Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАГНГТАГІДРАДЫНАМІЧНЫ 477
Магнетыт
рае жалезныя руды Аколаўскага і Нава-сёлкаўскага радовішчаў. У.Я.Бардон. МАГНІЕВЫЯ РЎДЫ. прыродныя Mi-Hep. ўтварэнні, якія маюць метал. маг-ній або яго злучэнні ў колькасцях, дас-татковых для прамысл. атрымання. Да М.р. адносяць больш за 100 мінералаў, у т.л. брусіт (41,7% магнію), магнезіт (28,8%), даламіт (18,2%), кізерыт (17,6%), бішафіт (12%), лангбейніт (11,7%), эпсаміт (9,9%), каініт (9,8%), карналіт (8,8%), расолы (2% MgO) і марскую ваду (0,13%). Асн. прамысл. радовішчы — асадкавыя, другасныя — метамарфічныя і гіпергенныя. Радові-шчы ў Расіі, Бразіліі, Індыі, Аўстраліі, ЗША і інш. На Беларусі ў якасці М.р. выкарыстоўваюцца карналіт і дэвонскія расолы ў Прыпяцкім саляносным ба-сейне.
МАГНІЕВЫЯ СПЛАВЫ. сплавы на ас-нове магнію з дабаўкамі інш. элементаў (алюмінію, цынку, цырконію, марган-цу, рэдказямельных элементаў). Агуль-ная колькасць дабавак у М.с. — 10— 14% па масе. Маюць малую шчыль-насць (1500—1800 кг/м3), належаць да групы лёгкіх сплаваў. Вызначаюіша вы-сокімі ўдзельнымі трываласцю і цепла-ёмістасцю. Лёгка апрацоўваюцца рэзан-нем, зварваюцца, паяюцца, склейваюц-ца. Паводле спосабу вытв-сці адрозні-ваюць ліцейныя і дэфармавальныя. Выкарыстоўваюць у аўтамаб., тэкст. і аптычнай прам-сці, электра- і радыё-тэхніцы, паліграфіі, авіяц., ракетнай і інш. галінах тэхнікі.
МАГНІЙ (лац. Magnesium), Mg, хіміч-ны элемент II групы перыяд. сістэмы, ат. н. 12, ат. м. 24,305, адносіцца да шчолачназямельных металаў. Прыродны складаецца з 3 стабільных ізатопаў 24Mg (78,6%), 25Mg (10,11%), 26Mg (11,29%). У зямной кары 2,35% па масе. Трапля-ецца толькі ў выглядзе злучэнняў (гл. Магніевыя руды). Многа солей М. ў ва-дзе мораў і акіянаў, у прыродных расо-лах. Уваходзіць у састаў хларафілу. Ад-крыты ў 1808 англ. хімікам Г.Дэві.
Серабрыста-белы лёгкі метал, t^, 650 °C, шчыльн. 1740 кг/м3. Хімічна вельмі актыў-ны, моцны аднаўляльнік. На паветры пакры-ваецца ахоўнай плёнкай магнію аксіду MgO, якая разбураецца пры награванні, пры т-ры ~600 “Сзгарае асляпляльна белым полымем з утварэннем MgO і нітрыду Mg3N2. Узаема-дзейнічае з вылучэннем вадароду з кіпячай вадой і разбаўленымі к-тамі (пасівіруецца ў канцэнтраванай сернай і растворах плавіка-вай к-ты); пры награванні — з вадародам, га-лагенамі, борам, азотам, вугляродам, халька-генамі, крэмніем. Утварае шэраг магній-арга-нічных злучэнняу. У прам-сці атрымліваюць электролізам расплаву сумесі хларыду MgCl2 з хларыдам калію і натрыю. Выкарыстоўва-юць у вытв-сці магніевых сплаваў, для легіра-вання алюмініевых сплаваў і металатэрмічна-га атрымання металаў (тытану, урану, цырко-нію, ванадыю і інш.), у сінтэзе магнійарган. злучэнняў і піратэ.хніцы (сумесі парашку М. з акісляльнікамі). Гл. таксама Магнію злучэн-ні- І.В.Боднар. МАГНІЙАРГАНІЧНЫЯ ЗЛУЧЭННІ, металаарганічныя злучэнні, у якіх атам магнію непасрэдна злучаны з вугляро-дам. Асн. тыпы М.з. маюць агульныя ф-лы: RMgX і RiMg, дзе R — арган. ра-дыкал, X — пераважна галаген.
Найб. важныя М.з., т.зв. рэактывы Грыньяра RMgX — бясколерныя крыш-талі або вязкія вадкасці, устойлівыя да 100— 150 °C. Раскладаюцца пад уздзеяннем вады, спіртоў, кіслот. Узаемадзейнічаюць з галаге-намі, серай, вуглякіслым газам (утвараюць солі карбонавых кіслот). Атрымліваюць узае-мадзеяннем галагеналканаў з магніем у эфір-ным растворы. Выкарыстоўваюць у арган. сінтэзе (гл. Грыньяра рэакцыя) і для атры-мання металаарган. злучэнняў; у прам-сці — як каталізатары полімерызацыі.
