Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Селянін ў магерцы. Пач. 20 ст. Вёска Заходы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобл.
МАГІ (лац. magus, грэч. magos ад ста-раж.-перс.), 1) жрацы і члены жрэчас-кай касты ў стараж. Зах. Іране. Пры-блізна ў 7 — пач. 4 ст. да н.э. (паводле розных даследчыкаў) прынялі зараас-трызм, у які ўнеслі істотныя змены; дзякуючы ім да нашага часу дайшлі асобныя часткі «Авесты». М. называліся таксама жрацы інш. іранскіх вераван-няў, што былі пашыраны ў Закаўказзі, М. Азіі і некаторых стараж. краінах Ус-ходу. Карысталіся таемнымі абрадамі, таму з часоў элінізму М. сталі называць чараўнікоў, ведзьмакоў, астролагаў і г.д.; адсюль — магія. 2) Назва аднаго з плямён Мідыі ў творах Герадота.
МАГІКАНЫ, племя паўночнаамеры-канскіх індзейцаў алганкінскай моўнай групы. Да іх каланізацыі жылі ў даліне р. Гудзон (каля 3 тыс. чал.). Займаліся земляробствам, паляўніцтвам, збіраль-
магілёў 445
ніцтвам, з пач. 17 ст. гандлем футрам. У выніку каланізацыі і набегаў іракезаў б. частка М. знішчана. Жывуць у ЗША у штаце Вісконсін (рэзервацыя Сток-брыдж, некалькі соцень чал., 1997). Га-вораць на англ. мове; хрысціяне. Дзяку-ючы раману Ф.Купера «Апошні з магі-кан» тэрмін М. стаў сімвалам народа, які знікае з жыцця.
МАГІЛА Пётр (10.1.1597, Малдова — 11.1.1647), праваслаўны царкоўны і культурны дзеяч Рэчы Паспалітай. Сын гаспадара (князя) Валахіі і Малдавіі Сі-мяона. 3 1627 кіева-пячэрскі архіман-дрыт. Дамогся ад каралеўскай улады дазволу на аднаўленне легальнай дзей-насці правасл. царквы ў Рэчы Паспалі-тай. У 1632—47 мітрапаліт кіеўскі, га-ліцкі і ўсяе Русі. Заснаваў Кіева-Магі-лянскі калегіум (1632, названы ў яго го-нар), Магілёўскую правасл. епархію (1632). Як выразнік інтарэсаў вярхоў правасл. духавенства і шляхты Украіны і Беларусі выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. Садзейнічаў пашырэнню асве-ты і друкарства на Украіне, Беларусі, у Малдавіі. Непасрэдна кіраваў Вілен-скім, Слуцкім, Магілёўскім і Аршан-скім брацтвамі з манастырамі. У 1635 наведаў Вільню, Мінск і інш. бел. гара-ды. Аўтар кніг, якія выкарыстоўваліся як падручнікі ў духоўных навуч. устано-вах да пач. 20 ст. («Евангелле вучыцель-нае», 1616, «Анфалагіён», 1636, «Еўха-лагіён», 1646), шматлікіх палемічных пропаведзяў і інш. Складальнік «Пра-васлаўнага спавядання веры» (1640), якое ў 1672 на сінодзе ў Іерусаліме бы-ло адобрана як гал. дактрына ўсіх пра-васл. цэркваў. У 1996 кананізаваны Украінскай праваслаўнай царквой.
МАГІЛЁНКА Анатоль Філімонавіч (10.8.1938, в. Карабанавічы Дубровен-скага р-на Віцебскай вобл. — 2.9.1997), бел. вучоны ў галіне ветэрьшарыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996), д-р вет. н. (1990), праф. (1991). Акад. агр. акадэміі Расіі (1996). Скончыў Ві-цебскі вет. ін-т (1967). 3 1988 прарэктар Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, з 1995 рэктар, адначасова з 1991 заг. ка-федры. Навук. працы па развіцці неза-разных хвароб маладняку с.-г. жывёл, іх прафілактыцы і лячэнні, імуннай рэак-тыўнасці і імунапаталогіі буйн. par. жы-вёлы. Распрацаваў спосаб комплекснага лячэння вострай бронхапнеўманіі ця-лят.
Тв:. Вырашнванне м болезнн собак. Мн., 1993 (у сааўт ). А.І.Ятусевіч. МАПЛЁЎЧЫК Захар Кузьміч (18.2.1895, в. Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёў-скай вобл. — 6.1.1975), бел. вучоны ў галіне гігіены і санітарыі. Чл.-кар. АМН СССР (1953), д-р мед. н. (1945), праф. (1934). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). У 1925—31 у Нар. камісарыяце аховы зда-роўя Беларусі. 3 1924 у БДУ, Мінскім
мед. ін-це (у 1943—53 дырэктар, у 1954—71 заг. кафедры). Гал. рэдактар час. «Здравоохраненне Белорусснн» (1955—68). Навук. працы па пытаннях гігіены, планіроўкі і добраўпарадкаван-ня нас. пунктаў, жыллёва-камунальнай гігіене, сан. ахове атм. паветра, вады, глебы.
