Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ.: Чарняўская Т.І. Архітэктура Магілёва. Мн„ 1973. С. 13—30.
Ю.А.Якімовіч.
МАГІЛЁЎСКАЯ ЭКАНбМІЯ, гл. ў арт Магілёўская воласць.
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ ДРАМА-ТЫЧНЫ ТЭАТР. Створаны на базе пе-раведзенага ў Магілёў Пінскага абласно-га драматычнага тэатра. Адкрыты ў 1954 у будынку Магілёўскага гарадскога тэатра. У канцы 1950-х — 1960-я г. ў рэпертуары пераважала рус. драматургія («Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Ягор Булычоў і іншыя», «Варвары» М.Горка-га, «Тры сястры» А.Чэхава, «Жаніцьба Бальзамінава», «Беднасць не загана» А.Астроўскага, «Грошы для Марыі» па-водле В. Распуціна, «Фантазіі Фарацье-ва» А.Сакаловай, «Гісторыя аднаго ка-хання» К.Сіманава, «Таня» А.Арбузава і інш.). Сярод п’ес замежных аўтараў «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспі-ра, «Каварства і каханне», «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера, «Нора» Г.Ібсена, «Замак Броўдзі» паводле А.Кроніна, «Арфей спускаецца ў пекла» Т.Ўільям-са, «Візіт дамы» («Візіт старой дамы») Ф.Дзюрэнмата і інш. Да пач. 1980-х г. ставіліся і бел. п’есы: «Паўлінка» Я.Ку-палы, «Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча, «Дні нашага нараджэння» І.Мележа, «Лявоніха на арбіце», «Не су-муй, Верачка» («Верачка») А.Макаёнка, «Сотнікаў» паводле В.Быкава, «Пад ад-ным небам» А.Маўзона, «Тры дні і тры ночы», «Амністыя», «Апошняя інстан-
цыя» М.Матукоўскага, «Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка і інш. Упершыню на бел. сцэне пастаўлены «Тутэйшыя» Я.Купалы. У 1970—80-я г. ўвага аддавалася выразнасці сцэнаграфіі і муз. афармлення, разнастайнасці вы-яўл. сродкаў. Пастаўлены: «I смех і грэх» («Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча і «Прымакі» Я.Купалы), «Клоп» У.Мая-коўскага, «Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка, «За ўсё добрае — смерць» Р.Ібрагімбекава, «Каханне, джаз і чорт» Ю.Грушаса, «Каса марэ» І.Друцэ, і інш. Сярсд пастановак 1990-х г.: «Маленькія трагедыі» А.Пушкіна, «Шалёныя гро-шы» Астроўскага, «Сніўся мне сад у шлюбным уборы» Чэхава, «Вянчанне» Ж.Анжуя, «Школа блазнаў» М. дэ Гіль-дэрода, «Тарцюф» Мальера, «Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла, «Вынаходлівыя закаханыя» Лопэ дэ Вэгі і інш. Ставяц-ца спектаклі для дзяцей: «Па зялёных хвалях акіяна» С.Казлова, «Зайчык-за-
Да арт Магілёўскі абласны лраматычны тэатр Сцэна са спектакля «Тарцюф».
знайчык» С.Міхалкова, «Пунсовая кве-тачка» паводле С.Аксакава, «Чараўнік ізумруднага горада» паводле А.Волкава і інш. У творчасці т-ра значную ролю адыгралі рэжысёры Б.Валадарскі, Я.Вялкаў, А.Дольнікаў, У.Караткевіч, В.Маслюк, Ю.Міроненка, В.Шутаў. У розны час у ім працавалі нар. арт. СССР Я.Палосін, засл. артысты Бела-русі Р.Белацаркоўскі (маст. кіраўнік), Ю.Гальперына, АДаніловіч, Г.Качатко-ва, Н.Караткевіч, З.Малчанава, А.Раеў-скі (рэжысёр), Ю.Труханаў, Н.Фядзяе-ва, С.Яворскі, А.Яфрэменка, засл. арт. Расіі Э.Міхайлава. У складзе трупы
462 МАГІЛЁЎСКІ
(1999): нар. арт. Расіі М.Радзівонаў, засл. арт. Расіі А.Палкін, засл. арт. Башкортастана С.Кліменка, артысты Я.Белацаркоўская, В.Галкін, З.Гурцава, Л.Гурына, А.Дудзіч, Н.Калакустава, Г.Лабанок, А.Печнікава, К.Печнікаў, А.П’янзін, У.Пятровіч, У.Саўчыкаў, Г.Угначова, А.Чарнякова, А.Шапавала-ва. Рэж. М.Лашыцкі (з 1997), гал. мас-так М.Волахаў (1956—98). Т.В.Пешына.
