Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАГІЛЁЎСКІ ДОМ ВІЦЭ-ГУБЕР-НАТАРА I ДВУХ САВЁТНІКАЎ Існа-ваў у 18—20 ст. у Магілёве. Пабудаваны ў 1770-я г. ў стылі класіцызму. Мурава-ны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак са скошанымі вугламі на не-вял. цокалі, завершаны вальмавым да-хам. Гал. фасад вылучалі 3 з нязначным выступам рызаліты, завершаныя невы-сокімі атыкамі з франтонамі. Карнізны пояс падзяляў фасады на 2 ярусы. Існа-валі гасп. пабудовы. У 1944 узарваны ням.-фаш. захопнікамі. Т.І.Чарняўская.
МАГІЛЁЎСКІ ДОМ ГУБЕРНАТАРА Існаваў у 2-й пал. 18 — Г-й пал. 20 ст. ў Магілёве. Пабудаваны ў 1778 на б. Гу-бернатарскай пл. ў стылі класіцызму. З’яўляўся рэзідэнцыяй магілёўскіх гу-бернатараў (у 1872—93 А.С.Дамбавец-кага). Мураваны 2-павярховы прамаву-гольны ў плане будынак, завершаны вальмавым дахам. Гал. фасад вылучалі 3 рызаліты (цэнтральны з нязначным выступам завершаны трохвугольным франтонам, бакавыя аздоблены вугла-вымі пілястрамі), падзелены карнізным поясам на 2 ярусы. 1-ы ярус аздоблены рустдм. Рытм фасадаў стварала сетка прамавугольных аконных праёмаў, за-вершаных у 2-м ярусе плоскімі сандры-
Магілёўскі дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў. Чарцёж галоўнага фасада.
Магілёўскі дом губернатара. Чарцёж.
466 МАГІЛЁЎСКІ
камі, на цэнтр. рызаліце — трохвуголь-нымі франтончыкамі. Двор быў абнесе-ны каменнай сцяной, да якой прыбуда-ваны стайня, свірны і інш. гасп. пабудовы. Уваход у двор афармляла ма-нум. брама ў выглядзе плоскага 4-ка-лоннага порціка з арачным праездам у цэнтры, яна злучала дом з Магілёўскім губернскага праўлення будынкам, утвара-ючы адзіны ансамбль. У 1944 узарваны ням.-фаш. захопнікамі. Т./.Чарняўская. МАГІЛЁЎСКІ ДОМ САВЁТАЎ, помнік грамадз. архітэктуры 1-й пал. 20 ст. ў Магілёве. Пабудаваны ў 1937—39 (арх. І.Лангбард). Уваходзшь у арх. ансамбль пл. Леніна і з’яўляецца яго дамінантай. Цэнтр кампазіцыі — 8-павярховы аб’ём, фланкіраваны 7-павярховымі прамаву-гольнымі ў плане часткамі, якія перахо-дзяць у паўкруг 5-павярховымі крыламі.
Магілсўскі Дом Саветаў
Верт. чляненні (лапаткі), размешчаныя па перыметры будынка, надаюць яму стройнасць і выразнасць. Гал. ўваход — у цэнтры будынка, кожны корпус мае асобныя ўваходы. А.А.Воінаў. МАГІЛЁЎСКІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭ-АТР. Працаваў у Магілёве ў 1946—49. Створаны на базе пераведзенага Го-мельскага драм. т-ра. Маст. кіраўнік М.Нікіцін, з 1947 А.Данаці. Ставіліся п’есы бел. і рус. драматургаў, замежная класіка: «Канстанцін Заслонаў» А.Маў-зона, «Жаніцьба Бальзамінава», «Поз-няе каханне» А.Астроўскага, «Апошнія» М.Горкага, «Даўным-даўно» А.Гладко-ва, «Рускае пытанне» К.Сіманава, «Гас-падыня гасцініцы» К.Гальдоні і інш. У т-ры працавалі рэж. С.Астравумаў (так-сама і акцёр), В.Меяроўскі, М.Рэхельс, акцёры М.Абрамаў, Л.Весніна, В.Каза-кова, Г.Качаткова, Я.Палосін.