Я.Г.Міляшкевіч.
МАГНІТ (грэч. magnetis ад Magnetis lithos літар. камень з Магнесіі — ста-раж. горада ў М.Азіі), цела, якому ўлас-ціва намагнічанасць — здольнасць ства-раць вакол сябе магнітнае поле. Быва-юць пастаянныя М. і электрамагніты (у т.л. звышправодныя магніты), намагніча-насць якіх ствараецца эл. токам.
Пастаянны М. бывае прыродны, з магн. жалезняку (магнетыту) і зроблены ў выглядзе падковы, паласы, стрыжня і да т.п. з папярэдне намагнічаных ферамагнетыкаў (пераважна магнітацвёрдых матэрыялаў). Гал. ўласцівасць М. •— здольнасць прыцяг-ваць жалеза, нікель, кобальт, некат. лантано-
Магнітнае поле пастаянных магнітаў a — без магнітаправода; б — з магнітаііраводам; 1 — магніт; 2 — магнітаправод; 3 — рабочы за-зор; N і S — полюсы магніта.
іды, іх сплавы і злучэнні, а таксама злучэнні хрому, марганцу і урану. Характарызуецца дстаткавым намагнічваннем, каэрцытыўнай сілай, формай пятлі гістэрэзіса, макс. шчыльнасцю магн энергіі. Свабодна падве-шаны, адхіляецца ў магн. полі Зямлі адным бокам (полюсам) на Пн, другім — на Пд (гл. Магнітныя полюсы Зямлі). Шырока вы-карыстоўваецца як аўтаномная крыніца пас-таяннага магн. поля ў элементах, прыладах і апаратах электра- і радыётэхнікі, электронікі, аўтаматыкі. У.М. Сацута.
МАГНГГААПТЫЧНЫ ДЫСК, разна-віднасць аптычных дыскаў, дзе запіс ін-фармацыі ажыццяўляецца тэрмамагн. спосабам.
Пры запісе інфармацыі рухомы носьбіт ла-кальна награваецца лазерным выпрамянен-нем, у зоне разагрэву каэрцытыўная сіла ра-бочага слоя рэзка змяншаецца (гл. Тэрмамаг-нітныя з 'явы) і нагрэты ўчастак перамагніч-ваецца пад уздзеяннем слабога знешняга магн. поля. Пры ўзнаўленні адбіты ад М.д. палярызаваны лазерны прамень перыядычна паварочвае плоскасць палярызацыі на вугал, значэнне якога залежыць ад намагнічанасці рабочага слоя (гл. Кера эфекггі).
МАГНІТАБІЯЛбГІЯ, раздзел біяфізікі, які вывучае ўплыў знешніх магнітных палёў на жывыя сістэмы — клеткі, ар-ганізмы, папуляцыі. Даследуе магн. па-лі, якія генерыруюцца самімі жывымі структурамі — сэрцам, мозгам, нервамі і інш. Распрацоўвае практычныя рэка-мендацыі па выкарыстанні штучных магн. палёў у тэрапеўт. мэтах, дае іх гі-гіенічную ацэнку пры выкарыстанні.
МАГНІТАГІДРАДЫНАМІЧНЫ ГЕНЕ-РАТАР, МГД-генератар, элек-трычная ўстаноўка, якая непасрэдна пераўтварае энергію рабочага цела ў электрычную. Прынцып дзеяння за-ключаецца ў тым, што пры руху рабо-чага цела — электраправоднага асярод-дзя (вадкага або газападобнага электра-літу, вадкага металу, іанізаваных га-заў — плазмы) упоперак магн. поля ў адпаведнасці з законам электрамагніт-най індукцыі ў рабочым целе індуцыру-
Схема дыскавага холаўскага магніталдрады-намічнага генератара: 1 — абмотка індуктара; 2 — канал генератара; 3 — ладвод рабочага цела; 4, 5 — выхадны і ўваходны холаўскія электроды; R — супраціўленне нагрузкі; u — скорасць; В — магнітпая індукцыя; Іф — фарадэеўская кампанента току.
478 МАГНІТАГОРСК
euua эл. ток, які адводзіцца ў эл. лан-цуг. Ідэя М.г. выказана М.Фарадэем у 1831, прынцыпы пабудовы сфармулява-ны ў 1907—22, практычная рэалізацыя пачалася ў канцы 1950-х г. з развіццём магнітнай гідрадынамікі і фізікі плазмы. Найб. значныя распрацоўкі МГД-гене-ратараў і МГД-электрастанцый выкана-ны ў Ін-це высокіх т-р Pac. АН.