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЬІ КРАЯ-ЗНАЎЧЫ МУЗІЙ Засн. ў 1867 у Магі-лёве як Магілёўскі музей. У 1918 аб’яд-наны з Магілёўскім царкоўна-археалагіч-ным музеем, з 1924 быў аддзяленнем Бел. дзярж. музея, з 1929 Магілёўскі дзярж. музей. Меў філіялы: музей гісто-рыі і атэізму (1935—41), мемар. музей Р.К.Арджанікідзе (1937—41). У пач. Вял. Айч. вайны ўсе экспанаты разра-баваны. У 1949 аднавіў дзейнасць як гісторыка-краязн., з 1953 сучасная на-зва. Меў філіялы: музей гісторыі бітвы пад Лясной (1958—85, Слаўгарадскі р-н), музей дзекабрыстаў (1985—96). Пл. экспазіцыі 1390 м2, больш за 105 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Ся-род экспанатаў знаходкі з археал. пом-нікаў Магілёўшчыны, берасцяная гра-мата 13 ст., калекцыі крыжоў 11—17 ст., зброя 14—19 ст., манеты ВКЛ, Рэ-чы Паспалітай і інш.; кнігі Магілёўскай друкарні, калекцыя абразоў, жывапісу 18 ст., катэхізіс 18—19 ст.; матэрыялы пра сац.-эканам. становішча, рэв. ба-рацьбу працоўных пач. 20 ст., устанаў-ленне сав. улады, калектывізацыю, рэп-рэсіі. У экспазіцыі Вял. Айч. вайны ма-тэрыялы пра Магілёва абарону 1941, Магілёўскае народнае апалчэнне, партыз. рух, дзейнасць падполля, ваенна-апера-тыўных груп, пра Лупалаўскі лагер смер-ці, Магілёўскую аперацыю 1944 і інш. У аддзеле прыроды экспанаты флоры і фауны краю, глебавыя і кліматычныя карты, узоры карысных выкапйяў. Збе-рагаюцца работы сучасных нар. май-
строў разьбы па дрэве, керамікі, габеле-наў, ткацтва, вышыўкі, узоры нар. адзення. Філіял — Магілёўскі музей эт-награфіі. В.М.Аненкаў.
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ МАСТАЦКІ МУЗЁЙ імя П. В. Масленікава. Адкрыты 19.11.1990 у Магілёве, з 1996 імя П.Масленікава. Размешчаны ў Магі-лёўскага пазямельна-сялянскага банка бу-
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава. Фрагмент экспазіцыі.
Будынак Магізёўскага абласноіа масзацкага музея імя П.В.Масленікава.
дынку. Плошча экспазіцыі 700 м2. У му-зеі больш за 2 тыс. экспанатаў, пера-важна твораў бел. мастакоў 20 ст., у т.л. работы З.Азгура, А.Анікейчыка, Л.Асецкага, А.Бембеля, В.Бялыніцкага-Бірулі, Г.Вашчанкі, В.Грамыкі, У.Кожу-ха, У.Кудрэвіча, А.Малішэўскага, Л.Марчанкі, А.Маціевіча, М.Савіцкага, Р.Таболіча, В.Юрковай. У 1997 у музеі адкрыта карцінная галерэя Масленіка-ва, створаная на аснове падараванай музею яго персанальнай выстаўкі (128 твораў). Экспануюцца: творы, звязаныя з пачаткам творчай дзейнасці мастака ў Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (эскізы дэкарайый і касцюмаў да тэатр. пастановак 1938—41 і 1946—60); пейза-жы, прысвечаныя родным мясцінам Бе-ларусі, і пейзажы, звязаныя з паездкамі ў Крым, Алтай, Карпаты, Прыбалтыку; уласныя рэчы, мэбля, эцюды, карціны, апошні няскончаны твор Масленікава «Нябёсы». У музеі праводзяцца маст. выстаўкі, міжнар. пленэры жывапісу.
С.В.Строгіна.
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ ТЭАТР ДРАМЫ I КАМЁДЫІ і м я В. I. Д у -ніна-Марцінкевіча. Створаны ў 1970 у Бабруйску з выпускнікоў Бел. тэатр.-маст. ін-та (курс Б.Платонава і В.Рэдліх) і акцёраў інш. т-раў (часткова Магілёўскага абл. т-ра муз. камедыі), у 1975 трупа значна абноўлена. У 1977 прысвоена імя В.Дуніна-Марцінкевіча. У першыя гады т-р арыентаваўся на распрацоўку героіка-патрыят. прабле-матыкі: «Хлопец з нашага горада» К.Сі-манава, «Трыбунал» А.Макаёнка, «А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева і інш. Паступова асн. месца ў рэпертуа-ры занялі пастаноўкі п’ес на сучасную тэматыку: «Адны без анёлаў» Л.Жуха-віцкага, «Птушкі нашай маладосці» І.Друцэ, «Палын» М.Варфаламеева, «Энергічныя людзі» В.Шукшына і інш. Значнага поспеху т-р дасягнуў пры па-станоўцы інсцэніровак празаічных тво-раў: «Бераг» Ю.Бондарава, «Апошні тэрмін» В.Распуціна, «Лесвіца ў неба» М.Слуцкіса. Традыцыйнымі для яго
Магілёўскі абласны тэатр лрачы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марціякевіча Сцэна са спектакля «Султан Брунея».
