• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Населыгіцтва. Асн. насельніцтва бела-русы (84,3%), жывуць таксама рускія
    (11,1%), украінцы (1,9%) і інш. Гарад-скога насельніцтва 70,4% (1998). Сярэд-няя шчыльн. 42,8 чал. на 1 км2, сель-скага насельніцтва 12,7 чал. на 1 км2. Найб. гарады (тыс. чал., 1998): Магілёў (369), Бабруйск (227), Асіповічы (33,8), Горкі (33,5). Колькасць насельніцтва мае тэндэнцыю да памяншэння (з 1992 смяротнасць насельнііггва перавышае нараджальнасць), павялічваецца доля асоб, старэйшых за працаздольны ўзрост. 3 1986 насельніцтва ў Красна-польскім, Касцюковіцкім, Слаўгарад-скім і Чэрыкаўскім р-нах (найб. пацяр-пелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) паменшылася на 40—50%.
    Гасоадарка. Прамысловасць пераважае ў гасп. комплексе. У ёй заня-та 29,4% працуючых. За 1991—97 аб’ём прамысл. прадукцыі знізіўся на 25%, вял. спад адбыўся ў чорнай металургіі (на 69%), прам-сці буд. матэрыялаў (на 48%). Вобласць спецыялізуецца на вытв-сці прадукцыі хім. і нафтахім., маш.-буд., дрэваапр., буд. матэрыялаў, лёгкай і харчовай прам-сці. Вядучае месца (1997) належыць хім. і нафтахім. прадукныі (28,7%), машынабудаванню і металаапрацоўцы (14,0%), лёгкай (10,1%) і харч. прам-сці. У 1996 у М.в. атрымана (у % да рэсп. вытв-сці): шын аўтамаб. і для с.-г. машын — 100, хім. валокнаў і нітак — 55, сінт. смал і пластмас — 40,6, электрарухавікоў пе-раменнага току — 59,6, магнітафо-наў — 77, ліфгаў — 100, драўнянава-лакністых пліт — 33,8, фанеры — 22, кардону — 27,6, цэменту — 43, шаўко-вых тканін — 39, цюлегардзінных вы-рабаў — 100, гумавага абутку — 48,7, безалкагольных напіткаў — 28, масла жывёльнага — 15,2. Асн. прамысл. па-тэнцыял сканцэнтраваны ў Магілёве і Бабруйску; значныя прамысл. цэн-тры — Асіповічы, Крычаў, Шклоў, Быхаў, Касцюковічы. Прадпрыемствы хім. прам-сці размешчаны пераважна ў Магілёве (аб’яднанне «Хімвалакно», якое выпускае поліэфірныя і віскозныя валокны і ніткі, прадукцьпо аргсінтэзу, розныя тавары нар. ўжытку; рэгенерат-ны з-д, хімкамбінат «Зара» і інш.), Баб-руйску (шынны камбінат, вытв-сць гу-мава-тэхн. вырабаў, гідролізная вытв-сць) і Крычаве (вытв-сць гумавага абугку, гумава-тэхн. вырабаў). Машынабуда-ванне сканцэнтравана ў Магілёве (аўта-мабільны з-д, выпускае самазвалы, пад-земныя аўтапаязды, скрэперы, бульдо-зеры, пагрузчыкі і інш.; «Магілёўтранс-маш» па вытв-сці аўтамаб. прычэпаў, гідраўлічных кранаў, рэфрыжэратараў і інш.; ліфтабудаўнічы з-д; аб’яднанне «Тэхнапрылада»; з-ды «Строммашына» і «Электрарухавік» і інш.), у Бабруйску (вытв-сць цэнтрабежных помпаў, вымя-ральных прылад, машын для ўнясення ўгнаенняў, трактарных дэталей і агрэга-таў і інш.), у Асіповічах (з-д аўтамаб. агрэгатаў). У Магілёве працуе металур-гічны з-д, які выпускае стальныя і чы-гунныя трубы. Самае буйное прадпры-
