Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАГІЛЁЎСКІ КАМБІНАТ БУДАЎ-НІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ Пабудаваны ў 1933 у Магілёве як цагельны з-д № 8. У 1946 падзелены на цагельныя з-ды № 7 і № 8. 3 1950 камбінат буд. матэрыялаў, з 1972 ВА «Магілёўбудматэрыялы», з 1991 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): цэгла керамічная (для печаў,
Магілёўскі камбінат сйггэтычнага валакна.
унугр. перагародак), пліты бетонныя тратуарныя, пліты фігурныя (для збор-ных пакрыццяў тратуараў і садова-пар-кавых дарожак), плітка керамічная гла-зураваная.
МАГІЛЁЎСКІ КАМБІНАТ СІЛІКАТ-НЫХ ВЫРАБАЎ. Пабудаваны ў 1968 у Магілёве. У 1968—69 уведзены ў дзеян-не цэхі цэглы і газасілікатных вырабаў. 3 1994 калектыўнае прадпрыемства «Камбінат сілікатных вырабаў». Асн. прадукцыя (1999): з ячэістага бетону — дробныя блокі і перагародкі, пліты цеп-лаізаляцыйныя, панэлі вонкавых сцен, пакрыццяў і перакрыццяў для жыллёва-га буд-ва; цэгла і камяні сілікатныя, па-нэлі са шчыльнага сілікатабетону для ўнутр. сцен жылых дамоў, вапняковыя і цэментавыя буд. растворы, бетонныя сумесі.
МАПЛЁЎСКІ КАМБІНАТ СІНТЭ-ТЫЧНАГА ВАЛАКНА імя У.І.Л е -н і н а. Пабудаваны ў 1965—68 у Магі-лёве. У 1968 пушчана доследная ўста-ноўка і атрыманы лаўсан. У 1970 зда-дзена ў эксплуатацыю вытв-сць
дыметылтэрафгалату (1-я чарга) і шта-пельная, у 1971 — комплексы сінт. шоўку і корду, у 1974 — вытв-сць полі-эфірнага штапельнага валакна, у 1976 — 2-я чарга вытв-сці дыметыл-тэрафталату, у 1977 — 3-я чарга вытв-сці штапельнага валакна. 3 1975 галаўное прадпрыемства Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Асн. прадукцыя (1999): дыметылтэраф-талат, поліэтылентэрафталат, поліэфір-ныя валокны і ніткі, лаўсан — штапель. МАГІЛЁЎСКІ КАСЦЁЛ I КАЛЁГІУМ ЕЗУІТАЎ Існавалі ў 17—20 ст. у Магі-лёве. Комплекс пабудаваны ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў стылі барока. Уклю-чаў мураваныя будынкі калегіума (за-кладзены каля 1686), школы (абодва за-кончаны ў 1699) і касцёла св. Францыс-ка Ксаверыя і Анёлаў Ахоўнікаў (пасля 1833 правасл. Васкрасенская царква). Касцёл — 3-нефавая базіліка з паўкруг-лым завяршэннем цэнтр. нефа. Гал. фа-сад завяршаўся 2 вежамі з барочнымі купаламі. Інтэр’ер аздоблены карын-фскімі пілястрамі, размалёўкай. Калегі-ум засн. Я.Здановіч. 2-павярховы, мура-ваны, прамавугольны ў плане будынак. Гладкія сцены прарэзаны прамавуголь-нымі аконнымі праёмамі. 3 1820 тут была ваен.-афіцэрская школа, у 1826 следчая камісія вяла допыт дзекабрыс-таў — чл. «Паўднёвага таварыства» С.І. і М.І.Мураўёвых-Апосталаў, М.П.Бяс-тужава-Руміна і інш. Касцёл і часткова калегіум разабраны пасля Вял. Айч. вайны. Рэшткі калегіума (падвалы, паўд.-зах. дваровы фасад) выкарыстаны пры буд-ве філіяла абл. краязнаўчага музея — музея дзекабрыстаў.
