• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЯЎкбЎ Эрнст Аркадзевіч (30.1.1935, Мінск — 13.9.1996), бел. вучоны ў галі-не геалогіі, краязнавец. Д-р геолага-мі-нер. н. (1981), праф. (1988). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994, С.-Пецярбург). Скончыў БДУ (1958). 3 1977 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Распрацаваў тэорыю гляцыя-тэктонікі. Даследаваў рэгіянальную геа-логію, рэльеф і карысныя выкапні Бе-ларусі, геал. будову і фарміраванне пло-шчы пашырэння дагістарычных крэме-нездабыўных шахтаў і майстэрняў па апрацоўцы крэменю ў Ваўкавыскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., культавыя камяні, вызначыў ролю тапа-німікі пры рэканструкцыі гіст. мінулага. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    Тв: Геологня антропогена Белорусснн. Мн., 1973 (у сааўт.); Гляцнотектоннка. Мн., 1980; Мауклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992.
    Ляўконія двухрогая.
    ЛЯУСЁНКА Аляксандр Яфімавіч (н. 3.12.1935, г. Нальчык, Кабардзіна-Бал-карыя), бел. вучоны ў галіне выліч. тэх-нікі і інфарматыкі. Д-р тэхн. н., праф. (1988). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1963). 3 1971 у Бел. ун-це інфар-матыкі і радыёэлектронікі. Навук. пра-цы па метадах і сродках тэхн. дыягнос-тыкі аб’ектаў складанай структуры, аў-таматызаваных сістэмах выпрабаванняў.
    Тв:. Аппаратурное н программное обеспе-ченне управляюшей вычнслнтельной стойкн для сястем стендовых нспытаннй (разам з А.А.Пятроўскім) // Управляюіцне снстемы н машнны. 1983. № 1. М.П. Савік. ЛЯЎЧЎК Цімафей Васілевіч (19.1.1912, с. Быстроўка Ружынскага р-на Жыто-мірскай вобл., Украіна — 14.12.1998), украінскі кінарэжысёр, педагог. Нар. артыст Украіны (1969). Нар. арт. СССР (1972). Скончыў Кіеўскі кінаінстытут (1935). Працаваў на Кіеўскай кінастудыі маст. фільмаў імя Даўжэнкі. У 1962—85 выкладаў у Кіеўскім ін-це тэатр. мас-тацтва імя I. Карпенкі-Карага (з 1974 праф.). Дэбютаваў навукова-папуляр-ным фільмам «Зара над Карпатамі» (1949). Зняў дакумент. фільмы «Кіеў» (1950), «М.В.Гогаль» (1951), фільмы-спеетаклі па п’есах А.Карнейчука «У стэпах Украіны» (1952) і «Калінавы гай» (1953), першы ўкр. шырокафар-матны фільм «Закон Антарктьшы» (1963). Яго работам уласціва імкненне да маштабных тэм, эпічных форм апа-вядання. Сярод фільмаў: «Кіяўлянка» (3 серыі, 1958—60), «Сям’я Кацюбінскіх» (1970, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1971), трылогія «Дума пра Каўпака» (1973—76), «Калі вораг не здаецца...» (1982), «Мы абвінавачваем» (1985) і інш.
    лАфрыі, насякомыя, гл. ў арт. Ктыры. ЛЯХ Леў Палікарпавіч (н. 12.6.1937, г. Новарасійск Краснадарскага краю, Ра-сія), бел. дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах харавога (1964, клас М Маслава) і оперна-сімф. (1971, клас К.Ціханава і В.Катаева) ды-рыжыравання. 3 1955 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. 3 1971 адначасова ды-рыжор творчага аб’яднання «Нац. акад. Вялікі т-р оперы і балета Рэспублікі Бе-ларусь». Творчасці Л. характэрны пра-нікненне ў маст. канцэпцыю твора, ад-чуванне яго стыліст. асаблівасцей. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены: опе-ры «Майстар і Маргарьгга» Я.Глебава (2-я рэд., 1992), «Фран^эска да Рыміні» С.Рахманінава (упершыню ў Беларусі), «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага (абедзве 1989, у канцэртным выкананні), опера-казка «Чароўная музыка» М.Мінкова (1997), балеты «Чыпаліна» К.Хачатурана (1978), «Ліза і Кален» Ф.Герольда (1979), «Сільфіда» Х.Левенскольда (1983), «Жызэль» А.Адана (1987). Ды-рыжыруе операмі і балетамі класічнага
    ЛЯХАВІЦКІ
    435
    рэпертуару і сучасных, у т.л. бел., кам-пазітараў. Т.Г.Мдывані.
