Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Магілёўскі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Гарбата на дваіх» АЖугжды.
парсючкоў» ЛЛі, міні-опера «Чырвоны каптурок» паводле Ш.Перо; для дарос-лых: «Гарбата на дваіх» А.Жугжды, «Трыстан і Ізольда» АлЛяляўскага і М.Кандрусевіч паводле сярэдневяковага твора, «Зязюлька» У.Граўцова, «Ма-ленькі прынц» паводле А. дэ Сент-Эк-зюперы, «Дракон» Я.Шварца, «Траге-
Маллёўскі абласны тэатр музычнай ка-медыі. Сцэна са спектакля «На сві-танні».
дыя аб Макбеце» паводле У.Шэкспіра і інш. Гал. рэжысёры: М.Кулага (1976— 77), Л.Быкаў (1977), Ф.Шавякоў (1978—81), Ал.Ляляўскі (1982—86), Жугжда (з 1988, з 1996 маст. кіраўнік); гал. мастакі: Быкаў (1977—82), Л.Мікі-на (1992—98).
Магілёўскі абласны тэатр лялек Сцэна са спектакля «Рыгорка — ясная зорка» АВяр-цінскага.
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ ТЭАТР МУ-ЗЬІЧНАЙ КАМЕДЫІ Існаваў у 1965— 70 у Бабруйску. Створаны на базе Баб-руйскага муз.-драм. тэатра. Меў муз. і драм. трупу, аркестр. У аснове рэперту-ару аперэты класічныя і сав. кампазіта-раў, муз. камедыі, драм. спектаклі. Пас-ля расфарміравання тэатра большасць
464 МАГІЛЁЎСКІ
артыстаў перайшла ў Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны тэатр драмы і каме-дыі. 3 тэатрам звязана дзейнасць засл. артыстаў Беларусі А.Аркадзьева, Дз.Іва-новай, Н.Калаптур, Г.Лаўрова, К.Лосе-ва, П.Масцерава, В.Фаменкі, Л.Фед-чанка, В.Шаўкалюка, засл. артысткі Ра-сіі Н.Равінскай, а таксама Р.Курлыко-вай, А.Прыходзькі і інш. Рэжысёры: нар. артыст Тадж. ССР Л.Іцкоў, засл. артыст Каз. ССР У.Ажарэльеў, У.Амельчанка, Б.Заўгародні; дырыжо-ры: В.Віткоўскі, М.Лапцеў, В.Ражкоў-скі, У.Шастапалаў; мастак І.Чумакоў; балетмайстары: Я.Шваро, Ю.Валкаў; хормайстар Г.Палянкова.
Сярод муз. пастановак: «Каламбіна» А.Ра-бава, «Рамэо — мой сусед» Р.Гаджыева (1965), «Лятучая мыш» І.Штрауса, «Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава (1966), «На сві-танні» А.Сандлера, «Нядзеля ў Рыме» Г.Кра-мера, «Прынцэса цырка» І.Кальмана, «Дзяў-чына з блакітнымі вачамі» В.Мурадэлі (1967), «Чорны дракон» Д.Мадуньё, «Пацалунак Ча-ніты» Ю.Мілюціна, «Цыганскае каханне» і «Вясёлая ўдава» Ф.Легара (1968), «Пяе «Жа-варанак» Ю.Семянякі, «Баядэра» Кальмана, «Халопка» М.Стрэльнікава (1969); з драм. спектакляў «Позняе каханне» А.Астроўскага (1965), «Так і будзе» К.Сіманава (1966), «Прызнаю сябе вінаватым» А.Мітрафанава (1968). Л.ВДоўнар-Запольская.
МАГІЛЁЎСКІ АЛЯКСАНДРАЎСКІ ПАЛАЦ, дом Пасекавай. Існа-ваў у канцы 18—19 ст. ў Магілёве. Па-будаваны ў 1780 у стылі класіцызму як рэзідэнцыя Кацярыны II (у Магілёве адбылася яе сустрэча з аўстр. імперата-рам Іосіфам II). Драўляны 1-павярховы прамавугольны ў плане будынак з паў-падвальным паверхам, накрыты вальма-вым дахам. Гал. фасад быў багата аздоб-лены: вял. прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі і сандрыкамі, яго вылучалі 3 рызаліты: цэнтральны завяр-шаўся франтонам, бакавыя ўпрыгожа-ны пілястрамі дарычнага ордэра, прафі-ляваным карнізам з трыгліфным фры-зам. У 1808 палац заняпаў. У 1815 зроб-лены яго натурны чарцёж (захавалася тагачаснае хадайнінтва аб перадачы бу-дынка Віленскаму ун-ту і стварэнні ў ім губ. гімназіі). Палац пазначаны на ген-плане горада 1842. В.Ф Марозаў.
МАГІЛЁЎСКІ АМАТАРСКІ ТЭАТР 1с-наваў у 1900—04 у Магілёве пры Нар. доме. Створаны па ініцыятыве Т.Сап-рыкі. У сезон 1902/03 т-рам кіраваў
Магілёўскі архіепіскалскі палац. Тарцовы фа-сад.
