• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Нсмайлова Г. Муслнм Магома-ев. 2 нзд. Баку, 1986.
    МАГАМАЕЎ Муслім Магаметавіч (н. 17.8.1942, Баку), азербайджанскі спявак (барытон), дырыжор. Нар. арт. Азер-байджана. Нар. арт. СССР (1973). Унук
    МАГДЭБУРГСКАЕ 443
    РМ.М.Магамаева. Скончыў Азерб. кансерваторыю (1968). 3 1962 (з пера-пынкам) саліст Азерб. т-ра оперы і ба-лета, адначасова ў 1975—79 маст. кіраў-нік Дзярж. эстр.-сімф. аркестра Азер-байджана. Валодае гнугкім голасам прыгожага мяккага тэмбру вял. дыяпа-зону, сцэн. тэмпераментам. Сярод леп-шых оперных партый: Фігара («Севільс-кі цырульнік» Дж.Расіні), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Алека («Алека» С.Рахманінава), Аслан-шах («Шах Ісма-
    А.М.М Магамаеў М.М.Магамаеў.
    іл» А.М.М.Магамаева), Гасан-хан («Кёр-аглы» У.Гаджыбекава). У канцэр-тах выконвае арыі з опер, аперэт, ра-мансы, эстр. і неапалітанскія песні. Ay-Tap твораў для эстр.-сімф. аркестра, пе-сень, музыкі да драм. спектакляў і кіна-фільмаў. Зняўся ў кінафільмах «Нізамі», «Спявае Муслім Магамаеў». 1-я прэмія на Міжнар. фестывалі песні ў Сопаце (Польшча, 1969), «Залаты дыск» (1969, Францыя).
    Літ:. Тнхвннская Л. Муслнм Маго-маев // Певцы советской эстрады. М., 1977.
    МАГАМЕТ, гл. Мухамед.
    МАГАМЕТАНСТВА. устарэлая назва мусульманства (ісламу) ад старой тран-скрыпцыі імя заснавальніка ісламу Му-хамеда — Магамет.
    МАГАР (Setaria italica convar. moharia), кветкавая расліна сям. метлюжковых. Пашыраны пераважна ў Азіі. Культыву-ецца ў краінах з умераным і субтрапіч-ным кліматам.
    Аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы слабагалінастыя выш. да 1 м, аблісцелыя. Суквецце — коласападобная мяцёлка (сул-тан) даўж. 25 см, шыр. 4 см. у адрозненне ад чумізы, не падзеленае на лопасці. Паводле колеру зярнявак і шчацінак бывае М. аран-жавы, белы, жоўты, чырвоны. Стараж. кар-мавая (зялёны корм, сена, сілас, збожжа) і харч. (збожжа) культура. У.П.Пярзднеў.
    МАГАТЭ, гл. Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі.
    МАГДАЛЕНА (Magdalena), рака ў Ка-лумбіі. Даўж. 1540 км, пл. бас. 260 тыс. км2. Выток на Пд Цэнтр. Кардыльеры, да г. Нарэ цячэ па міжгорнай упадзіне паміж Цэнтр. і Усх. Кардыльерамі, да-лей па Прыкарыбскай нізіне, упадае ў Карыбскае м. Гал. прытокі: Каўка і Сан-Хорхе (злева). Высокія ўзроўні (з затапленнем зямель у ніжнім цячэнні) у
    крас.— маі і вер.—лістападзе. У сярэд-нім цячэнні парогі. Сярэдні расход ва-ды 8—10 тыс. м3/с. Суднаходства да г. Баранкілья да г. Ла-Дарада (каля 880 км) і ад г. Овда да Нейвы — у высокую ваду (370 км). У нізоўях М. пракладзе-ны суднаходны канал да порта Картахе-на.
    МАГДЭБУРГ (Magdeburg), горад на У Германіі. Адм. ц. зямлі Саксонія-Ан-гальт. 270,6 тыс. ж. (1994). Важны вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт на р. Эльба, паблізу перасячэння з ёй Сярэд-негерм. канала і канала Эльба—Хафель. Прам-сць: машынабудаванне, у т.л. цяжкае, прыладабуд., эл.-тэхн., вытв-сць хім. абсталявання, металаапр., хім. (Mi-Hep. ўгнаенні, ядахімікаты), фармацэў-тычная, лакафарбавая, гарбарна-абутко-вая, швейная, харчасмакавая. Мед. ака-дэмія. Культурна-гіст. музей. Б.ч. пом-нікаў архітэктуры разбурана ў 1945,
    Да арт. Магдэбург. Сабор.
    адноўлены: раманская царква (11—13 ст.), гатычны сабор (13—16 ст.), бароч-ная ратуша (17 ст.) і інш.