    ЛЯХАВА, адна з назваў возера Няве-шчанка.
    ЛЯХАВІІІКАЯ ЦУКЕР.АЧНАЯ ФАБРЫ-КА. Дзейнічала з 1910 у мяст. Ляхавічы Слуцкага пав. (цяпер г. Ляхавічы Брэсц-кай вобл.). Мела аддзяленні: варыльнае, карамельнае, сушыльнае, упаковачнае. Працавала больш за 50 чал. Разбурана ў 1-й сусв. вайну, адноўлена і зноў разбу-рана ў Вял. Айч. вайну. У пасляваенны час пераабсталявана ў кансервавы з-д.
    .ЛЯХАВІЦКЬ, торфабрыкетны завод. Пабудаваны ў 1973 у в, Тухавічы Ляха-віцкага р-на Брэсцкай вобл. Першапа-чатковая магутнасць з-да складала 120 тыс. т тарфяных брыкетаў за год, пасля рэканструкцыі ў 1984 магутнасць павя-лічылася да 160 тыс. т. Асн. прадукцыя (1999) —тарфяныя брыкеты (быт. палі-ва для насельніцтва і камунальна-быт. патрэб). Штогод з-д забяспечвае палі-вам 56 000 домаўладанняў жыхароў Бе-ларусі.
    ЛЯХАВІЦКІ ЗАМАК Існаваў у 16—18 ст. ў г. Ляхавічы. Мураваны замак пабу-даваны ў канцы 16 ст. гетманам Янам Хадкевічам замест невял. драўлянага замка. Займаў узвышэнне на левым бе-разе р. Ведзьма. Прамавугольны ў пла-не (175 х 220 м), абкружаны ровам, які жывіла вадой падпёртая плацінай рака. Земляны вал замка ў кожным куце пе-раходзіў у вял. бастыён развітой канфі-гурацыі з брустверамі, байніцамі для стралкоў і артылерыі. Пры кожным бастыёне быў каземат, дзе захоўвалі зброю, боепрыпасы і амуніцыю. Басты-ёны злучаліся сістэмай падземных ха-доў. Земляныя ўмацаванні былі абмура-ваны каменем і цэглай. Драўляны мост на палях, перакінуты цераз вадзяны роў, вёў у мураваную 4-ярусную браму замка з праездам у 1-м ярусе. Насу-праць уваходу ў глыбіні замкавага двара стаяў 2-павярховы мураваны палац,
    крыты дахоўкай, а злева ад уваходнай брамы — арсенал. Уздоўж курцін на дзядзінцы размяшчаліся драўляныя бу-дынкі службаў і казармаў. Л.з. адносіўся да адной з мадыфікацый новаітальян-скай фартыфікацыйнай сістэмы, пашы-ранай у Еўропе ў канцы 16 ст., і лічыў-ся самым моцным з падобных збуда-ванняў ва ўсёй Рэчы Паспалітай.
    Зімой 1595—96 Л.з. беспаспяхова штурмавалі казацкія загоны, у 1648—54 тройчы безвынікова асаджалі паўстан-цы-сяляне і ўкр. казакі. У жн. — вер. 1655 замак не здолелі ўзяць рус. войскі на чале з А.М.Трубяцкім. Працяглую аблогу і неаднаразовыя штурмы войск рус. ваяводы І.А.Хаванскага вытрымаў замак вясной—летам 1660. Найб. разбу-рэнні прычынены замку ў Паўн. вайну 1700—21. У канцы 18 ст. замак страціў ваен. значэнне і паступова заняпаў. Ар-хеал. даследаванні Л.з. праводзіў М.М.Чарняўскі (1986).
