• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    440 МААР
    караблі спынілі агонь 16 рас. берагавых батарэй, высадзілі дэсант у бухце Тала-гахт і на в-ве Эзель (Саарэмаа), які 16 кастр. заняў востраў, а герм. караблі ад-начасова ўвайшлі ў Рыжскі заліў. 18 кастр. немцы захапілі в-аў Маон (Му-ху), 1? кастр. — в-аў Даго (Хійумаа). 3-за ўпартага супраціўлення рас. мара-коў (знішчылі і пашкодзілі 32 ням. ка-раблі) герм. камандаванне мусіла адмо-віцца ад прарыву ў Фінскі заліў і 20 кастр. адвяло свае марскія сілы з Рыж-скага заліва.
    Літ.: Матвеев А.й. В боях за Моон-зунд. М., 1957.
    МААР (ням. Maar), лейкападобная або цыліндрычная ўпадзіна вулканічнага паходжання, якая ўзнікла на зямной паверхні пры газавым выбуху без вылі-вання лавы. Дыяметр М. да 3,5 км, глыб. да 300—400 м. Часам абкружана кальцавым валам з абломкаў горных парод. Ва ўмовах вільготнага клімату часта запаўняецца вадой і ўтварае т.зв. мааравае возера (напр., Лахер-Зэ ў Гер-маніі).
    МААРЬІ (сапр. А д ж а м я н) Гурген Рыгоравіч (14.8.1903, г. Ван, Турцыя — 16.7.1969), армянскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Арменіі (1965). У 1915 з інш. бежанцамі перасяліўся з Турцыі ў Ра-сію. У 1937—56 рэпрэсіраваны. Рэабілі-таваны. Друкаваўся з 1917. Аўтар зб-каў лірычных вершаў «Тьітанік» (1924), «Пара выспявання пладоў» (1930), «Да-вільня» (1960), кн. апавяданняў «Пра каханне, рэўнасць і садоўнікаў Ніцы» (1929), гіст. рамана «Сады гараць» (1966), кн. мемуараў «Чарэнц-намэ» (1968) і інш. У аўтабіягр. трылогіі («Дзяцінства», 1929; «Юнацтва», 1930; «На парозе маладосці», 1955) — трагіч-ны лёс зах. армян у пач. 20 ст. Быў зна-ёмы з Я.Купалам. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў М.Гіль.
    Тв.: Рус. пер. — Юность. М., 1978.
    МААС, М ё з (флам. Maas, франц. Meuse), рака ў Францыі, Бельгіі і Ні-дэрландах. Даўж. 925 км, пл. бас. 36 тыс. км2. Бярэ пачатак у Францыі на плато Лангр, перасякае Ардэны ў глы-бока ўрэзанай даліне, працякае па Ся-рэднееўрап. раўніне, упадае ў паўд. ру-каў дэльты р. Рэйн. Жыўленне пера-важна дажджавое і снегавое. Зімой і вясной моцныя паводкі, узровень вады падымаецца да 5—8 м. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 300—400 м3/с. Суднаходная да вярхоўяў, злучана кана-ламі з рэкамі Шэльда, Сена, Рэйн і інш. Вышэй г. Седан рэчышча шлюза-ванае. Ha М. гарады Вердэн (Фран-цыя), Льеж (Бельгія), Маастрыхт (Ні-дэрланды).
    МААСТРЫХТ (Maastricht), горад на Пд Нідэрлавдаў. Адм. ц. правінцыі Лім-
    бург. 114 тыс. ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Маас і каналах. Міжнар. аэрапорг. Прам-сць: шкляная і керамічная, маш.-буд., хімічная. Ун-т. Лімбургскі музей мастацтва і архітэкту-ры (у манастыры Бонефантэн, 17 ст.), Епіскапскі музей. Арх. помнікі 10—18 ст.: цэрквы, манастыры, жылыя дамы, ратуша.