    емства дрэваапрацоўкі — фанера-дрэ-ваапр. камбінат у Бабруйску; мэблю ро-бяць у Бабруйску, Магілёве, Быхаве; у ІПклове — папяровая ф-ка «Спартак». Прам-сць буд. матэрыялаў прадстаўлена 2 цэментнымі прадпрыемствамі (у Кры-чаве і Касцюковічах), камбінатамі буд. матэрыялаў, сілікатных вырабаў, з-дамі зборных жалезабетонных вырабаў (пе-раважна Магілёў і Бабруйск), кардонна-руберойдным (Асіповічы), цагельнымі. Развітая лёгкая прам-сць уключае швейныя, трыкат., абутковыя, маст. вы-рабаў прадпрыемствы. У Магілёве буй-ныя прадпрыемствы «Магатэкс» (шаў-ковыя тканіны і вырабы з іх), «Стужка» (стужкаткацкія і гардзінныя вырабы), ф-ка галаўных убораў, у Бабруйску — гарбарны з-д, футравая, валюшна-лям-цавая, люстраная ф-кі. На тэр. вобласці 10 ільнозаводаў. Харч. прам-сць прад-стаўлена кандытарскай ф-кай «Чырво-ны харчавік», маслабойным з-дам (Баб-руйск), мясакамбінатамі (Магілёў, Баб-руйск), 20 заводамі па перапрацоўцы малака, кансервава-агароднінасушыль-ным камбінатам (Быхаў) і інш.
    Сельская гаспадарка большасці раёнаў спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свіна-гадоўлі, бульбаводстве ў спалучэнні з ільнаводствам. Усюды пашыраны пасе-вы збожжавых (жыта, ячмень, авёс, пшаніца), кармавых культур, бульбы. У прыгарадных зонах гарадоў развіта ага-родніцтва і садоўніцтва. Сельгасугоддзі займаюць 51,2% тэрыторыі, ворныя землі — 35,5% (1997). За 1986—91 з сельгасабароту выведзена 47 тыс. га
    Т а б л і ц a 1
    Пасяўныя плошчы вобласці
    Плошча (тыс. га)	Гады	
    	1990	1997
    Уся пасяўная плошча	1008,7	1023,0 Збожжавыя і зернебабо-	415,9	422,3 выя Тэхнічныя культуры	24,2	8,6 у т.л. лён-даўгунец	19,0	6,3 pane	5,2	1,6 Бульба	88,3	87,7 Агародніна	5,0	10,8 Кармавыя культуры	459,2	457,2 Т а б л і ц a 2 Пагалоўе жывёлы і птушкі ў гаспалар-ках		
    Пагалоўе (тыс. галоў)	Гады	
    	1991	1998
    Буйная рагатая жывёла 955,5	631,8 у т.л. каровы	306,9	250,0 Свінні	664,5	438,1 Авечкі і козы	36,4	20,9 Птушка	6252,7	4956,3		
    МАГІЛЁЎСКАЯ 457
    сельгасугоддзяў, забруджаных радые-нуклідамі. Акрамя таго, на 1.1.1997 доля забруджаных радыенуклідамі зямель у агульнай плошчы сельгасугоддзяў у гра-мадскім сектары складае 29,7%. М.в. дае 16,7% агульнарэсп. вытв-сці збож-жа, 12,8% бульбы, 7,7% ільновалакна, каля 16% мяса (у жывой вазе), 12,6% малака (1997). За 1991—97 вытв-сць ва-лавой прадукцыі сельскай гаспадаркі знізілася на 27,4%, у т.л. прадукцыі жы-вёлагадоўлі — на 33,3%, раслінавод-ства — на 12,7%, у выніку чаго доля жывёлагадоўлі ў валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласці панізілася і склала 52,3%, а раслінаводства павялі-чылася да 47,7%. У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць збожжавьы і кармавыя культуры (гл. табл. 1). Сярод збожжавых найб. плошчы пад ячменем, жытам, аўсом, пшаніцай, сярод тэхніч-ных — пад ільном-даўгунцом. На 1.1.1998 у М.в. 445 фермерскіх гаспада-рак, яны мелі 14,7 тыс. га сельгасугод-дзяў, у т.л. 12,1 тыс. га ворнай зямлі. У карыстанні грамадзян (разам з фермер-скімі гаспадаркамі) 13,2% сельгасугод-дзяў і 14,7% ворнай зямлі. У 1997 у аса-бістых дапаможных і фермерскіх гаспа-дарках атрымана 85% бульбы, 82% ага-родніны, 94% садавіны і ягад. Развіта таксама жывёлагадоўля малочна-мясно-га кірунку, свінагадоўля, птушкагадоў-ля. У 1990-я г. пагалоўе жывёлы і птуш-кі зніжаецца (гл. табл. 2). Характэрна павелічэнне долі асабістых гаспадарак насельніцтва (разам з фермерскімі) у вытв-сці мяса (з 12,8% у 1990 да 24,7% у 1997) і малака (з 21,5% да 35,7%).
