• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Э.І.Кузьмянкова.
    ЛЯЧЭБНАЯ ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТЎРА (ЛФК), выкарыстанне фізічных прак-тыкаванняў і натуральных фактараў прыроды з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі; сродак мед. рэабілітацыі хворых і самааздараўлення арганізма. Уключае таксама механатэрапію, працатэрапію, лячэбны масаж. Асн: асаблівасць — да-зіраваная фіз. нагрузка хворага. Формы ЛФК: ранішняя гігіенічная і лячэбная гімнастыка, хадзьба (тэрэнкур), спарт. і рухомыя гульні, катанне на лыжах, каньках і інш. Адрозніваюць актыўную і пасіўную ЛФК. Пасіўная выкарыстоў-ваецца для папярэджання атрафіі функ-цыянальных структур арганізма, напр,, пры паралічах, цяжкіх траўмах, пасля аперацый і інш. Эфектыўная пры сіс-тэм. занятках і правільным рэжыме.
    І.С.Гулько.
    ЛЯШКОЎСКАЯ Алена Канстанцінаўна (1864, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл. — 12.6.1925), руская актрыса. Нар. арт. Рэспублікі (1924). Скончыла Муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1888). 3 1888 у Малым т-ры. Яр-кая камедыйная акгрыса, іграла ралі свецкіх «драпежніц», какетак, інтрыга-нак: Глафіра, Лідзія Чабаксарава («Bay-Ki і авечкі» і «Шалёныя грошы» А.Ас-троўскага) і інш. Тонкім гумарам, аба-яннем было прасякнута яе выкананне ролей Дыяны («Сабака садоўніка» Лопэ дэ Вегі), Катарыны («Утаймаванне сва-вольніцы» У.ІІІэкспіра) і інпі., стварала таксама драм. вобразы сучасніц.
    ЛЯПГЎК Алег Васілевіч (н. 22.7.1949, г. Брэст), бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1971). Працаваў у Брэсцкім буд. тэхні-куме, з 1971 у ін-це «Брэстграмадзян-праект». Асн. работы ў Брэсце: будынкі дзіцячага сада-ясляў з плавальным ба-сейнам па вул. Герояў абароны Брэсц-кай крэпасці (1977), фізкультурна-аада-раўленчага камбіната (1982, у сааўт.), дзіцячага кафэ «Казка» (1985), аблвы-канкома (1991), аэравакзала (1986, у са-аўт.), забудова Усходняга жылога раёна (1990, у сааўт.) і інш. Дзярж. прэмія Бе-ларусі 1988.
    ЛЯШЎК Вера Якаўлеўна (н. 1.11.1933, в. Марозавічы Брэсцкага р-на), бел. літ.-знавец. Чл.-кар. Бел. акадэміі аду-кацыі (1995). Канд. філал. н. (1987). Праф. (1991). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1987). Скончыла Брэс-цкі пед. ін-т (1959). 3 1963 у Брэсцкім ун-це (у 1980—85 дэкан філал. ф-та). Друкуецца з 1957. Асн. тэмы яе дасле-даванняў бел. л-ра, літ. краязнаўства, методыка выкладання бел. і рус. л-р і моў у школе, праблемы педагогікі вы-шэйшай школы. Аўтар вучэбных дапа-можнікаў і манаграфій, адзін са скла-дальнікаў падручнікаў-хрэстаматый для школ зб. «Паўлюк Багрым» (1994) і інш.
    Тв.: Краязнаўчы матэрыял на ўроках літа-ратуры. Мн., 1980; Іван Мележ у школе. Мн., 1981; Вывучэнне эпічных твораў: 5—8 кла-сы. Мн., 1987; Літаратурнае краязнаўства ў школе. Мн„ 1991; Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры. Мн., 1992 (разам з Г.М.Малажай); Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе. Мн., 1994; Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». Мн., 1996. І.У.Саламевіч. ЛЯШЧбЎ Сяргей Міхайлавіч (н. 23.8.1954, с. Аляксандраўскае Стаўра-польскага краю, Расія), бел. хімік. Д-р хім. н. (1995). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па спосабах апі-сання і прагназаванні экстракцыйнай раўнавагі ў сістэмах на аснове нявод-ных палярных растваральнікаў. Прапа-наваў методыкі раздзялення, канцэн-травання і ачысткі гідрафобных арган. рэчываў розных класаў.
    Тв.: Оценка сольвофобного эффекта прн сольватацмн гндрофобных органнческлх не-электролнтов полярнымн растворнтелямн // Журн. фнз. хнмнн. 1999. Т. 73, № 1.
    ЛЯШЧЫНА. а р э ш н і к (Corylus), род кветкавых раслін сям. ляшчынавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў лясной зо-не Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Культ. фор-мы (фундук) вырошчваюць 3—4 тыс. гадоў. На Беларусі 1 дзікарослы від Л. звычайная, або лясны арэх (С. avellana). Расце ў падлеску і на ўзлесках шырака-лістых і мяшаных лясоў. 7 відаў інтра-дукавана.
