Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
куючы паэме Я.Купалы «Магіла льва» (нап. 1913), вершу М.Багдановіча «Ле-тапісец», нарысу М.Гарэцкага «Магі-лёў». У 1918 вакол газ. «Нзвестня Мо-гнлевского Совета рабочнх н солдат-скмх депутатов» групаваліся мясц. пісь-меннікі. У 1920-я г. дзейнічала Магілёўская філія літ. аб’яднання «Ма-ладняк», рэарганізаваная пазней у філію Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісь-меннікаў. Тут выдаваліся «Зарніцы» (літ. дадатак да газ. «Соха н молот», 1924), літ. альманахі «Дняпроўскія ўсплёскі» (1927), «Ранне» (1929). Праводзіліся літ. вечары, прысвечаныя творчасці пісь-меннікаў. Горад неаднойчы наведвалі Я.Купала, Я.Колас, А.Куляшоў; у 1924 у М. прыязджала ў творчую камандзіроў-ку група бел. пісьменнікаў на чале з Я.Купалам, у ліст. 1928 з групай пісь-меннікаў быў Я.Колас, у лютым 1930 — Я.Колас, З.Бядуля, П.Броўка, М.Ніка-новіч, І.Цвікевіч. У студз. 1933 Я.Купа-ла, Ц.Гартны, П.Галавач, М.Лужанін, А.Александровіч і інш. сустракаліся з чытачамі ў Доме Чырв. Арміі і пед. ін-це. У крас. 1938 Я.Купала, Я.Колас, М.Клімковіч прысутнічалі на спектаклі «У пушчах Палесся» Я.Коласа, якім ад-крываў гастролі ў горадзе БДТ-2. У 1920—30-я г. ў М. працавалі В.Бурно-саў, Э.Валасевіч, П.Пруднікаў (рабочы-мі), І.Баранкевіч, Ю.Лявонны, Г.Шчар-батаў (у газетах «Соха н молот», «Магі-лёўскі селянін», «Камунар Магілёўшчы-ны»), выкладалі ў пед. ін-це І.Гутараў (і ў палітыка-асветным ін-це), Ю.Гаўрук, Дз.Палітыка, Ю.Пшыркоў, у пед. тэхні-куме В.Гарбацэвіч, у мед. вучылішчы Я.Журба. У навуч. установах горада ву-чыліся У.Агіевіч, М.Барсток, А.Бялевіч, Я.Васілёнак, М.Гарулёў, А.Дзеружын-скі, Я.Курто, МЛарчанка, Ю.Лявонны, В.Матэвушаў, І.Новікаў, Палітыка, П.Прыходзька, С.Фамін, Я.Шарахоўскі, П.Шасцерыкоў, М.Шумаў, У.Шахавец, Шчарбатаў і інш. У пач. Вял. Айч. вай-ны як ваен. карэспандэнты ў М. прыяз-джалі А.Суркоў і К.Сіманаў (абароне горада прысвяціў свае рэпартажы, ра-ман «Жывыя і мёртвыя»). Сіманаў су-стракаўся ў М. з чытачамі ў 1965, 1966 і 1974; паводле завяшчання пісьменніка пад Магілёвам на Буйніцкім полі — месцы суровых баёў у 1941 —развеяны яго прах. Выдадзены альманахі «Літара-турны Магілёў» (кн. 1—2, 1949—50), «Дняпро» (1957), «Прыдняпроўе» (1958). Літ. жыццё М. ажывілася з 1960, калі тут створана аддзяленне Саюза пісь-меннікаў Беларусі. Пры газ. «Магілёў-ская праўда» працуе літ. аб’яднанне «Прыдняпроўе». У 1980-я г. ў М. шыро-ка адзначалася 60-годдзе І.Мележа, 70-годдзе Сіманава, Куляшова, 100-год-дзе з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Ко-ласа. У 1986 літ. вечар быў прысвечаны гераічнай абароне М. У Пушкінскім свяце паэзіі (май 1988) удзельнічалі І.Чыгрынаў, В.Зуёнак, П.Макаль, А.Пісьмянкоў, А.Мельнікаў, М.Луфе-