    МААСТРЫХЦКІ ДАГАВОР 1992, дага-вор краін-удзельніц Еўрапейскіх экана-мічных супольнасцей аб стварэнні Еўра-пейскага саюза (EC), падпісаны ў г. Ма-астрыхт (Нідэрланды) 7.2.1992 дванай-цаішю краінамі (Францыя, Германія, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Люксем-бург, Вялікабрьпанія, Данія, Ірландыя, Грэцыя, Іспанія, Партугалія). У 1995 да дагавора далучыліся Швецыя, Фінлян-дыя, Аўстрыя. Асн. мэтай Мд. было ўсебаковае паглыбленне інтэграцыі ў паліт., эканам., валютнай, can. і інш. сферах, узмацненне грашовых сувязей краін-удзельніц EC і стварэнне агуль-най грашовай адзінкі (еўра, уведзена з 1999). Л.І.Шмыгава. МААСТРЫХЦКІЯ ПАГАДНЁННІ 1992, комплекс дагаворанасцей паміж краінамі-ўдзельніцамі Еўрапейскіх су-польнасцей, якія былі дасягнуты ў г. Маастрыхг (Нідэрланды) у лют. 1992. Датычыліся стварэння Еўрапейскага са-юза (гл. Маастрыхцкі дагавор 1992) і ін-тэграцыі яго краін-удзельніц у паліт., эканам., валютнай, сац. сферы, у галіне юстыцыі і ўнутр. спраў.
    МАБІЛ (Mobile), горад на Пд ЗША, у штаце Алабама, на беразе бухты Мабіл у Мексіканскім зал. Засн. ў 1711. 206,5 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 500 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтада-рог, буйны порт. Прам-сць: суднабуд. (у т.л. буд-ва платформ для марскога бурэння), суднарамонтная, хім., нафта-перапр., цэлюлозна-папяровая, харчо-вая. Вытв-сць гліназёму. 3 ун-ты.
    МАБІЛІЗАЦЫЯ (франц. mobilisation ад лац. mobilis рухомы), комплекс мерап-рыемстваў па пераводу на ваен. станові-шча ўзбр. сіл, эканомікі і дзярж. ін-таў краіны (агульная М.) або якой-н. іх часткі (частковая М.). Можа праводзіц-ца адкрытым або скрытым спосабам. Абвяшчэнне М. — кампетэнцыя вы-шэйшых органаў дзярж. улады; у Рэс-публіцы Беларусь — Прэзідэнта з уня-сеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на запвярджэнне Савета Рэс-публікі. М. стала практыкавацца са стварэннем масавых армій, якія кам-плектуюцца на аснове ўсеаг. воінскай павіннасці (канец 18—19 ст.). У Расіі тэрмін «М.» стаў афіцыйна ўжывацца з 1870. М. ўзбр. сіл заключаецца ў іх пе-раводзе (разгортванні) на арганізацыю і састаў ваен. часу. Фактарамі паспяхова-га правядзення М. ўзбр. сіл з’яўляюпца: наяўнаспь і падрыхтаванасць людскіх рэсурсаў для камплектавання разгортва-
    емых вайск. фарміраванняў; назапаш-ванне ў мірны час неабходных запасаў узбраення, ваен. тэхнікі і інш. матэры-яльных сродкаў; добра пастаўлены ўлік, апавяшчэнне і збор ваеннаабавязаных. М. эканомікі ўключае разгортванне ва-ен. вытв-сці, перабудову нар. гаспадаркі і навукі на патрэбы ваен. часу і забес-пячэнне жывучасці і ўстойлівасці гасп. механізму краіны.
    МАБІЛІЗМ (ад лац. mobilis рухомы), геалагічная гіпотэза, якая дапускае вя-лікія (да некалькі тысяч кіламетраў) га-рызантальныя перамяшчэнні буйных пліт літасферы на працягу геал. часу. Тэрмін уведзены швейц. геолагам Э.Ар-ганам (1924). М. супрацьпастаўляўся канцэпцыі фіксізму (гл. Тэктанічныя гі-потэзы). Навук. тэорыя М. распрацава-на ў 1910—12 амер. вучоным Ф.Тэйла-рам і ням. геафізікам А.Вегенерам (гл. Вегенера гіпотэза). Сучасны варыянт М., т.зв. тэктоніка пліт або новая гла-бальная тэктоніка, заснавана на выні-ках даследаванняў рэльефу дна акіяна і магнітных анамалій яго парод і на да-ных палеамагнетызму.
