Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ: Могнлевское музыкальное учнлмше нм. Н.А.Рнмского-Корсакова (1937—1987). Могнлев, 1987. ЛЛ.Сівалобчык. МАГІЛЁЎСКАЕ НАРбдНАЕ АГІАЛ-Ч^ННЕ 1941, ваенізаванае фарміраван-не, створанае паводле рашэння Магі-лёўскага абкома КП(б)Б у адпаведнасці з дырэктывай ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 30.6.1941. Налічвала ў горадзе больш за’Ю тыс. чал., аб’яднаных у батальёны. Створаны 2 штабы — гарадскі і аблас-ны. Камандаваў нар. апалчэннем аблас-ны ваен. камісар І.П.Ваяводзін. Атрады дзейнічалі на гарбарным, аўтарамон-тным, косцеперапрацоўчым з-дах, чыг. вузле, у пед. ін-це і інш., сфарміраваны батальён (камандзір К.Р.Уладзіміраў) і атрад (Дз.С.Вольскі) з супрацоўнікаў абл. ўпраўлення НКЎС і міліцыі. Апал-чэнцы вобласці (каля 12 тыс. чал.) вялі барацьбу з дыверсантамі і шпіёнамі, ахоўвалі лініі сувязі і прамысл. аб’екты, удзельнічалі ў эвакуацыі насельніцтва і прадпрыемстваў, у стварэнні абарончых рубяжоў. 3—26 ліп. разам з часцямі і падраздзяленнямі Чырв. Арміі горад абаранялі апалчэнцы: на 3 дзейнічалі атрады ф-кі штучнага шоўку (страціў палову свайго складу), гарбарнага і кос-цеперапрацоўчага з-даў, на ПнЗ — ба-тальёны супрацоўнікаў міліцыі (з 250 чал. жывымі засталіся 19), і знішчальны (камандзір М.І.Калугін), атрады чыг. вузла, з-даў трубаліцейнага і «Адра-джэнне»; на левым беразе Дняпра (прыкрывалі тыл) атрады Вольскага (за-гінулі ўсе), аўтарамонтнага з-да, мяса-камбіната і інш. прадпрыемстваў, пед. ін-та (гл. Магілёва абарона 1941). Выка-рыстаўшы перавагу ў сілах і сродках, ням. захопнікі 26 ліп. ўварваліся ў Ма-гілёў. Вайскоўцы і апалчэнцы пакінулі горад. Многія з іх прадаўжалі барацьбу ў радах Чырв. Арміі, партыз. атрадах і падполлі. На брацкіх магілах апалчэн-цаў у Магілёве і пас. Гаі пастаўлены ПОМНІКІ. У І.Лемяшонак.
МАГІЛЁЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПбЛЛЕ ў Вялікую А й -чынную вайну. Дзейнічала з канца ліп. 1941 да чэрвеня 1944 у г. Магілёў. Існавалі групы ў ваен. шпіталі (стваральнік Р.Дз.Казлоў) на чыг. вузле (кіраўнікі П.І.Бялько, А.В.Гарошка, П.В.Дракаў, В.М.Жывапісцава, І.С.Ма-лашкевіч, В.І.Пудзін, Г.С.Трактатава), аўтарамонтным з-дзе (В.І.Батура, М.І.Харкевіч), ф-цы штучнага шоўку, у «Рыбзбыце» (В.П.Станкевіч), абл. баль-ніцы (М.П.Куўшынаў), на хлебазаводзе (М.М.Яўціхіеў), камсам.-маладзёжная група (І.МЛысіковіч), група б. ваенна-служачых (І.Г.Гурыеў, П.А.Пяхоцін, В.Дз.Швагрынаў), групы А.І.Шубадзё-рава, М.К.Гвоздаравай, П.І.Крысевіча, В.І.Лусто, М.Я.Новікава, У.П.Шалюты і інш. Да студз. 