Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
(5-купалле, кілепадобныя завяршэнні закамараў і парталаў, абрыс ліштваў акон). ГАЛаўрэцкі.
МАГІЛЁЎСКІЯ ГІМНАЗІІ. Існавалі ў 1809—1918. Падпарадкоўваліся Вілен-скай і Бел. навуч. акругам. Mari-лёўская мужчынская г і м -назія адкрыта 15.19.1809 на базе 4-класнага гал. нар. вучылішча (з 15.3.1789). Спачатку мела 3 класы, паз-ней — 4. Пры ёй дзейнічалі 2-класнае павятовае і 1-класнае прыходскае вучы-лішчы. У 1830 атрымала агульнарас. статус, пазней адкрыты 5—7-ы класы. 3 1836 забаронена выкладанне на польск. мове. 3 1838 дзейнічаў шляхет-ны пансіён, у 1860 адкрыты таксатар-скія класы. У 1863 пераўгворана ў ня-поўную класічную гімназію. 3 1873 — поўная класічная гімназія. У 1870-я г. тут дзейнічаў народніцкі гурток (сярод яго членаў Р.П./саеў, С.П.Кавалік, М.К. Судзімўскі). У 1915 гімназія ўтрымлівалася за кошт казны, збораў за навучанне і на працэнты з уласных ка-піталаў. Штогод вучылася 450—550 юнакоў. Сярод выхаванцаў — МА.Гра-мыка, О.Ю.Шміт. Магілёўская жаночая гімназія засн. 1.1.1865. Пры гімназіі існавала пед. ад-дзяленне і пансіён на 30 дзяўчынак. Штогод вучылася 400—500 вучаніц. Выпускніцы атрымлівалі званне хатняй настаўніцы. Закрыта ў пач. 20 ст. Прыватная жаночая г і м -назія В.Н. Касовіч засн. ў 1859 як 2-класнае жаночае вучылішча. У 1872 пераўтворана ў 4-класнае, з 1904 — 7-класнае 1-га разраду; з 1906 прыватная гімназія, з 1911 мела правы дзярж. Утрымлівалася за кошт збораў за навучанне і невял. дзярж. субсідыі. У 1912 адкрыты 8-ы пед. клас. Створана дадатковае 3-класнае прафес. аддзялен-не, дзе выкладаліся рукадзелле, кройка і шыццё. У 1915 — 259 вучаніц. П р ы -ватная жаночая гімназія А.С. Раманоўскай адкрыта 25.8.1907 як 4-класнае прыватнае жаночае вучы-лішча. 3 1913 — 8-класная гімназія з правамі дзярж. У 1915 — 159 вучаніц. Прыватная жаночая г і м -назія С.Л. Залескай адкрыта ў 1907; з 1911 мела правы дзярж. гімназіі. У 1915 — 8 класаў, 394 вучаніцы; 8-ы клас меў пед. арыентацыю, падзяляўся на матэм. і славеснае аддзяленні. Дзей-нічаў прыходскі клас. Прыватная яўрэйская жаночая пра-г і м н а з і я Э.П. X е й ф і ц засн. ў 1865 як жаночы пансіён. У 1906—07 рэарганізавана ў прагімназію. Мела 4 класы. У 1915 — 94 вучаніцы. Дзейні-чаў прыходскі клас. Прыватная яўрэйская жаночая пра-г і м н а з і я Б.Д. К а п л а н адкрыта ў вер. 1905. Мела 4 класы. У 1907 — 150 вучаніц. Закрыта ў 1911. Прыват-ныя гімназіі ўтрымліваліся за кошт збо-раў за навучанне.
магільшчыкі 473
Літ.'. Кнпрнановнч Г.Я. К ясторнн женского образовання в Западной Росснн. Внльна, 1910; Сборннк сведеннй о среднях учебных заведеняях Внленского учебного ок-руга. Внльна, 1873; С о з о н о в М.П. йсто-рнческая запнска о Могнлевской мужской гямназвя, 1809—1909. Могнлев, 1909; П ac-Ty х о в a З.А. Среднее образованяе в доре-волюцяонной Белорусснн. Мн., 1963.
А.Ф.Самусік.
