• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    торная сказавая манера. Паводле апо-весці «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіч стварыў аднайм. оперу (1934; адноўлена ў 1962 пад назвай «Ка-цярына Ізмайлава»; пастаўлена Нац. т-рам оперы Беларусі, 1994). У вер. 1862 прыязджаў у Вільню; зблізіўся з В.Каратынскім, падарожнічаў з ім па Беларусі, наведаў Гродна, Пінск, Пру-жаны, Белавежскую пушчу, прысвяціў
    М.С.Ляекоў
    яму аповесць «Жыціе адной бабы». Уражанні ад паездкі па Беларусі выка-рыстаў у серыі карэспандэнцый «3 ад-наго дарожнага дзённіка» (час. «Север-ная пчела», 1862). Шэраг твораў Л. эк-ранізаваны. Асобныя творы Л. на бел. мову пераклалі І.Сакалоўскі, М.Сеўрук.
    Тв:. Собр. соч. Т. 1—12. М„ 1989; Собр. соч. Т. 1—6. М., 1993; О любвн: Повестк. М., 1993; Бел. пер. — Тупейны мастак. Мн., 1937; Чалавек на варце. Мн., 1947.
    Літ:. Л е с к о в А.Н. Жнзнь Ннколая Лес-кова. Т. 1—2. М., 1984; Аннннскнй Л. Лесковское ожерелье. 2 нзд. М., 1986; Tope л о в А.А. Н.СЛесков н народная культу-ра. Л., 1988; Лесков н русская лнтература. М., 1988; Творчество Н.СЛескова. Курск, 1988; Г a п а в a В. Вінцэсь Каратынскі і М.СЛяс-коў // ЛІМ. 1970. 30 студз.; К л е й н Б. В го-днну смятення: Бел. поездка НЛескова // Неман. 1979. № 2. У.І.Мархель. ЛЯСКбЎСКІ Іосіф Тарасавіч (1.4.1901, в. Прудок Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.12.1946), поўны кавалер ор-дэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік абароны Каў-каза, вызвалення Украіны, Малдовы, Берлінскай аперацыі. Камандзір аддзя-лення мінамётнай батарэі ст. сяржант Л. вызначыўся: 25.8.1944 у баі за с. Бо-зіены Катоўскага р-на Малдовы; на тэр. Германіі 4.2.1945 у баі за г. Кюстрын; 28.4—1.5.1945 у баях за Берлін.
    ЛЯСКбЎСКІ Юльян (псеўд. Б а н д у -рыст Карабіч, Ю. Карабіч, Марцін М і з э р а; 1826, в. Новая Жосна Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — пасля 1888), польскі і бел. пі-сьменнік, журналіст. Паходзіў са шлях-ты герба «Кораб», адсюль адзін з псеў-данімаў Карабіч. Адукацыю атрымаў у бернардзінскай школе (відайь, у Буд-славе). Працаваў канцылярыстам у Вільні. Удзельнічаў у вызв. руху. У 1849 эмігрыраваў. Жыў у Лондане, дзе ў 1855
    напісаў рамант. паэму «У чужой стара-не», у якой паэтызаваў родны край. 3 1860 у Вільні. Выдаў зб. «Беларускі бан-дурыст» (1861), прасякнуты патрыят. пачуццямі, пратэстам супраць сац. прыгнёту (верш «Сірата»), напоўнены беларусізмамі. Аповесць «У Амерыку па золата» (1888) пра цяжкое жыццё эміг-рантаў з Полынчы і Беларусі. У арт. «Слова пра песню» (1882) выявіў добрае веданне бел. мовы і фальклору, змясціў тэксты бел. вершаў «Зямелька мая» і «Пад дуду» (відаць, аўтарскія).
    Літ.: Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн„ 1994. С. 148—161. ЕВ.Кісялёў.