М.г. складаецца з канала (з саплом, рабо-чай ч., дыфузарам), у якім фарміруецца паток плазмы, індуктара, што стварае стацыянарнае або пераменнае — бягучае магн. поле, і сіс-тэмы зняцця энергіі з дапамогай электродаў (кандукцыйныя М.г.) або індуктыўнай су-вязі патоку з ланцугом нагрузкі (індукцый-ныя М.г.). Плазмай з’яўляюцца прадукты згарання прыродных або спец. паліваў з да-баўкамі злучэнняў шчолачных металаў (павя-лічваюць эл. праводнасць плазмы). Адрозні-ваюць М.г. імпульсныя (даюць імпульсы то-ку працягласцю да некалькіх мікрасекунд), кароткачасовага дзеяння і тыя, што працуюць працягла. Могуць выкарыстоўвацца на эл. станцыях (у т.л. на АЭС), ва ўстаноўках для пакрыцця пікавых нагрузак і рэзервовых, для сілкавання суднаў, лятальных апаратаў і інш.
У. Л. Драгун.
МАГНІТАГбРСК, горад у Расіі, у Чэ-лябінскай вобл., на р. Урал. Засн. ў 1929 у сувязі з буд-вам металургічнага камбіната, горад з 1931. 424 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак. Прам-сць: чор-ная металургія (металургічны камбінат; з-ды калібровачны, кавальска-пракат-ны, метызна-металургічны і інш.), ма-шынабуд. і металаапр. (з-ды кранавы, штамповачны), хім., лёгкая, харчовая; вытв-сць буд. матэрыялаў і муз. інстру-ментаў. 2 ВНУ. 2 т-ры. Краязнаўчы му-зей.
МАГНІТАДЫНАМІКА. раздзел вучэн-ня пра магнетызм, у якім разглядаюцца працэсы намагнічвання ў палях, што мя-няюцца ў часе. Вывучэнне частотнай залежнасці магн. уласцівасцей (напр., магнітнага рэзанансў) мае значэнне ў сувязі з выкарыстаннем ферамагн. ма-тэрыялаў у прыладах і апаратах, што працуюць у пераменных палях (гл. Фе-рамагнетызм).
МАГНІТАДЫЭЛЁКТРЫКІ, кампазіты ферамагнітнага метал. парашку (перма-лой, алсіфер і інш.) з дыэлектрычным сувязным (смала, полістырол, гума, вадкае шкло і інш.). Атрымліваюць пра-саваннем пры высокай т-ры. Маюць высокае ўдзельнае эл. супраціўленне і нізкія страты на віхравыя токі. Выка-рыстоўваюцца ў ВЧ тэхніцы для вырабу магнітаправодаў, асяродкаў штіуль ін-дукцыйнасці, дроселяў і інш. Гл. такса-ма Магнітныя матэрыялы.
МАГНІТАЖбРСТКІЯ МАТЭРЫЯЛЫ, тое, што магнітацвёрдыя матэрыялы.
МАГНІТАМЕТРЫЧНЫЯ МЁТАДЫ РАЗВЕДКІ, магнітаразведка, адзін з кі-рункаў разведачнай геафізікі, які засна-ваны на вывучэнні анамалій геа-
магнітнага поля, абумоўленай неад-нолькавай намагнічанасцю горных па-род. Праводзіцца магн. або аэрамагнітная здымка, апрацоўка вымярэнняў, пабу-дова магн. профіляў і карт, геал. інтэр-прэтацыя выяўленых анамалій магн. поля. Для атрымання больш поўнай геолага-геафіз. інфармацыі М.м.р. ўва-ходзяць у комплекс з інш. геафіз. мета-дамі: сейсма-, граві-, электраразведкай і інш. Выкарыстоўваюць магнітометры. Рознымі іх мадыфікацыямі выконваюц-ца наземныя, аэрамагнітныя, аўтама-більныя, марскія, свідравінныя і спада-рожнікавыя вымярэнні. Па даных вы-мярэнняў складаюцца карты анамаль-нага магн. поля (гл. Магнітнае поле Зямлі), якія выкарыстоўваюцца ў геола-гаразведачных работах. На Беларусі з дапамогай М.м.р. адкрыты Аколаўскае і Навасёлкаўскае радовішчы жалезных руд, трубкі выбуху, перспектыўныя на радовішчы алмазаў, рудапраяўленні ка-ляровых і рэдкіх металаў, складзена ге-ал. карта парод крышт. фундаменту. Гл. таксама Геафізічная разведка. Я.І.Майсееў. МАГНГГАМЕХАНІЧНЫЯ АДНбСІ-НЫ, гірамагнітныя а д н о -с і н ы, адносіны магнітнага моманту элементарных часціц і сістэм, што складаюййа з іх (атамных ядраў, атамаў, малекул і інш.), да іх моманту імпульсу (мех. моманту).