    Аднадомныя лістападныя кусты, радзей дрэвы. Лісце простае, чаргаванае, чараяковае. Тычынкавыя кветкі ў павіслых каташках,
    песцікавыя — у двухкветкавых дыхазіях (раз-вілінах), сабраных у галоўчатыя суквецці. Плод — аднанасенны дравяністы арэх. У пладах да 70% алею, які выкарыстоўваецца ў харч., кандытарскай, лакафарбавай і мед. прам-сці, з макухі робяць халву Драўніна ідзе на дробныя вырабы. 3 кары атрымліва-юць фарбавальныя і дубільныя рэчывы. 3 па-расткаў плятуць мэблю і інш. Лек. і дэкар. расліны. У.Л.Пярэднеў. ЛЯШЧЬІНСКАЕ ВАЯВбДСГВА (Woje-wodztwo Leszczyriskie), былая адм.-тэр. адзінка на ПдЗ Польшчы. 3 1999 тэры-торыя ў складзе Велікапольскага вая-водства.
    ЛЯШЧЬІНСКІ Адам Браніслававіч (н. 24.12.1920, в. Якубавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.), Герой Сав. Саюза
    АБЛяшчынскі.
    (1944). Скончыў паскораныя курсы Чкалаўскага танк. вучылішча (1942), 2-га Кіеўскага артыл. вучылішча (1943), Варонежскі с.-г. ін-т (1957). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах, удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Маскоўскай бітвы, вызвалення Украіны. Камандзір батарэі самаходнага артыл. палка лейт. Л. вы-значыўся ў кастр. 1943 у час прарыву абароны ворага на правым беразе Дняпра: экіпаж самаходнай гарматы на чале з ім зніпічыў шмат агнявых кропак і жывой сілы праціўніка; калі гармата была падбіта, паранены Л. працягваў бой гранатамі і аўтаматным агнём. Да 1948 у Сав. Арміі, да 1984 у нар. гаспа-дарцы.
    ЛЯШЧЬІНСКІ Станіслаў, кароль польскі і вял. кн. літоўскі [1704—09, 1733], гл. Станіслаў Ляшчынскі.
    ЛЯШЧЬ'іНСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ. геа-лагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1997). За 250 м на ПнЗ ад в. Ляшчынск Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Ва-лун ружавата-шэрага дробназярністага граніту з уключэннямі крышталёў міне-ралаў цёмнага колеру (слюды). Даўж. 4 м, шыр. 3,4 м, выш. 0,8 м, у абводзе 11,7 м, аб’ём 10,7 м3, маса каля 27 т. Прынесены ледавіком каля 15—20 тыс. г. назад са Скандынавіі. В.Ф.Вінакураў.
    М, чатырнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай М («мыслеце»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. ус-таўнай М («мі»). У старабел. графіцы абазначала гукі «м», «м’» («маршалокь», «мнля»), мела лікавае значэнне «сорак». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла дру-каваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае санорныя змычнапраходныя насавыя губна-губныя зычныя гукі «м», «м’» («мова», «мята» — «м’ата»).
    А.М.Булыка.
    МА, у рэлігійных уяўленнях стараж. на-родаў Малой Азіі багіня зямлі і ўрадлі-васці, маці багоў. Яе культ, блізкі да кулыу Кібелы, у 1 ст. да н.э. быў уведзе-ны ў Стараж. Рыме дыктатарам Сулам. У рымлян вобраз М. злучыўся з вобра-зам рым. багіні вайны Белоны, і М. ша-навалася імі пад двайным імем (Ма-Бе-лона).
    МААКІЯ (Мааскіа), род кветкавых рас-лін сям. бабовых. 6 відаў. Пашырана ва Усх. Азіі. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукавана М. амурская, або акатнік (М. amurensis).
    Лістападныя дрэвы выш. да 20 м. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, даўж. да 30 см. Кветкі шматлікія, у густых гронках, ча-
    Маахія амурская: парастак з пладамі.
    сам разгаліноўваюцца каля асновы. Плод — струк. Драўніна ўстойлівая да гніення, ідзе на выраб фанеры, паркету, гнутай мэблі. Дэ-кар. расліны, выкарыстоўваюцца для замаца-вання схілаў і яроў.