Дз.У.Стэльмах.
МАПЛЁЎСКІ ЖЭЛАЦІНАВЫ ЗАВбД Пабудаваны ў 1937 у Магілёве як кос-цеперапрацоўчы з-д. У Вял. Айч. вайну разбураньі. Адноўлены ў 1947. 3 1953 пачалася вытв-сць касцявога клею, з-д
перайменаваны ў клеявы. 3 1959 з-д па вытв-сці касцявой мукі. У 1964—68 расшыраны і рэканструяваны. 3 1973 працуе цэх па вырабе жэлаціну. 3 1979 сучасная назва, з 1996 адкрытае акц. т-ва. Асн. прадукцыя (1999): клей кас-цявы, жэлацін харч. і тэхн., касцявы паўфабрыкат кармавы і тэхн., тлушч тэхнічны.
МАПЛЁЎСКІ ЗАВбД ВЕНТЫЛЯ-ЦЫЙНЫХ ЗАГАТбВАК Пабудаваны ў 1976 у Магілёве. Складаецца з 2 асн. цэхаў: па вырабе сістэм вентыляцыі і цэха металаканструкцый вентылятараў і вентыляцыйных вырабаў. Mae таксама ўчасткі па вырабе тавараў нар. ўжытку і паслуг насельніцтву. Асн. прадукцыя (1999): паветраводы і фасонныя часткі да іх, цэнтрабежныя і восевьм вентыля-тары, паветраразмеркавальнікі, шума-глушыцелі, прыточныя камеры і агрэга-ты, заслонкі, клапаны ўсіх тыпаў, комі-ны і інш.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВбД МЕТАЛІЧНЫХ ВЫРАБАЎ Створаны ў 1932 у Магілёве як арцель-металакамбінат прамкаапера-цыі па вытв-сці метал. посуду і чыгуна-ліцейных вырабаў шырокага ўжытку. Арцель складалася з цэхаў: ліцейнага, метызнага, дахавазагатовачнага, рамон-тна-мех. і па вырабе канькоў. 3 1965 ложкавы з-д, з 1971 з-д тэхн. аснасткі, з 1981 з-д металавырабаў (у склад яго ўвайшоў Клімавіцкі з-д металавырабаў). 3 1993 ВА «Ольса». Асн. прадукцыя (1999): мэбля (на аснове металапрофі-ляў з палімерным пакрыццём) для ад-пачынку, навуч. і мед. устаноў і інш.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВбд «СТРОММА-ШЫНА». Пабудаваны ў 1913 у Магілё-ве як чыгуна-медналіцейны з-д, з 1922 металаапр. з-д «Адраджэнне», у 1940 з далучэннем аўтарамонтнага з-да — аві-яцыйны з-д. У Вял. Айч. вайну абсталя-ванне эвакуіравана ў Куйбышаў (цяпер Самара), цэхі ў асн. разбураны. Адноў-лены ў 1946 з сучаснай назвай. У 1964—75 вырабляў пасажырскія ліфты. Прадукцыя (1999): тэхнал. лініі па вы-рабе керамічнай цэглы, керамзітавага жвіру, азбестацэментавых шыферу і труб, жалезабетонных шпал для магіс-тральных чыгунак, мяккай дахоўкі (ру-беройд, шклопалатно); абсталяванне для вытв-сці пясчана-цэментавых выра-баў, рамы лесапільныя і інш.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВбД ТРАНСПАРТ-НАГА МАШЫНАБУДАВАННЯ «МА-ГІЛЁЎТРАНСМАШ» Засн ў 1982 у Магілёве як з-д сельскагаспадарчага ма-шынабудавання «Магілёўсельмаш». Спецыялізаваўся на вьгтв-сці с.-г. і транспартных машын і механізмаў. 3 1994 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): аўгамаб. паўпрычэпы бартавыя і тэнтаваныя; 1-, 2- і 3-восевыя паўпры-чэпы на рысорнай і пнеўматычнай пад-весцы; паўпрычэпы спец. прызначэння:
кантэйнеравозы, панелявозы, смецця-возы; аўтамаб. гідраўлічныя краны; рэфрыжэратары і ізатэрмічныя фурго-ны.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВбД ШТЎЧНАГА ВАЛАКНА і м я В.У.К у й б ы ш а в а. Пабудаваны ў 1929—30 у Магілёве як шаўковая ф-ка. У Вял. Айч. вайну раз-бураны. Адноўлены ў 1948 пад сучаснай назвай. У 1955 пушчана 2-я чарга вытв-сці віскознага шоўку. У 1959 зда-дзена ў эксплуатацыю вытв-сць цэла-фану, у 1960 — штапельнага валакна, у 1970 — глыбокага друку на поліэтылен-цэлафанавай плёнцы, у 1972 — цэх сінт. валакна, у 1974 —цэх газаачысткі на штапельнай вытв-сці, у 1976 — вытв-сць віскознай абалонкі для сасі-сак. 3 1975 у Магілёўскім вытворчым аб'яднанні «Хімвалакно». Асн. прадук-цыя (1999): віскозная тэкст. нітка, аба-лонка цэлюлозная для сасісак, поліпра-піленавая плёнка, поліэтыленавая плён-ка, тканіна з поліпрапіленавай плёнач-най ніткі.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВбД «ЭЛЕКТРАРУ-ХАВІК». Створаны ў 1958 у Магілёве на базе металаапр. камбіната (працаваў з 1945, вырабляў буд. і мэблевую фурні-туру, прадметы хатняга ўжытку, з 1950 электрарухавікі). У 1958, 1966 і 1973 уведзены новыя вытв. карпусы. Прад-прыемства складаецца з 3 асн. вытв-сцей: па вырабе электрарухавікоў, тавараў нар. спажывання і загатовак, а таксама дапаможных цэхаў і ўчасткаў. Асн. пра-дукцыя (1999): трохфазныя і аднафаз-ныя асінхронныя электрарухавікі магут-насцю ад 0,15 да 11 кВт, быт. заточныя станкі, быт. электрапомпы, электрасо-кавыціскалкі, дзвярныя электразванкі, каляровае і пластмасавае ліццё.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16— 19 ст. Размяшчаўся на мысе правага бе-рага р. Дняпро. Яго дзядзінец меў фор-му, блізкую да чатырохвугольніка (пл. больш за 1 га). 3 захаду пляцоўка дзя-дзінца ўзвышалася над далінай р. Дуб-ровенка на 20 м, з Пд — над далінай Дняпра на 25 м, з У — на 14 м; з Пн была ўмацавана ровам. Замак пабудава-ны ў 1526 на месцы могільніка 12—13 ст. Па перыметры пляцоўку замка ўма-цоўваў вал з гліны і пяску, абпаленых для трываласці да цэглападобнага ста-ну. Археал. даследаванні пацвердзілі звесткі Баркулабаўскага летапісу пра за-мак: «Лета 1526 большой замок зароб-лен й прннято много горы Могйлы, на которой теперь замок Могллев стонт». Ад назвы гэтай гары і атрымаў сваю назву замак. У 16 ст. М.з. меў драўля-ныя ўмацаванні зрубнай канструкцыі, цэйхгаўз для зброі і ваен. рыштунку. Уначы ахоўвала варта. У ваен. час яго абаранялі жыхары Магілёва і воласці, у гароднях замкавых умацаванняў размя-шчаліся іх сем’і са сваім скарбам. У час паўстання пад кіраўніцтвам С.Налівайкі М.з. спалены 13.12.1595, аднак хутка
