Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у сак. 1917 быў абраны Магілёўскі Савет ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пе-раважалі меншавікі і эсэры. У 1917—18 у М. дзейнічаў Беларускі нацыянальны камітэт. У ходзе барацьбы супраць карнілаўшчыны ў М. вырас уплыў баль-шавікоў. Гар. Савет прызнаў сав. ўладу,
Магілёў Вуліда Першамайская.
20.11(3.12). 1917 Стаўка занята атрадам рэв. войск на чале з новым галоўнака-мандуючым бальшавіком М.В.Крылен-кам. 3 12.3.1918 М. акупіраваны поль-скімі легіянерамі (гл. Доўбар-Мусніцкага мяцеж 1918), з 26.5 да 31.10.1918 — герм. войскамі. 3 26.4.1919 па 3.3.1925 М. — павятовы цэнтр Гомельскай губ. РСФСР. 3 сак. 1924 зноў у складзе БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Магілёўскай акругі і Магілёўскага раёна, з 15.1.1938 цэнтр Магілёўскай вобласці. У пач. Вял. Айч. вайны створана Магілёўскае народ-нае апалчэнне 1941, якое з 3 да 26.7.1941 разам з рэгулярнымі часцямі Чырв. Ар-міі ўдзельнічала ў Магілёва абароне 1941', упартыя баі разгарнуліся на Буй-
ніцкім полі; значная частка абсталяван-ня з-даў і фабрык горада эвакуіравана, 26.7.1941 М. акупіраваны ням.-фаш. войскамі. Захопнікі праводзілі палітыку масавага знішчэння насельніцтва і ва-еннапалонных: створаны Лупалаўскі ла-гер смерці, гета ў раёне Дубравенкі, 341-ы перасыльны лагер для ваеннапалонных; усяго ў М. загублена 70 тыс. чал. У М. дзейнічала Магілёўскае патрыятычнае падпоме. 28.6.1944 горад вызвалены войскамі 2-га Бел. фронту ў ходзе Магі-лёўскай аперацыі 1944. Пасля вайны ад-будаваны. У 1970 — 202,3 тыс. ж.
Гаспадарка. У 17—18 ст. М. вя-домы як рамесна-гандл. цэнтр, які меў гандл. сувязі з гарадамі Расіі, Украіны, Польшчы, Прыбалтыкі. У 1783—84 дзейнічалі 33 прамысл. прадпрыемствы, у т.л. 22 гарбарныя, 7 піваварных, 2 ца-гельныя з-ды, 2 млыны. 3 адкрыццём Бярэзінскага канала (1805) — буйны рачны порт. Развіццё прам-сці паско-рылася ў 2-й пал. 19 ст. У 1854 у М. дзейнічалі 27 цагельных з-даў, 4 мука-мольна-крупадзёрныя прадпрыемствы, 34 маслабойні, развіваліся лесапільная, ганчарная, піваварная, свечачная, тыту-нёвая і інш. галіны прам-сці; у 1859 — 189 прадпрыемстваў, каля 2500 рамесні-каў; у 1885 — 124 прадпрыемствы, у т.л. пенькатрапальная мануфактура, Магілёўскія тытунёвыя прадпрыемствы, Магілёўскі піваварны заеод; у 1897 — 220 прадпрыемстваў. У 1877 праведзены гар. водаправод, у 1878 —тэлефон. На пач. 20 ст. ў горадзе з’явілася лінія кон-кі. У 1910 пабудавана электрастанцыя, у 1913 — чыгуна-медналіцейны з-д (гл. Магілёўскі завод «Строммашына»), у 1915 — Магілёўская панчошная фабрыка. У 1912 на 170 прадпрыемствах М. пра-цавала 712 рабочых. У 1919 дзейнічалі чыгуналійейна-мех., маслабойны, піва-варны, 2 мылаварныя з-ды, лесапільні і гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвая і гільзавая ф-кі, электрастанцыя, гар. друкарня. У 1920—30-я г. М. ператва-рыўся ў буйны прамысл. і культ. цэнтр БССР. У 1926—27 пачала дзейнічаць кандытарская ф-ка «10-ы Кастрычнік», у 1930 — Магілёўскі гарбарны завод, у 1932 трубаліцейны з-д (гл. Магілёўскі металургічны завод), Магілёўскі завод металічных вырабаў. У 1929—30 пабуда-вана першае на Беларусі прадпрыемства хім. прам-сці — ф-ка штучнага шоўку (гл. Магілёўскі завод штучнага валакна). У 1926—32 пабудавана чыгунка Рос-лаўль—Крычаў—Магілёў—Асіповічы, у 1931 адкрыта прыстань на р. Дняпро. У 1934 уведзены гар. аўтобусныя маршру-ты. У 1933—37 пабудаваны з-ды: аўта-рамонтны (гл. Магілёўскі аўтамабільны завод), клеявы (гл. Магілёўскі жзлаціна-вы завод), цагельны (гл. Магілёўскі кам-бінат будаўнічых матэрыялаў), мэблевая ф-ка. У 1940 у М. 210 прамысл. прад-прыемстваў, каля 13 тыс. рабочых. У пач. Вял. Айч. вайны значная частка прамысл. абсталявання заводаў і фаб-
