якое выступае як юрыд. асоба. Падзяляюіша на с п е -цыялізаваныя з абмежаваным асартыментам тавараў (хлебныя, ага-роднінна-садавінныя, малочныя, мэб-левыя, кніжныя, абутковыя, гатовага адзення, гасп. і неспецыяліза-в а н ы я з больш шырокім асартымен-там тавараў. Існуюць мяшаныя прадук-това-прамысл. М. Пашыраны у н і -версальныя М. са спецыялізава-нымі секцыямі, М. самаабслугоўвання, салоны-М., М.-аўтаматы; у гандл. цэн-трах М. знаходзяцца ў адным комплек-се з прадпрыемствамі грамадскага хар-чавання і гандлю. 2) Дылерская кампа-нія, якая займаецца купляй-продажам аблігацый. 3) Будынак, у якім захоўва-ліся грамадскія запасы прадуктаў (збожжа, крупы, мука, соль і інш.) на выпадак дапамогі людзям, якія апыну-ліся ў бядзе. Былі пашыраны ў Літве, Полынчы, Расіі, на Украіне. На Белару-сі вядомы ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. Будынак прамавугольны ў плане, звы-чайна з 4—5 уваходамі ў асобныя скла-ды. 3 падоўжнага боку будавалі галерэю на слупах або вял. вынас страхі (в. Ста-робін Слуцкага р-на Мінскай вобл., 1825). Праз тарйы збудавання рабілі скразны праезд і засекі для прадуктаў па абодва яго бакі (в. Касарьгчы Глус-кага р-на Магілёўскай вобл., пач. 19 ст.). Сцены М. ставілі на высокіх мура-ваных фундаментах ці штандарах (в. Вял. Чучавічы Лунінецкага р-на Брэс-цкай вобл., 19 ст.). Паводле тыпавых праектаў дзярж. М. звычайна будавалі ў комплексе з некалькіх будынкаў, абкру-жалі іх равамі, агароджамі, будынкамі для аховы (г. Ваўкавыск, 1851).
    С.А.Сергачоў (архітэктура).
    МАГАЗІН, 1) спецыяльнае ўстройства ў агнястрэльнай зброі для размяшчэння патронаў (выстралаў) і паступовага іх перамяшчэння на лінію дасылкі (у прыёмнік) перад падачай у патроннік. М. падзяляюцца паводле месца злучэн-ня са зброяй (падствольныя, прыклада-выя, універсальныя), формы (каробча-тыя, дыскавыя, барабанныя) і парадку
    размяшчэння ў іх патронаў (аднарод-ныя, мнагарадныя). Выкарыстоўваецца ў аўтам. і неаўтам. стралк. зброі, артыл. узбраенні караблёў і лятальных апара-таў, малакаліберных зенітных аўтам. гарматах. 2) Колькасць мін, якая можа быць размешчана на палубе карабля.
    «МАГАЗЫН пбЛЬСКІ» («Magazyn polski», «Часопіс польскі»), штоквар-тальны часопіс; орган Саюза палякаў ў Беларусі. Выдаецца з 1992 у Гродне на польск. мове (лісты чытачоў друкуюцца на бел. і рус. мовах). Асвятляе пытанні гіст., культ. развіцця Беларусі, ВКЛ, не-каторыя аспекты міжнац. адносін на тэр. сучаснай Беларусі. Змяшчае матэ-рыялы пра сусветна вядомых дзеячаў навукі, гісторыі Беларусі. Публікуе маст. творы бел. і замежных пісьменні-каў.
    МАГАЛІСТАН, Магулістан, М a -галістанскае ханства, цюрк-ская дзяржава ў 14—16 ст. на тэр. Ка-захстана, Кыргызстана, Узбекістана і Таджыкістана. Засн. ў 1340-я г. нашчад-кам Чынгісхана Таглук-Цімурам пасля распаду Джагатайскага (Чагатайскага) улуса. Напачатку ўключаў яго ўсх. част-ку (Усх. Туркестан, Сямірэчча і Паўд. Сібір), у 1360—61 да М. далучаны і Ма-веранахр (адпаў пасля смерці Таглук-Цімура ў 1363). Як незалежная дзяржа-ва М. існаваў да 1570-х г. на тэр. Усх. Туркестана. Часам тэрмін «М.» выка-рыстоўваюць для вызначэння Усх. Тур-кестана.
    МАГАМАЕЎ Абдул Муслім Магамета-віч (18.9.1885, г. Грозны, Чэчня — 28.7.1937), азербайджанскі кампазітар, дырыжор, муз. дзеяч; адзін са ствараль-нікаў нац. муз. т-ра. Засл. дз. маст. Азербайджана (1935). Скончыў Гарый-скую наст. семінарыю (1904). Першы азерб. дырыжор. 3 1911 у опернай трупе У .Гаджыбекава. У 1920—30-я г. заг. ад-дзела мастацтваў Наркамасветы Азер-байджана, кіраўнік муз. рэдакцыі Ба-кінскага радыё, дырэктар і гал. дыры-жор Азерб. т-ра оперы і балета. У кам-пазітарскай творчасці ўвасабляў прынцып узаемадзеяння нар. і класіч-йага муз. мастацтва, выступаў за сінтэз нар.-песеннага матэрыялу і еўрап. муз. форм. Збіраў і запісваў нар. мелодыі, апублікаваў першы зборнік азерб. нар. песень (1927, з Гаджыбекавым). Сярод твораў: оперы «Шах Ісмаіл» (1916; паст. 1919, 1924, 1947), «Нэргіз» (паст. 1935); сімф. п’есы на сучасную тэматыку, у т.л. «Танец вызваленай азербайджанкі», «На палях Азербайджана»; фантазія «Дэрвіш»; масавыя песні; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.