раў, ва Усесаюзных сіманаўскіх літ. чы-таннях (ліп. 1988) — рус. і бел. пісь-меннікі А.Вазнясенскі, Р.Казакова, Р.Раждзественскі, Я.Хелемскі, І.Шкля-рэўскі, В.Ьыкаў, Р.Барадулін, А.Жук, Л.Прокша, І.Аношкін і інш. Наладжа-ны сувязі з пісьменнікамі Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Ровеншчыны, дзе ў днях л-р удзельнічалі магілёўскія пісь-меннікі А.Пысін, Аношкін, А.Кандру-севіч і інш. У снеж. 1997 у М. выступалі ўдзельнікі Дзён рус. л-ры ў Беларусі М.Аляксееў, Ю.Кузняцоў, Г.Пашкоў, П.Праскурын, В.Сарокін, К.Скварцоў. У М. нарадзіліся П.Кабзарэўскі, Р.Бя-розкін, Валасевіч, І.Клаз, М.Шумаў. У Магілёўскім пед. ін-це вучыліся Дз.Бу-гаёў, Г.Бубнаў, Луфераў, В.Ракаў, М.Янчанка, Шклярэўскі, М.Казакоў, Аношкін, С.Марчанка, В.Хаўратовіч, А.Палітыка, А.Салтук, Р.Яўсееў, Кан-друсевіч, У.Бутрамееў і інш., у вучылі-шчах — С.Гаўрусёў, Л.Левановіч, С.Па-нізнік, настаўніцкі ін-т скончыў Г.Юр-чанка. У М. жылі і працавалі пісьменні-кі Валасевіч, Палітыка, А.Макарэвіч (выкладалі ў пед. ін-це), М.Ткачоў, Га-рулёў, Валасевіч (у газ. «За Радзіму»), Матэвушаў, Пысін, В.Карамазаў, Кан-друсевіч (у газ. «Магілёўская праўда»), А.Макаёнак, І.Сіўцоў, М.Шумаў, Шас-церыкоў, Ракаў, Мельнікаў і інш. У М. (1999) жывуць і працуюць пісьменнікі Аношкін, У.Дуктаў, Я.Клімуць, М.Лук’-янаў, І.Пехцераў, В.Рагаўцоў і інш.
Мастацкае жыццё. М. здаўна вядомы як буйны цэнтр рамёстваў і маст. промыслаў. У 14—16 ст. тут разві-валіся кавальства, ткацтва, маст. апра-цоўка дрэва, скуры, металаў (ліццё, коўка, чаканка), ружэйная справа, юве-лірнае мастацтва. 3 15 ст. М.— цэнтр керамічнай вытв-сці (гл. Магілёўская кераміка, Магілёўская кафля). Вядомы імёны мастакоў 16 ст. Макара Акуліні-ча, Дзмітра Івановіча, Ісака Івановіча, Ламакі (Ламаты) Федаровіча, Семянові-ча. У 17 ст. высокага ўзроўню дасягнула маст. ліццё і коўка (выраблялі алавяны посуд, ліхтары, гарматы, званы, пазало-чаныя і пасярэбраныя рэчы з медзі, жа-леза і інш.), набойка, маст. шкло. У канцы 17 ст. склалася Магілёўская шко-ла гравюры. Фасады жылых дамоў уп-рыгожвалі размалёўкай, разьбой па дрэ-ве, культавыя будынкі — разьбой па камені (Пакроўская царква, 1668—87). Выдатнымі ўзорамі бел. нар. дэкар,-прыкладнога мастацтва з’яўляюцца іка-настас і царскія вароты Магілёўскай Мікалаеўскай царквы і інтэр’ер Богаяў-ленскага сабора работы мясц. майстроў. У 17 ст. працавалі мастакі Ігнат Соц, Фёдар, Афанасій Пігарэвіч і інш., у 18 ст. А.Главацкі (партрэтыст, дэкаратар, архітэктар), У.Баравікоўскі (выканаў эс-кізы і размаляваў фрэскамі Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, намаляваў шэраг пар-
15. Зак. 456.