МАПЛЁЎСКІ 467
адноўлены, пра што сведчыць інвентар Магілёва за 1604. Замкавыя ўмацаванні складаліся з 7 вежаў і 2—3-ярусных га-родняў, пастаўленых на высокім земля-ным вале. Цераз абарончы роў, які ад-дзяляў замак ад горада, быў перакінугы драўляны мост на палях. Яго апошні пад’ёмны пралёт — «узвод на ланцу-гах» — падводзіў да 5-яруснай «Горнай брамы». Астатнія 6 вежаў былі 3—5-ярусныя, а «Дольная» брама мела 4 яру-сы. 3 боку замка да Дняпра і Дубровен-кі вялі 2 патаемныя хады. Сцены гарод-няў і вежаў мелі таўшчыню ў 1—2—3 бервяны, з боку поля іх рабілі больш магутнымі і звычайна абмазвалі глінай. У 1633 замак згарэў, але праз 2 гады ад-ноўлены 2 брамы і сцены ў выглядзе 1—2-раднага частаколу. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 з 6.2 да 1.5.1655 М.з. вьггрымаў аблогу казац-кіх войск, ад падкопаў замкавы вал моцна пацярпеў. У 1655—60 замак ад-навілі і рэканструявалі: з трох бакоў па-будавалі бастыёны, на дзядзінцы — разнастайныя гасп. пабудовы (пазней двойчы гарэлі). Бастыённыя ўмацаванні замка ў пач. 19 ст. знівеліраваны. Архе-ал. даследаванні замка праводзілі М.А.Ткачоў (1982), З.Л.Яцкевіч (1990), І.М.Марзалюк (1992—96). У выніку даследаванняў Марзалюка даказана, што на гары Магіла ў 12—13 ст. існава-ла ўмацаванае слав. паселішча.
І.А. Марзалюк, М.А.Ткачоў.
МАГІЛЁЎСКІ ІНСТЫТЎТ НАРОД-НАЙ АДУКАЦЫІ, гл. ў арт. Магілёўскі універсітэт.
МАГІЛЁЎСКІ ІОСІФАЎСКІ САБОР Існаваў у 18—20 ст. у Магілёве. Пабу-даваны ў 1780—98 з цэглы паводле пра-екта арх. МЛьвова ў стылі класіцызму. Спачатку дзейнічаў як царква, у 1802 з нагоды сустрэчы Кацярыны II з аўстр. імператарам Іосіфам II перайменаваны ў сабор. Уваходзіў у ансамбль Магілёў-скай Саборнай плошчы. Асн. аб’ём квад-ратны ў плане, да якога далучаліся з У паўцыліндрычная апсіда, з 3 шырокі прытвор. Гал. фасад меў 4-калонны да-рычны порцік, пастаўлены на ступень-чаты стылабат і завершаны трохвуголь-ным франтонам з шырокім трыгліфным фрызам. Бакавыя фасады дэкарыраваны 4-калоннымі дарычнымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Асн. аб’ём у цэнтры меў на высокім круглым бара-
бане сферычны купал з 2 абалонкамі — унутранай (з адтулінай у сярэдзіне і 12 праёмамі) і вонкавай (з 12 круглымі вокнамі-люкарнамі і размалёўкай). У інтэр’еры купал пры дапамозе ветразяў апіраўся на 4 масіўныя пілоны, якія стваралі ўнутр. квадрат. Інтэр’ер багата аздоблены: парныя іанічныя калоны, светла-жоўты і зялёны мармур, разма-лёўка ў тэхніцы грызайль, нішы са ста-туямі, рэльефныя медальёны, абразы на медных шчытах мастака У.Баравікоў-скага (1797) і інш. У 1937 будынак раз-бураны. Т.І.Чарняўская.