• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    474 магістр
    Даўж. да 40 мм (у відаў на Беларусі да 24 мм). Афарбоўка чорная, на надкрылах 2 аранжава-жоўтыя перавязі або плямы. Жукі і лічынкі кормяцца мярцвячынай. Яйцы ад-кладваюць на трупы дробных жывёл і закоп-ваюць іх (адсюль назва). С.Л.Максімава.
    Магільшчыкі: 1 — рыжабулавы; 2 — чорна-булавы.
    МАГІСТР (ад лац. magister начальнік, настаўнік), 1) у Стараж. Рыме тытул не-каторых службовых асоб (М. конніцы). 2) У Візантыі — высокі прыдворны ты-тул. 3) У сярэдневяковай Зах. Еўро-пе — кіраўнік духоўна-рыцарскага ка-таліцкага ордэна (часцей Вялікі М.); выкладчык т. зв. сямі свабодных мас-тацтваў (гуманіт. навук). 4) У Расй 19 — пач. 20 ст. ніжэйшая вучоная сту-пень. 5) У некаторых краінах вучоная ступень сярэдняя паміж бакалаўрам і доктарам навук. Прысуджаецца асобам, якія скончылі ун-т або прыраўнаваную да яго навуч. ўстанову, маюць ступень бакалаўра, прайшлі дадатковы курс на-вучання (1—2 гады), здалі спец. экза-мены і абаранілі магістэрскую дысерта-цыю. На Беларусі ўведзена ў 1995 з тэр-мінам навучання 1,5—2 гады на базе вышэйшай адукацыі; папярэднічае званню кандыдата навук. Рыхтуюць М. магістратуры пры Нац. ін-це адукацыі, ун-тах і інш. ВНУ універсітэцкага тыпу.
    МАГІСТРАЛЬ (ад лай. magistralis галоў-ны), 1) асноўная, галоўная лінія, напра-мак у сістэме якой-небудзь сеткі (трансп., энергет., воднай, тэлефоннай, каналізацыйнай і інш.). Да М. адносяць найважнейшыя чыгункі (напр., Байка-ла-Амурская магістраль), аўтамагістра-лі, нафта- і газаправоды, ЛЭП і інш. Высокія тэхн. параметры. асаблівасці інж. ўладкавання і інфраструктуры М. забяспечваюць значныя аб’ёмы трансп. работ, высокія скорасці руху, мінім. затрымкі. 2) Шырокая і прамая rap. ву-ліца, звычайна з інтэнсіўным рухам транспарту.
    МАГІСТРАТ (ад лац. magistratus на-чальнік, чыноўнік, улада), выбарны
    адм. і судовы орган у гарадах Цэнтр. і Усх. Еўропы, якія мелі права на самакі-раванне (магдэбургскае права або інш.). У ВКЛ уводзіліся з канца 14—15 ст. У велікакняжацкіх гарадах Беларусі і Літ-вы М. складаўся з гар. рады і лавы. Рада займалася справамі rap. кіравання і су-да па маёмасных і цывільных справах мяшчан. Лава выконвала функцыі суда па крымінальных справах гараджан. Гал. распарадчую ўладу ў rap. абшчыне выконваў войт, які ўзначальваў войтаў-скі суд або войтаўска-лаўніцкі суд. Гал. органам самакіравання была рада, якая складалася з бурмістраў і радцаў, дзей-нічаў бурмістраўска-радзецкі суд. У прыватнаўладальніцкіх гарадах у склад М. ўваходзілі войт, бурмістры, радцы, лаўнікі і гар. пісар, якія засядалі разам. У 17—18 ст. ў М. часта дзесяцігоддзямі засядалі прадстаўнікі некалькіх сямей, звычайна з заможных купцоў і цэхміс-траў, М. ператвараўся ў орган карпара-тыўнага кіравання горадам з боку мя-шчанскай алігархіі. М. на аснове магдэ-бургскага права праіснавалі на Беларусі да канца 18 ст. і былі скасаваны пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі ўка-замі Кацярыны II у 1775 (для ўсх. час-ткі Беларусі) і 1795 (для цэнтр. і зах. яе частак). У Расіі М. як органы саслоўна-га самакіравання ўзніклі ў 1720. У 1775 пераўтвораны ў губернскія і павятовыя суды для гар. саслоўяў (мяшчанства і купецтва), існавалі і на Беларусі. Па-водле Даравальнай граматы гарадам 1785 М. ўвайшлі ў сістэму гар. самакі-равання, але засталіся ў асн. суд. ўста-новамі. Пасля суд. рэформы 1864 пасту-пова скасаваны. А.ПГрыцкевіч.
