• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Магілёўскі Спаскі мавастыр Спаса-Праабражэнская царква.
    франтон. Сцены фасадаў завяршаліся шырокім тонкапрафіляваным карнізам, рытмічна чляніліся лучковымі аконны-мі праёмамі з дэкар. ляпнымі дэталямі, паміж аконнымі праёмамі — спараныя пілястры з дарычнымі капітэлямі. У ін-тэр’еры былі творы мясц. майстроў: жывапісца М.Пігарэвіча і чаканшчыка П.Слізіка (Сліжыка). Царква разбурана ў Вял. Айч. вайну, пазней знесена, час-тка пабудоў захавалася. У 1785 заверша-на буд-ва мураванай агароджы з брамай і манастырскага корпуса. Г-падобны ў плане манастырскі корпус разам з агароджай абкружаў усю тэр. манастыра і ўтвараў трапецападобны ў плане ўнутр. дворык. Корпус складаўся з 2-павярховай часткі (дзе размяшчала-ся кансісторыя, захавалася) і 1-павярхо-вага крыла (манаскія келлі, убудаваная царква, гасп. памяшканні, частка заха-валася). Гал. фасад 2-павярховага кор-пуса аздоблены на ўсю вышыню піляс-трамі і іанічнымі капітэлямі. Высокія прамавугольныя аконныя праёмы дэка-рыраваны ліштвамі з замковым каме-
    МАГІЛЁЎСКІ 471
    нем, падаконнымі прамавугольнымі ні-шамі. Фасады 1-павярховага крыла рас-члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі, між-аконнымі лапаткамі. У 1918 манастыр закрыты. Т. 1. Чарняўская.
    МАПЛЁЎСКІ СТАДЫЯЛ. адзін з буй-нейшых этапаў развіцця сожскага зле-дзянення, які наступіў пасля горацкага інтэрстадыялу. На тэр. Беларусі М.с. разглядаецца як другі пасля макс. аіаў-гарадскага стадыялу насоў мацерыкова-га лёду з Пн Швецыі і Батнічнага зал. Ільды праніклі на тэр. Беларусі трыма ледавіковымі патокамі: нёманскім, мін-скім і дняпроўскім, якія вызначаліся вял. актыўнасцю. Пры адступанні леда-віка сфарміраваліся Цэнтральнабярэзін-ская, Слуцкая, Прыбугская і інш. вод-наледавіковыя раўніны і канчаткова аформіўся рэльеф Паўд.-зах. адгаліна-вання Беларускай грады.
    МАГІЛЁЎСКІ СТРОЙ, традьшыйны комплекс бел. нар. адзення ў Падняп-роўі. Бытаваў у 18 — пач. 20 ст. пера-важна ў Магілёўскім, Быхаўскім, Шклоўскім, Слаўгарадскім р-нах Магі-лёўскай вобл., Рагачоўскім р-не Го-мельскай вобл. Летні жаночы гарнітур складалі пераважна 2 варыянты-ком-плексы: кашуля, спадніца, фартух; ка-шуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з адносна вузкім рукавом, адкладным (радзей вузкім стаячым) каўняром. Ар-намент натыкання і вышыўкі (чырвоны з украпінамі чорнага) кампанаваўся ў палосы на плечавых устаўках і рукавах (паралельна лініі ўточкі), на каўняры. Пераважалі геам. (ромб, крыжык, зо-рачка) і раслінныя (васількі, бярозка) узоры. Суконная спадніца (андарак, са-ян) чырвона-малінавая з белай, зялё-най, сіняй, чорнай клеткай, палатняная (бяляк) — гладка-белая ці клятчастая шэра-белая з арнаментальным шлякам на падоле. Падпяразвалі вузкім дэкар.
    Да арт. Магілёўскі строй. Сялянкі ў традыцыйным лет-нім адзенні. Вёска Заходы Шклоўска-га раёна. 1903.
    поясам. Фартух-трыпольнік шылі з 3 белых полак палатна. Гарсэт (кабат) шылі з сіняга, чырвонага аксаміту, шарсцянкі з баскай у выглядзе клінкоў або прышывалі да спадніцы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы. Галаўныя ўборы жанчын — чапец, намітка, аздобленая вышыўкай і нашыўкамі мохрыкаў да-матканая хустка. Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні — пацеркі, абразкі, кры-жыкі. У мужчынскіх кашулях тунікапа-добнага крою багата вышывалі маніш-ку. Нагавіцы шылі з белага палатна ці сукна. Насілі таксама суконныя ці па-латняныя камізэлькі са стаячым каўня-ром, шыйныя даматканыя хустачкі-ша-лікі, вышытыя чырвоным арнаментам на канцах. Галаўны ўбор — каўпаковая з лямцу магерка ці футраванка. Муж-чынская і жаночая вопратка — белыя світы, аздобленыя вышыўкай, нашыў-камі тасьмы і шнура.