Магілёўскі архірэйскі палац Фрагмент.
Магілёўскі аўтамабільны зшод Зборка сама-звальнага аўтапоезда.
Магілёўскі Аляксандраўскі палац Чарцёж галоўнага фасада
прафес. рэж. М.Падбярэзскі. У асобных спектаклях выступала прафес. актрыса М.Кугушава-Чынар. Пастаўлены п’есы А.Чэхава, А.Астроўскага, М.Гогаля, М.Салаўёва, А.Дэнеры, Ф.Дзюманура і ІНШ. Дз.У.Стзльмах.
МАГІЛЁЎСКІ АРХІЕПІСКАПСКІ ПА-ЛАЦ, помнік архітэктуры класіцызму ў Магілёве. Пабудаваны ў 1780-я г. Быў рэзідэнйыяй каталшкага архіепіскапа С.Богуш-Сестранцэвіча (да 1827). Му-раваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невял. бакавымі крыламі, накрьггы вальмавьгм дахам. Гал. фасад вылучаны 3 плоскімі рызалі-тамі: цэнтральны завершаны прамаву-гольным атыкам, бакавыя — трохву-гольнымі франтонамі. Паверхі вылуча-ны развітымі гарыз. цягамі, ніжні аз-доблены рустам, верхні — пілястрамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, з разнастайным абрамленнем. Дваровым фасадам будынак выходзіў у сад, дзе знаходзіліся карпусы духоўнай кансіс-торыі (не захаваліся). Т./.Чарняўская. МАГІЛЁЎСКІ АРХІР'ЭЙСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры позняга барока ў Магілёве. Узведзены ў 1762—85 павод-ле праекта арх. І.К.Глаўбіца. Уваходзіў у арх. ансамбль Магілёўскага Спаскага манастыра. З’яўляўся рэзідэнйыяй архі-епіскапа Г.Каніскага ў 1785—95 (па яго ініныятыве пабудаваны), з 1797 — А.Братаноўскага. Мураваны 3-павярхо-вы будынак (3-і паверх — атыкавы ў цэнтр. частцы), прамавугольны ў плане з сіметрычнымі 2-павярховымі рызалі-тамі па баках, накрыты высокім лама-ным дахам. Гал. і дваровы фасады ма-юць крывалінейныя пераходы да рыза-літаў, прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, філянговыя нішы, тонка-прафіляваныя карнізы. Гал. ўваход вы-лучаны арачным парталам з казырком на металічных калонках. Пасля 1853 на тэр. архірэйскага двара як гал. ўезд па-будавана мураваная брама: 2 масіўныя пілоны, аздобленыя 2 дарычнымі паў-калонамі і завершаныя франтонамі; да іх паўкругам далучаны мураваныя слу-пы, аб’яднаныя ажурнай металічнай агароджай. Т.І. Чарняўская.
МАГІЛЁЎСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗА-ВбД імя С. М. Кірава (МаАЗ). Пабудаваны ў 1932—35 у Магілёве як аўтарамонтны з-д. У 1940—41 перааб-сталяваны ў авіяматорны. У Вял. Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Самара. У 1944 на базе б. аўтарамонт-нага з-да ўтвораны з-д № 795 Мін-ва авіяцыйнай прам-сці СССР, які ў 1946 пераўгвораны ў лакамабільны з-д. 3 1956 з-д пад’ёмна-трансп. абсталявання па выпуску эл.-маставых кранаў. 3 1966 МаАЗ у вытв. аб’яднанні «Белаўта-МАЗ». 3 1976 прайуе сталеліцейны цэх. Асн. прадукцыя (1999): скрэперы сама-ходныя, аўтапаязды, аўтасамазвалы, аў-
МАГІЛЁЎСКІ 465
тапагрузчыкі, аўтабетоназмяшальнікі, смеццявозы, бульдозеры.
МАГІЛЕЎСКІ БЕЛАРЎСКІ КАМГГбт, гл. Беларускі нацыянальны камітэт у Магілёве.
МАПЛЁЎСКІ БІБЛІЯТбЧНЫ ТбХ-НІКУМ і м я A. С. П у ш к і н а. Ад-крыты ў 1946 у Магілёве. 3 1948 у Мін-ску. Імя Пушкіна прысвоена ў 1949. 3 1.10.1961 пераведзены ў Магілёў. Спе-цыяльнасці (1998/99 навуч. г.): бібліятэ-казнаўства і бібліяграфія. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Наву-чанне дзённае і завочнае.