    МАГІСТРАТУРА (ад лац. magistratus са-ноўнік, начальнік), 1) у Стараж. Рыме сукупнасць найвышэйшых дзярж. па-сад, т.зв. магістратаў рымскіх (найвы-шэйшымі былі дыктатар, консул, прэ-тар, ваен. трыбун). Выбіраліся нар. сходамі, т.зв. каміцыямі, тэрмінам на I год. У 1 ст. н.э. з пераходам вышэйшай улады да імператара страцілі значэнне. 2) У сучасным канстытуцыйным праве карпарацыя службоўцаў, якія непасрэд-на ажыццяўляюць функцыі суда і пра-курорскага нагляду; у ЗША — сукуп-насць усіх дзярж. чыноўнікаў. 3) Сістэ-ма і форма падрыхтоўкі спецыялістаў з закончанай вышэйшай адукацыяй (са ступенню бакалаўра) у большасці краін на працягу 1—2 гадоў, на Беларусі — 1,5 — 2 гады. Гл. таксама Магістр.
    МАГІСТРАЦКІЯ СЯЛЙНЕ. «г a р а д-скія» сяляне, катэгорыя сельскага феад.-залежнага насельніцтва, прыпіса-нага да маёнткаў, што належалі гара-дам; існавала ў 15—19 ст. пераважна ў зах. частцы Беларусі. Гарадское землеў-ладанне склалася ў 15—16 ст. шляхам куплі магістратамі маёнткаў у прыват-ных асоб, што пацвярджалася прывіле-ямі вял. кн. ВКЛ. Такія правы атрымалі Брэст (1408), Гродна (1502 і 1506) і інш.
    У 1611 сейм Рэчы Паспалітай забараніў гарадам набываць маёнткі, М.с. атрым-лівалі ў карыстанне зямлю і адбывалі за гэта паншчыну ці плацілі аброк. У 19 ст. некаторыя rap. думы прыцягвалі іх да выканання грамадскіх павіннасцей па прыбіранні вуліц, рамонце мастоў і інш. Пасля 6-й рэвізіі (1811) сяляне гар. вёсак абкладаліся падушным падаткам.
    У.А. Сосна.
    МАГІЧНЫ КВАДРАТ, квадратная (п х п) табліца цэлых лікаў ад 1 да п1, у якой сума лікаў уздоўж любога радка, слупка і вял. дыяганалі табліцы ёсць велічыня пастаянная і роўная п(п* + 1)/2. Лік п наз. парадкам М.к. Даказана, што М.к. можна пабудаваць для любога п >3. Іс-нуюць М.к., якія задавальняюць дадат-ковыя умовы, напр., М.к. з л=8 можна разбіць на 4 меншыя па 16 лікаў, кож-ны з якіх таксама М.к. У абагульненым сэнсе пад М.к. разумеюць квадратныя
    1	15	14	4
    12	6	7	9
    8	10	11	5
    13	3	2	16
    2	7	6
    9	5	1
    4	3	8
    1	6	60	63	9	55	54	12
    59	64	2	5	52	14	15	49
    62	57	7	4	16	50	51	13
    8	3	61	58	53	11	10	56
    41	19	22	48	28	29	33	40
    46	24	17	43	39	34	30	27
    20	42	47	21	38	35	31	26
    23	45	44	18	25	32	36	37
    Магічныя квадраты розных парадкаў.
    табліцы, запоўненыя не абавязкова па-слядоўнымі і першымі натуральнымі лі-камі.
    МАГІЯ, чарадзейства; абрады, дзеянні або слоўныя формулы-заклінанні, якімі чалавек імкнуўся ўздзейнічаць на сілы прыроды, лёс, істоты і прадметы. Уз-нікла ў першабытным грамадстве. Вя-домая ўсім народам, захавалася ў рэліг. вераваннях да нашага часу. Адрозніва-юць белую М., якая заклікала бога, і чорную М., што звярталася да «нячыс-тай» сілы. У аснове М. ўяўленне, што пэўнае дзеянне выклікае адпаведную жаданую з’яву. Найб. пашыраныя віды М.: лячэбна-засцерагальная (знахар-
    МАГНЕТАКАЛАРЬІЧНЫ 475
    ства, замовы), гасп. (земляробчая, па-ляўнічая, бортніцкая, будаўнічая), быт. (засцярога ў дарозе, пры начлезе ў лесе і інш.), любоўная (прыварожванне, ад-варожванне), шкаданосная (насланнё, псаванне, заломы ў жыце). Часта была заняткам т.зв. чараўнікоў, ведзьмароў, шаманаў. Рэшткі магічных элементаў існуюць і ў наш час.
    Літ:. Ннкнфоровскнй Н.Я. Прос-тонародные прнметы н поверья, суеверные обряды н обычан, легендарные сказанмя о лнцах н местах. Внтебск, 1897; С е р ж п у -т о ў с к і А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930; Максммов С.В. Нечнстая, неведомая н крестная снла. СПб., 1994.
    МАГЛЕМАЗЕ КУЛЬТЎРА, археалагіч-ная культура мезалітычных плямён, якія ў 7—6-м тыс. да н.э. жылі на паўд. узбярэжжы Балтыйскага мора. Назва ад знаходак у тарфяніку Маглемазе на в-ве Зеландыя (Данія). Насельніцтва займа-лася паляваннем, рыбалоўствам і збі-ральніцтвам. Знойдзены крамянёвыя прылады працы мікралітычнага і мак-ралітычнага тыпу, рэчы з косці, рогу і дрэва. Плямёны М.к. жылі невял. пер-шабытнымі абшчынамі. Некаторыя да-следчыкі разглядаюць М.к. як перай-мальніцу свідэрскай культуры Частка рагавых і касцяных вырабаў нёманскай культуры мае аналагі ў М.к.
