Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
С.Б.Рыбакова, Ж.Я.Клімуць.
МАГІЛЁЎСКІ МУЗЫЧНА-ДРАМА-ТЬІЧНЫ ГУРТбк АМАТАРАЎ Існаваў у Магілёве ў 1897—98 (статуг зацвер-джаны 7.1.1897). Меў на мэце прапа-гандаваць сярод жыхароў горада муз. і тэатр. мастацтва, садзейнічаць развіццю маст. здольнасцей сваіх членаў, дапама-
гаць дабрачынным установам. Складаў-ся з ганаровых і правадз. членаў, чле-наў-наведвальнікаў і членаў-выканаўцаў (96 чал.). Уключаў вакальны (распарад-чык У.Нячаеў), інструментальны (С.Віслоцкі) і драм. (П.Сухоцін) аддзе-лы. Члены гуртка наладжвалі літ.-муз. вечары (у т.л. 2.2.1898 прысвечаны М.Глінку), ставілі спектаклі. Выконва-ліся арыі з опер муз. класікаў, хары, ра-мансы, рус. нар. песні; выступалі з ме-ладэкламацыяй, чыталі вершы. Паказа-ны спектаклі: «Шчаслівы дзень» М.Са-лаўёва і А.Астроўскага, «Шашкі» М.Крыніцкага, «Прапанова» А.Чэхава, «Пасткі» А.Пальма, «Не ў свае сані не садзіся» Астроўскага, камедыя «Сямей-ныя тайны» Дз.Азнабішына, вадэвіль «Варона ў паўлінавых пёрах» Кулікова.
Т.І. Чаплыгіна.
МАПЛЁЎСКІ НАСТАЎНІЦКІ ІН-СТЫТЎТ,!) навучальная ўстанова ў 1913—18 у Магілёве. Засн. 1.7.1913. Рыхтаваў настаўнікаў вышэйшых пач. вучылішчаў. Прымаліся асобы з сярэд-няй адукацыяй. Тэрмін навучання 3 га-ды. Пераўтвораны ў Магілёўскі пед. ін-т (гл. Магілёўскі універсітэт). 2) На-вуч. ўстанова ў 1937—53 пры Магілёў-скім пед. ін-це. Рыхтаваў настаўнікаў бел. мовы і л-ры, рус. мовы і л-ры, гіс-торыі, матэматыкі і фізікі, геаграфіі для 5—7-х класаў агульнаадук. школы. Тэр-мін навучання 2 гады. Аб’яднаны з Ма-гілёўскім пед. ін-там.
МАПЛЁЎСКІ ПАВЁТ. адм.-тэр. адзін-ка на Беларусі ў 1773—1924. Утвораны 2.8.1773 у складзе Магілёўскай правін-
Аўтар ВЛНасміч
цыі, з 2.4.1777 — у Магілёўскай, з 23.12.1796 да 27.2.1802 — у Беларускай (з далучэннем часткі Копыскага пав.), з 1807 — у Магілёўскай губ. (з аднаўлен-нем межаў 1777). 3 1861 М.п. падзяляў-ся на 13 валасцей: Бялыніцкую, Вяй-нянскую, Вендаражскую, Княжыцкую, Круглянскую, Нежкаўскую, Палыкавіц-кую, Паўлавіцкую, Таўпечыцкую, Цар-ковішчанскую, Цяцерынскую, Чарна-руцкую, Шклоўскую; меў 10 мястэчак:
Буйнічы, Бялынічы, Галоўчын, Друцк, Княжыцы, Круглае, Круча, Цяцерын. Шапялевічы, Шклоў. Пл. каля 3425 км2 (каля 300 тыс. дзесяцін). Нас. 120,5 тыс. чал. (1885). 3 6.10.1919 па 10.8.1920 у М.п. уваходзілі Брадзецкая і Пагосцкая воласці Ігуменскага пав., з 4.5.1922 — Галянёўская, Радамская, Сухарэўская, Чавуская і Чэрнеўская воласці скасава-нага Чавускага пав., з 27.6.1922 — Ні-чыпаравіцкая вол. Горацкага пав., з 14.2.1923 — Гарадзішчанская, Глухаў-ская, Грудзінаўская і Старабыхаўская воласці скасаванага Быхаўскага пав., 9.5.1923 — Даўгамохская воласць Чэ-рыкаўскага пав. Пасля ўзбуйнення ва-ласцей у 1923 замест 24 іх засталося 15. 17.7.1924 М.п. скасаваны, тэрыторыя падзелена паміж Аршанскай, Калінін-скай і Магілёўскай акругамі. В.Л.Насевіч. МАГІЛЁЎСКІ ПАЛІТЫКА-АСВЁТНЫ ІНСТЫТЎТ. Існаваў у 1932—36 у Магі-лёве. Засн. на базе культ.-асв. тэхнікума (1930—32). Рыхтаваў бібліятэчных ра-ботнікаў, кіраўнікоў маст. самадзейнас-ці рабочых і калгасных клубаў, нар. да-моў. Ф-ты: бібліятэчны, палітасветны з аддз. масавай работы. Тэрмін навучан-ня 3 гады. На базе ін-та створана Мін-ская вышэйшая 2-гадовая палітасветная школа (існавала да 1941).