    МААНЗЎНДСКІ АРХІПЕЛАГ. 3 a -ходне-Эстонскі архіпелаг. У Балтыйскім м., тэр. Эстоніі. Пл. каля 4 тыс. км2. Больш за 500 астравоў, най-большыя з іх Саарэмаа, Хійумаа, Муху, Вормсі. Берагі моцна парэзаныя. Па-верхня раўнінная (выш. да 54 м). Ас-травы складзены пераважна з вапнякоў, якія месцамі ўкрыты ледавіковымі і марскімі адкладамі. Шмат азёр. Клімат умерана цёплы з мяккай зімой. Сярэд-няя т-ра студз. - 4 °C, ліп. 17 °C. Апад-каў каля 550 мм за год. Большая ч. па-верхні астравоў занята лугамі і лясамі; па берагах пясчаныя дзюны з хваёвымі лясамі. Глебы пераважна дзярнова-кар-банатныя і забалочаныя. Рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля. Запавед-нікі: Війдумяэ і Вільсандзі. Значныя га-рады: Курэсаарэ (в. Саарэмаа) і Кярдла (в. Хійумаа). У раёне М.а. ў перыяд 1-й і 2-й сусв. войнаў адбыліся вядомыя ва-ен. аперацыі (гл. Маанзундскія аперацыі ў 1-ю сусв. вайну і Маанзундскія апера-цыі ў Вял. Айч. вайну).
    МААНЗЎНДСКІЯ АПЕРАЦЫІ ў В я -лікую Айчынную вайну, 1) дзеянні сав. войск і сіл Балт. флоту па абароне астравоў Маанзундскага архіпе-лага 6.9—22.10.1941. Аперацыя адбыла-ся пасля захопу ням.-фаш. войскамі Та-ліна (28.8.1941), у выніку чаго сав. часці на астравах апынуліся ў варожым тыле. Супраць размешчаных на архіпелагу і каля яго 3-й асобнай брыгады 8-й арміі Паўн.-Зах. фронту, 16 батарэй берага-вой артылерыі, 6 тарпедных катэраў, 17 тральшчыкаў і інш. суднаў, 12 самалё-таў-знішчальнікаў на в-ве Саарэмаа (усяго каля 24 тыс. чал.) дзейнічаў пры падтрымцы карабельнай артылерыі і
    авіяцыі ням. дэсант у складзе 2 пяхот-ных дывізій (больш за 50 тыс. чал.), які ва ўпартых баях (страціў каля 25—26 тыс. чал.) выцесніў сав. часці. 19—22 кастр. гарнізон астравоў эвакуіраваны на п-аў Ханка. У аперацыі ўдзельнічалі і воіны-беларусы, у т.л. віцэ-адм. ЬХХ.Дрозд. Адцягненне значных сіл праціўніка для захопу Маанзундскіх а-воў садзейнічала аслабленню ням,-фаш. групоўкі, якая наступала на Ле-нінград. 2) Дэсантная аперацыя войск 8-й арміі Ленінградскага фронту і сіл Балт. флоту (2 стралк. карпусы, 260-я марская стралк. брыгада, каля 100 катэ-раў і 40 інш. суднаў) па вызваленні за-нятага ням.-фаш. часцямі (11,5 тыс. чал.) і сіламі флоту Маанзундскага архі-пелага 27.9—24.11.1944. У ходзе цяжкіх баёў сав. дэсантнікі авалодалі а-вамі Вормсі (27 вер.), Муху (30 вер.), Хіўма (3 кастр.), Саарэмаа (да 24 ліст.). У вы-ніку вызвалення Маанзундскіх а-воў Балт. флот устанавіў поўны кантроль над Фінскім і Рыжскім залівамі.
    Літ.'. Чернов Ю.й. Война погасмла ма-якн. М., 1985; Ввноградов Ю.А. Хро-ннка расстрелянных островов. М., 1985; Ач-к а с о в В. Моонзундская десантная опера-цня // Воен.-нст. журн. 1973. № 4.
    УЯ.Калаткоў, В.А.Юшкевіч.
    МААНЗЎНДСКІЯ АПЕРАЦЫІ ў 1-ю сусветную вайну, 1) аперацыя герм. флоту Балт. мора пад камандаван-нем віцэ-адм. Э.Шміта (больш за 70 ка-раблёў) з мэтай прарыву праз Ірбенскі праліў (адсюль другая назва — Ірбен-ская) у Рыжскі заліў, знішчэння рас. марскіх сіл у Рыжскім заліве (каля 50 караблёў, камандуючы контр-адм. М.К.Бахіраў), загароды выхаду з пралі-ва Маанзунд 8—21.8.1915. 8 жн. рас. караблі адбілі спробу прарыву герм. флоту, у ходзе баёў 16—17 жн. патопле-ны і пашкоджаны 9 ням. караблёў, страчаны 2 рас. кананерскія лодкі. 19 жн. герм. эскадра ўвайшла ў Рыжскі за-ліў, але з-за магчымага падрыву на мі-нах, атак падводных лодак праціўніка і адсугнасйі месцаў базіравання 21 жн. пакінула заліў. 2) Аперацыя «А л ь б і ё н» герм. флоту (больш за 300 баявых і дапаможных караблёў, каля 100 самалётаў, 25 тыс. чал. дэсанта) па знішчэнні рас. марскіх сіл у Рыжскім заліве (больш за 50 караблёў), захопу Маанзундскага архіпелага (яго абараняў 12-тыс. рас. гарнізон) і падрыхтоўкі ўдару па Петраградзе. 12 кастр. герм.