Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЯСНІЧАЎСКАЯ ФАБРЫКА ЗАПАЛ-КАВАЙ САЛОМКІ «Мі н е р в а». Дзей-нічала ў 1904—14 у маёнтку Ляснічыя (цяпер вёска ў Аршанскім р-не Віцеб-скай вобл.). Вырабляла запалкавую са-ломку. У 1913 мела паравую машыну (30 к.с.), працавала 60 рабочых, вырэб-лена прадукцыі на 45 тыс. руб.
ЛЯСНІЧЫ, 1) загадчык лясніцтва. 2) У ВКЛ у 16—18 ст. службовая асоба, якая наглядала за велікакняжацкімі ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі. Падпарадкоў-ваўся лоўчаму.
ЛЯСНбЕ ЗАКАНАДАЎСТВА. сукуп-насць законаў і інш. нарматыўных ак-таў, якія рэгулююць лясныя адносіны па выкарыстанні і ахове лясоў. Асноў-ны заканад. акт Л.з. Беларусі — Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Юрыд. нор-мы рэгулявання лясных адносін змя-шчаюцца таксама ў актах, што выдаюц-ца ўрадам краіны, мін-вамі і ведамства-
430 лясны
мі, мясц. Саветамі дэпутатаў і іх выка-наўчымі і распарадчымі органамі. Л.з. мае на мэце рэгуляванне праваадносін, накіраваных на рацыянальнае выкарыс-танне лясоў, ахову іх прыродных багац-цяў, аднаўленне і павелічэнне іх пра-дукцыйнасці для задавальнення патрэб нар. гаспадаркі і насельніцтва ў драўні-не і інш. лясной прадукцыі; для ўзмац-нення водаахоўных, кліматарэгулюю-чых, санітарна-гігіенічных, аздараўлен-чых і інш. якасцей лясоў. Л.з. заснавана на канстытуцыйным прызнанні лясоў агульным здабыткам народу, устанаў-ленні на іх дзярж. уласнасці. Яно рэгу-люе адносіны па дзярж. кіраванні ляса-мі: улік лясоў і вядзенне дзярж. кадас-тра, планаванне выкарыстання і аховы лясоў, лесаўпарадкаванне, распара-джэнне лясным фондам, аднаўленне ля-соў і лесаразвядзенне, кантроль непас-рэдна за станам, выкарыстаннем і ахо-вай лясоў, вырашэнне спрэчак аб леса-карыстанні. Значная частка Л.з. прысвечана лесакарыстанню. За пару-шэнне Л.з. крымін. і адм. заканадаўства прадугледжвае меры адказнасці.
лясны, пасёлак у Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Плешчаніцы. Засн. ў 1966. Цэнтр Бараўлянскага с/с і вуч-гаса. За 22 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Гарадзішча. 8350 ж. Паселішча ін-дустр. забудовы: 26 ціматпавярховых да-моў (1999). Гімназія, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, 3 бальніцы, Дом быт. абслугоўван ня, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў.
ЛЯСНЫ ВІНАГРАД, гл. Дзікі вінаград.
ЛЯСНЬІ ГАДАВАЛЬНІК, гаспадарка, якая вырошчвае пасадачны матэрыял лясных парод для азелянення, стварэння лясных культур і ахоўных лясных наса-джэнняў; таксама ўчастак зямлі, дзе га-дуюць пасадачны матэрыял. Уваходзяць у лясгасы. Л.г. падзяляюць на малыя (да 5 га), сярэднія (5—15), вялікія (больш за 15) і базісныя (больш за 25 га); так-сама часовыя (закладваюць паблізу бу-дучай пасадкі на тэрмін да 5 гадоў), пастаянныя (для доўгатэрміновага вы-карыстання). Пастаянныя маюць аддзя-ленні: чаранковых саджанцаў; пасяўное і школьнае для вырошчвання сеянцаў і саджанцаў; матачнае для атрымання матэрыялу для вегетатыўнага і насенна-га размнажэння; дэндралагічнае. На Бе-ларусі 207 Л.г. (у т.л. пастаянных 72) агульнай пл. 1405 га (1997). 3 іх найбуй-нейшыя Глыбоцкі, Смаргонскі, Старо-бінскі, Мазырскі, Ваўкавыскі, Жлобін-СКІ. Г.В.Юзафовіч.
ЛЯСНЫ ЖАВАРАНАК, гл. ў арг Жа-варанкі.
ЛЯСНЬІ КАДАСТР, сістэматызаваны звод асн. звестак пра лясныя аб’екты
краіны. У ім даецца апісанне агульнай плошчы лясных аб’ектаў, месца знахо-джання ўчасткаў, іх канфігурацыі, склад, іх якасць і інш., прыроднае, гасп. і прававое становішча лясоў. Па-радак вядзення Л.к. Рэспублікі Бела-русь рэгламентуецца нормамі зямельна-га права. Гл. таксама Лясны кодэкс Рэс-публікі Беларусь.