МАГІЛЁЎСКІ ПЕДАГАГІЧНЫ ІН-СТЫТЎТ, гл. Магілёўскі універсітэт імя А.А.Куляшова.
МАГІЛЁЎСКІ ПВДАГАгіЧНЫ КА-ЛІДЖ Засн. ў 1923 у Магілёве як пед. тэхнікум. У 1956 да тэхнікума далучана Мінскае дашкольнае пед. вучылішча і ён атрымаў назву Магілёўскае дашколь-нае пед. вучылішча. У 1974 вучылішчу прысвоена імя К.Дз.Ушынскага. 3 1989 вышэйшае пед. вучылішча (каледж) імя Ушынскага. 3 1992 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч. г.): да-школьнае выхаванне, выкладанне ў пач. класах, выкладанне выяўл. мастацтва і чарчэння. Прымае асоб з базавай і ся-рэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на дашкольным аддзяленні і завочнае.
МАГІЛЁЎСКІ ПІВАВАРНЫ ЗАВбД. Засн. ў 1865 у Магілёве (яго уладаль-нік — купец Лекерт). Размяшчаўся ў мураваным будынку, у 1890 меў 2 пара-выя машыны (72 к.с.), у 1895 — паравы кацёл. У 1913 працавала 50 рабочых. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1961 з магутнасцю 1,4 млн. дал піва за год. У 1966 уведзены ў эксплуатацыю цэх па вырабе соладу магугнасцю 3300 т за год. 3 1986 — участак № 1 Магі-лёўскага з-да напіткаў, з 1997 — цэх № 1 у дзярж. ВА «Магілёўаблхарчпрам».
МАГІЛЁЎСКІ ПОЛГГЭХНІЧНЫ ТЭХ-НІКУМ. Засн. ў 1947 у Магілёве як ма-шынабуд. тэхнікум, з 1965 сучасная
470 МАПЛЁЎСКІ
назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч. г.): тэхналогія; абсталяванне і аўтаматы-зацыя машынабудавання; тэхн. абслу-гоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўгаматызаванай выгв-сці; тэхналогія і абсталяванне зварачнай вытв-сці; машыны і абсталяванне да-рожна-буд. комплексу; тэхналогія і кан-струяванне швейных вырабаў; марке-тынг. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завоч-нае.
МАГІЛЕЎСКІ РАЁН У цэнтр. ч. Магі-лёўскай вобл. Утвораны 17.7.1924, ска-саваны 16.9.1959, адноўлены 30.7.1966. Пл. 1,9 тыс. км2. Нас. 49,5 тыс. чал. (1998, без г. Магілёў). Сярэдняя шчыльн. 26 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Магілёў. Уключае 296 сельскіх нас. пун-ктаў, 16 сельсаветаў: Брылёўскі, Вяй-
МАГІЛЁЎСКІ РАЁН
нянскі, Вендаражскі, Дашкаўскі, Завод-скаслабодскі, Кадзінскі, Княжыцкі, Мастойкі, Махаўскі, Нядашаўскі, Па-льгкавіцкі, Пашкаўскі, Семукацкі, Сіда-равіцкі, Сухарэўскі, Цішоўскі. Раён па-цярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС: 11 сельскіх нас. пунктаў у зоне забруджання радыёнуклідамі ад 5 да 15 Кю/км2.
Большая ч. тэр. раёна размешчана ў ме-жах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўн. і паўн.-ўсх. ч. — у межах Аршанска-Магілёў-скай раўніны. Паверхня раўнінная, 80% тэры-торыі на выш. 170—190 м, найвыш. пункт 200 м (за 2 км на Пн ал Магілёва). Карыс-ныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэры-ял, пяскі, гліны, суглінкі, мінер. фарба, Mi-Hep. воды. Сярэдняя т-ра студз. -7,5 °C, ліп. 18,2 °C. Ападкаў 644 мм за год. Веге-тац. перыяд 187 сут. ЗПн на Пд працякае р. Дняпро з прытокамі Вільчанка, Паўна з Лаз-нёўкай, Дубравенка, Лахва з Лахвіцай і Жы-варэзкай. На зах. ускраіне цячэ р. Друць з прытокамі Арлянка і Грэза (вытокі), на У — р. Раста з прытокам Рудзея. Вадасховішчы Рудзея і Зарэсце. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў дзярнова-падзолістыя (59,6%), дзяр-нова-падзолістыя забалочаныя (26,1%). Пад лесам 24% тэр. раёна, з іх 20,6% штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. Найб. лясіс-тасць на Пд. Лясы хваёвыя, яловыя, бяроза-выя, асінавыя, дубовыя, альховыя і інш. Ба-лоты займаюць 11,3 тыс. га; найб. Буйніцкае і Вял. Укрупскае. Заказнікі мясц. значэння гідралагічныя: Варацей, Гарадзенка, Загрэб-ля-Прысленка, Карніца, Пагост, Праворы-
шча, Прусіна, Прыбрэжжа, Раманькі. Пом-нікі прыроды рэсп. значэння: крыніца ў в. Палыкавічы, участак лесу з каштоўнымі дрэ-вавымі пародамі ў Вільчыцкім лясніцтве; мясц. значэння: дубы ў Магілёве, парк у в. Дашкаўка.