    МАБІЛЬЁН, М а б і ё н (Mabillon) Жан (26.12.1632, г. Сен-П’ермон, Францыя — 27.12.1707), французскі гісторык, заснавальнік дыпламатыкі і палеаграфіі. Чл. кангрэгацыі маўрыстаў. 3 1664 працаваў у бібліятэцы манастыра Сен-Жэрмен-дэ-Прэ (Парыж). 3 1701 чл. акадэміі надпісаў. Здзейсніў шмат-томную публікацыю крыніц па гісторыі бенедыкцінцаў з каментарыямі і заўвага-мі (13 тамоў, 2 апошнія скончаны інш. маўрыстамі). Распрацаваў методыку вызначэння сапраўднасці дакумента, устанавіў адзнакі датавання і лакаліза-цыі рукапісу, стварыў тэорыю «нац. ты-паў» лац. пісьма.
    МАБІЛЬНАСЦЬ САЦЫЯЛЫІАЯ. змя-ненне індывідам ці групай сац. пазіцыі, месца, якое яны займаюць у сац. струк-туры грамадства. Тэрмін уведзены П.Сарокіным; шырока выкарыстоўва-ецца ў даследаваннях can. структуры, для характарыстыкі ступені «адкрытас-ці» ці «закрытасці» can. груп і грамад-стваў. Адрозніваюць М.с. вертыкальную і гарызантальную. Вертыкальная М.с. — перамяшчэнне індывіда ці гру-пы ў сістэме can. іерархіі, звязанае са зменай can. статуса. Пры гэтым вылу-чаюць can. ўзыходжанне (прасоўванне індывіда ці групы да пазіцый з больш высокім прэстыжам, даходам, уладай) і can. сыходжанне, дэградапьгю (рух да больш нізкіх іерархічных пазіцый). Г a -рызантальная М.с. — перамя-шчэнне індывіда ці групы ў сац. струк-туры без змены сац. статуса. М.с. можа выяўляцца як добраахвотнае перамя-шчэнне ў межах can. іерархіі або быць абумоўлена структурнымі ці арганіза-цыйнымі зменамі. Сярод фактараў, якія ўплываюць на М.с., — мэтанакіраваная
    дзейнасць некаторых паліт. і сац. ін-таў (дзяржавы, царквы, арміі, паліт. партый і інш.), змена сістэмы грамадскага ўкладу, уплыў навукова-тэхн. прагрэсу, укараненне перадавой тэхнікі і тэхнало-гіі, узнікненне новых прафесій, удаска-наленне сістэмы адукацыі, асобасныя імкненні і інш. Для індывіда магчы-масць прасоўвання ўверх азначае не толькі павелічэнне долі сац. даброт, якія ён атрымлівае, але і рэалізацьпо асабістага інтэлектуальнага патэнцыялу, дасягненне пастаўленай мэты, набыццё новага сац. вопыту. М.с. садзейнічае стабілізацыі грамадства, умацаванню пазіцый асобных сац. груп і паліт. эліт за кошт іх папаўнення таленавітымі асобамі з ніжэйшых сац. слаёў. Свабода М.с. выступае адной з умоў развіцця асобы, сцвярджэння прынцыпаў сац. справядлівасці, далейшага грамадскага прагрэсу. І.В.Катляроў. МАБІЛЬНЫЯ СІЛЫ, спецыяльныя во-інскія фарміраванні пастаяннай баявой гатоўнасці, прызначаныя для адбіцця раптоўных удараў праціўніка, забеспя-чэння стратэг. разгортвання ўзбр. сіл дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), а таксама для іх узмацнення і вядзення баявых дзеянняў у тыле ворага. Складаюцца з высокарухомых злучэнняў, часцей, пад-раздзяленняў і інш., гал. характарысты-кай якіх з’яўляецца мабільнасць. М.с. ўваходзяць у склад узбр. сіл многіх кра-ін, у т.л; ў структуры ўзбр. сіл НАТО. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь М.с. створаны ў 1995 на базе часцей павет-рана-дэсантных войск у складзе трох мабільных брыгад, падраздзяленняў су-вязі і кіравання; на ўзбраенні маюць баявыя машыны дэсанта (БМД), бро-нетранспарцёры (БТР), баявыя машы-ны пяхоты (БМП) і інш. тэхніку. Асаб-лівасць М.с. — у спалучэнні аэрама-більнасці і агнявой моцы мотастралк. часцей і падраздзяленняў.
