Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЯБЁДКА, машына для пад’ёму, апус-кання і падцягвання грузаў з дапамогай каната або ланцуга. Развіваюць цягавае намаганне да 200 кН.
Бываюць стацыянарныя (падлогавыя, на-сценныя, столевыя) і перасоўныя (на рэй-кавых або бязрэйкавых цялежках), з машын-ным (эл., пнеўматычным. гідраўлічным, ад рухавіка ўнутр. згарання) і ручным прыво-дам. Выкарыстоўваюцца як самаст. машыны пры пагрузачна-разгрузачных, буд., мантаж-
ных, складскіх, манеўровых (з рухомым сас-тавам) работах, пры тралёўцы лесу і штабе-ляванні драўніны, швартоўцы суднаў, пад’ёме якараў, а таксама як частка землярыйных і дарожных машын, грузападымальных кранаў, капроў, канатных дарог, скрэперных і бура-вых установак і інш.
Лябёдкі: a — ручная рычажная (1, 2 — прывадныя рукаяткі прамога і зваротнага хо-ду); б — барабанная электрычная (1 — элек-трарухавік, 2 — рэдуктар, 3 — барабан).
ЛЯБЁДКІН Сяргей Іванавіч (17.12. 1886, Масква — 8.3.1942), бел. вучоны ў галіне анатоміі і эмбрыялогіі; адзін з заснавальнікаў марфал. мед. навукі ў Беларусі. Д-р мед. н. (1934), праф. (1925). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911, 1914). 3 1922 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та, з 1934 заг. аддзела Прыро-дазнаўча-навук. ін-та (Ленінград). На-вук. працы па будове ўнутр. вуха пазва-ночных жывёл, спіннога мозга, анта- і філагенезе і інш. Распрацаваў шэраг тэ-арэт. праблем эвалюц. марфалогіі і ме-тадаў графічных і пластычных рэкан-струкцый.
Тв.: Біягенетычны закон і тэорыя рэкапіту-ляцый. Мн., 1936; Основы теоретнческой анатомпн человека. Рнга, 1963 (разам з П.Я.Герке).
ЛЯВІЦКАЯ Ванда Антонаўна, гл. Лёсік Ванда.
ЛЯВІЦКІ Аляксандр Андрэевіч (23.11.1885, Масква — 4.7.1965), расій-скі кінааператар; заснавальнік рас. школы аператарскага мастацтва. Засл. дз. маст. Расіі (1946). 3 1924 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінемата-графіі (з 1939 праф.). У кіно з 1910, да 1917 зняў каля 100 фільмаў маст. (пера-важна экранізацыі рус. класікі), даку-ментальных, хранікальных і навукова-папулярных. Удзельнічаў у стварэнні першых сав. маст. фільмаў: «Незвычай-ныя прыгоды містэра Веста ў краіне
416 лявіцкі
бальшавікоў» (1924) і «Прамень смерці» (1925), якія паклалі пачатак пошуку вы-яўл. дэталей, новаму вырашэнню кам-пазіцыі масавых сцэн. Сярод інш. філь-маў: «Маці» (1920), «Крыж і маўзер» (1925), «Сёмы спадарожнік» (1928) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1949.
ЛЯВІЦКІ Антон Іванавіч, гл. Ядвігін Ш.
ЛЯВІЦКІ Дзмітрый Рыгоравіч (каля 1735, Кіеў ? — 16.4.1822), расійскі і ўкраінскі жывапісец; найбуйнейшы майстар рус. параднага партрэта 18 ст. 3 1769 акадэмік, з 1776 саветнік Пецяр-бургскай AM; у 1771—88 кіраваў пар-трэтным класам. Вучыўся ў бацькі, укр. гравёра Р.Лявіцкага (Лявіцкага-Носа) і А.Антропава (1752—55 і з 1758). Маг-чыма, разам з бацькам удзельнічаў у размалёўцы Андрэеўскага сабора ў Кіе-
Дз.Лявіцкі. Партрэт П.АДзямідава. 1773.
ве (1752—55). Каля 1758 пераехаў у Пе-цярбург. У 1762 афармляў каранацый-ныя ўрачыстасці ў Маскве. У ранніх творах спалучаў агульную ўрачыстасць позняга барока з рысамі натуральнасці і штодзённасці, імкнуўся да раскрыцця характару, дакладнасці і матэрыяльнас-ці выявы. Работам уласцівы эфектнасць кампазіцый, інтэнсіўнасць і танальнае адзінства колеравых адценняў, выраз-насць поз і жэстаў: партрэты А.Какоры-нава (1769—70), П.Дзямідава (1773), се-рыя парадных партрэтаў выхаванак Смольнага ін-та («Смалянкі», каля 1773—76). Інтымныя партрэты адзнача-ны паглыбленасцю і разнастайнасцю індывідуальных характарыстык, стры-манасцю маст. сродкаў (Д.Дзідро, 1773—74; М.Дзякавай, 1778; святара, магчыма, бацькі, 1779 і інш.). 3 пач. 1780-х г. пад уплывам класіцызму тон-
кая нюансіроўка змянілася лакальным колерам, манера пісьма стала больш гладкай: «Урсула Мнішак» (1782), «Ка-цярына II» (1783) і інш. 3 2-й пал. 1780-х г. яго работы страцілі ранейшую цэласнасйь і гарманічнасць, характар-насць вобразаў. Некаторыя творы вы-значаюцца яркай выразнасцю маст. сродкаў («Невядомы са сфінксам», 1790-я г.). Пасля 1800 з-за хваробы ва-чэй амаль не працаваў.