Агульная пл. с.-r. угоддзяў 119 тыс. га, з іх асушаных 16,8 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 15 калгасаў, 7 саўгасаў, 51 фермерская гаспадарка, 3 аграфірмы, эксперым. база, саўгас-камбінат «Ус-ход», 3 птушкафабрыкі, зверагаспадар-ка, дзяржплемпрадпрыемства. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжа, агародніцтве, садаводстве, бульбавод-стве, ільнаводстве. Прадпрыемствы ме-талаапр., харч., дрэваапр. і буд. матэры-ялаў прам-сці. Магілёў — вузел чыгу-нак на Асіповічы, Оршу, Крычаў, Жло-бін, аўтадарог — на Бабруйск, Мінск, Оршу, Чэрыкаў, Гомель. Суднаходства па Дняпры. У раёне 23 сярэднія, 5 база-вых, 8 пач., 11 муз. (11 філіялаў), спарт. школ, вышэйшае прафес. агратэхн. ву-чылішча ў в. Буйнічы, 32 дашкольныя ўстановы, 37 дамоў культуры і клубаў, 36 б-к, 7 бальніц, паліклініка, 2 амбула-торыі, 41 фельч.-ак. пункт. Помнікі ар-хітэктуры: царква Пакроваў Багародзі-цы (2 пал. 19 ст.) у в. Вейна, Успенская царква (1903) у в. Галяні 1-я, сядзібны дом (пач. 20 ст.) у в. Дашкоўка, касцёл дамініканцаў (1681) у в. Княжыцы, ме-мар. капліца (1912) і помнік (1962) на месцы бітвы ў Айч. вайну 1812 каля в. Салтанаўка, капліца (19 ст.) у в. Стайкі, Успенская йарква (пач. 20 ст.) у в. Су-хары. Помнік гісторыі Буйніцкае поле каля в. Буйнічы. Музей баявой і пра-цоўнай славы ў в. Палыкавічы. Выдаец-ца газ. «Прыдняпроўская ніва».
Г. С. Смалякоў.
МАГІЛЁЎСКІ САЎГАС-ТЭХНІКУМ Засн. ў 1963 у г.п. Клічаў (Клічаўскі р-н) як Магілёўскі тэхнікум механіза-цыі сельскай гаспадаркі, з 1974 — саў-гас-тэхнікум, з 1998 Клічаўскі с.-г. тэх-нікум. Спецыяльнасці (1998/99 навуч. г.): механізацыя сельскай гаспадаркі, элекгрыфікацыя і аўтаматызацыя сельс-кай гаспадаркі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзён-нае і завочнае.
МАГІЛЁЎСКІ СПАСКІ МАНАСТЫР Існаваў у 2-й пал. 16 — пач. 20 ст. ў Магілёве. Комплекс уключаў мурава-ныя будынкі ў стылі барока: Спаса-Праабражэнскую царкву, манастырскі корпус, агароджу з брамай і званіцай. 3 Магілёўскім архірэйскім палацам і Магі-лёўскай духоўнай семінарыі будынкамі ўтвараў адзіны буйны горадабудаўнічы ансамбль. Драўляная Спаская царква вядома з 1478, у 1594 пабудавана новая, драўляная (згарэла ў 1709). 3 канца 15 ст. пры царкве існавалі драўляныя бу-дынкі, дзе размяшчаліся манаскія келлі. Каля 1600 правасл. брацтва (вядома ў 1597) засн. пры манастыры школу. 3
1618 да сярэдзіны 17 ст. манастыр пера-ходзіў да уніятаў, у 2-й пал. 17 ст. вер-нуты праваслаўным. У 1740—42 магі-лёўскі епіскап Іосіф Ваўчанскі пачаў будаваць мураваную Спаса-Пра-абражэнскую царкву. Буд-ва яе амаль завершана да 1748 пад кіраўніц-твам епіскапа Ераніма Ваўчанскага (згарэла ў 1748, засталіся муры і сце-ны). 3 1756 буд-вам царквы кіраваў ар-хіепіскап Г.Каніскі, у 1762 дабудаваў яе арх. І.К.Глаўбіц (да 1802 была кафед-ральным саборам). Царква ўяўляла са-бой крыжова-купальны храм з 2-вежа-вым гал. фасадам. Над сяродкрыжжам на высокім светлавым 8-гранным бара-бане ўзвышаўся сферычны купал, за-вершаны галоўкай. Да глухіх граней ба-рабана далучаліся 4 2-ярусныя вежачкі з невысокімі купаламі, якія разам ства-ралі 5-купальную кампазіцыю. Гал. фа-сад завяршалі 2-ярусныя вежы, паміж якімі быў высокі ступеньчатага абрысу