Т.1. Чарняўская.
МАГІЛЁЎСКІ КАСЦЁЛ КАРМЕ-ЛІТАЎ, Магілёўскі С т а н і -славаўскі касцёл, помнік архі-тэктуры стылю барока ў Магілёве. Па-будаваны ў 1738—52 (да 1783 наз. Ушэсця) на месцы драўлянага касцёла 17 ст. У 1783 касцёл перададзены Магі-лёўскай архікафедры і стаў вядомы як Станіславаўскі. Спачатку гал.фасад быў 2-вежавы, з фігурным франтонам. У 1788 па ініцыятыве архібіскупа С.Бо-
Магілёўскі касцёл кавмелітаў. Фрагмент.
468 МАГІЛЁЎСКІ
гуш-Сестранцэвіча гал. фасад рэкан-струяваны. У выніку перабудовы разаб-раны завяршэнне барочных вежаў і час-тка франтона, першапачатковы фасад быў закрыты класіцыстычным 4-калон-ным іанічным порцікам з трохвуголь-ным франтонам. Да першапачатковага аб'ёму прыбудаваны 3-ярусныя бакавыя крылы, завершаныя 8-граннымі ратон-дападобны.мі вежачкамі. У 19—20 ст. касцёл неаднаразова рамантаваўся, але арх. аблічча ў цэлым заставалася ня-зменным. Пасля 1860 касцёл становіцца прыходскім. У інтэр’еры захаваўся адзін з найб. разгорнутых фрэскавых цыклаў на тэр. Беларусі. Фрэскавая размалёўка выканана ў 1765—67, 1780-я г. (мастакі Б.Піятроўскі, А.Главацкі, вучні-манахі Спаскай царквы Пётр, Лук’ян, Рыгор). У 1860-я г. мастак Фёрст размаляваў
Да арт. Магілёўскі касцёл кармелітаў Фраг-мент размалёўкі скляпення галоўнага нефа.
сцены касцёла. Кампазіцыі выкананы з выкарыстаннем прынцыпу перспектыў-най прасторы, якія ілюзорна падніма-юць у вышыню арх. формы. Стыль раз-малёвак разнастайны, выконвалі і пад-наўлялі іх розныя майстры. Асн. тэ-мы — гіст. і біблейскія.
В.В.Гліннік, В.В.Церашчатава.
МАГІЛЁЎСКІ КЛЯШТАР БЕРНАР-ДЗІНЦАЎ Існаваў з канца 17 ст. да 1864 у Магілёве. У 1696—98 на атрыма-ным ад М.Пяцюхі пляцы бернардзінцы перарабілі свіран у капліцу, што і лі-чыцца часам заснавання кляштара. У 1702 пабудаваны драўляны касцёл св. Антонія, у 1705 узведзены жылы кор-пус. У 1720-я г. пабудаваны мураваны касцёл з цудадзейным абразом св. Ан-тонія ў гал. алтары. У 1864 кляштар за-чынены, у ім размясціўся архіў суда,
манахаў перавялі ў Крэцінгу (Літва) і ў Мінск. Будынкі пацярпелі ў час Вял. Айч. вайны, пазней знесены.
А.А.Ярашэвіч.