450 МАГІЛЁЎСКАГА
трэтаў і абразоў), Чайкоўскі (удзельні-чаў у аздабленні фрэскамі Магілёўскага касцёла кармелітаў), Пігарэвіч (маляваў абразы, афармляў інтэр’еры), Ежы Александровіч (партрэтыст), жывапісцы Якуб Бараховіч, Мацвей Філановіч, Цімка Флюндра, Ян Чурула, Яўстафій Маргун, Лявон Сілініч, Пётр Сілініч, Андрэй Казак, Васіль Сушчэўскі, Мак-сім Мастак, Якуб Малук, Васко, Кар-ней, Арон, Маеўскі, Міхал, Айзік Се-галь, ювелір і чаканшчык Афанасій Воўчак. На мяжы 18—19 ст. тут праца-ваў Ю.Лешка. Зберагліся ўзоры высока-маст. арх. лепкі і маст. ліцця, разьбы па дрэве. У 19 ст. ў М. працавалі прыгон-ны мастак Ф.Тулаў, шэраг краявідаў у 2-й пал. 19 ст. намалявалі Н.Орда, Ф.Пархоменка, І.Чамаданаў. У канцы 19 ст. ў М. дзейнічалі Т-ва аматараў прыгожых мастацтваў, прыватная маст. школа, якой кіраваў Пархоменка, у 1900—05 —Т-ва вывучэння бел. краю. Пасля 1917 у М. існаваў цэнтр. музей-ны фонд, які меў на мэце ахову помні-каў мастацтва. У 1919 створаны Магі-лёўскі дзярж. гіст. музей (існаваў да 1941). У 1920-я г. ў М. працавалі маста-кі М.Цеханоўскі, Р.Пархоменка і інш., дзейнічаў філіял Рэвалюцыйнай арганіза-цыі мастакоў Беларусі; праводзіліся выстаўкі магілёўскіх мастакоў. У М. эк-спанаваліся творы 3-й Усебел. маст. выстаўкі (1928), графікі бел. мастакоў (1941). У пасляваенны час выстаўкі мастакоў М. і вобласці прайшлі ў 1952, 1955, 1969, 1971, 1972, персанальныя А.Бархаткова (1968) і У.Кульваноўскага (1969), сатыры бел. мастакоў, да семіна-ра творчай моладзі (абедзве 1968), гра-фікі (1973) і інш. Маст. жыццё актыві-завалася пасля стварэння Магілёўскай абл. арг-цыі Саюза мастакоў Беларусі (1974) і аб’яднання маладых мастакоў вобласці (1976). Сярод найб. значных выставак 1970—80-х г. «30 год Вялікай Перамогі» (1975), маладых мастакоў Магілёўшчыны (1977), мастакоў воблас-ці, перасоўная «Пейзаж нашай Радзі-мы», твораў мастакоў г. Габрава (Балга-рыя, усе 1978), нар. мастацтва Францыі (1981), прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча, рэспублі-канская бел. графікі (абедзве 1982), ма-ладых мастакоў М., твораў А.Гараўска-га, бел. сав. эстампа (усе 1983), да 40-годдзя вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў, персанальныя Г.Ту-роўскай, Г.Конавай, У.Кузьміча (усе 1984), В.Грамыкі (1998) і інш. 3 1997 праводзяцца кожны год у М. пленэры: В.К.Бялыніцкага-Бірулі (1997), М.В.Неў-рава (1998), П.В.Масленікава (1999). Працуюць Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава, Магілёў-скі мастацкі музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі.
Тэатральнае жыццё. Тэатр у М. вядомы з 1698 (паказы дыялогаў). У 1722—
32 існаваў школьны т-р пры езуіцкім калегіу-ме. У 1780 пабудавана спец. памяшканне (арх. Брынгозі) т.зв. т-ра Чарнышова. У канцы 1780-х г. функцыянаваў прыватны т-р арцыбіскупа С.Богуш-Сестранцэвіча. Паміж 1792 і 1795 выступала трупа на польск. і рус. мовах, сфарміраваная А.Ш.Жукоўскім. У 19 ст. былі пашыраны паказы батлейкі. У 1888 пабудаваны будынак гар. тэатра, у якім у 19 — пач. 20 ст. выступалі рус. трупы Пе-йярбургскага літ.-маст. т-ра і кабарэ «Ляту-чая мыш», Малога т-ра пад кіраўніцтвам А.Яблачкінай, трупы Г.Волгіна, Ф.Карскага, П.Максімава, С.Няволінай, Р.Неўскага, Ф.Корша, Ф.Хмары; польск. трупы В.Аш-пергера, К.Фядзецкага, Ю.Кондрата, Я.Хел-мікоўскага; гастраліравалі буйныя майстры сцэны (В.Камісаржэўская, П.Арленеў, бр. Адэльгеймы, ВДалматаў, Ю.Жукоўская, М.Занькавецкая, М.Петыпа, М.Садоўскі, Г.Фядотава, Ю.Юр’еў і інш.). У 1900—04 дзейнічаў Магілёўскі аматарскі тэатр V 1910—16 у М. выступала трупа рус. акцёраў пад кіраўніцтвам У.Кумельскага. Канцэрты і спектаклі наладжвалі аматарскія калектывы. У 1919—20 створана сетка тэатр. гурткоў, у сярэдзіне 1920-х г. існавалі калектывы «Сі-няй блузы». Арганізаваны: сав. т-р (1919), рус. драм. трупа «Пошукі» (1921), Першы паказальны т-р (1920—22). У 1935—41, 1944—45 у М. працаваў Дзярж. рус. драм. т-р Беларусі. У 1946—49 існаваў Магілёўскі драматычны тэатр. Дзейнічаюць: Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Магілёўскі аблас-ны тэатр лялек.