Тв.: Практыкум па эксперыментальнай (агульнай) гігіене. Мн., 1931; Актуальные вопросы гнгнены села (разам з Дз.П.Бяляц-кім) // Вестн. АМН СССР. 1964. № 7.
А.Ф Магіленка
3 К Магілеўчык
МАГІЛЁВА АБАРОНА 1941, абарончыя баі сав. войск і апалчэнцаў горада суп-раць ням.-фаш. захопнікаў 3—26 ліп. ў Вял. Айч. вайну. Праводзілася часцямі 61-га сгралк. корпуса (ген.-маёр Ф.А.Бакунін) 13-й арміі Зах. фронту і апалчэнцамі згодна з планам абароны, які абмеркаваны і ўдакладнены 1 ліп. на нарадзе з удзелам прадстаўнікоў Стаўкі Вярх. Галоўнакамандавання Маршалаў Сав. Саюза К.Я.Варашылава і Б.М.Шапашнікава. Жыхары горада і навакольных вёсак разам з вайскоўцамі за кароткі тэрмін (штодзённа працавалі 30—40 тыс. чал.) выкапалі процітанка-вы роў больш як на 25 км, будавалі траншэі, бліндажы і эскарпы; сапёры паставілі мінныя палі, на некат. вуліцах былі ўзведзены барыкады. Фарміравала-ся Магілёўскае народнае апалчэнне 1941. Абарона горада ўскладалася непасрэдна на 172-ю стралк. дывізію (ген.-маёр М.Ц.Раманаў) і прыдадзеныя ёй часці і падраздзяленні. На правым беразе Дняпра абарону трымалі 388-ы (палк. С.Ф.Куцепаў) і 514-ы (падпалк. С.А.Бо-ніч) стралк. палкі, на левым — 747-ы полк (падпалк. А.В.Шчаглоў); потым 514-ы полк быў пераведзены ў рэзерв камандзіра корпуса, а на яго месца стаў 394-ы полк 110-й стралк. дывізіі. На пазіцыях бліжэйшых да горада вёсак — Казіміраўка, Пашкава, Гаі, Мікалаеўка, Палыкавічы — стаяў зводны полк у складзе знішчальнага батальёна і ба-тальёна супрацоўнікаў міліцыі. Развед. падраздзяленні дывізіі ў міжрэччы Бя-рэзіны і Дняпра (за 35—50 км ад Магі-лёва) 3 ліп. ўступілі ў бой з перадавымі часцямі ням. 46-га танк. корпуса 2-й танк. групы ген. Г.В.Гудэрыяна, a 6 ліп. пад націскам намнога большых сіл пра-ціўніка адышлі ў глыб сваёй абароны.
На Магілёў наступалі 4 пяхотныя і танк. дывізіі са складу 2-й танк. групы ням.-фаш. войск: на Бабруйска-Магі-лёўскім напрамку палкі 23-й і 7-й пя-хотных дывізій, на Мінска-Магілёў-скім — 263-й і 15-й пяхотных дывізій, якія падтрымлівала 3-я танк. дывізія. Пазней, калі вораг фарсіраваў Дняпро, у тыл 172-й дывізіі сав. войск выйшлі 258-я і 78-я пяхотныя, а з 17 ліп. на штурм горада накіраваны часці 34-й і 10-й пяхотных ням. дывізій. Асабліва жорсткія баі адбыліся на Буйніцкім полі. Паводле звестак штаба 172-й дывізіі за 10 дзён баёў адбіта 27 атак, падбіта і спалена 179 танкаў і бронетранспарцё-раў, захоплены 2 танкі, 12 мінамётаў, 25 кулямётаў. Аднак 14 ліп. дывізія апыну-лася ў акружэнні: спыніўся падвоз бое-прыпасаў, харчоў, медыкаментаў. Нем-цы захапілі бліжэйшыя да горада вёскі. 24 ліп. праціўнік прарваўся на ўскраіны Магілёва. Камандаванне сав. войск ад-хіліла ультыматум захопнікаў аб капіту-ляцыі і вырашыла з баямі выходзіць з акружэння. У ноч на 26 ліп. 388-ы полк з прыдадзенымі часцямі і падраздзялен-нямі прарваўся з горада на 3, 747-ы, 394-ы і зводны палкі — на У і за р. Сож злучыліся з часцямі 13-й арміі. Сав. воіны і апалчэнцы на працягу 23 дзён скоўвалі буйныя сілы ворага ў пе-рыяд Смаленскай бітвы 1941, нанеслі адчувальныя страты ўдарным сілам гру-пы армій «Цэнтр». На Буйніцкім полі пастаўлены помнік у гонар воінаў 388-га стралк. палка.
МАГІЛЁЎ, горад, цэнтр Магілёўскай вобл. і раёна. За 201 км ад Мінска. Ву-зел чыгунак на Оршу, Асіповічы, Жло-бін, Крычаў і аўтамаб. дарог на Мінск, Гомель, Віцебск, Бабруйск і інш. Порт на р. Дняпро. Аэрапорт. 368,9 тыс. ж. (1998).