МАПЛЁЎСКІ ЛГГАРАТЎРНА-МУ-ЗЫЧНА-ДРАМАТЫЧНЫ ГУРТОК 1с-наваў у Магілёве ў 1905—14. Аб’ядноў-ваў мясц. інтэлігенцыю (у 1912 каля 300 чал.). Меў у сваім складзе сімф. аркестр (дырыжор У.Крэвінг), хор (кіраўнікі М.Фідзюноў, В.Зубоўскі), вял. групу прафес. музыкантаў (спевакі С.Мігай, Ю.Рэйдэр, Я.Казанская, Е.Калабазіна, піяністы В.Багалюбава і А.Боркус, скрыпач С.Дзісман, музыказнаўцы С.Вяржбіцкі, Ю.Дрэйзін). Удзельнікі гуртка наладжвалі канцэрты і муз. веча-ры (больш за 10 у сезон), чыталі лекцыі пра жыццё і творчасць выдатных кам-пазітараў, пісьменнікаў і паэтаў, ставілі асобныя дзеі і акты, выконвалі уверцю-ры, арыі, ансамблі, хары, у т.л. з опер «Жыццё за цара» і «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Пікавая дама» і «Яўген Ане-гін» П.Чайкоўскага і інш. АЛ.Капілаў. МАПЛЁЎСКІ ЛІФТАБУДАЎНІЧЫ ЗА-вбд Створаны ў 1967 у Магілёве. У 1969 асвоены выпуск асн. вузлоў паса-жырскіх ліфтаў, з 1970 — серыйная вытв-сць пасажырскіх ліфтаў. 3 1997 за-вод ліфтавага машынабудавання «Магі-лёўліфтмаш». Асн. прадукцыя (1999): ліфты пасажырскія, грузавыя, бальніч-ныя, тратуарныя і спецыяльныя груза-падымальнасцю 100—5000 кг; запасныя часткі і камплекты, с.-г. тэхніка, пра-дукцыя вытв.-тэхн. прызначэння і тава-ры нар. ўжытку.
МАГІЛЁЎСКІ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ В.К.БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Бела-русі, прысвечаны жыццю і творчасці бел. мастака-пейзажыста В.Бялыніцкага-Бірулі. Адкрыты 24.12.1982 у Магілёве. Размешчаны ў 2-павярховым мурава-ным асабняку, помніку грамадзянскай архітэктуры 18 ст. Плошча выставачных залаў 350 м2. У музеі прадстаўлена больш за 100 твораў Бялыніцкага-Біру-лі, пачынаючы ад створанага ў вучылі-шчы пейзажа «Пахмурны дзень» (1892) да прац апошніх гадоў жыцця («Прый-шла вясна», 1951, і інш.). У іх адлюс-траваны асноўныя творчыя этапы жыц-ця мастака: удзел у Т-ве перасоўных маст. выставак («Пачатак вясны», 1905; «Вясна ідзе», 1910, і інш.), перыяд 1920—30-х г. («Блакітныя цені вясны», «Возера» і інш.), работы, створаныя ў час знаходжання на Беларусі ў 1947 («Беларусь. Зноў зацвіла вясна», «Ста-рая беларуская вёска» і інш). Сярод эк-спанатаў фотаздымкі сям’і Бялыніцка-га-Бірулі, пісьмы І.Рэпіна, узнагароды, атрыманыя мастаком на выстаўках, да-кументы, творы мастакоў яго кола, сяб-роў: партрэты Бялынійкага-Бірулі (А.Мораваў, 1900-я г.) і маці мастака (М.Ульянаў, 1894), карціна «На паля-
ванні» М.Багданава-Бельскага (1910-я г.) і інш., а таксама вырабы дэкар.-прыкладнога мастацтва, мэбля, створа-ная ў Абрамцаўскай майстэрні. У музеі перыядычна наладжваюцца маст. выс-таўкі.
Літ:. Карачун Ю.А. Музей В.К.Бялы-ніцкага-Бірулі: [Альбом]. Мн., 1988.
І.Л. Чэбан.
МАГІЛЁЎСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ-ЧЫ ІНСТЫТЎТ Засн. ў 1961 у Магілё-ве на базе агульнаадукац. ф-та Бел. по-літэхн. ін-та. У 1998/99 навуч. г. ф-ты: машынабуд., аўтамех., эканам., буд., электратэхн., завочны, па рабоце з за-межнымі студэнтамі, даінстытуцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі. Наву-чанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1972. Пры ін-це створаны Ін-т перапад-рыхтоўкі кадраў (з 1998), 2 навучальна-навукова-метадычныя аб’яднанні, му-зей ін-та (з 1981).