1941 існавалі 42 падп. групы (больш за 250 чал.). Падполь-шчыкі распаўсюджвалі сярод насельніц-тва лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, медыкамен-ты, здабывалі звесткі разведкі для пар-тызан, праводзілі дыверсіі на чыгунцы, прадпрыемствах горада, выратоўвалі моладзь ад вывазу ў Германію. У крас. 1942 па ініцыятыве Казлова для кіраў-нііггва падполлем створаны «Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі» (кіраўнікі Гарошка, Крысевіч, Куўшынаў, Лысі-ковіч, С.М.ІПакура, Шалюта), які арга-нізаваў выданне газ. «За Роднну», з во-сені 1942 — «За Советскую Родмну». У выніку масавых аблаў гітлераўцы зні-шчылі кіруючы склад «Камітэта», загу-білі 188 падпольшчыкаў. 3 сак. 1943 з дапамогай Магілёўскага райкома КП(б)Б створаны падп. групы ў пара-возным дэпо, на трубаліцейным з-дзе, у ням. сталоўках, складах, дапаможных гаспадарках. Падпольшчыкі правялі шэраг буйных дыверсій, збіралі для партызан прадукты, тытунь, соль, зброю.
Літ.: Подвнгн нх бессмертны. Мн., 1978. С. 246. Б.П.Гардзееў.
МАПЛЁЎСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1661 Адбылося 11.2.1661 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. 3.9.1654 Магілёў перайшоў без бою на бок мас-коўскага войска. Хутка паміж магістра-там і рас. вайсковай адміністрацыяй уз-ніклі супярэчнасці. Выбухнуў канфлікт і паміж бел. праваслаўным духавен-ствам і маскоўскай іерархіяй. Паўстан-не пачалося раней запланаванага тэр.мі-ну з-за рабаўніцтва і знявагі на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх ган-длярак. Пад умоўны вокліч «Пара! Па-ра!» бурмістр Язэп Левановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы крыў-дзіцеляў; зазваніў ратушны звон. На да-памогу мяшчанам прыйшлі выпушча-ныя імі ваеннапалонныя. Маскоўскі гарнізон (ад 2 тыс. да 7 тыс. чал. павод-ле розных крыніц) амаль цалкам быў вынішчаны, ваявода С.С.Гарчакоў тра-піў у палон. Найб. актыўныя ўдзельнікі
МАГІЛЁЎСКАЙ 453
паўстання атрымалі шляхецтва. Магілё-ву вернута магдэбургскае права, ён быў ураўнаваны ў правах з Вільняй, яму на-дадзены новы гар. герб. І.А.Марзалюк.
МАГІЛЁЎСКАЕ РЭАЛЬНАЕ ВУЧЬІЛІ-ІПЧА, агульнаадукацыйная сярэдняя навуч. ўстанова ў 1885—1918 у Магілё-ве. Уваходзіла ў Віленскую навуч. акру-гу. Утрымлівалася за кошт казны, збо-раў за навучанне і сродкаў мясц. т-ва ўзаемнага крэдыту. Мела 7 класаў і пад-рыхтоўчае аддзяленне. У 1907 навучала-ся 236 юнакоў, у 1915 —321. Працавалі выкладчыкі з ун-таў Парыжа, Масквы, Пецярбурга, Варшаўскага політэхн. ін-та і інш. Выкладаліся: рус., ням. і франц. мовы, геаграфія, прыродазнаў-ства, гісторыя, хімія, законазнаўства, матэматыка, фізіка, касмаграфія, маля-ванне, чарчэнне, асновы ваен. навукі, музыка, гімнастыка. Выпускнікі мелі льготы пры паступленні ў вышэйшыя тэхн. і с.-г. навуч. ўстановы, на фізіка-матэм. ф-ты ун-таў. Цяпер у будынку М.р.в. пед. каледж. А.Ф.Самусік. МАГІЛЁЎСКАЕ СТАРбСТВА, гл. ў арт. Магілёўская воласць.