    Літ.'. Р а м а н ю к М.Ф. Беларускае на-роднае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.
    М.Ф.Раманюк.
    МАГІЛЁЎСКІ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ІН-СТЫТЎТ. Засн. ў 1973 у Магілёве на базе тэхнал. ф-та Магілёўскага машына-будаўнічага інстытута. У 1998/99 на-вуч. г. ф-ты: тэхнал., мех., хіміка-тэх-нал., эканам., завочны, па падрыхтоўцы кадраў. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1990. Пры ін-це 3 наву-чальна-навукова-вытв. аб’яднанні.
    МАГІЛЁЎСКІ УНІВЕРСП г)Т і м я А.А.К у л я ш о в а. Засн. ў 1918 у Магі-лёве як пед. ін-т на базе Магілёўскага настаўніцкага інстытута. У 1919 пе-райменаваны ў Ін-т нар. адукацыі. У 1924 аб’яднаны з пед. ф-там БДУ. У 1930 адноўлены як пед. ін-т. У 1937 пры ін-це створаны настаўніцкі ін-т з 2-гадовым тэрмінам навучання для пад-рыхтоўкі настаўнікаў 5—7-х класаў агульнаадук. школы. Імя Куляшова прысвоена ў 1978. 3 20.6.1997 ун-т. У 1998/99 навуч. г. ф-ты: гіст., пед., фі-
    лал., замежных моў, біял., прырода-знаўства, эканам., фізіка-матэм., да-школьнага выхавання, фіз. выхавання, даінстытуцкай падрыхтоўкі і прафары-ентацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1992. Пры ун-це больш за 100 спецыялізаваных лабараторый і кабінетаў, б-ка (каля 500 тыс. экз.), на-вуч.-спарт. комплекс і навучальна-біял. база «Любуж». На базе М.у. створаны вучэбна-навук. комплекс.
    МАГІЛЁЎСКІ ХІМІКА-ТЭХНАЛАГІЧ-НЫ ТЭХНІКУМ Засн. ў 1967 у Магі-лёве. Спецыяльнасці (1998/99 навуч. г.): аўтаматызацыя тэхнал. працэсаў і вытв-сці, вытв-сць вырабаў і пакрыц-цяў з палімерных матэрыялаў, тэхнало-гія прадукцыі грамадскага харчавання, электраэнергетыка, машыны і апараты харч. вытв-сцей, халадзільна-кампрэ-сарныя машыны і ўстаноўкі, камерцый-ная дзейнасць. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзён-нае і завочнае.
    МАГІЛЁЎСКІ ЦАРКОЎНА-АРХЕАЛА-ГІЧНЫ МУЗЁЙ. Існаваў у 1897—1918 у Магілёве. Заснаваны Е.Р. Раманавым, размяшчаўся ў будынку б. бернардзін-скага кляштара. Пл. экспазіцыі 140 м2, больш за 6 тыс. экспанатаў, атрыманых у асн. з рызніц і царк. кладовак, з архе-ал. раскопак Раманава (каменныя і жал. прылады працы, фрагменты ганчарнага посуду, упрыгожанні, манеты і інш.). Сярод экспанатаў: абразы 16—18 ст. магілёўскага, маскоўскага, смаленскага, стараабраднага пісьма на палатне, дош-ках, выразаныя з дрэва, медзі, свінцу, у т.л. абразы 17 ст. «Богаяўленне» з Пет-рапаўлаўскай царквы, «Раство Багаро-дзіцы» і «Мікола Цудатворац» з Мікала-еўскай царквы і інш., некат. з іх у аб-кладах работы магілёўскіх майстроў А.Воўчака і П.Сліжыка; калекцыя на-прастольных і нацельных крыжоў (пе-раважна 18 ст., многія ў інкруставаных і каштоўных абкладах), медны пацір 17 ст. з Мікалаеўскай царквы, інкрустава-ная даразахавальніца 18 ст. з Крыжа-ўзвіжанскай царквы, шытая шоўкам і золатам плашчаніца 1556, сярэбраная мітра магілёўскага архіепіскапа Г.Каніс-кага (1758); часткі іканастасаў, царскія вароты і бакавыя алтарныя дзверы 17— 18 ст., скульптурныя выявы святых і інш.; магільныя пліты кн. Друцкай-Са-калінскай (1588) і Арсенія Азаровіча (1652), драўляныя надмагільныя пліты 17—18 ст. з Мікалаеўскай царквы. У бібліятэчным аддз. захоўваліся мінея 1490-х г., выдадзеная ў Кракаве, шмат-лікія богаслужэбныя кнігі 16—18 ст., біблія 1751 з гравюрамі, напрастольныя евангеллі 1568, 1637, 1640, 1764, кнігі магілёўскіх, маскоўскіх і львоўскіх вы-данняў 17—18 ст., ў т.л. «Гутаркі Іаана
    472 МАГІЛЁЎСКІ
    Златавуста» (1623), «Словы і прамовы» Феафана Пракаповіча (1760—74). У ар-хіве музея зберагалася больш за 4 тыс. дакументаў пераважна 17 ст., 26 кара-леўскіх грамат 16—18 ст., у тл. Стафа-на Баторыя на магдэбургскае права Ма-гілёву (1577), інвентары горада, замка, воласці (1604) і інш. 3 1919 экспанаты музея захоўваліся ў Магілёўскім аблас-ным краязнаўчым музеі.