    ЛЯСНАЯ, малая планета № 3482. Ся-рэдні дыяметр 14 км, сярэдняя адлег-ласць ад Сонца прыблізна 416,1 млн. км, перыяд абарачэння 4,638 г. Адкры-та ў 1975 у Крымскай астрафіз. абсерва-торыі. Названа ў гонар перамогі рускіх воінаў у бітве пад Лясной 1708.
    А.М.Коратцаў.
    ЛЯСНАЯ, рака ў Камянецкім і Брэсц-кім р-нах Брэсцкай вобл., правы пры-ток р. Зах. Буг. Даўж. 85 км. Пл. вада-збору 2650 км2. Утвараецца ад зліцця рэк Правая Лясная і Левая Лясная, за 1 км на У ад в. Вугляны Камянецкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне і Брэсцкім Палессі. Асн. прытокі: Крывуля, Тачыя, рака без назвы каля в. Трасцяніца Ка-мянецкага р-на, Лютая (справа), Гра-даўка (злева). Даліна шыр. 2—4 км, схілы да 20 м (месцамі да 30 м), перасе-чаныя лагчынамі, ярамі, асушальнымі каналамі. Пойма двухбаковая, шыр. да 1 км, лугавая, радзей — парослая хмыз-няком. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае. Шыр. ракі ў межань 20—30 м. Берагі выш. да 4 м, адкры-тыя, пад хмызняком. Найвьппэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 2-й дэкады сак., сярэдняя выш. над межанным уз-роўнем 1,5 м. Замярзае ў 3-й дэкадзе снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13 м3/с. На рацэ г. Камянец, каля в. Цю-хінічы Брэсцкага р-на плаціна. Рака прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.
    ЛЯСНАЯ, вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст; чыг. станцыя на лініі Баранавічы—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад г. Барана-вічы, 177 км ад Брэста. 1910 ж., 663 двары (1999). Лясніцтва, цэх Баранавіц-кай мэблевай ф-кі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэ-ка, аддз. сувязі. Свята-Казанская цар-ква, касцёл Маці Божай Каралевы Анё-лаў. Магіла ахвяр фашызму. Месца за-губы сав. ваеннапалонных і мірных жы-хароў (у Вял. Айч. вайну каля Л. быў Ляснянскі лагер смерці), брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму. Радзіма УЛ.Галубка.
    лясное 429
    ЛЯСНАЯ, вёска ў Лапаціцкім с/с Слаў-гарадскага р-на Магілёўскай вобл., каля шашы Магілёў—Слаўгарад. Цэнтр кал-гаса. За 14 км на Пн ад Слаўгарада, 60 км ад Магілёва, 36 км ад чыг. ст. Чаву-сы. 381 ж., 147 двароў (1999). Пачатко-вая школа, клуб, б-ка, агггэка, амбула-торыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў, расійскіх воінаў. Помнік у гонар перамогі рускіх воінаў у бітве пад Ляс-ной 1708. Помнік архітэктуры — мемар. капліца (пач. 20 ст.), у якой створаны музей гістооыі бітвы.
    ЛЯСНАЯ ГАСПАДАРКА, галіна нар. гаспадаркі, якая займаецца зберажэн-нем, выкарыстаннем і аднаўленнем лесу. Прадугледжвае ўлік (гл. Лясны ка-дастр), лесаўпарадкаванне, своечасовае аднаўленне лесу і лесаразвядзенне (гл. Лясныя культуры), ахову лясоў ад пажа-раў, шкоднікаў і хвароб, найб. поўнае і рацыянальнае выкарыстанне лясных рэ-
    Да арт. Лясная гаспадарка. Сярэднеўзроставае клянова-асінавае насаджэнне.