МАГІЛЁЎСКАЙ ГАРАДСКОЙ УП-РАВЫ БУДЫНАК, помнік архітэктуры эклектыкі ў Магілёве. Узведзены ў 2-й пал. 19 ст. ў гіст. цэнтры горада, спалу-чае рысы стыляў позняга класіцызму і псеўдарускага. Мураваны будынак складаецца са злучаных 2 прамавуголь-ных у плане аб’ёмаў: 3- і 2-павярховага. Гал. тарцовы фасад карнізнымі паясамі (цягамі) падзелены на 3 ярусы: 1-ы ярус масіўны, з 4 руставанымі пілонамі, мае невял. спараныя арачныя аконныя праёмы абапал параднага ўвахода; 2-і ярус вылучае група парадных памяш-канняў, вырашаны ён больш багата: па-між падвойнымі пілонамі высокія арач-ныя спараныя вокны-біфорыумы, аз-добленыя архівольтамі, калонамі, сан-дрыкамі; 3-і ярус рытмічна расчлянёны невял. прамавугольнымі аконнымі пра-ёмамі, згрупаванымі па 3. Сцены завер-шаны высокім складаным па форме прафіляваным карнізам. Т./.Чарняўская. МАГІЛЁЎСКАЙ ДУХОЎНАЙ СЕМІ-НАРЫІ БУДЫНКІ, архітэктурны ком-плекс канца 18 — сярэдзіны 19 ст. ў Магілёве. Духоўная семінарыя засн. ар-хіепіскапам Г.Каніскім, пры ім распа-чата буд-ва асн. вучэбнага корпуса (уз-ведзены ў 1780—85, праект арх. МЛьвова; не захаваўся) і дома-інтэрна-та (пабудаваны да 1795). Уваходзіў у ан-самбль Магілёўскага Спаскага манасты-ра. Вучэбны корпус — мураваны 2-па-вярховы будынак у стылі класіцызму. На 1-м паверсе знаходзілася б-ка, на 2-м — зала для сходаў («круглая зала»), дэкарыраваная пілястрамі іанічнага ор-дэра. Гал. фасад вылучаў порцік дарыч-нага ордэра, завершаны франтонам, з трыма прамавугольнымі нішамі. Насуп-
раць вучэбнага корпуса стаяў 2-павяр-ховы дом-інтэрнат для настаўнікаў і ка-зённых выхаванцаў. Уяўляў сабой тып багатага гар. дома: асіметрычнае аб’ём-на-прасторавае вырашэнне, спалучэнне мураванага масіўнага каркаса з сістэмай драўляных галерэй, высокі дах. 3 1797 буд-ва семінарыі працягваў архіепіскап А.Братаноўскі. Да канна 1820-х г. бу-дынкі семінарыі аб’яднаны ў асобны комплекс. Паводле архіўных чарцяжоў губ. арх. Заржэўскага, комплекс быў ад-дзелены ад Спаскага манастыра і архі-рэйскага двара садам і службовымі па-будовамі. На чарцяжы нанесены 2 не-вял. карпусы новага тыпу гар. забудовы. Адзін з іх драўляны П-падобны ў стылі ранняга ампіру, у ім знаходзіліся баль-ніца з лазняй і свіран. Да пач. 1860-х г. склалася новая забудова комплексу се-мінарыі. Ён уключаў 2 новыя 2-павяр-ховыя му'раваныя жылыя флігелі для настаўнікаў і выхаванцаў, б. дом купца Кітаева (набыты для семінарыі) — не-вял. кампактны 2-павярховы будынак з высокім цокальным паверхам, дзе раз-мяшчаўся семінарскі архіў; з боку гал.
Магілёўскай гарадской управы будынак
5
Магілёўскай Мікалаеўскай царкш комплекс.