магілёў 447
рык эвакуіравана. Акупанты знішчылі амаль усе прамысл. прадпрыемствы. Пасля вызвалення ад ням.-фаш. захоп-нікаў у М. пачалі аднаўляцца даваен. і будавацца новыя прадпрыемствы. У 1945 адноўлены металаапр. камбінат (з 1958 Магілёўскі завод «Электрарухавік»), у 1949 пачата буд-ва з-да натуральнага каўчуку (у 1952 рэарганізаваны ў рэге-нератарны з-д). У 1950-я г. М. стаў го-радам машынабудавання, металургіі, хі-міі. 3 1960 працуе Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў. 3 1963 тут працуе Магілёўская стужкаткацкая фабрыка, з 1967 — Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод, з 1968 — Магілёўскі камбінат сінтэ-тычнага валакна, Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў. 3 1970 у М. пракла-дзены тралейбусныя маршруты. Развіты машынабуд. (Магілёўскі завод транс-партнага машынабудавання «Магілёў-трансмаш», ВА «Тэхнапрыбор», «Зеніт» і інш.), хім. (Магілёўскае вытворчае
Martlet Агульны выгляд горада. Фота пач 20 ст.
аб’яднанне «Хімвалакно», рэгенератарны з-д і інш.), лёгкая (прадпрыемствы «Магатэкс», «Вяснянка», ф-кі швейная, «Світанак» і інш.), харч. (камбінаты мясны, малочны, з-д напіткаў, хлебаза-вод і інш.) прам-сць. Працуюць прад-прыемствы буд. матэрыялаў, чорнай металургіі, металаапрацоўкі (Магілёўскі завод вентыляцыйных загатовак і інш.), дрэваапр. прам-сці.
Асвета і культура. Першыя школы ў М. ствараліся пры цэрквах, манастырах, княжацкіх дварах, буйных маёнтках. Пашыраным было навучанне дзяцей вандроўнымі настаўнікамі-сама-вукамі. У 1590—92 пры Спаскім манас-тыры засн. брацкая школа, у якой вы-вучалі грэч., лац., бел., польск. мовы, дыялектыку, рыторыку, музыку, асновы арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, геа-графіі. У 1740-я г. адкрыта піярская школа (навуч. ўстанова каталіцкага ор-дэна піяраў), у якой выкладаліся бага-слоўе, гісторыя, лац. і польск. мовы, матэматыка, фізіка і інш. Пасля далу-чэння Беларусі да Расіі (1772) у М. па-чалі адкрывацца рус. школы і вучылі-шчы. У 1789 створана 4-класнае гал. нар. вучылішча, на базе якога ў 1809 адкрыта мужчынская гімназія; у 1865 створаны жаночая гімназія (гл. Магілёў-скія гімназіі), Магілёўская цэнтральная
шкала павітух, у 1875 — Цэнтр. фель-чарская школа (на яе базе ў 1917 ство-рана мед. вучылішча), у 1885 — Магі-лёўскае рэальнае вучылішча, у 1899 — жаночая нядзельная школа. У пач. 20 ст. створаны камерцыйнае і рамеснае вучылішчы, муз. школа, курсы бухгал-тараў. У 1912 у М. 4 гімназіі, прыватная яўр. жаночая прагімназія, 14 вучылі-шчаў, у т.л. мужчынскае духоўнае і жа-ночае епархіяльнае, духоўная семіна-рыя, 9 школ, у т.л. жаночая 2-класная, 5 царк.-прыходскіх, 2 агульнаадукацый-ныя. У 1913 засн. Магілёўскі настаўніцкі інстытут (на яго базе ў 1918 створаны пед. ін-т; гл. Магілёўскі універсітэт). У 1923 засн. пед. тэхнікум (гл. Магілёўскі педагагічны каледж), у 1928 — культ.-асв. вучылішча (з 1990 вучылішча куль-туры), у 1937 — муз. вучылішча. У 1932—36 дзейнічаў Магілёўскі паліты-ка-асветны інстытут. У 1937—53 пры пед. ін-це існаваў настаўніцкі ін-т. У Вял. Айч. вайну большасць навуч. і культ.-асв. устаноў разбурана. Да канца 1945 адноўлены 12 агульнаадук. школ, адкрыты буд. тэхнікум (гл. Магілёўскі будаўнічы каледж), у 1946 засн. Магілёў-скі бібліятэчны тэхнікум, у 1947 — ма-шынабудаўнічы тэхнікум (гл. Магілёўскі політэхнічны тэхнікум). У першыя пас-ляваенныя гады працавалі пед. і настаў-ніцкі ін-ты, 3 буд. школы, 2 рамесныя і 2 механізацыі сельскай гаспадаркі ву-чылішчы. У 1961 адкрыты Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (на базе яго тэхнал. ф-та ў 1973 створаны Магілёўскі тэхналагічны інстытут). 