МАГІЛЁЎСКІЯ ПАЎСТАННІ 1606— 10, выступленні рамеснікаў і rap. бедна-ты Магілёва супраць магістрата. Пры-чынай выступлення 1606 сталі злоўжы-ванні ўладай і хабарніцтва магістрата, непасільныя падаткі і грашовыя пабо-ры. Яго ўзначаліла група рамеснікаў пад кіраўніцтвам старасты цэха саладоўні-каў Стахора Мітковіча. 20 і 22.6.1606 некалькі соцень гараджан запатрабавалі спыніць злоўжыванні асобных членаў rap. рады, a 25.6.1606 выступілі супраць усяго магістрата і войта. 15 ліп. яны скінулі раду і абралі новы склад магіс-трата. Паводле скаргі скінутай рады ў войтаўскі суд войт Я.Валовіч 11.9.1606 адхіліў новы склад рады і прызначыў новыя выбары. Аднак рашэнне войта не было выканана. Жыгімонт III у лісце да гараджан вызначыў, што канфлікт павінен быць вырашаны ў каралеўскім судзе. 22.8.1608 у канцылярыі ВКЛ пры ўдзеле канцлера Л.Сапегі паміж упаўна-важанымі абодвух складаў магістрата была падпісана дамова, згодна з якой новая рада, за выключэннем бурмістра Ходкі Багдановіча, прыгаворанага кара-леўскім дэкрэтам да смяротнага пака-рання, павінна была «дабьшь свой тэр-мін» і перадаць уладу ранейшаму складу рады, што і было зроблена. Аднак ба-рацьба ў горадзе працягвалася. У 1610 да судовай адказнасці былі прыцягнуты арганізатары новага выступлення, якія ўзначалілі напад на ратушу: 5 чал. былі пакараны смерцю, астатнія — турэм-ным зняволеннем, выгнаннем з горада і канфіскацыяй маёмасці. В.І.Мялешка.
МАГІЛЁЎСКІЯ ПАЎСТАНЦКІЯ АТ-РАДЫ 1863, ваенныя фарміраванні паўстанцаў у Магілёўскай губ. ў час паўстання 1863—64. Сфарміраваны пад кіраўніцтвам губернскай (ваяводскай) рэв. арг-цыі, падначаленай віленскаму паўстанцкаму цэнтру. Вайсковы на-чальнік (ваявода) Магілёўскай губ. — Л.Звяждоўскі. У ноч на 24.4.1863 атрад Звяждоўскага з дапамогай студэнтаў Го-ры-Горацкага земляробчага ін-та заха-піў павятовы г. Горкі і рушыў на злу-чэнне з Крычаўскім (Чэрыкаўскім) ат-радам Я.Жукоўскага, які павінен быў напасці на Крычаў і захапіць там арты-лерыю. Але ўлады паспелі нанесці па-пераджальны ўдар і рассеяць Крычаўскі атрад. Звяждоўскі павярнуў на 3, пе-раправіўся цераз Проню і, пераканаў-шыся ў перавазе царскіх войск, 30.4.1863 непадалёк ад г. Прапойск рас-пусціў атрад. Большасць паўстанцаў ат-рада (звыш 100 чал.) здаліся ўладам,
Звяждоўскі і Жукоўскі ўцяклі. Толькі некалькі дзён пратрымаліся і інш. атра-ды Магілёўшчыны: Аршанскі атрад І.Будзіловіча (разбіты 26.4.1863 пад Па-госцішчамі), Быхаўскі — І.Анцыпы, Ра-гачоўскі — Т.Грыневіча. Камандзіры разбітых атрадаў трапілі ў рукі ўлад і пасля суда расстраляны. У паўд. частцы Сенненскага пав. атрад сфарміраваў К.Жаброўскі і перайшоў з ім у Барысаў-скі пав. 3 ім дзейнічалі і рэшткі атрада А.Амндскага, разбітага 27.4.1863 каля в. Славені (Талачынскі р-н). У маі 1863 Жаброўскі і Алендскі схоплены ў Бары-саўскім пав. і расстраляны. Паўстанне на Магілёўшчыне не набыло размаху. Атрады складаліся гал. чынам з афіцэ-раў, студэнтаў, гімназістаў, дробных чыноўнікаў, мяшчан, шляхты і інш. Па-водле звестак афіцыйнага гістарыёграфа В.Ратча, агульная колькасць узбр. паў-станцаў на Магілёўшчыне не перавы-шала 800 чал. Г.В.Кісялёў.
МАГІЛЁЎСКІЯ СКАРБЫ 1) Знойдзе-ны ў Магілёўскай губ. каля 1822. Ухава-ны ў канцы 820-х г. Вядома 1300 цэлых і некалькі соцень фрагментавых куфіц-кіх дырхемаў дынастый Амеядаў, Ідры-сідаў, Абасідаў. Манеты чаканілі манет-ныя двары Пірэнейскага п-ва, Паўн. Афрыкі, Азіі, Закаўказзя. Pac. АН на-была 250 манет, лёс астатніх невядомы. 2) Знойдзены ў Магілёве ў 1936. Ухава-ны ў 1790-я г. У глінянай пасудзіне бы-ло 476 залатых манет, з якіх вядома 466 экз. У скарбе манеты 16—18 ст. чаканкі манетных двароў Нідэрландаў, Даніі, Аўстрыі, Чэхіі, Саксоніі, Трансільваніі, Венецыі, Савоі, вольных імперскіх га-радоў і інш. Адзін з найбуйнейшых скарбаў залатых манет на тэр. Беларусі. Зберагаецца ў Эрмітажы (С.-Пецяр-бург).