    Упершыню згадваецца ў 805. 3 968 цэнтр Магдэбургскага архіепіскапства (засн. Ато-нам f), важны пункт хрысціянізацыі і герма-нізацыі палабскіх славян. У 1188 першы з еў-рап. гарадоў атрымаў права на самакіраван-не — Магдэбургскае права. Адыгрываў знач-ную ролю ў Ганзе. У 1524 у М. праведзена Рэфармацыя. У Трыццацігадовую вайну 1618—48 амаль поўнасцю разбураны (май 1631, аднаўляўся з 1646). 3 1680 у Брандэн-бургска-Прускай дзяржаве, яе найбуйнейшая крэпасць. У 1806—14 акупіраваны франц. войскамі. 3 1815 адм. і буйны прамысл. цэнтр прускай прав. Саксонія. У канцы 2-й сусв. вайны (1945) стары горад разбураны на 90% (аднаўляўся з 1952). 3 1945 у сав. зо-не акупацыі Германіі, у 1949—90 у складзе Герм. Дэмакр. Рэспублікі (у 1952—90 адм. цэнтр аднайм. акругі). 3 28.10.1990 адм. йэнтр зямлі ФРГ Саксонія-Ангальт.
    У.Я.Калаткоў (гісторыя).
    МАГДЭБЎРГСКАЕ ПРАВА (м а й д э -борскае права) (лац. jus theutonicum magdeburgense), феадальнае гарадское права. Склалася ў ням. гора-дзе Магдэбург у 12—13 ст. з розных крыніц, у т.л. з прывілеяў, выдадзеных архіепіскапам Віхманам гар. патрыцыя-ту (1188), Саксонскага зярцала, паста-ноў суда шэфенаў Магдэбурга і інш. Мела універсальны характар, г.зн. трак-тавала розныя віды праваадносін: дзей-насць гар. улады, суда, яго кампетэн-цыю і парадак судаводства, пытанні зя-мельнай уласнасці «ў межах горада», парушэнні ўладання, захопу нерухомас-ці, устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў і г.д. Асобае месца займалі нормы, што рэгулявалі гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купец-кіх гільдый, парадак падаткаабкладан-ня. М.п. з’явілася юрыд. замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феада-ламі за самастойнасць. Яно давала го-раду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызва-ленне ад большай часткі феад. павін-насцей. М.п. было перанята многімі га-радамі Усх. Германіі, Усх. Прусіі, Сіле-зіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы.
    3 14 ст. М.п. пашыралася на гарады ВКЛ. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі М.п., вызваляліся ад феад. павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў, старостаў і інш. дзярж. службовых асоб. У прыват-наўладальніцкіх гарадах М.п. не вызва-ляла гараджан ад залежнасці і ўлады феадалаў, аднак залежнасць не мела рысаў прыгонніцтва. На аснове М.п. ў горадзе ствараўся выбарны орган сама-кіравання — магістрат. 3 увядзеннем М.п. адмянялася дзейнасць мясц. пра-ва, але не адмаўлялася правамернасць карыстання мясц. звычаямі, калі выра-шэнне справы не прадугледжвалася М.п. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з М.п. выкарыстоўваліся нормы агульнадзярж. права — Статутаў ВКЛ, судовых статутаў сталіцы — Віль-ні і ўласнай юрыд. практыкі. У ліку першых М.п. ў ВКЛ атрымалі Вільня (1387), Брэст (1390), Гродна (1391 ня-поўнае, 1496 поўнае), Слуцк (1441), Высокае (1494), Гіолацк (1498), Мінск (1499), Браслаў (1500), Навагрудак (1511) і інш. М.п. мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі. Граматы на М.п. дзярж. гарадам выдавалі вял. князі ВКЛ, прыватнаўладальніцкім гара-дам — уладальнікі гарадоў або па іх ха-дайніцтве вял. князі. На Беларусі М.п. скасавана паводле ўказаў Кацярыны II у Магілёўскай губ. ў ліст. 1775, у Мін-скай — у маі 1795, у зах. Беларусі —у снеж. 1795.
    Літ:. Копысскнй З.Ю. Соцнально-полнтнческое развхтне городов Белоруссмн в XVI — первой половнне XVII в., Мн., 1975; Грнцкевнч А.П.' Частновлалельческяе
    444
    МАГЕЛАН
    города Белорусснн в XVI—XVIII вв.: (Соц,-экон. нсслед. нсторнн городов). Мн., 1975.
