• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    МАГІЛЁЎСКАЯ РАТУША Існавала ў 17—20 ст. у Магілёве. У канцы 17 ст. ратуша — мураваны 2-павярховы буды-нак з 8-граннай 5-яруснай вежай пася-рэдзіне гал. фасада. У 1679—81 пад кі-
    Магілёўская ратуша. Фота пач. 20 ст.
    раўніцтвам майстра Феські збудаваны прамавугольны ў плане (28 х 10,5) бу-дынак ратушы. У 1682—86 майстрам Крузбергам з Быхава ўзведзена вежа на выш. каля 26 м (абвалілася). У 1692 майстрам Ігнатам з арцеллю ўзведзена новая вежа выш. да 38 м, якая стала верт. дамінантай горада. Вежа 5-ярус-ная, завяршалася гранёным купалам са шпілем, мела балкон з метал. кратамі, вял. гадзіннік. Аконныя праёмы з не-вял. круглаватымі шыбамі мелі прыго-жыя алавяныя рамы-аканіцы. Гал. і дваровы ўваходы вылучаліся ганкамі. Будынак накрыты плоскай чырвонай дахоўкай, аздоблены пазалочанымі флюгерамі-ветранікамі на франтоне, на дахах ганкаў і на вежавым шпілі. У 1773 ратуша капітальна перабудавана, дах накрыты бляхай. Гарыз. пояс падзяляў сцяну будынка на 2 ярусы: 1-ы рустава-ны, аконныя праёмы 2-га мелі абрам-ленні. Архітэктура фасадаў стала адпа-вядаць архітэктуры дамоў губернатара і віцэ-губернатара, узведзеных побач у стылі класіцызму. Да будынка прыля-гаў гасціны двор. У час Вял. Айч. вай-ны моцна пашкоджана, у 1957 знесена. Паводле архіўных і археал. матэрыялаў створаны праект адбудовы ратушы.
    А.А. Трусаў.
    МАГІЛЁЎСКАЯ РЫМСКА-КАТА-Л'іЦКАЯ АРХІЕПАРХІЯ, Магілёў-ская арцыдыяцэзія, царкоў-
    460 МАГІЛЁЎСКАЯ на-адм. адзінка каталіцкай царквы ў 18—20 ст. Створана паводле ўказа рас. імператрыцы Кацярыны П у 1773 як Беларуская рымска-каталіцкая епархія (дыяцэзія, біскупства) з цэнтрам у Ма-гілёве, уключала тэрыторыі, далучаныя да Рас. імперыі пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай; першы епіскап — С.Богуш-Сестранцэвіч. Указам ад 17.1.1782 пе-раўтворана ў Магілёўскую архіепархію, што пацверджана найвысачэйшай гра-матай ад 11.11.1783. У канцы 1797 яе архіепіскап пераехаў у Пецярбург, узна-чальваў сталічную рымска-каталіцкую духоўную калегію (засн. ў 1801) і з’яў-ляўся мітрапалітам усіх рымска-ката-лшкіх касцёлаў Рас. імперыі. У 1883 Магілёўскай архіепархіі падпарадкаваны касцёлы б. Мінскай рымска-каталіцкай епархіі. У 1920-я г. ў сувязі з антырэлі-гійнай палітыкай сав. улад дзейнасць архіепархіі фактычна спынілася. У 1991 утворана Мінска-Магілёўская архіепар-хія з кафедрамі ў Мінску і Магілёве.