ЛЯСНЫ кбДЭКС РЭСПЎБЛІКІ БЕ-ЛАРЎСЬ, сістэматызаваны заканадаўчы акт, які рэгулюе лясныя праваадносіны. Прыняты 21.6.1979. Уключае прэамбу-лу, 7 раздзелаў, 128 артыкулаў. 1-ы раз-дзел прысвечаны агульным пытанням: вызначае задачы ляснога заканадаўства, склад дзярж. ляснога фонду, замацоўвае дзярж. ўласнасць на лясы; 2-і раздзел прысвечаны пытанням лесакарыстання; 3-і — пытанням аднаўлення і павелі-чэння прадукцыйнасйі лясоў; 4-ы ахове і абароне лясоў; 5-ы — дзярж. ўліку ля-соў, дзярж. лясному кадастру і лесаўпа-радкаванню; 6-ы прадугледжвае віды парушэнняў ляснога заканадаўства і ад-казнасць за іх; 7-ы прысвечаны міжнар. дагаворам у галіне лясных адносін.
лясны кбнік, птушка, гл. ў арт. Ко-нікі.
лясны пбдсціл, наглебавае ўтва-рэнне ляснога біяцэнозу. Фарміруецйа ў выніку назапашвання і раскладання расліннага ападу. Характарызуецца ма-гутнасцю, запасам, складам і будовай, на якія ўплываюць відавы склад, узрост і яруснасць лесу, самкнутасць ляснога полага, развіццё жывога наглебавага покрыва, водны рэжым глебы, акгыў-насць фауны і інш. У залежнасці ад ступені раскладання арган. рэшткаў у Л.п. адрозніваюць падгарызонты: верхні (леташняга ападу), сярэдні (фермента-цыі) і ніжні (гуміфікацыі). Месца існа-вання жывых арганізмаў; утварае гумус, ахоўвае глебу ад мех. ўшчыльнення і эрозіі, вызначае яе тэмпературны і вод-на-паветраны рэжым і лесараслінныя ўласцівасці, уплывае на аднаўленне лесу. На Беларусі магутнасць Л.п. 1—5 см, запас 3—30 т/га і больш. Г.В.Юзафовіч.
ЛЯСНЫ ФОНД, сукупнасць усіх лясоў краіны натуральнага і штучнага пахо-джання. Л.ф. Рэспублікі Беларусь скла-даецца з лясоў дзярж. значэння і кал-гасных. Паводле нар.-гасп. значэння і функцый падзяляецца на лясы 1-й і 2-й груп, што складае адпаведна 37 і 63% пл. Паводле зямельнага і ляснога зака-надаўства да дзярж. Л.ф. адносяцца ўкрытыя лесам землі, а таксама не ўкрытьы, але прызначаныя для патрэб лясной гаспадаркі. У яго склад не ўва-ходзіць дрэвава-хмызняковая раслін-насць, якая расце на землях с.-r. прыз-начэння, на палосах адводу чыгунак, аўтадарог і каналаў, у гарадах і інш. на-селеных пунктах, на прысядзібных, дачных і садовых участках. Агульная пл. зямель Л.ф. ў Беларусі (1998) каля 7 млн. га, або 33,9% тэр. рэспублікі.
лясныя збны, прыродныя зоны су-шы экватарыяльнага, субэкватарыяль-ных, трапічных, субтрапічных і ўмера-ных паясоў геаграфічных, у прыродных ландшафтах якіх пераважае лясная рас-ліннасць. Размешчаны пераважна ў Паўн. паўшар’і, звычайна ва ўмовах дастатковага або залішняга ўвільгатнен-ня. У экватарыяльным поясе і набліжа-ных да яго рэгіёнах субэкватарыяльных паясоў ва ўмовах гарачага клімату з за-лішнім увільгатненнем і адсутнасцю се-зоннай рытмічнасці знаходзяцца зоны гілеяў (вільготных вечназялёных эква-тарыяльных лясоў) на ападзоленых латэ-рытах, чырв.-жоўтых латэрытных і ба-лотных трапічных глебах і субэкватары-яльных лясоў на ападзоленых і чырв. латэрытах, чырв.-бурых і чырв.-карыч-невых глебах. У найб. вільготных (больш за 1000 мм ападкаў за год) раё-нах трапічных паясоў, дзе сезонная рытмічнасць больш выяўленая, разме-шчаны зоны трапічных лясоў на ападзо-леных латэрытах і латэрытных глебах. У гэтых зонах адрозніваюць падзоны веч-назялёных пастаянна вільготных (гл. Вільготныя трапічныя лясы) і лістапад-на-вечназялёных сезонна вілыотных (з засушлівым перыядам) лясоў. Л.