    Літ:. Вершаловнч Ю., Каршаке-в в ч Д. Мобвльные снлы ведуг бой // Ар-мня. 1997. № 3. Р.Ч.Лянькевіч, В.МПташнік. МАБІНІ (Mabini) Апалінарыо (23.7.1864, г. Талага, Філіпіны — 13.5.1903), дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. Скончыў ун-т у г. Маніла. Юрыст. Адзін з засна-вальнікаў і лідэраў тайнай патрыят. арг-цыі Філіпінская ліга (1892—93). У жн. 1896 далучыўся да антыісп. паў-стання на чале з ген. Э.Агінальда. Напі-саў канстытуцыю Філіпінскай Рэспублі-кі 1898—99. У час амерыкана-філіпін-скай вайны 1899—/901 рашучы пры-хільнік незалежнасці Філіпін. У студз.—маі 1899 прэм’ер і міністр за-межных спраў філіпінскага ўрада. У снеж. 1899 узяты ў палон амер. войска-мі, са студз. 1901 у ссылцы на в-ве Гу-ам. У лют. 1903 згадзіўся прызнаць ула-ду 3UIA над Філіпінамі і быў вернуты на радзіму. Аўтар кн. «Філіпінская рэ-валюцыя» (т. 1—2, надрук. 1951).
    Літ:. Левтонова Ю.О. Мабннн — на-цнональный герой Фнлнппнн. М.. 1970.
    МАБЛІ (Mably) Габрыэль Бано дэ (14.3.1709, г. Грэнобль, Францыя — 23.4.1785), франйузскі паліт. мысліцель і гісторык. Брат Э.Кандыльяка. Вучыўся ў езуіцкім каледжы і семінарыі, пазней адмовіўся ад духоўнай кар’еры. 3 1742 на дыпламат. службе, з 1746 прысвяціў сябе навук. заняткам. Асн. ідэі М. вы-кладзены ў працах «Сумненні, якія пра-пануюцца філосафам-эканамістам ад-носна прыроднага і неабходнага парад-ку палітычных грамадстваў» (1768) і «Аб заканадаўстве, або Прынцыпы законаў» (1776). У сац.-філас. разважаннях М. зыходзіў з уласнага паняцця аб чалаве-чай прыродзе, лічыў, што менавіта доб-рыя пачаткі (спачуванне, удзячнасць) аб’ядноўваюць людзей у грамадства, a розум дыктуе пэўныя законы дзеля агульнага дабрабыту і стрымання чала-вечага эгаізму. Адзінай крыншай і носьбітам усялякай улады лічыў народ; яму належыць права змены тыранічнай улады з дапамогай любых сродкаў, у т.л. рэвалюцыі. Як прыхільнік эгаліта-рызму патрабаваў адпаведных законаў з мэтай устанаўлення сістэмы кіравання, якая б абараняла грамадства ад разбу-рэнняў. Прапаноўваў прыняць законы супраць раскошы, дзярж. падтрымкі гандлю і купецтва; выказваўся за абме-жаванне багаццяў прыватных асоб, у т.л. землеўладальнікаў, адмаўляў гіст. рэгрэс і магчымасць вяртання ў «залаты век» — да першабытнага камунізму.