Будынак Магілёўскага частадкага музея В. К. Бялыніцкага - Бірулі.
Фрагмент экспазіцыі Магілёўскага мастацка-га музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі.
МАГІЛЁЎСКІ МЕТАЛУРГІЧНЫ ЗА-вбд і м я А.Ф.М я с н і к о в а. Пабу-даваны ў 1929—32 у Магілёве як труба-лшейны. У 1937 уведзены ў эксплуата-йыю лістапракатны цэх. У Вял. Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана на Урал, вытв. карпусы разбураны. У 1947 адноўлены. 3 1953 металургічны з-д. 3
МАПЛЁЎСКІ 469
1997 адкрытае акц. т-ва «Магілёўскі ме-талургічны завод». Асн. цэхі: трубалі-цейны, лістапракатны, ацынковачны, тэхн. шроту. Асн. прадукцыя (1999): трубы чыгунныя напорныя, стальньм: профільныя высокай дакладнасці, вода-газаправодныя, электразварныя прама-шоўныя, з ацынкаванай тонкаліставой сталі; шрот чыгунны тэхн. і тавары нар. ўжытку.
МАПЛЁЎСКІ МУЗЁЙ Існаваў у Магі-лёве з 15.11.1867 пры Магілёўскім губ. стат. к-це, развіццю якога спрыяў гу-бернатар \.С.Дамбавецкі. У 1878 музей меў гістарычны, этнаграфічны і геагра-фічны (геалагічны) аддзелы. Пад 1898 было каля 1500 экспанатаў, у тл. калек-цыя манет 10—19 ст. (больш за 500 экз.), кальчуга і ўпрыгожанні з раско-пак Анэлінскага кургана Быхаўскага пав., рукапіснае Евангелле 15 ст., акты Магілёўскага магістрата 1577—1756, «Лексікон славянароскі», надрукаваны ў 1654 у Куцеінскай друкарні, грамата 1767 караля Рэчы Паспалітай Станісла-ва Аўгуста Панятоўскага аб пацвяр-джэнні Мсціславу магдэбургскага пра-ва, троннае крэсла Кацярыны 11 з Ма-гілёўскага дарожнага палаца, сані Напа-леона, кінутыя ім у час уцёкаў з Расіі, атлас 1823 з планамі гарадоў Магілёў-шчыны, мадэлі сялянскага двара Рага-чоўскага пав. і ветрака, батлейка з Бы-хаўскага пав., прылады працы і побыту сялян, прадметы саматужнай і завод-скай вытворчасці, нар. адзенне, дзіця-чыя цацкі, узоры глеб, гербарыі і інш. Музейны матэрыял вывучалі і сістэма-тызавалі гісторыкі-краязнаўцы М.В.Фур-саў, Е.Р.Раманаў, С.Ю.Чалоўскі. Калек-цыі музея сталі асновай Магілёўскага гіст. музея (гл. ў арт. Магілёўскі абласны краязнаўчы музейў Л.Ф.Кандрацьева. МАГІЛЁЎСКІ МУЗЁЙ ЭТНАГРАФІІ, філіял Магілёўскага абласнога краязнаў-чага музея. Адкрыты ў 1981. Пл. экрпа-зіцыі 760 м2, каля 4,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Матэрыялы музея знаёмяць з матэрыяльнай і духоўнай культурай сялян Магілёўскага Падня-проўя і гарадскім побытам магіляўчан канца 19 — пач. 20 ст. Сярод экспана-таў прылады працы, прадметы побыту, нар. адзенне краснапольскага і магілёў-скага строяў, калекцыі ручнікоў кожна-га раёна Магілёўшчыны, абразоў магі-лёўскай іканапіснай школы 17—19 ст., кафлі і драўлянай скульптуры 17—19 ст., фарфоравага і сярэбранага посуду, самавараў, мэблі, газавых лямпаў, царк. кнігі, часопісы 19 — пач. 20 ст.