    Літ:. Запнскн Северо-Западного отдела Русского географнческого о-ва. Внльна, 1910. Кн. 1. С. 224—229. ААСедзін. МАПЛЁЎСЮ ЧЫГЎНАЧНЫ BAK-SAJI, помнік архітэктуры позняга класі-цызму ў Магілёве. Пабудаваны ў 1902. Фарміруе Прывакзальную пл. з партэ-рам у цэнтры яе. Пасля Вял. Айч. вай-ны будынак рэканструяваны. Мураваны 1-павярховы прамавугольны ў плане бу-
    Магілёўскі чыгуначны вакзал.
    дынак з 2 невял. прыбудовамі па тар-цах. Гал. фасад вылучаны 3 рызалітамі (цэнтр. з гал. уваходам і 2 бакавыя), за-вершанымі атыкамі; ён прарэзаны вял. арачнымі аконнымі праёмамі (у прыбу-довах — прамавугольныя), прасценкі паміж якімі дэкарыраваны руставанымі пілястрамі. Сцены завершаны прафіля-ваным карнізам з сухарыкамі. У цэнтры гал. фасада 8-гранны светлавы барабан з невысокай 4-граннай вежай.
    В М. Чарнатаў. МАГІЛЕЎСКІ шкдльны ТЭАТР Іс-наваў у Магілёве ў 1722—32 пры езуіц-кім калегіуме. Захаваліся 3 друкаваныя праграмы пра паказы 3 панегірыкаў: у 1722 — «Ганаровыя сармацкія знакі — дзедавы сякіры Асалінскіх» з антыпра-логам, пралогам і алегарычным эпіло-гам, інгэрлюдыямі (з нагоды наведання графам Францішкам Асалінскім); у 1726 — «Ключ ведаў, далучаны да клю-ча прадзедаўскага герба Міхалоўскіх» з алегарычным пралогам, хорамі і эпіло-гам, інтэрлюдыямі (услаўляўся засна-вальнік мясц. шляхецкага роду Мельхі-ёр Міхалоўскі); у 1732 — «Укаранава-нае жыллё мудрасці» на лац.-польск. мове з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам (у гонар роду М.Юрылеўска-га — пра прынца, які сваёй мудрасцю і воінскімі доблесцямі прынёс карысць дзяржаве і заняў трон). Аўтарамі п’ес
    звычайна былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі (Я.Любсевіч, С.Свентахоўскі і Р.Бжазоўскі).
    Літ:. Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980; Б а р ы -ш е в Г.й. Театральная культура Белорусснн XVHI в. Мн„ 1992.
    МАГІЛЁЎСКІЯ БАРЫСАГЛЕБСКІЯ ЦЭРКВЫ. помнікі архітэктуры 19 ст. ў Магілёве. Комплекс складаецца з 2 цаг-ляных будынкаў. Першы ўзведзены ў 17 ст. як жылы дом, у 19 ст. перабудаваны пад царкву (у л-ры вядомы як Барыса-глебская, на самай справе наз. Крыжа-ўзвіжанская). Першапачаткова — 1-па-вярховы квадратны ў плане будынак, падзелены сцяной на 2 рознавялікія па-мяшканні. У 19 ст. палавіна ўсх. сцяны перароблена ў 3-гранную апсіду, да зах. сцяны прыбудавана 2-ярусная званіца з шатровьгм дахам і цыбулепадобнай га-лоўкай. На вільчыку ўзведзены гал. драўляны барабан (васьмярык на чацве-
    Магілёўскія Барысаглебскія цэрквы.
    рыку). Перабудова надала будынку ры-сы псеўдарус. стылю. Другая царква па-будавана ў 1869. 6-стаўповы 3-нефавы крыжова-купальны храм. У арх.-стыля-вой трактоўцы спалучаны рысы класі-цызму (руставаныя пілястры па вуглах, прафіляваны карніз асн. аб’ёму) і мас-коўскага культавага дойлідства 17 ст.