    МАГМА (грэч. magma густая мазь), расплаўленая, пераважна сілікатная ма-са, што ўзнікае ў зямной кары або вер-хняй мантыі Зямлі. У растворы М. пры-сутнічаюць злучэнні хім. элементаў, ся-род якіх пераважаюць кісларод, крэм-ній, алюміній, жалеза, магній, кальцый, натрый і калій, а таксама лятучыя кам-паненты (вада, аксіды вугляроду, сера-вадарод, вадарод, фтор, хлор і інш.). Асн. фактары ўтварэння магматычнага расплаву: радыягеннае цяпло, раптоў-нае змяншэнне ціску пры ўзнікненні глыбінных разломаў, узыходныя цепла-выя патокі. Перыядычна М. ўтварае ачагі ў межах розных паводле саставу і глыбіннасці зон Зямлі (напр., у астэ-насферы, у зонах сутыкнення і пасоў-вання літасферных пліт). Па колькасці аксіду крэмнію М. падзяляюць на ульт-раасноўную, асноўную, сярэднюю і кіс-лую. Трапляюцца таксама М. шчолач-ная, сульфідная і інш. Пры вулканіч-ным вывяржэнні (гл. Вулкан, Вулканізм) М. выліваецца ў выглядзе лавы, больш вязкая (кіслая) утварае ў жаролах вулка-наў экструзіўныя купалы або разам з газамі выкідваецца ў выглядзе попелу. Пры хуткім застыванні на паверхні або дыферэнцыраванай крышталізацыі на глыбіні пры паступовым зацвярдзенні ўтварае комплекс магматычных горных парод. Гл. таксама Магматызм.
    Р.Р.Паўлаеец.
    МАГМАТЫЗМ, працэсы ўтварэння, пранікнення ў горныя пароды і ўзаема-дзеяння з імі, вывяржэння і крышталі-
    зацыі магмы. М. — праяўленне глыбін-най актыўнасці Зямлі; цесна звязаны з яе развіццём, цеплавой гісторыяй і тэк-танічнай эвалюцыяй. Адрозніваюць М. геасінклінальны, платформавы, акіяніч-ны; па глыбіні праяўлення (умовах за-стывання магмы) — абісальны, гіпабі-сальны, субвулканічны, паверхневы (гл. Вулканізм); паводле саставу — ультра-асноўны, асноўны, сярэдні, кіслы, шчо-лачны. М. сучаснай геад. эпохі развіты ў межах Ціхаакіянскага геасінкліналь-нага пояса, сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў, рыфтавых зон Афрыкі і Між-земнамор’я і інш. На Беларусі да геа-сінклінальнага М. адносяць архей-ран-непратэразойскі і раннепратэразойскі, да платформавага — познапратэразой-скі і дэвонскі. Гл. таксама Магматыч-ныя горныя пароды.
    МАГМАТЬГЧНЫЯ ГЙРНЫЯ ПА-РдДЫ, вывергнутыя г о р -н ы я п а р о д ы, горныя пароды, якія ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацвярдзенні і крышталізацыі. Скла-даюць (паводле Ф.Кларка) 95% аб’ёму зямной кары. У залежнасці ад умоў за-цвярдзення магмы ў нетрах Зямлі або на яе паверхні адрозніваюць інтрузіўныя горныя пароды і эфузіўныя горныя паро-ды. М.г.п. звычайна складзены з сіліка-таў. Па колькасці крэменязёму (SiO2) падзяляюіша на групы: ультраасноўныя (SiO2 < 40%, дуніты, алівініты, перыда-тыты і інш.), асноўныя (40—55%, пі-раксеніты, габра, базальты і інш.), ся-рэднія (55—65%, гранадыярыты, дыя-рыты, андэзіты і інш.) і кіслыя (SiO? > 65%, граніты, рыяліты, дацыты і інш.). Па колькасці шчолачаў у кож-най групе вылучаюць нармальны, суб-шчолачны і шчолачны рады. Спалучэн-ні групы і рада вызначаюць сем’і гэтых парод. М.г.п. развіты ў складкавых аб-ласцях, фундаменце і чахле платформ, на шчытах, у сучасным акіяне. 3 імі звязаны карысныя выкапні, напр., з кіслымі М.г.п. — волава, вальфрам, зо-лата, з асноўнымі — тытанамагнетыт, медзь, з ультраасноўнымі — хром, пла-ціна, нікель, са шчолачнымі — тытан, фосфар, апатыт, цырконій, рэдкія зем-лі. М.г.п. выкарыстоўваюцца як буд. матэрыял (лабрадарыты, туфы і інш.), абразіўны і цеплаізаляцыйны (пемза, перліт), як сыравіна для вылучэння каштоўных кампанентаў (напр., алюмі-нію з нефелінавых сіенітаў) і інш.