• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЯТАЮЧЫЯ ЯІПЧАРЫ, гл. ў арт. Птэразаўры.
    ЛЯТЎН Уладзімір Міхайлавіч (н. 20.4.1935, в. Смалінец Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), бел. скулытгар. Скон-чыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1961). Пра-цуе ў манум. і станковай скульптуры. Аўтар помнікаў сав. воінам і бел. пар-тызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну, у калгасах імя Энгельса (1967) і імя Дзяржынскага (1973) Слуцкага р-на Мінскай вобл., Мемарыяла воінскай славы на Лудчыйкай вышыні (1984, з П.Белавусавым) у Быхаўскім р-не Магі-лёўскай вобл. і інш., шэрагу помнікаў-бюстаў. Выканаў барэльефы «На варце міру» (1970) для Бел. дзярж. музея гіс-торыі Вял. Айч. вайны ў Мінску і «На-родныя мсціўйы» (1982) для яго філіяла ў г.п. Расоны Віцебскай вобл. Аўтар партрэтаў У.Мулявіна (1980), Я.Купалы (1984), П.І.Гучка (1994), А.Я.Багданові-ча (1996), шэрагу мемар. дошак, меда-лёў і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    Г.А. Фатыхава.
    ЛЯТЎЧАЯ РЫБА (лац. Volans), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка мае бляск 3,6 візуальнай зорнай велічыні. Гл. Зорнае неба.
    ЛЯТЎЧЫЯ МЫШЫ, гл. Кажаны.
    ЛЯТУЧЫЯ РЫБЫ (Exocoetidae), ся-мейства рыб атр. сарганападобньгх. 7 родаў, больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціха-га акіянаў. Трымаюцца чародамі.
    Лятучая рыба хейлапагон.
    Даўж. да 50 см. Грудныя плаўнікі разме-шчаны высока, доўгія і шырокія, прыстасава-ны да планіруючага палёту над вадой (сродак ратавання ад драпежнікаў). Пралятаюць у паветры да 400 м на выш. да 10 м. Орган руху — хваставы плаўнік. Планктафагі. Аб'ект промыслу.
    ЛЯЎКОБРЫУМ	433
    ЛЯЎДАНСКІ Аляксандр Мікалаевіч (10.9.1893, в. Юр’ева Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. —27.8.1937), бел. архео-лаг. Канд. гіст. н. (1934). Скончыў Сма-ленскае аддзяленне Маск. археал. ін-та (1922), вучыўся ў Смаленскім ун-це (1922—25). 3 1927 у Інбелкульце, Ін-це гісторыі АН БССР, адначасова дацэнт БДУ. Арганізатар першых у БССР на-вук.-археал. экспедыцый. Зрабіў класі-фікацыю гарадзішчаў жал. веку, першы выказаў думку, што гарадзішчы штры-
    A М. Ляўданскі
    хаванай керамікі культуры ў Цэнтр. Бе-ларусі належалі балцкім плямёнам. Даў першую і найб. поўную гіст. тапаграфію стараж. Полацка, вывучаў яго помні-кі — Полацкі Сафійскі сабор, бельчыц-кія храмы (гл. Бельчыцы). У 1937 па лжывым абвінавачанні арыштаваны і расстраляны ў Мінску. У 1958 рэабілі-таваны.
    Тв:. Археалагічныя раскопкі ў м. Заслаўі Мінскай акругі // Зап. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1928. Кн. 5. Пр. кафедры археало-гіі, т. 1; Археалагічныя доследы ў Віцебскай акрузе // Там жа. Мн., 1930. Кн. 11. Пр. ар-хеал. камісіі, т. 2; Археалагічныя доследы ў Полацкай акрузе // Там жа; Археалагічныя доследы ў БССР пасля Кастрычніцкай рэва'-люцыі // Пр. секцыі археалогіі Ін-та гісторыі БАН. Мн., 1932. Т. 3.
    Літ:. Каробушкіна Т.М. Заснаваль-нік савецкай археалагічнай навукі ў Беларусі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983. №6;Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР, 1919—1941 гг. Мн., 1992.
    Т. М. Каробушкіна.
    ЛЯЎДАНСКІ Валерый Уладзіміравіч (н. 17.5.1946, Мінск), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1993). Сын У .АЛяўданскага. Скончыў БДУ (1968). 3 1968 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац. АН Бе-ларусі. Навук. працы па кінетычнай тэ-орыі працэсаў цепла- і масапераносу ў гетэрагенных сістэмах.
    Тв.: Фнзнческая кннетнка н процессы пе-реноса прн фазовых преврашеннях. Мн., 1980 (у сааўт.).