    В.В.Грыгор ёва, A.М.Філатава. МАГІЛЁЎСКАЯ САБбРНАЯ ПЛО ШЧА, горадабудаўнічы ансамбль канца 18 — 1-й пал. 19 ст. ў Магілёве (цяпер плошча перад гасцініцай «Дняпро» па вул. Першамайскай). Створана паводле праекта арх. М.Львова і В.Стасава. Плошча ў плане мела форму эліпса. Кампазіцыйным цэнтрам яе быў Магі-лёўскі Іосіфаўскі сабор, па баках яго зна-ходзіліся 1-павярховыя флігелі з вежа-мі-ратондамі, злучаныя з саборам мура-ванай сцяной з металічнымі ажурнымі кратамі. Насупраць сабора ў 1780 пабу-давана манум. брама з 2 невял. флігеля-мі па баках (звязаны з брамай такой жа агароджай). У 1820—30-я г. ансамбль плошчы завершаны будынкам манежа, за ім разбіты rap. сквер (паводле праек-та Стасава). Плошча атрымала замкнё-ную кампазіцыю і стала гал. кампазі-цыйным цэнтрам горада. Ансамбль плошчы не захаваўся. Т./.Чарняўская. МАГІЛЁЎСКАЯ СТУЖКАТКАЦКАЯ ФАБРЫКА імя 50-годдзя Б С С Р. Уведзена ў дзеянне ў 1963 у Магілёве. Складаецца з вытв-сцей: гар-дзіннай, стужкаткацкай, пляцельнай, фарбавальна-аздабляльнай і інш. 3 1993 адкрытае акц. т-ва «Стужка». Асарты-мент прадукцыі (1999) уключае больш за 200 найменняў вырабаў, у т.л. гар-дзіннае палатно, стужкі рознага пры-
    Магілёўская Сабор-ная плошча. 3 аква-рэлі 18 ст.
    значэння, шнуры, тасьма, бінты мед., тэкст. засцежка «Кантакт» і інш.
    МАГІЛЁЎСКАЯ СЯДЗІБА «ПІПЕН-БЕРГ». Існавала ў канцы 18 — 19 ст. на ўскраіне Магілёва. Належала ген.-гу-бернатару Пасеку, потым куплена Ян-чыным, які падараваў сядзібу гал. штаб-кватэры рус. арміі. У канцы 19 ст. нале-жала жаночаму пансіянату. Ансамбль сядзібы размяшчаўся на 2 тэрасах пра-вага берага р. Дняпро. На верхняй Tapace па-над прамавугольным ставам стаяў сядзібны дом (1780-я г.) у стылі класі-цызму з элементамі несапраўднай готы-кі, на ніжняй — натуральныя і штуч-ныя пасадкі, творы архітэктуры малых форм (альтанкі, капліцы, статуі, амфі-тэатры і інш.). Цэнтр ансамбля — му-раваны прамавугольны ў плане сядзіб-ны дом сіметрычнай аб’ёмна-прастора-вай кампазіцыі (захаваліся падмуркі). Гал. фасад арыентаваны на раку, у цэн-тры вылучаны плоскім рызалітам, 8-ка-лонным порцікам і завяршаўся паў-франтонам. Часткова захаваўся парк.
    В.Ф.Марозаў.
    Магілёўская сядзіба «Піпенберг» Чарцёж га-лоўнага фасада сядзібнага дома.
    Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў К.
    Арцёменка. Кампазіцыя «Хлеб-соль».
    1970-я г.
    МАГІЛЁЎСКАЯ ФАБРЫКА МАС-ТАЦКІХ ВЫРАБАЎ. Створана ў 1960 на базе вышывальнай арцелі імя Н.Крупскай. Асн. прадукцыя: строчана-вышытыя, трыкат. вырабы (жаночыя сукенкі, блузы, касцюмы, спадніцы і інш.) з традыц. бел. арнаментам, суве-ніры з саломы і дрэва. Створаны ўчас-так па вырабе сувеніраў з ільновалакна (жанравыя кампазіцыі, фігуркі людзей). Працуе апорны пункт па рабоце з май-страмі-надомнікамі.