    Транспарт. Агульная даўж. чыгункі 818 км (1997). Тэр. вобласці перасяка-юць чыгункі: Віцебск—Орша—Магі-лёў—Жлобін, Жлобін—Бабруйск— Мінск, Орша—Крычаў—Унеча, Кры-чаў—Магілёў—Асіповічы, якія звязва-юць вобласць з Расіяй, Украінай, інш. абласцямі рэспублікі. Найважн. чыг. вузлы: Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Крычаў. На долю чыг. транспарту пры-падае 93% грузаабароту (1997). Працяг-ласць аўтамабільных шляхоў агульнага карыстання з цвёрдым пакрыццём 8,02 тыс. км (1997). Асн. магістралі Санкт-Пецярбург—Магілёў—Кіеў, Рослаўль— Бабруйск—Брэст, Магілёў—Беразіно— Мінск, Магілёў—Бабруйск—Мінск. Суднаходства па Дняпры, Бярэзіне, Са-жы (грузаабарот рачнога транспарту складае 0,1% ад агульнага грузаабароту, 1997). Па тэр. вобласці праходзіць наф-таправод Унеча—Полацк.
    Л.В.Казлоўская.
    МАГІЛЁЎСКАЯ ВОЛАСЦЬ, Магі-л ё ў с к а е староства, М а г і -лёўская эканомія, буйное дзярж. ўладанне ў 14—18 ст. У 1387— 99 належала каралеве Ядвізе, жонцы Ягайлы. У 15 ст., верагодна, з яе адасо-біўся маёнтак Буйнічы. У 1501—31 М.в. у пажыццёвым уладанні вял. княгіні Алены Іванаўны, пазней — дзярж.
    ўласнасць. Тэр. М.в. сфарміравалася да 1-й пал. 16 ст., калі да яе далучаны часткі воласці Басея і Мсціслаўскага княства. У сярэдзіне — 2-й пал. 16 ст. звычайна называлася староствам. У 1560 уключала г. Магілёў і больш за 60 сёл. Пасля адм. рэформы 1565—66 у складзе Аршанскага павета. 3 1588 пе-райшла ў разрад эканомій. У канцы 16 ст. імкліва павялічвалася колькасць жы-хароў і паселішчаў. Паводле інвентара 1604, М.в. складалася (апрача Магілёва) з 194 сёл (з іх 28 пустых), падзеленых на 12 войтаўстваў. Першы адміністратар Магілёўскай эканоміі — Л.І.Сапега, у 1736 — 72 М.Пацей. У 1772 М.в. далу-чана да Рас. імперыі (5261 дым, 25 063 душы мужчынскага полу). Значная яе частка раздадзена ў прыватную ўлас-насць набліжаным да Кацярыны II — А.М.Рымскаму-Корсакаву (5829 душ з мяст. Чавусы), А.П.Ярмолаву (4445 душ), В.Я.Чычагову (3997), А.А.Праза-роўскаму (448 душ з мяст. Сухары) і інш. Рэшта захавалася ў якасці дзярж. маёнткаў. В.Л.Насееіч. МАГІЛЁЎСКАЯ ГУБЁРНСКАЯ ДРУ-КАРНЯ Дзейнічала ў 1833—1917 у Ма-гілёве пры губернскім праўленні. У 1846 ёй перададзена абсталяванне кансістор-скай друкарні (гл. Магілёўская друкар-ня). Друкавала газ. «Могйлевскйе губерн-скйе ведомостй», штогадовыя даведнікі «Агляд Магілёўскай губерні» (1879— 1915) і «Памятныя кніжкі Магілёўскай губерні» (1861—1916), афіц. матэрыялы губернскага праўлення, матэрыялы мясц. дзярж. устаноў і грамадскіх арг-цый і інш. У 1853—55 выдадзена першая кні-га «Магілёўская флора» Р.