    ЛЯЎДАНСКІ Уладзімір Аляксандравіч (7.2.1911, в. Гудавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 18.9.1973), бел. пісь-меннік і перакладчык. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1938). 3 1930 працаваў у выд-вах. У 1949—63 і з 1969 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1963—69 ды-рэктар выд-ва «Народная асвета». Дру-каваўся з 1938. Аўтар кн. апавяданняў «Адкрыццё сезону» (1960), «На беразе ракі» (1962), «На прывале» (1966), «Ноч
    над Нёманам» (1969), «Пад старым ду-бам» (1971), «Яшка прыляцеў» (1973). На бел. мову пераклаў раман Э. Сінкле-ра «No pasaran!: (Яны не пройдуць)», аповесць А.Талстога «Хлеб», раманы «Пастка» Э.Заля, «Коннік без галавы» М.Рыда, зб-кі апавяданняў Л.Талстога, I .Тургенева, М. Салтыкова- Шчадрына, аповесйь С.Мсціслаўскага «Грак, птуш-ка вясенняя» і інш.
    ЛЯЎДАНСКІ Эдуард Ігнатавіч (н. 13.9.1939, в. Верацеі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1993). Скончыў Бел. тэх-нал. ін-т (1968). 3 1978 у Бел. тэхнал. ун-ue. Навук. працы па даследаванні працэсаў раздзялення газавадкасных плыняў, стварэнні новых канструкцый цэнтрабежных апаратаў і сепаратараў для ачышчэння і перапрацоўкі збожжа. Дзярж. прэмія БССР 1976.
    Тв : Расчет промышленных установок для сушкм сыпучлх н кусковых матерналов. Мн., 1992. Я.Г.Міляшкевіч. ЛЯЎКАС (ад грэч. leukos белы), від грунту. Вядомы са старажытнасці ў мастацтве еўрап. народаў. У станковым жывапісе робіцца з мелавога ці гіпсава-га (алебастравага) парашку на жывёль-ным або рыбіным клеі. Наносіцца на цвёрдую аснову (пераважна з дошак), часта для трываласці выкарыстоўваюць павалаку (наклеенае на аснову палат-но). Найб. пашыраны ў іканапісе, дзе для павышэння дэкаратыўнасці часам спалучаюць жывапіс з аграфленнем і разьбой па Л. У насценных размалёўках вырабляецца з гашанай вапны з напаў-няльнікамі (пясок, тоўчаная цэгла, дробна насечаныя льняныя валокны і інш.). У дэкар.-прыкладным мастац-тве — грунт на драўляных вырабах пад афарбоўку ці пазалоту. ІЛ.Чэбан. ЛЯЎКІ, вадасховішча ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., каля в. Ляўкі. Створана ў 1986. Наліўное. Пл. 4,4 км2, даўж. 2,5 км, найб. шыр. 2,2 км, найб. глыб. 6,5 м, аб’ём вады 23,6 млн. м3. Напаўняецца вадой па канале з р. Пціч. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэн-ня зямель, рыбагадоўлі, як месца адпа-чынку.
    ЛЯЎкб Анатоль Ігнатавіч (н. 15.4.1948, в. Астравок Капыльскага р-на Мінскай вобл.), бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагіч-ных навук (1992), праф. (1994). Скон-чыў БДУ (1975), дзе і працаваў. 3 1990 у Нац. ін-це адукацыі Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Даследуе прабле-мы тэорыі і метадалогіі адукацыі, эка-нам. сацыялогіі, сац. педагогікі, сацыя-логіі духоўнага жыцця.
    Тв.: Воспнтанне чувства хозянна соцналнс-тнческого пронзводства. Мн., 1984; Роль н место образовання в снстеме культуры. Мн., 1992; Соцнальные проблемы образовання: Нсторня н современность. Ч. 1—2. Мн., 1993.
    ЛЯЎКО Волыа Мікалаеўна (н. 21.5.1947, в. Астравок Капыльскага р-на Мінскай вобл ), бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1980). Скончыла БДУ (1972). 3 1970 у Ін-ue гісторыі Нац. АН Беларусі. Выву-чае гісторыю Віцебскай зямлі, яе матэ-рыяльную культуру 14—18 ст. Даследа-вала стараж. бел. гарады (Віцебск, Ор-ша, Гарадок, Талачын, Копысь), замкі (Езярышча, Смальяны, Шклоў), ста-раж. пабудовы Куцеінскага (Орша) і Святадухаўскага (Віцебск) манастыроў, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селі-шчы паўн.-ўсх. Беларусі жал. веку і ча-соў сярэдневякоўя. Аўтар кніг «Віцеб-ская кафля XIV—XVIII стст.» (1981), «Віцебск XIV—XVUI стст.» (1984), «Ся-рэдневяковае ганчарства паўночна-ўсходняй Беларусі» (1992), «Сярэдневя-ковая Орша і яе наваколле» (1993) і інш.