    МАГІЛЁЎСКАЯ ХРбНІКА, помнік га-радскога летапісання 17—19 ст., апошні бел. летапісны звод. Складзена ў Магі-лёве купецкім старостам Трафімам Сур-там (звесткі за 1526—1701) і рэгентам гар. канйылярыі Юрыем Трубніцкім (звесткі за 1701 — 46), прадоўжана сы-нам апошняга Аляксандрам і ўнукам Міхаілам (да 1856). Напісана па-поль-ску, запісы за 1841—56 па-руску. Кры-ніцамі хронікі паслужылі летапісныя за-пісы і ўспаміны сучаснікаў, матэрыялы магілёўскага архіва, хронікі А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, асабістыя назіранні аўтараў. У хроніцы адлюстравана сац.-паліт., гасп.-эканам. і культ. жыццё Магілёва эпохі позняга феадалізму. Змяшчае матэрыял па гіс-торыі Беларусі, Літвы, Украіны, Поль-шчы, Расіі 17—18 ст., а таксама шэраг літ. твораў 1-й пал. 18 ст., у т.л. верша-ваны пасквіль на польск. кардынала М.Радзяёўскага, алегарычная сатыра «Карнавал іншаземны ў Польшчы». Складаецца з кароткіх пагадовых запі-саў і разгорнутых апавяданняў пра значныя гіст. падзеі і асобныя моманты з жыцця герояў. Часткова апублікавана ў 19 ст. ў перакладзе на рус. мову, част-ка (да 1746) змешчана ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 35, 1980). Рукапіс зберагаецца ў Рас. нац. б-цы ў С.-Пе-цярбургу. В.А. Чамярыцкі.
    МАГІЛЁЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ІПКбЛА ПАВІТЎХ, спецыяльная мед. навуч. ўстанова для падрыхтоўкі павітух у 1865—1917 у Магілёве. Падпарадкоў-валася Мін-ву ўнутр. спраў. У 1875 на-была статус цэнтральнай для Магілёў-скай, Мінскай і Віцебскай губ. Тэрмін навучання 3—4 гады. Існавалі 2 пад-рыхтоўчыя і 2 спец. класы. Выкладалі-ся: Закон Божы, рус. і лац. мовы, арыфметыка, фізіка, анатомія і фізіяло-гія, малая хірургія, агульная паталогія, фармакалогія і рэцэптура, акушэрства, гінекалогія, гігіена. Прымаліся асобы жаночага полу ад 18 да 25 гадоў, пера-важна сял. паходжання, якія падзялялі-ся на пансіянерак і вольных слухачак. Выпускніцы-пансіянеркі павінны былі адпранапаць па 1,5 года за кожны год навучання ў якасці сельскіх павітух у губерні, якая іх утрымлівала. Н.Я.Новік. МАГІЛЁЎСКАЯ ІІІКОЛА ГРАВЮРЫ. мастацкая школа ў бел. графіцы канца 17—18 ст. Склалася ў Магілёве, працяг-
    МАГІЛЁЎСКІ 461
    вала традыцыі Віленскай школы гравюры і Куцеінскай школы гравюры. Развіццё шкалы звязана з дзейнасцю друкароў і гравёраў Магілёўскага богаяўленскага брацтва (гл. Магілёўская брацкая друкар-ня), гал. ролю ў яе фарміраванні адыг-ралі Ф.Ангілейка, М.Вашчанка, ВВа-шчанка; сярод майстроў Афанасій П. (Пігарэвіч), Сямён, М.Антушкевіч, Я.Стральбіцкі, М.Чарняўскі. Развівала-ся пераважна кніжная гравюра (дрэва-рыт і медзярыт), стылістычна блізкая да тагачасных бел. абразоў і паліхромнай драўлянай пластыкі. Вядома больш за 40 выданняў Магілёўскага брацтва, якія мелі тытульныя лісты, былі ўпрыгожа-ны фігуратыўнымі ілюстрайыямі, за-стаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Ўпер-шыню пасля выданняў Ф.Скарыны фі-гуратыўная старонкавая ілюстрацыя адыгрывала гал. ролю ў маст. аздаблен-ні кніг, у адным вьшанні спалучаліся дрэварыты і медзярыты. Некаторыя ілюстрацыі мелі подпісы мастакоў. Тво-ры выкананы ў стылі т.