Музычнае жыццё. Навучанне хар. спевам было адной з асн. вучэбных дысцып-лін у школах лры правасл. брацтвах (1-е засн. ў 1578). У 17 ст. Магілёўская брацкая друкарня выдавала нотныя зборнікі. Музыка суправаджала спектаклі школьнага т-ра, што існаваў пры езуіцкім капегіуме з 1-й пал. 18 ст. У 1780 з нагоды сустрэчы ў М. імперат-рыцы Кацярыны II у горадзе выступалі італь-ян. опера і прыдворная капэла, выпісаныя З.Р.Чарнышовым з Пецярбурга. У канцы 18 — пач. 19 ст. пры т-ры Чарнышова існа-ваў прыгонны аркестр. У М. пачынаў твор-чую дзейнасць ІДабравальскі. У 19 ст. муз. жыццё горада канцэнтравалася вакол гімна-зій і семінарый. Музыку і спевы ў гімназіі выкладаў МЛустгартэн, на чале з якім нала-джваліся канцэрты вучняў, выкладчыкаў і інш. аматараў музыкі. Муз. спектаклі паказ-валі гастрольныя тэатр. трупы: у 1842 ішла камічная опера С.Манюшкі «Карманьёла, або Французы любяць жартаваць» на лібрэта А.Корвін-Мілеўскага. У 1860 Л.Скрабецкіар-ганізаваў і наладзіў у Варшаўскім муз. ін-це сіламі магілёўскіх музыкантаў муз. вечарыну на карысйь вучняў Магілёўскай губ. Гара-дзецкі прыгонны квартзт УГ.Кастрыёта-Скандэрбека часта выконваў у горадзе творы В.А.Моцарга і Л.Бетховена. Туг выступалі скрыпачы Г.Ягеман (Ягноў), І.Крушэўскі, пі-яністка Л.Чачкова. Працавалі муз.-драм. т-ва з аддзеламі вак. і інстр. музыкі і муз. школа Пячкоўскай (з 1886), Магілёўскі музыч-на-драматычны гурток аматараў. У 1895 у М. выступаў з канцэртамі С.Рахманінаў (з італьян. скрыпачкай Т.Туа), у пач. 20 ст. — Л.Аўэр, С.Барцэвіч, А.Вержбіловіч, І.Гофман, К.Грыгаровіч, Н.Фігнер, М.Эрдэнка, Мек-ленбургскі квартэт і інш.; гастрольнымі тру-памі паказаны оперы «Пікавая дама» П.Чай-коўскага, «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава, «Дэман» АРубінштэйна, «Фауст» Ш.Гуно, «Кармэн» Ж.Бізэ, «Травіята» Дж.Вердзі. 3 1905 працавалі Магілёўскі літа-ратурна-музычна-драматычны гурток, муз. школы, заснаваныя Р.Пеўзнерам (1906) і У.Ерыхайлавым (1908), рабочая муз. студыя на чале з піяністкай Р.Блюман. На базе гэтай студыі ў 1919 арганізавана дзярж. дзіцячая муз. школа імя Рымскага-Корсакава (цяпер Дзіцячая муз. школа-сямігодка № 1). Нала-джваліся сімф. канцэрты (дырыжор Я.Пеў-знер), лекцыі (Ю.Дрэйзін), канцэрты хору