    сурсаў і зямель ляснога фонду, усебако-вае выкарыстанне вода-, глеба- і поле-ахоўных, сан.-гігіенічных і інш. фун-кцый лесу. Асн. палажэнні вядзення Л.г. і лесакарыстання закладзены ў Ляс-ным кодэксе Рэспублікі Беларусь, а юрьш. нормы лясных адносін, зберажэння і аховы лесу — ў лясным заканадаўстве. Л.г. стварае базу для развіцця лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Асн. работы лесагаспа-дарчай вытв-сці: высечкі догляду лесу, сяўба і пасадка лесу, догляд лясных культур, асушэнне лясных зямель, збор насення, вырошчванне лесапасадачнага матэрыялу і інш. Л.г. займаецца пра-мысл. вытв-сцю (перапрацоўка дробна-таварнай, нізкасартавой драўніны і ад-ходаў Л.г.), а таксама зборам дзікарос-лых пладоў, ягад, грыбоў, лек. і тэхн. сыравіны. На Беларусі землі ляснога фонду займаюць 9,2 млн. га, або 44,3% яе тэрыторыі; з іх уласна лясы склада-юць 7,4 млн. га (35,4%). Асн. дрэвавыя пароды: хвойныя (хвоя, елка) — 65%, цвердалістыя (граб, дуб, ясень, клён) — 4% і мяккалістыя (бяроза, асіна, вольха і інш.) — 31%. Агульны запас драўніны на корані складае 1,1 млрд. м3, штога-довы сярэдні прырост — 25 млн. м3, запас драўніны спелых насаджэнняў —
    75 млн. м3. Кіруе Л.г. Міністэрства ляс-ной гаспадаркі, якому падпарадкавана 74% зямель ляснога фонду. Астатнія за-мацаваны за с.-r. прадпрыемствамі і інш. карыстальнікамі. Асн. адм.-гасп. адзінка —лясгас (у 1998 бьыо 88 лясга-саў). Выконваюць усе лесагасп. работы і ажыццяўляюць кантроль за выкарыс-таннем лесасыравінных рэсурсаў лясніц-твы. Штогод высечка лесу праводзіцца на пл. 26 тыс. га. Значная ч. драўніны ідзе на перапрацоўку. У 1997 нарыхта-вана 11,6 млн. м3 драўніны. Экспарту-ецца дробнатаварная драўніна (дыямет-рам 6—13 cm): балансы для цэлюлозна-папяровай прам-сці, руднічная стойка для шахтаў. Доля экспарту піламатэры-ялаў у 1997 склала 38%, або 115,7 тыс. м3.
    За пасляваенны перыяд лясістасць тэр. Беларусі ў выніку лесаразвядзення і лесааднаўлення павялічылася з 21% да 36%. Ha 1 жыхара рэспублікі прыпадае 0,73 га і 108 м3 лесу, што ў 2 разы вы-шэй за сярэднееўрап. ўзровень. Спецы-фічнымі асаблівасцямі лясоў Беларусі з’яўляюцца: перавага маладых і сярэд-неўзроставых насаджэнняў (81%), заба-лочанасць (15%) і радыеактыўнае забру-джванне (23,3%). На землях, забруджа-ных радыенуклідамі, агульнай пл. 1723,3 тыс. га (на 1.1.1998) штогод пра-водзііша лесааднаўленне і залясенне. У цэлым па рэспубліцы лесааднаўленне і залясенне ў 1997 праведзена на пл. 24,3 тыс. га, у т.л. 5,5 тыс. га на тэрыторыі забруджанай радыенуклідамі. Лесапаса-дачны матэрыял вырошчваецца ў 180 лясных гадавальніках. Штогод нарыхтоў-ваецца каля 140 т насення дрэвавых і хмызняковых парод. У 1997 лясгасамі нарыхтавана 1550 т ягад (журавіны, брусніцы, чарніцы), 203 т грыбоў, 37 т лек. сыравіны і 38 т мёду. Аб’ектамі па-лявання з’яўляюцца лось, алень, дзік, казуля, вавёрка, заяц, куніца, ліс чыр-воны, андатра, норка, воўк, барсук, рысь, выдра, янотападобны сабака, глу-шэц, цецярук, курапатка, качка і інш. У 301 паляўнічай гаспадарцы працуе 131 спецыяліст-паляўніцтвазнавей і 986 штатных егераў. 3 1991 у лясных угод-дзях Беларусі арганізуюцца туры для за-межных паляўнічых.