фасада знаходзілася галерэя — уваход у пакоі 2-га паверха, дзе былі кватэра аканома і кладоўка. Паводле плана 1853 праведзена рэканструкцыя ансамбля се-мінарыі, які набыў замкнёную кампазі-цыю. Цэнтрам яго па-ранейшаму заста-ваўся вучэбны корпус, перад ім сфармі-равалася трапецападобная плошча. Фарміраванне фронту забудовы завяр-шылася пабудовай уязной брамы.
В. Ф. Марозаў, I. М. Слюнькова.
МАГІЛЁЎСКАЙ МІКАЛАЕЎСКАЙ ЦАРКВЬІ КбМПЛЕКС, помнік архі-тэктуры барока ў Магілёве. У комплек-се мураваныя Мікалаеўская і Ануфры-еўская цэрквы, жылы дом (шпіталь), званіца, капліца, агароджа з брамай. Мікалаеўская царква. У 1636 кароль Уладзіслаў IV даў прывілей міт-рапаліту П.Магіле на буд-ва ў Магілёве царквы св. Мікалая. Напачатку ўзведзе-ны драўляныя царква і манаскія келлі. У 1669—72 пабудавана мураваная цар-ква — трохапсідная крыжова-купальная базіліка з 8-гранным светлавым бараба-нам і цыбулепадобным купалам над ся-родкрыжжам. Гал. фасад падзелены карнізам на 3 гарыз. ярусы і завершаны 2 вежамі з фігурным франтонам паміж імі. 1-ы ярус масіўны, аздоблены 3 паў-цыркульнымі нішамі, 2-і — «глухой» аркатурай з ляпным расл. арнаментам і спаранымі нішамі з гіркамі, у 3-м такі ж аркатурны матыў больш насычаны дэкар. аздобай. Бакавыя фасады дэка-рыраваны высокімі пілястрамі, крылы трансепта завершаны фігурнымі шчыта-мі. У інтэр’еры 4-ярусны іканастас (скразная разьба па дрэве, пазалота) ра-боты мясц. майстроў, фрэскавая кампа-зіцыя «Тройца новазапаветная» (канец 17 ст.), сюжэтны і арнаментальны жы-вапіс 1-й пал. 18 — пач. 19 ст. Разма-лёўкі зроблены ў тэхніцы фрэскі і клея-вымі фарбамі (захаваліся фрагментар-на). Ануфрыеўская царква («цёплая», зімовая) пабудавана ў 1798. Ўяўляе сабой крыжова-купальны аб’ём, над сяродкрыжжам — светлавы цылін-дрычны барабан, завершаны сферыч-ным купалам. Крылы трансепта завер-шаны трохвугольнымі франтонамі і дэ-карыраваны пілястрамі. Ж ы л ы д о м узведзены ў 17 ст. як шпіталь і царк. жылы дом. 1-павярховы прамавугольны ў плане будынак. Тарцовы фасад завер-шаны шчытом фігурнага абрысу і дэка-
Магілёўскай духоўнай семінарыі будынкі. Дом для рэктара і прэфекта. Чарцёж.
454 МАГІЛЁЎСКАЯ
рыраваны 3 спаранымі арачнымі ніша-мі. Агароджа з брамай буда-валіся ў 17—18 ст. Агароджа мае 2 ува-ходы, зах. — гал. ўязная брама з лучковым праёмам. У паўд.-ўсх. баку ўбудавана 1-павярховая квадратная ў плане шатровая капліца. 3 в а н і -ц а пабудавана ў 17—18 ст. Квадратнае ў плане 2-яруснае збудаванне з высокім шатровым дахам. Комплекс пашкоджа-ны ў Вял. Айч. вайну, цяпер на рэстаў-рацыі. Некат. памяшканні комплексу займае жаночы манастыр. Таксама тут знаходзіцца рэзідэнцыя архіепіскапа магілёўскага і мсціслаўскага Максіма.