    ЛЯЎКбБРЫУМ (Leucobryum), род ліс-тасцябловых імхоў сям. ляўкобрыевых. Каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды, пе-раважна ў трапічных абласцях Усх. паў-шар’я. На Беларусі ў сырых хвойных і мяшаных лясах трапляецца Л. шызы (L. glaucum). Садзейнічае забалочванню глебы. Гумусаўтваральнік.
    Л. шызы ўтварае шчыльныя, падушкапа-добныя дзярнінкі выш. да 20 см, у верхняй ч. шыза- або белавата-зялёныя. Сцёблы пра-мастойныя, вілавата-разгалінаваныя, густааб-лісцелыя. Лісце з яйцападобнай асновы зву-жана ў трубчастую верхавінку. Каробачка са
    ЛяўкоЬрыум шызы.
    434	ляўковіч
    спорамі падоўжаная, на ножцы. Ва ўмовах Беларусі размнажаецца вегетатыўна.
    ЛЯЎКОВІЧ Міхаіл Васілевіч (н. 9.3.1950, в. Язна Міёрскага р-на Віцеб-скай вобл.), бел. акварэліст; прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Ві-цебскі пед. ін-т (1976). Выкладае ў Ві-цебскім ун-це. Творы вылучаюцца глы-бінёй і складанай драматургіяй вобразаў з падкрэслена нац. каларытам, трапят-кім стаўленнем да перадачы натурных уражанняў у спалучэнні з аўтарскай ма-нерай распрацоўкі жывапіснай прасто-ры. Аўтар тэматычных карцін «Дыялог» (1981), «Аўтарытэт» і «Загад» (абедзве 1987), «Думкі» (1989), «Размовы» і «Раз-важанне аб вечным» (абедзве 1990), «Свята ў горадзе» (1991), «Ефрасіння Полацкая» (1993), «Гуканне дзядоў», «Жаночы лёс», «Спакуса» (усе 1995),
    М.Ляўковіч. Незабудкі. 3 серыі «Успамін аб леце». 1995.
    трыпціх «Катарсіс» (1996), серыі «Чала-век і прырода» (1989), «Успамін аб ле-це» (1995). Малюе пейзажы: серыі «Рыжскія краявіды» (1978), «Беларускае Прыдзвінне» (1984); партрэты, нацюр-морты. М. Л. Цыбульскі. ЛЯЎкбНІЯ, м а ц ы ё л a (Matthiola), род кветкавых раслін сям. крыжаквет-ных. Каля 55 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Зах. і Сярэдняй Азіі, Афрьшы. Расце на сухіх схілах. У культуры- з 16 ст. Л. сівая (М. іпсапа). У Цэнгр. бат. садзе Hau. AH Беларусі інтрадукаваны Л. двухрогая (М. bicornis) і Л. сівая.
    Адна- і шматгадовыя травы, радзей паўкус-ты. Сцёблы прамастойныя, густагалінастыя, апушаныя. Лісце чаргаванае, падоўжанае. Кветкі простыя ці махрыстыя, рознакаляро-выя, пахучыя, у гронках. Плод — стручок. Дэкар. расліны.
    ЛЯЎКбЎ Максім Архіпавіч (12.5.1894, в. Кавалі Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — 29.10.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. 3 1918 ваенны камісар Руда-бельскай вол. Бабруйскага пав., кіраў-нік партыз. руху ў павеце. 3 канца 1920
    ваенком Бабруйскага пав., старшыня Замошскага валвыканкома. 3 1929 у ЦКК КП(б), з 1931 нарком юстыцыі і пракурор БССР, старшыня Цэнтр. ка-місіі па справах б. чырвонагвардзейцаў і чырв. партызан, з 1933 сакратар ЦВК БССР. 3 1927 канд. у чл. ЦК, у 1932— 37 чл. ЦК КП(б)Б. Чл. ЦВК БССР у 1920—22, 1929—37, чл. Прэзідыума ЦВК БССР у 1931—37. 13.7.1937 арыш-таваны органамі НКУС па абвінавачан-ні ў контррэв. дзейнасці і Ваен. калегі-яй Вярх. суда СССР засуджаны да рас-стрэлу. У 1957 рэабілітаваны.
    ЛЯЎКбЎ Пётр Маркавіч (1910, в. Аляксандраўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.3.1968), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вай-ну на фронйе з 1941, удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Беларусі, баёў у Польшчы, Германіі. Камандзір гарматы сяржант Л. вызначыўся: у чэрв. 1944 у час бою на шашы Орша—Магілёў; на тэр. Польшчы; у крас. 1945 на беразе р. Эльба. Пасля вайны на гасп. рабоце.