зв. магілёўскага барока (спалучэнне мясц. маст. трады-цый з рысамі зах.-еўрап. барока і ві-зант. мастацтва). У аснове маст. прын-цыпаў М.ш.г. — натурныя назіранні, шырокае выкарыстанне традыцый нар. мастацтва, што выявілася ў нар. харак-тары тыпажу, адлюстраванні адзення, прадметаў побыту, арх. дэталей і інш. Характэрнымі рысамі школы з’яўляюц-ца лаканічная лінеарная, пластычна вы-разная гравіроўка, прастата і ўраўнава-жанасць кампазіцыйнай будовы, пера-вага фігур над арх. фонам. Найб. выраз-ныя яны ў іл. да кніг «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» (1678, надру-кавана ў Слуцку), «Акафісты і каноны» (1693), «Дыоптра» (1698), «Перла мна-гацэннае» і «Неба Новае» (1699), «йр-молой снречь Осмогласннк» Іаана Да-маскіна (1700), «Кнігі жыцій святых» (1702), «Часослов снречь Последованне службы» (1703), «Асмагласнік» (1730). Асаблівай дэкаратыўнасцю вызначаўся тытульны ліст: абапал традыц. брамы на фоне пышнага расл. арнаменту змяшча-лі медальёны, картушы з выявамі анё-лаў, святых, сцэн на рэліг. сюжэты. Картушы і медальёны з сюжэтнымі вы-явамі характэрны таксама застаўкам і канцоўкам. Своеасаблівым спалучэннем расл. арнаментаў з выявамі чалавечых фігур, часам з сюжэтнымі сцэнамі на тэмы жыцця святых вызначаюцца іні-цыялы («Евангелле вучыцельнае», 1697). Яркая з’ява бел. кніжнай гравю-ры 17 ст. — медзярыты М.Вашчанкі да «Манархіі Турэцкай», цалкам свецкі цыкл, выкананы з жыццёвай перака-наўчасцю, што надае творам жанравы характар. Змяшчэнне на тытульным лісце «Кнігі жыцій святых» віду Магілё-ва з выявамі будынкаў грамадз. прызна-чэння — адзін з першых прыкладаў свецкага гар. пейзажа ў кірылічнай кні-зе.
    Літ.: Ш м а т а ў В.Ф. Беларуская кніжная
    гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984; П і к у -л і к А.М. Барочныя тэндэнцыі ў мастацтве магілёўскіх старадрукаў // Барока ў беларус-кай культуры і мастацтве. Мн., 1998.
    А.М.Пікулік.
    МАГІЛЁЎСКАЯ ШКбЛА ДбЙЛІД-СТВА. Склалася ў 17—18 ст. у грамад-скім і культавым дойлідстве Магілёва. Ландшафтныя ўмовы забудовы горада абумовілі перавагу вышынных ярусных кампазіцый (вежы Магілёўскага замка, Магілёўскай ратушы інш.). У 17 ст. на творчасйь майстроў школы ўплываў стыль рэнесанс, у 18 ст. — барока, які павысіў ролю дэкору ў аздабленні фаса-даў і інтэр’ераў будынкаў. Найб. знач-ныя дасягненні школы ў мураваным культавым дойлідстве. Храмы звычайна будавалі крыжова-цэнтрычныя, з купа-лам над сяродкрыжжам (Пакроўская і Успенская цэрквы). Для іх характэрны сінтэз структур стараж.-рус. 3-апсідных крыжова-купальных храмаў і зах.-еўрап. 3-нефавых базілік. Найб. выразна тра-дыцыі школы ўвасоблены ў цэрквах Бо-гаяўленскай, Мікалаеўскай і Спаса-Праабражэнскай. Асн. маст. ролю ў ін-тэр’ерах адыгрывалі разныя іканастасы, алтары, ківоты і інш. элементы ў тра-дыцыях беларускай рэзі. У 2-й пал. 18 ст. школа заняпала. Захаваўся помнік М.ш.д. — Мікалаеўская царква (гл. ў арт. Магілбўскай Мікалаеўскай царквы комплекс).