з. суб-трапічных паясоў знаходзяцца ў паласе зах. пераносу паветр. мас, з летнім тра-пічным і зімовым умераным кліматыч-нымі рэжымамі. У раёнах з залішнім на працягу года ўвільгатненнем пашыраны падзоны гемігілеяў з вечназялёнымі або летнезялёнымі шыракалістымі лясамі на бурых лясных, жаўта- і чырваназём-ных глебах; у зах. частках мацерыкоў (пераважна з зімовым увільгатнен-нем) — невял. па плошчы падзоны цвердалістых міжземнаморскіх летне-сухіх лясоў і хмызнякоў на карычневых, бурых лясных і жаўтазёмных глебах, на У (з летнім увільгатненнем) — мусон-ных лістападна-вечназялёных мяшаных субтрапічных лясоў на чырвана- і жаўта-зёмах. Найб. плошчу займаюць Л.з. ўмеранага пояса Паўн. паўшар’я. У іх складзе адрозніваюць 3 падзоны, якія паслядоўна змяняюцца з Пн на Пд у Еўразіі і з ПнУ на ПдЗ у Паўн. Амеры-цы і часта разглядаюцца як асобныя зо-ны: таежная зона, мяшаных лясоў зона, шыракалістых лясоў зона. 3-за недахопу цяпла зімой вегетацыя раслін запаволь-ваецца ці спыняецца. Лясы хвойныя і лістападныя, растуць на мярзлотна-та-ежных, падзолістых, дзярнова-падзоліс-тых, бурых або шэрых лясных глебах. Ва ўмераных шыротах Паўд. паўшар’я ва ўмовах акіянічнага клімату пераважа-юць мяшаныя лясы з хвойнымі, ліста-паднымі і вечназялёнымі відамі раслін на бурых лясных глебах. Беларусь зна-ходзіцца ў зоне мяшаных лясоў, флора і фауна якіх найб. збераглася ў Белавеж-скай пушчы і Бярэзінскім біясферным за-паведніку. П.І.Лабанок. ЛЯСНЬІЯ КУЛЬТЎРЫ, штучныя ляс-ныя насаджэнні. Ствараюцца пасевам,
лясун 431
пасадкай дрэў і кустоў на плошчы, pa-Heft укрытай лесам, або пад полагам ле-су (аднаўленне лесу), а таксама дзе лес адсутнічаў (лесаразвядзенне). Адрозніва-юць Л.к. суцэльныя (на ўчастках, дзе лес прыродна не аднаўляецца або ад-сутнічае), частковыя і падполагавыя (дзе лес аднаўляецца неэдавальняюча), папярэднія (пад полагам лесу, прызна-чанага для высечкі). Суцэльныя Л.к. бываюць чыстыя (з 1 пароды дрэў) і мяшаныя. У якасці гал. парод у зоне мяшаных лясоў культывуюць хвою, ел-ку, дуб, таполю, лістоўніцу і інш., спа-дарожных — бярозу, ясень, граб, ліпу і інш. Л.к. пашыраюць плошчу высока-прадукц. насаджэнняў, ахоўваюць глебу ад эрозіі, паляпшаюць мікракліматыч-ныя, сан.-гігіенічныя, гасп., рэкрэа-цыйныя і інш. якасці асяроддзя. Адзін з відаў Л.к. — ахоўныя лясныя наса-джэнні: водаахоўныя лясы, зялёныя зоны, лясныя палосы. На Беларусі з 1950-х г. Л.к. створаны на пл. каля 1,6 млн. га, з іх хваёвых — 74% плошчы, яловых — каля 15%, дубовых — каля 8%.
Літ:. Редько Г.Н. Родвн А.Р., Трешевскнй Я.В. Лесные культуры. М., 1980; Снроткнн Ю.Д., Праход-с к н й А.Н. Лесные культуры. Мн., 1988.
П.І.Лабанок.
ЛЯСНЬІЯ ПАЖАРЫ. Узнікаюць па ві-не насельніцтва (да 90%), у выніку с.-г. і лесагасп. работ, забруджвання лесу, самаўзгарання торфу, ад маланак і інш. Асабліва схільныя да Л.п. хвойныя на-саджэнні. Адрозніваюць Л.п. нізавыя (найчасцейшыя), верхавыя, падземныя (тарфяныя); нізавыя і верхавыя быва-юць беглыя і ўстойлівыя, тарфяныя — устойлівыя. Прычыняюць вял. страты нар. гаспадарцы; разбураюць або аслаб-ляюць лясныя біяцэнозы, спыняюць ад-наўленне лесу; садзейнічаюць забалоч-ванню, глебавай эрозіі, пашырэнню шкодных насякомых, дрэваразбураль-ных грыбоў; пагаршаюць уласці§асці глебы, склад, ахоўныя, сан.-гігіенічныя, рэкрэацыйныя функцыі лясоў. Для прадухілення Л.п. лес ачышчаюць, ствараюць проціпажарныя лясныя пало-сы і разрывы, праводзяць проціпажар-ную прапаганду. На Беларусі ў 1990-я г. рэгістравалася ад 0,9 да 8,1 тыс. Л.п. за год на пл. ад 0,3 да 26 тыс. га.