    Ляхавіцкі замак. Рэканструкцыя паводле гра-вюры 17 ст.
    Літ:. Памяць: Гіст.-дак. хроніка Ляхавіцка-га р-на. Мн., 1989.
    Аблога Ляхавіцкага замка. 3 гравюры 17 ст.
    ЛЯХАВШКІ РАЁН На ПнУ Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 4.10.1957). Пл. 1,3 тыс. км2. Нас. 37,6 тыс. чал. (1998), гарадскога 32%. Сярэдняя шчыльн. 29 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Ляхавічы. Уключае 124 сельскія нас. пункты, 11 сельсаветаў: Альхоўскі, Востраўскі, Ганчароўскі, Жарабковіцкі, Конькаўскі, Крывошын-скі, Куршынавіцкі, Навасёлкаўскі, На-чаўскі, Падлескі, Свяціцкі.
    Паўн. частка тэр. раёна размешчана ў ме-жах Баранавіцкай раўніны, Клецкай раўніны і Капыльскай грады, паўд. — у межах Прыпяц-кага Палесся. Паверхня б. ч. тэрыторыі ўзгорыста-раўнінная, плоская, на Пд дзюнна-бугрыстыя ўчасткі. 70% тэрыторыі на выш. 150—180 м, найвыш. пункг 218,5 м (за 2 км на 3 ад в. Канюхі). Карысныя выкапні: торф, мел, гліны, суглінкі, пясчана-жвіровы матэрыял, пясок. Сярэдняя т-ра студз. -6 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 635 мм. Вегетац.
    перыяд 193 сут. Найб. р. Шчара з прытока-мі Мышанка, Ліпнянка, Ведзьма; на ПдУ верхняе цячэнне р. Бобрык. на ПнУ — р. Нача. Азёры: Выганашчанскае (на мяжы з Івацэвіцкім р-нам), Качайла; вадасховішчы: Шчара, Нетчынскае. Меліярацыйны Свяціц-кі канал. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў дзярнова-падзолістыя забалочаныя (30,7%), тарфяна-балотныя (20,2%), дзярновыя і дзяр-нова-карбанатныя забалочаныя (15,1%). Пад лесам 37,6% тэр. раёна, з іх 15,6% — штуч-ныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. Лясы хваёвыя, чорнаальховыя, яловыя, бярозавыя; трапляюцца дубовыя, грабавыя, ясянёвыя і інш. Найб. лясістасць на Пд раёна. Балоты займаюць каля 46 тыс. га, частка з іх асуша-на. Найб. Выганашчанскае бнюта На Пд раёна частка гідралагічнага заказніка рэсп. значэння Выганашчанскае; заказнікі мясц. значэння: ландшафтна-гідралагічны ў пойме р. Шчара (ад в. Хацяж да в. Дарава) і гід-ралагічны — Ліпск (у пойме р. Шчара). Помнікі прыроды рэсп. значэння: парк «Са-вейкі» (палацава-паркавы ансамбль, 1850, у в. Савейкі), рададэндран жоўты ў Мядзве-дзіцкім лясніцтве. Зона адпачынку «Шчара».