Г і с т о р ы я. Тэр. М. заселена ў ран-нім жал. веку (5 ст.), пра што сведчаць археал. даследаванні гарадзішчаў Змяёў-ка і Магіла. У пач. 13 ст. М., верагодна, быў цэнтрам феад. сядзібы-вотчыны, мог выконваць і функцыі крэпасці. Знаходкі рэчаў, характэрных для манго-ла-татар, даюць падставы меркаваць аб знішчэнні імі М. ў сярэдзіне 13 ст. Упершыню ў пісьмовых крыніцах М. згадваецца ў 14 ст. ў «Спісе рускіх гара-доў далёкіх і блізкіх». У канцы 14 — пач. 15 ст. М. належаў Ядвізе, жонцы вял. кн. ВКЛ і польскага караля Ягай-лы, у 1431 — вял. кн. ВКЛ Свідрыгайлу, з 1503 — вял. княгіні Алене Іванаўне. У 1561 М. атрымаў права на войтаўства (гар. самакіраванне), у 1577 — магдэ-бургскае права і герб (на блакітным полі мураваная вежа з надпісам «Печать места Могнлевского»). У 16 ст. М. часта быў арэнай баявых дзеянняў у войнах Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (асабліва
446 МАГІЛЁЎ
ў Лівонскую вайну 1558—85), у 1595 узя-ты казацка-сял. войскам С.Налівайкі. Нягледзячы на разбурэнні, у 2-й пал. 16 — 1-й пал. 17 ст. горад інтэнсіўна рос: у 1577 у М. 1261 жылы дом, у 1588 — 1500, у 1604 — 2211. Паводле дакументаў 2-й пал. 16 ст., у М. каля 70 рамесных спецыяльнасцей, рамеснікі былі аб’яднаны ў 12 цэхаў, у 1-й пал. 17 ст. —у 17 цэхаў. Паводле гасп. значэн-ня горад займаў адно з першых месцаў у BKJI, меў права на 2 кірмашы ў год. Супярэчнасці паміж гар. вярхамі і прос-тымі гараджанамі прыводзілі да сац. канфліктаў, што найб. выявілася ў Ма-гілёўскіх паўстаннях 1606—10. У канцы 16—18 ст. ва ўмовах Рэфармацыі і Контррэфармацыі М. з’яўляўся буйней-шым цэнтрам бел. праваслаўя. Тут ства-раліся брацтвы, у 1632 засн. Магілёў-ская праваслаўная епархія, тады адзіная на Беларусі. У вайну Расіі з Рэччу Пас-палітай 1654—67жыхары М. ўжн. 1654 перайшлі на бок рас. войск і ўпусцілі іх у горад. У час Магілёва абароны 1655 М. вытрымаў аблогу войск Рэчы Пас-палітай. Аднак з цягам ваен. дзеянняў настроі магілёўцаў змяніліся, што пры-вяло да Магілёўскага паўстання 1661. У 1661 кароль Ян Казімір надаў гораду новы герб: на блакітным полі 3 гарад-скія вежы, у сярэдзіне — у адчыненай браме рыцар з узнятым мячом, навер-се — коннік (герб «Пагоня»). У Паў-ночную вайну 1700—21 М. пацярпеў у 1708 ад шведскіх і рас. войск. У 1745 у горадзе 10 408 ж., 1301 дом. Паводле 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) М. у Рас. імперыі, цэнтр Магілёўскай губер-ні, Магілёўскай правінцыі (1772—75), Магілёўскага намесніцтва (1778—96). 3 1773 М. —цэнтр Бел. рымска-каталіц-кай епархіі (з 1782—83 — Магілёўская рымска-каталіцкая архіепархія). У 1781 зацверджаны новы герб горада: «Паго-ня» на чырв. полі, а ў верхняй палавіне двухгаловы арол. У вайну 1812 акупіра-ваны франц. войскамі. У 1859 у М. 5 тыс. ж., 2833 дамы, 923 крамы, 29 цэр-кваў, 2 манастыры, 4 касцёлы, кірха, 34 сінагогі і яўр. школы. Напярэдадні паў-стання 1865—64 восенню 1862 тут ство-рана паўстанцкая арг-цыя з мясц. інтэлі-генцыі, а ў 1863 — ваен.-рэв. арг-цыя ў
Магілёў. 3 гравюры 18 ст.
3-й артыл. брыгадзе, члены якіх пазней уступілі ў Магілёўскія паўстанцкія атра-ды. У 1897 у М. 43 119 ж., з іх 47,7% пісьменныя, 41 чал. меў вышэйшую адукацыю. У 1902 праз М. пракладзена Пецярбургска-Адэская чыгунка. У пач. 20 ст. ў М. ўзніклі мясц. арг-цыі РСДРП, эсэраў, Бунда і інш. партый. У рэвалюцыю 1905—07 працоўныя горада ўдзельнічалі ў забастоўках, у т.л. ў Кас-трычніцкай Усерас. стачцы 1905, ад-быўся Магілёўскі з’еад сял. дэпутатаў і інш. У 1-ю сусв. вайну з 21.8.1915 да 26.2.1918 у М. знаходзілася Стаўка Вяр-хоўнага галоўнакамандуючага.