    Навук.-даследчую работу па пытан-нях Л.г. праводзяць у Ін-це лесу Нац. АН Беларусі, Бел. тэхнал. ун-це і інш. Даследуюцца праблемы гібелі лясных насаджэнняў ад пажараў, уздзеяння неспрыяльных умоў надвор’я, пашко-джання дзікімі жывёламі, хвароб лесу і інш. Праводзяшха мерапрыемствы па ахове лесу ад шкоднікаў і хвароб. У 1997 біял. метад аховы выкарыстаны на пл. 16,1 тыс. га лясных насаджэнняў, хім. — 3,4 тыс. га. Гл. таксама Лесавод-ства, Лесазнаўства.
    Літ.: Рублевскнй С.А. Управленме лесамн н лесным хозяйством Белорусской ССР. Мн., 1979; ЯнушкоА. Д., Желнбо Б. Н. йнтенснфнкацня лесного хозяйства Бе-лорусснн м ее эффектмвность. Мн., 1975.
    Р.Р.Паўлавец.
    ЛЯСНАЯ, ДРЭВААПРАЦбЎЧАЯ I ЦЭЛЮЛОЗНА-ПАПЯРбВАЯ ПРА-МЫСЛбВАСЦЬ, сукупнасць галін прам-сці па нарыхтоўцы драўніны, яе апрацоўцы і перапрацоўцы. Уключае лесанарыхтоўчую прамысловасць, дрэва-апрацоўчую прамысловасць, мэблевую прамысловасць, лесахімічную прамысло-васць, цэлюлозна-папяровую прамысло-васць. Выпускае дзелавую драўніну, пі-ламатэрыялы, мэблю, клееную фанеру, драўнянастружкавыя і драўнянавалак-ністыя пліты, паперу, кардон, запалкі, каніфоль, шкіпінар і інш. На Беларусі (1999) больш за 1200 прадпрыемстваў і вытв-сцей, на якіх занята больш за 100 тыс. чал.
    ЛЯСНІЦТВА, вытворча-тэрытарыяль-ная адзінка ў лясной гаспадарцы. Можа ўваходзіць у склад лясгаса або леспрам-гаса. На замацаванай за ім тэрыторыі дзярж. ляснога фонду ажыццяўляе ме-рапрыемствы па выоошчванні, выка-рыстанні і ахове лясоў, кантралюе рабо-ту лесанарыхтоўшчыкаў, дапамагае кал-гасам і саўгасам у арганізацыі і вядзенні гаспадаркі ў іх лясах, адпускае лес на пні і лесаматэрыялы, арганізуе і кантра-люе нарыхтоўку грыбоў, ягад, лек. рас-лін, сена і інш. Асн. тэр. адзінка Л. — лясны квартал. Л. падзяляюцца на тэхн. ўчасткі (аб’езды), апошнія — на абхо-ды. Адказны за вядзенне гаспадаркі ў Л. — ляснічы, у тэхн. участку — учас-тковы тэхнік-лесавод, у абходзе — ляс-нік. На Беларусі (1999) 720 Л. сярэдняй пл. 9,25 тыс. га, у складзе якіх 1941 тэхн. ўчастак і 10,6 тыс. абходаў. Сярэд-няя пл. тэхн. ўчастка 3,4 тыс. га, абхо-ду — 630 га. У Л. могуць арганізоўвац-ца лясныя гадавальнікі, пункты па на-рыхтоўцы і перапрацоўцы грыбоў і ягад. Л. ёсць у лясной гаспадарцы Расіі, многіх інш. краін свету.