    Агульная пл. с.-г. угоддзяў 55,7 тыс. га, з іх асушаных 20 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 16 калгасаў, 3 саўгасы, 20 фер-
    436 ЛЯХАВІЦКІ
    мерскіх гаспадарак, эксперым. база, ільнонасенная станцыя. Сельская гас-падарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, авечкагадоўлі, конегадоўлі, вытв-сці збожжавых і кармавых культур, лёну, бульбы, насенняводстве лёну-даўгунцу. Прадпрыемствы паліўнай (торфабры-кетны з-д «Ляхавіцкі»), харч., ільняной, буд. матэрыялаў прам-сці; з-д «Мета-лапластмас»; лясгас. Па тэр. раёна пра-ходзяць чыгункі Баранавічы—Лунінец і Баранавічы—Асіповічы, аўтадарогі Брэст—Слуцк, Баранавічы—Ляхавічы— Клецк. У раёне гімназія, 18 сярэдніх, 4 базавыя, 5 пач., маст., 2 муз., спарт. школы, 4 комплексы «Школа-сад», с.-г. тэхнікум, вучэбна-вытв. камбінат, 22 дашкольныя ўстановы, 24 дамы культу-ры, 21 клуб, кінатэатр, 45 б-к, 6 баль-ніц, паліклініка, 5 амбулаторый, 23 фельч.-ак. пункты. Помнікі архітэкту-ры: сядзіба (19 — пач. 20 ст.) у в. Гру-шаўка, Пакроўская царква (1670, пера-будавана ў 1863) у в. Крывошын, Пет-рапаўлаўскі касцёл (1908) у в. Мядзве-дзічы, сядзіба (1810—15) у в. Нача, Святадухаўская царква (2-я пал. 18 ст.) у в. Падлессе, парк (2-я палавіна 18 ст.) у в. Сваятычы; сядзіба і парк (2-я пал. 19 ст.) у в. Ураджайная, сядзіба (19 ст.) у в. Флер’янова. Выдаецца газ. «Ляха-віцкі веснік».
    Літ.: Памяць: Гіст.-дак. хроніка Ляхавіцка-га р-на. Мн., 1989. Г.С.Смалякоў.
    ЛЯХ.АВІЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫ ТгЗХНІКУМ Засн. ў 1957 у г. Ляхавічы Брэсцкай вобл. як вет. тэхнікум, з 1969 саўгас-тэхнікум, з 1996 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч. г.): аг-раномія, плодаагародніцтва, заатэхнія, ветэрынарыя. Mae вучэбную гаспадар-ку. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
    ЛЯХАВІЦКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс бел. нар. адзення цэнтр. Бе-ларусі. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. на
    Да арі. Ляхавіцкі строй. Касцюм маладой і дружкі. Вёска Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна. 1920-я г.
    тэр. Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл., Нясвіжскага і Клецкага р-наў Мінскай вобл. Аснову летняга жаночага касцюма складалі кашуля, спадніца, фартух, по-яс, гарсэт. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, аздаблялі вузкімі паскамі чырвонага натыкання, якія кампанаваліся ў гарыз. шлякі, разме-шчаныя на грудзях, рукавах, плечавых устаўках, адкладным каўняры. У стро-гім арнаменце амаль адсутнічаў рамбіч-ны і раслінны ўзор. Шырокая, кроеная з 4—5 полак шарсцянкі спадніца (выбі-ванка, андарак, плацянковая спадніца) вызначаецца суладдзем сакавітых роз-накаляровых (у вясёлкавай гаме) гарыз. шлякоў, якія чаргаваліся з цёмна-сінім, цёмна-зялёным, бурачковым ці чорным колерамі фону. Прасавалася ў дробныя складкі. Фартух шылі з 2 полак кужалю, аздаблялі, як і кашулю. Аднаполкавы фартух шылі са стракатых тканін. Вузкі пояс, тканы геам. ўзорамі ў чырвона-зялёным каларыце, завязваўся спераду. Гарсэты цёмна-сінія, зялёныя, чорныя ў выглядзе безрукаўкі з баскай-клінкамі ці накшталт кароткага ліфа з адразной баскай на спіне. Галаўныя ўборы — падвічка, намітка ці хустка, аздобленыя букетамі кветак, зеляніны, гірляндачкай (гафрыраванай рознакаляровай папе-рай, сабранай ў веер). Нагрудныя і шыйныя ўпрыгожанні — пацеркі, та-семкі, стужкі, абразкі. Мужчынскае адзенне складалі кашуля навыпуск, по-яс і шарачковыя нагавіцы. Галаўнымі ўборамі былі саламяныя капелюшы, уп-рыгожаныя чырвонымі стужкамі, квет-камі, каласкамі жыта. Верхняе мужчын-скае і жаночае адзенне — сярмяга са складкамі на спіне, кароткая копта з нашыўкамі чорнага аксаміту, блакітны каптан з чырвонымі выкладамі на гру-дзях і рукавах.