Пабо і К.А.Чалоўскага. Сістэматычнае кніга-друкаванне пачалося з 1861. Усяго вы-дадзена каля 217 назваў кніг, пераважна свецкай тэматыкі (маст., навук., даве-дачныя і інш.) на рус. мове (рэліг. л-ра складала 4,6% ад агульнай колькасці). Сярод выданняў краязнаўчыя працы па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі: «Гіста-рьгчны нарыс Магілёўскай губерні» М.В.Фурсава (1882), «Дзённік курган-ных раскопак, зробленых ... на працягу лета 1892 г. ў паветах Рагачоўскім, Бы-хаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Мсціслаўскім» Фурсава і С.Ю.Чалоў-скага (1892), «3 хронікі г. Магілёва за час з 1706—09 гг.» (1904), «Бялыніцкі Раства-Багародзіцкі манастыр» Ф.А.Жу-дро (1911), «Гістарычная даведка Магі-лёўскай мужчынскай гімназіі, 1809— 1909» М.П.Сазонава (1909), збор гіст. матэрыялаў «Магілёўская даўніна», «Спроба апісання Магілёўскай губер-ні...» пад рэд. А.Дамбавецкага (кн. 1—3, 1882—84), «Вясельныя песні беларус-кія» Дамбавецкага (1884), «Беларускі зборнік» Е.Раманава (вып. 6, 1901), «Кароткая даведка аб пяцідзесяцігадо-вым існаванні Магілёўскай жаночай гімназіі (1865—1915)» (1915) і інш. На бел. мове надрукавана кн. «Тарас на
    Парнасе і іншыя беларускія вершы» (1900—02). І.А.Пушкік. МАГІЛЁЎСКАЯ ГУБЕРНЯ. адм.-тэр адзінка на Беларусі ў 1772—1919. Цэнтр —г. Магілёў. Утворана 8.6.1772. Уключала Аршанскую, Магілёўскую, Мсціслаўскую і Рагачоўскую правінцыі. 22.3.1777 падзелена на 12 паветаў: Ар-шанскі, Бабінавіцкі (скасаваны ў 1840), Беліцкі (у 1852 перайменаваны ў Го-мельскі), Клімавіцкі, Копыскі (у 1861 перайменаваны ў Горацкі), Магілёўскі, Мсціслаўскі, Рагачоўскі, Сенненскі, Старабыхаўскі (у 1852 перайменаваны ў Быхаўскі), Чавускі і Чэрыкаўскі. 10.1.1778 М.г. перайменавана ў Магі-лёўскае намесніцтва, якое 23.12.1796 скасавана, а паветы ўвайшлі ў склад Бе-ларускай губерні. М.г. адноўлена 11.3.1802 у складзе ранейшых 12 паве-таў. Уваходзіла ў склад Віцебскага, Ма-гілёўскага і Смаленскага ген.-губерна-тарства (гл. Беларускае генерал-губерна-тарства), у 1863—69 — Віленскага ге-нерал-губернатарства. Паводле перапісу 1897 тэр. М.г. 42 134 кв. вярсты, нас. 1686, 7 тыс. чал. Паводле веравызнан-ня: праваслаўных 1402,2 тыс., стараве-раў 23,3 тыс., католікаў 50,1 тыс., пра-тэстантаў 6,9 тыс., іудзеяў 203,9 тыс., мусульман 184 чал 3 вер. 1917 губерня ў складзе Зах. вобл., з 1.1.1919 у БССР, з лют. ў РСФСР. 11.7.1919 М.г. скасава-на, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губ., Мсціслаўскі пав. перададзены Смаленскай, Сенненскі — Вінебскай губ. А.М.Філатава.