Магілёўскі абласны тэатр драчы і ка_медыі імя В.І.Дуніна-Марцшкевіча Сцэна са спектакля «Пінская шляхга>.
МАГІЛЁЎСКІ
463
сталі пастаноўкі рус. і замежнай класікі: «Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага, «Да-ходнае месца», «Свае людзі — пала-дзім» А.Астроўскага, «Ветрык, вей!» Я.Райніса, «Дзікун» Вальтэра, «Утайма-ванне свавольніцы» У.Шэкспіра, а так-сама сучаснай замежнай драматургіі: «Сола для гадзінніка з боем» А.Заград-ніка, «Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла, «Эмігранты» С.Мрожака, «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка, «Вязень 2-й аве-ню» Н.Саймана. Асаблівая ўвага адда-ецца падзеям, звязаным з гісторыяй го-рада і творчасцю Дуніна-Марцінкевіча: «Правілы гонару» В.Бабровіча, «Каме-дыянт, альбо Узнёсласць сумнае надзеі» А.Асташонка, «Пінская шляхта» і «За-лёты» Дуніна-Марцінкевіча, «Вечар у Люцынцы» паводле твораў Дуніна-Марцінкевіча. У 1990-я г. ў рэпертуары: «Прымакі» Я.Купалы, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Беларускія вадэвілі» («Два жаніхі» М.Гарэцкага, «Збянтэжаны Саў-ка» Л.Родзевіча), «Калізей» М.Матукоў-скага, «Чорная панна» А.Дударава, «Паўночны аўкцыён» і «Султан Брунея» А.Дзялендзіка, «Чорт у рабрыну» М.Манохіна, «Русалка» А.Пушкіна і інш. Найб. плённыя перыяды ў твор-часці т-ра звязаны з дзейнасцю рэжы-сёраў В.Каралько, Ф.Пуховіча, М.Ка-вальчыка, Г.Несцера. У розны час у т-ры працавалі: засл. артысты Беларусі Б.Баеў, Н.Калаптур, П.Масцераў, В.Фі-латаў, Л.Федчанка. Гал. рэжысёр С.Па-ляшчанаў (з 1999), гал. мастак В.Нава-коўскі (з 1989).
Будынак т-ра ў Бабруйску ўзведзены ў 1978 (арх. В.Крамарэнка) на аснове рэканструк-цыі Дома культуры (1927—30, арх. А.Оль). Гал. фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблі-вага порціка з вертыкальнымі рэбрамі і вял. паверхняй зашклення. На глухіх сценах ба-кавых фасадаў рэльефныя кампазіцыі на тэ-мы мастацтва. Па восі будынка размешчаны вестыбюль, фае, глядзельная зала на 700 мес-цаў з балконам і развітая сцэнічная група па-мяшканняў, у бакавых аб’ёмах — гардэробы, кулуары, буфеты. Памяшканні для абслугоў-вання гледачоў ссунуты на паўпаверха адзін ааносна аднаго і злучаны адкрытымі лесвіца-мі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны вапняк і паліраванае шкло, інтэр’ераў — туф, розныя пароды дрэва, маст. шкло; у афармленні ін-тэр’ераў удзельнічалі Б.Папоў, М.Пірагоў, маст. В.Ананьеў, М.Макашвілі.
А.В.Спрынчан, А.А.Воінаў (архітэктура). МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЬІ ТЭАТР ЛІПЕК Створаны ў 1976 з выпускні-коў Магілёўскага культ.-асв. вучылішча і ўдзельнікаў маст. самадзейнасці. Ад-крыўся 23.5.1977 спектаклем «Тыграня Петрык» Г.Янушэўскай і Я.Вількоўска-га. Т-р вядзе пошукі адмысловага рэ-пертуару і арыгінальнага яго ўвасаблен-ня, новых сродкаў сйэн. выразнасці, забытых і страчаных форм гіст. т-ра і адраджэннем іх у спалучэнні з аван-гарднымі навацыямі сучаснага т-ра. У пастаноўках прытрымліваецца калажна-эклектычнай формы, спалучаючы ў ад-ным спектаклі лялькі розных сістэм, работу акцёраў у жывым плане. У рэ-пертуары т-ра пастаноўкі для дзяцей:
«Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Рыгор-ка — ясная зорка» А.Вярцінскага (прыз за адраджэнне традыцый бел. батлейкі, 1990), «Піліпка і Ведзьма» С.Кавалёва, «Вясёлы цырк» АнЛяляў-скага, «Андрэй за ўсіх мудрэй» Э.Брука і А.Гурчанкова, «Віні-Пух і ўсе, усе, усе...» паводле А.Мілна, «Русалачка» паводле Х.К.Андэрсена, «Міо, мой Міо!..» АЛіндгрэн, «Казка пра трох