МАГІЛЁЎСКІЯ ТЫТУНЁВЫЯ ПРАД-ПРЫЁМСТВЫ 3 тытунёвыя мануфак-туры і 1 ф-ка, якія дзейнічалі ў Магілё-ве ў 1863—1914. Перапрацоўвалі тьпу-нёвы ліст, які прывозілі з Бесарабіі, Крыма, Каўказа, Саратаўскай губ. Вы-раблялі махорку, тыгунь усіх гатункаў, папяросы, цыгары. Мелі паравыя і ва-дзяныя рухавікі, чыгунныя станкі і інш. абсталяванне. На прадпрыемствах пра-цавала ад 52 да 88 чал.
МАГІЛЬНА, вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл., на левым беразе р. Нё-ман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдЗ ад г.п. Узда, 90 км ад Мін-ска, 12 км ад чыг. ст. Коласава. 515 ж., 218 двароў (1999).
Упершыню згадваецца пад 1284 як месца бітвы вял. кн. ВКЛ Рынгольда з кааліцыяй кіеўскіх, уладзімірскіх, друцкіх князёў і татар (гл. Магільнянская бітва 1284). Пазней велі-какняжацкае ўладанне. 3 1-й чвэрці 15 ст. ўласнасць Альгердавічаў, з 1512 — Пацаў (М.Пац пабудаваў касцёл), з 1602 — М.К.Ра-дзівіла Сіроткі, з 1830-х г. — Вітгенштэй-наў. Перад 1480 у крыніцах названа мястэч-кам. У 16 ст. ў М. дзейнічала прыстань, у 16—17 ст. існаваў Магільнянскі замак. У час
войнаў сярэдзіны 17 ст. М. разбўрана. 3 1793 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Ігуменскага пав. У канцы 18 ст. 374 ж., 92 двары, уніяцкая царква, млын, карчма, верф. У 1863 М. наведаў мастак Н.Орда і зрабіў яе замалёўкі. 3 1924 цэнтр сельсавета Уздзенска-га р-на. 3 1937 працавала электрастанцыя. У 1972 — 497 ж., 172 двары. У 1979—91 наз. Нёман.
Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія за-гінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі рэшткі Магільнянскага замка
В.У.Шаблюк.
МАГІЛЬНЯНСКАЯ БІТВА 1284 Па-водле бел.-літ. летапісаў, адбылася каля в. Магільна (Уздзенскі р-н Мінскай вобл.) на р. Нёман паміж вял. князем літ. Рынгольдам і каалшыяй рус. князёў (Святаславам кіеўскім, Львом уладзі-мірскім, Дзмітрыем друцкім), якія ў са-юзе з татарамі хацелі «знову Лнтву под ярмо першое... прнвестн». На баку Рынгольда акрамя літоўцаў удзельнічала і «свая Русь». Бітва працягвалася з ран-ку да вечара і скончылася на карысць Рынгольда. Кааліцыя рус. князёў і татар панесла страты ў 40 тыс. чал., у палон трапіла 1 тыс.чал. Страты войска Рын-гольда склалі 700 чал. забітымі і 200 па-раненымі. Іншыя крыніцы не пацвяр-джаюць існаванне князёў, якія ўдзель-нічалі ў бітве. У паданні пра паўлеген-дарную М.б. адлюстраваліся рэальныя напады татар і паўд.-рус. князёў у 13 ст. на ВКЛ. Л.У.Калядзінскі.
МАГІЛЬНЯНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—17 ст. каля в.Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл. Паводле інвентара 1536 быў пабудаваны Станіславам Па-цам. Размяшчаўся на правым беразе Нёмана і займаў чатырохвугольную пляцоўку памерамі 110 х 65 м, абкружа-ную валам. Яна аддзялялася ад прызам-ча ровам глыб. да 8 м. Ва ўсх. частцы пляцоўкі быў бастыёнападобны выступ. У замку мелася ўязная брама з пад’ём-ным мостам-«узводам» і не менш як 4 вуглавыя вежы. Пад абаронай замка знаходзіліся «село Могнльно, двор Мо-гнльно» і «местечко Могмльно». Як сведчыць інвентар, замак быў забяспе-чаны рознай зброяй, і ў час небяспекі яго маглі абараняць больш за сто добра ўзброеных воінаў. М.з. страціў ролю абарончага пункта ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 17 ст.
Літ:. Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.
МАГІЛЬШЧЫКІ (Necrophorus), род жукоў сям. трупаедаў. Пашыраны ўсю-ды, акрамя Антарктыды, Аўстраліі і трапічнай Афрыкі. У Еўропе — 27 ві-даў. Жывуць пераважна ў лясах. На Бе-ларусі 9 відаў, найб. пашыраны М. чор-набулавы (N. vespilloides) і М. рыжабу-лавы (N. vespillo).