3 1967 працуе Магілёўскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум. У 1998/99 навуч. г. ў М.: 100 дашколь-ных устаноў (больш за 18 тыс. дзяцей), у тл. 18 дашкольных устаноў з паглыб-ленымі кірункамі дзейнасці (замежная мова, экалагічнае выхаванне, муз. і тэ-атр.-маст. творчасць), 2 санаторныя са-ды (пульманалаг. профілю і для тубві-ражных дзяцей); 48 навуч. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (больш за 35 тыс. навучэнцаў), у т.л. 3 ліцэі і 3 гімназіі з фізіка-матэм., філал., грамад-ска-эканам., хіміка-біял., эканам.-пра-вавым і інш. профілямі; 6 муз. і 23 дзі-цяча-юнацкія спарт. школы; 16 пра-фес.-тэхн. вучылішчаў (больш за 7 тыс. навучэнцаў); 10 сярэдніх спец. навуч. устаноў (больш за 7 тыс. студэнтаў), у т.л. школа міліцыі, вучылішчы мед. і алімп. рэзерву; 4 ВНУ, у тл. недзярж. фінансава-эканам. ін-т. У М. 19 маса-вых б-к, у т.л. Цэнтральная, 10 дзіця-чых, 4 мяшанага тыпу, абласная з дзі-цячым аддзяленнем. Дзейнічаюць Магі-лёўскі абласны краязнаўчы музей, Магі-лёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава, Магілёўскі музей эт-награфіі (філіял краязн. музея), Магілёў-скі мастацкі музей В.К.Бялыніцкага-Бі-рулі (філіял Нац. маст. музея Беларусі), Музей гісторыі Магілёва.
Архітэктура. У выніку археал. раскопак на ўсх. ускраіне М. выяўлены стаянка позняга мезаліту (6—5-е тыс.
да н.э.), стараж. гарадзішчы Пелагееў-скае (6 ст. да н.э. — 13 ст. н.э.) і Магі-ла (5 ст.). Ядром стараж. горада быў умацаваны драўляны замак на высокім узгорку з кругымі схіламі ў сутоках рэк Дубравенка і Дняпро. У 15 ст. М. скла-даўся з 3 частак: умацаванага замка (дзядзінец), Нагорскага рамесна-гандл. пасада (пазней Стары горад; абмежава-ны з У Дняпром, з 3 Дубравенкай, з Пн замкавым ровам) і гандл. плошчы па-між імі. Каля 1526 на месцы старога па-будаваны новы Магілёўскі замак. У 16 ст. тэр. пасада значна пашырылася, на Пн ад яго пачала фарміравацца новая жылая забудова (пазней Новы горад), узніклі паселішчы за Дняпром (Задняп-роўскі пасад) і Дубравенкай (Задубра-венскі пасад), паміж Дняпром і ручаём Дзебра (Пакроўскі пасад). У 1609—33 узведзены 3 паясы абарончых умаца-
Праспект Міру ў Магілёве.
ванняў (земляныя валы з бастыёнамі і ровам). У 17 ст. ў асноўным сфарміра-валася планіровачная структура М. Яго цэнтрам стала Гандлёвая пл. (цяпер Case цкая; у 1604 яе тэрыторьм больш за 2 га), на якой размяшчаліся 26 радоў крам і Магілёўская ратуша. Ад плошчы адыходзілі 2 гал. вуліцы — Шклоўская (цяпер Першамайская) і Ветраная (Ле-нінская), што разам з вулшамі-дарогамі на Вільню (ПнЗ), Быхаў (3) і Мсціслаў (Пд) фарміравалі радыяльную сістэму планіроўкі горада. У 17—18 ст. сфармі-равалася Магілёўская школа дойлідства. Сярод збудаванняў гэтага часу: Магілёў-скай Мікалаеўскай царквы комплекс, Магілёўскі Богаяўленскі манастыр, Магі-лёўскі касцёл і калегіум езуітаў, цэрквы Успенская і Пакроўская, фарны касцёл. У 1708 у час Паўн. вайны 1700—21 М. спалены і разрабаваны, да сярэдзіны 18 ст. адноўлены. У 1778 распрацаваны праектны план М., які меў на мэце ўпарадкаваць планіровачную структуру, надаць ёй рэгулярны характар. У пач’ 19 ст. пачалі знішчаць абарончыя зем-ляныя ўмацаванні, якія перашкаджалі далейшаму росту горада. У 1850 пракла-дзены Бабруйская шаша і Дняпроўскі пад’ём. Да сярэдзіны 19 ст. сфармірава-ліся ансамблі Губернатарскай пл. (б. Гандлёвая) з адм. будынкамі на Магі-лёўскай Саборнай плошчы і Магілёўскім