МАГІЛЁЎСКІ БОГАЯЎЛЁНСКІ МА-НАСТЬІР. Існаваў у 17 — 1-й пал. 20 ст. ў Магілёве. Адзін з найбуйнейшых правасл. манастыроў на Беларусі. 3 ім звязана дзейнасць магілёўскага правасл. брайтва, пераведзенага з Магілёўскага Спаскага манастыра. У канцы 18 ст. манастырскі комплекс складалі мурава-ныя цэрквы Богаяўленская і «цёплая» (зімовая) Іаана Багаслова (пабудавана ў канцы 1630-х г.), званіца, будынак брацкай друкарні, крамы, драўляныя будынкі шпіталя, дома ігумена, гасп. пабудовы. Буд-ва манастыра пачата ў 1618 паводле прывілея караля Уладзіс-лава IV. Богаяўленская царква пабуда-вана А.Азаровічам у 1633—36 у стылі ранняга барока. Уяўляла сабой 3-вежа-вую 3-апсідную 10-стаўповую крыжова-купальную базіліку з 8-гранным бараба-нам і купалам (пастаўлены ў 1700) над сяродкрыжжам. Гал. фасад меў ярусную кампазіцыю, завяршаўся 2 вежамі і фі-гурным франтонам паміж імі. Верхні ярус аздоблены плоскімі арачнымі ні-шамі з гіркамі. Інтэр’ер багата размаля-ваны, меў пазалочаны разны іканастас (17—18 ст.) работы мясц. майстроў з абразамі іканапісца А.Пігарэвіча і інш. у сярэбраных абкладах (1755) работы магілёўскага чаканшчыка П.Слізіка (Сліжыка). У 1657 побач з царквой па-чата буд-ва 4-яруснай вежы-званіцы, на якой ў 1686 устаноўлены гадзіннік. зроблены манахам Макарыем. Царква разбурана ў 1708 і 1748, у 1850 цалкам адноўлена, у 1866 адноўлены мураваная брама і званіца. Комплекс разбураны ў Вял. АЙЧ. вайну. Т.І.Чарняўская МАПЛЁЎСКІ БУДАЎНІЧЫ КАЛЁДЖ Засн. ў 1945 у Магілёве як тэхнікум. 3 1991 каледж. Спецыяльнасці (1998/99 навуч г.): архітэктура, прамысл. і гра-мадзянскае буд-ва, сан.-тэхн. абсталя-
ванне будынкаў, бухгалтарскі ўлік, ана-ліз і кантроль. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзён-нае і завочнае.
МАГІЛЁЎСКІ ГАРАДСКІ ТЭАТР Бу-дынак т-ра пастаўлены ў 1886—88 па-водле праекта арх. П.Камбурава і інж. У.Мільяноўскага. Сваёй трупы не меў. У 19 — пач. 20 ст. ў ім выступалі рус. трупы Пецярбургскага літ.-маст. т-ра і кабарэ «Лятучая мыш», Малога т-ра пад кіраўніцтвам А.Яблачкінай, трупы Г.Волгіна, Ф.Карскага, П.Максімава, С.Няволінай, Р.Неўскага, Ф.Корша, Ф.Хмары; польск. трупы В.Ашпергера, К.Фядзецкага, Ю.Кондрата, Я.Хелмі-коўскага. Гастраліравалі буйныя май-стры сцэны В.Камісаржэўская, П.Арле-неў, бр. Адэльгеймы, В.Далматаў, Ю.Жукоўская, М.Занькавецкая, М.Пе-
Магілёўскі Богаяўленскі мавастыр. Галоўны фасад Богаяўленскай царквы.
тыпа, М.Садоўскі, Г.Фядотава, Ю.Юр’еў і інш. У 1910—16 выступала трупа рус. акцёраў пад кіраўніцтвам У.Кумельска-га. Канцэрты і спектаклі наладжвалі аматарскія калектывы. 3 1954 у будын-ку т-ра дзейнічае Магілёўскі абласны драматычны тэатр.
Будынак т-ра мае складаную кампазіцыю аб’ёмаў. Цэнтр. месца займае прамавуголь-ная ў плане глядзельная зала з закругленай задняй сцяной. На гал. фасадзе выступаюць 2 вежападобныя чацверыковыя аб’ёмы і там-бур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе 2-баковая крывалінейная ў плане лесві-ца. Вакол глядзельнай залы згрупаваны вес-тыбюль, фае, кулуары, калідоры, службовыя памяшканні. У арх. вырашэнні фасадаў вы-карысгана спалучэнне адкрьггай чырвонай муроўкі і белых атынкаваных дэталей псеўда-рускага стылю (зубчыкі, сухарыкі, абрамленні аконных праёмаў разнастайных форм) Ін-тэр’ер аздоблены разьбой па дрэве.
МАПЛЁЎСКІ ГАРБАРНЫ ЗАВОД. Працуе з 1930 у Магілёве. У Вял. Айч. вайну частка абсталявання эвакуіравана ў г. Сяміпалацінск (Казахстан). Адноў-лены ў 1944. У 1948—55 рэканструява-ны і расшыраны. У 1957 уведзены ў эк-сплуатацыю рантавы цэх. 3 1992 арэн-днае прадпрыемства, з 1997 адкрытае акц. т-ва «Гарбар». Асн. прадукцыя (1999): юфць тэрмастойкая, цвёрдая скура для нізу абутку, скура шлейна-седлавая, сырамятная.