    МАГЕЛАН, Магальяінш (партуг. Magalhaes, ісп. Magallanes) Фернан (ка-ля 1480, г. Саброза, Партугалія — 27.4.1521), партугальскі мараплавец, эк-спедьшыя якога ажыццявіла першае кругасветнае плаванне. У 1519—21 уз-началіў іспанскую экспедьшыю (5 суд-
    Ф.Магелан
    наў, 265 чал.) у пошуках зах. шляху да Малукскіх а-воў. Абследаваны паўд. бе-рагі Паўд. Амерыкі, адкрыты праліў па-між Вогненнаю Зямлёю і мацерыком (гл. Магеланаў праліў), 3 астравы з гру-пы Марыянскіх (у т.л. в-аў Гуам), пера-сечаны Ціхі ак. (1520, назву далі спада-рожнікі М.). Экспедыцыя М. назірала
    Гаралы і мястэчкі Беларусі, якія мелі магдэбургскае права
    Гарады і мястэчкі	Год выдачы граматы на магдэбургскае права	Гарады і мястэчкі	Год выдачы граматы на магдэбургскае права
    Брэст	1390	Друя	1618
    Гродна	1391 (няпоўнае, 1496 поўнае)	Орша	1620
    Слуцк	1441	Крычаў	1633
    Высокае	1494	Бешанковічы	1634
    Полацк	1498	Чавусы	1634
    Мінск	1499	Мсціслаў	1636
    Браслаў	1500, няпоўнае	Ружаны	1637
    Ваўкавыск	1503	Астрына	1641
    Навагрудак	1511	Чэрыкаў	1641
    Мілейчыцы	1516	Дзівін	1642
    Камянец	1518	Лагішьш	1643
    Слойім	1531	Мальча	1645
    Рэчыца	1561, няпоўнае	Радунь	1649
    Дзісна	1569	Жыровічы	1652
    Радашковічы	1569	Каішль	1652
    Сураж	1570	Сгоўбцы	1729
    Магілёў	1577	Ушачы	1758
    Мазыр	1577	Бобр	1762
    Ула	1577	Мядзел Сіары	1762
    Гарадная	1579	Шклоў	1762
    Пінск	1581	Ашмяны	1792
    Азярышча	1583, няпоўнае	Воўпа	1792
    Нясвіж	1586	Вугор	1792
    Ліда	1587	Геранёны	1792
    Гарадзец	1589	Пераброддзе	1792
    Кобрын	1589	Прывалка	1792
    Пружаны	1589	Цырын	1792
    Любча	1590	Шарашова	1792
    Віцебск	1597		
    зорныя сістэмы (гл. Магеланавы Вобла-кі) і сузор’е Паўд. Крыж; даказала ша-рападобнасць Зямлі, наяўнасць Сусвет-нага ак., атрымала ўяўленне пра паме-ры Зямлі. М. забіты ў сутычцы з мясц. насельніцтвам в-ва Мактан (Філіпінскія а-вы). У Іспанію вярнуўся адзін кара-бель пад кіраўніцтвам Х.С.Элькана.
    МАГЕЛАНАВЫ ВбБЛАКІ (В я л і -кае і Малое), дзве карлікавыя га-лактыкі, спадарожнікі Млечнага Шляху; самьм яркія ў Паўд. паўшар’і неба, найбольш блізкія да нашай Галактыкі. Названыя па імю Ф.Магелана, каманда якога выявіла іх у час першага круга-светнага падарожжа (1519).
    М.В. відаць на паўд, небе простым вокам як туманныя плямы няправільнай формы (Вял. М.В. — у сузор’і Залатой Рыбы, Ма-лое — у Туканё). Памеры М.В. каля некаль-кіх дзесяткаў тыс. св. гадоў. Адлегласць ад Зямлі да Вял М.В. 150 тыс. св. гадоў, да Малога — 200 тыс. св. гадоў. М.В. сфармі-раваліся на некалькі млрд. гадоў пазней за нашу Галактыку і маюць шмат маладых зорак і газапылавых комплексаў, дзе ідзе актыўны працэс зоркаўтварэння. У Вял. М.В. ў лю-тым 1987 успыхнула звышновая зорка, якую можна было бачыць з Зямлі простым вокам. Іл. гл. да арт. Галактыкі. АА.Шымбалёу. МАГЕЛАНАЎ ПРАЛІЎ Паміж мацеры-ком Паўд. Амерыка і архіпелагам Вог-ненная Зямля. Злучае Ціхі і Атлантыч-ны акіяны. Даўж. 575 км, найменшая шыр. 2,2 км, глыб. да 1170 м, наймен-
    шая глыб. на фарватэры 19,8 м. Паўн,-зах. частка вузкая, глыбокая са стромкі-мі, скалістымі берагамі, з якіх спуска-юцца ў ваду ледавікі, паўн.-ўсх. — шы-рокая, мелкаводная з нізкімі берагамі лагуннага тыпу. Плаванне небяспечнае з-за моцных зах. вятроў, падводных скал і меляў. Гал. порт — Пунта-Арэ-нас (Чылі). Праліў адкрыты Ф.Магела-нам у 1520.
    МАГЕРКА старадаўні мужчынскі га-лаўны ўбор, пашыраны на Беларусі ў 16—19 ст. Паводле спосабу вырабу былі лямцавыя (валеныя з воўны) і шытыя з 4 кавалкаў тоўстага валенага сукна. Лямцавыя М. мелі выгляд каўпака або ўсечанага конуса. Завернуты да палаві-ны вышыні аколыш шчыльна прылягаў да верху (паўдвайная М.) або даходзіў да самага донца (двайная М.). Рабілі М. выш. 15—20 см белага, шэрага, карыч-невага і чорнага колераў. Насілі круглы год. М.Ф.Раманюк.