Літ:. Молева Н.М. Д.ГЛевнцкнй. М., 1980; Яблонская Т.В. Левнцкнй. М., 1985; Д.Г Левмцкмй, 1735—1822: Сб. науч. тр. Л., 1987. І.Л.Чэбан. ЛЯВІЦКІ Іван Іванавіч (1830, С.-Пе-цярбург — ?), расійскі і бел. архітэктар і інжынер-будаўнік. Скончыў Пеняр-бургскае буд. вучылішча (1855). Праца-ваў у Гродзенскім (1857—62) і Вілен-скім (1862—84) буд.-дарожных к-тах. У канцы 19 ст. пабудаваў на Беларусі нас-таўніцкія семінарыі ў Маладзечне, По-лацку, Свіслачы, мужчынскую гімназію ў Віцебску (1876—80, з арх. М.Карчэў-скім), рэальнае вучылішча ў Магілёве (1884—85, з арх. У.Міляноўскім) і інш.
В.М. Чарнатаў.
ЛЯВІЦКІ Мікалай Аляксеевіч (27.12. 1911—15.8.1982), расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. СССР (1982). Скончьгў Дзярж. ін-т кінематаграфіі (1936, майстэрня С.Эйзенштэйна). 3 1957 працаваў у навукова-папулярным і дакумент. кіно. Сярод фільмаў: «Рускі камень» (1960), «Вялікі выкрывальнік» (1971, сцэнарый з Л.Горыным), па ўласных сцэнарыях зняў фільмы «Кры-лом да крыла» (1972), «Рэпін малюе Талстога» (1978), «Яўген Баратынскі» (1979), «Фёдар Дастаеўскі» (1980) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1968.
ЛЯВІЦКІ Пётр Адамавіч (26.8.1906, в. Лазавое Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.11.1977), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Маскоўскую с.-г. ака-дэмію (1935). 3 1925 на сав. рабоце ў Асіповіцкім р-не. У 1928—31 у органах АДПУ. 3 1936 дырэктар Мар’інагорска-га с.-г. тэхнікума. 3 1939 заг. аддзела, сакратар Мінскага, са студз. 1941 1-ы сакратар Палескага абкомаў КП(б)Б. У пач. Вял. Айч. вайны адзій з арганізата-раў партыз. руху на Палессі. 3 кастр. 1941 сакратар Алтайскага крайкома ВКП(б), з ліст. 1942 у апараце ЦК ВКП(б). Са жн. 1943 1-ы сакратар Па-лескага абкома КП(б)Б, адначасова чл. ваен. савета 61-й арміі. У 1944—47 1-ы нам. старшыні CM БССР. 3 1947 нач. Баранавіцкага абл. ўпраўлення сельскай гаспадаркі, 1-ы нам. міністра сельскай гаспадаркі БССР. 3 1956 1-ы нам. стар-шыні CM Літ. ССР. 3 1959 нам. стар-шыні, старшыня Магілёўскага аблвы-канкома. У 1964—66 нач. Гал. ўпраў-лення меліярацыі і воднай гаспадаркі пры CM БССР. Чл. ЦК КПБ у 1940— 49, 1960—66, чл. Бюро ЦК КП(б) у 1945—47. Дэп. Вярх. Савета СССР і нам. старшыні Савета Нацыянальнас-
цей Вярх. Савета СССР у 1946—50, дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51, 1955—63. К.І.Дамарад. ЛЯВбНАВА, вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе г.п. Обаль — в. Убоіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на 3 ад г.п. Шуміліна, 70 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Обаль. 190 ж., 71 двор (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік партызанам і воінам-землякам.
ЛЯВбНАВА Ала Канстанцінаўна (н. 3.5.1937, Мінск), бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1973). Скон-чыла БДУ (1960). 3 1961 у ІМЭФ АН Беларусі, з 1993 у навук.-метадычным цэнтры «Гульні і цацкі». Навук. працы па стараж. бел. скульптуры, сучасным бел. нар. мастацтве. Адзін з аўтараў ар-тыкулаў для «Гісторыі мастацтва наро-даў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—3, 1987— 89), зб-каў «Помнікі старажытнабела-рускай культуры» (1984), «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (1985) і інш.
Тв.: Народная деревянная скульптура Бело-русснн. Мн., 1977; Старажытнабеларуская скульптура. Мн., 1991; Народная спадчы-на — дашкольнікам. Мн., 1998 (у сааўт.); La sculpture sur bois en RSS de Bielorussie // Le bois dans Гarchitecture et la sculpture slaves. Paris, 1981.
ЛЯВОНАВА Алена Васілеўна (н. 8.9.1924, г. Смаленск, Расія), бел. вучо-ны ў галіне паталаг. анатоміі. Д-р мед. н. (1971), праф. (1980). Скончыла Мін-скі мед. ін-т (1947), з 1952 працуе ў ім. Навук. працы па ўзаемаадносінах пата-лаг. кампенсатарных рэакцый арганізма ў працэсе развіцця хваробы, парушэн-нях мазгавога кровазвароту, эксперым. тэрапіі ішэміі галаўнога мозга.
Тв.: Дннамнка взанмоотношеннй патологн-ческнх н компенсаторных реакцнй органнзма прн некоторых формах нарушення кровооб-рашення. Мн., 1974 (у сааўт.); Центральные механнзмы нейрогуморальной регуляцнн функцнй в норме н патологнн. Мн., 1985 (у сааўт.).
ЛЯВбНАВІЧЫ, вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля р. Цапра. Цэнтр сельсавета і калект.-долевага прадпрыемства. За 14 км на ПдУ ад г. Нясвіж, 126 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Клецк. 429 ж., 167 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну-
ЛЯВбНАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 12.1.1925, в. Гольева Краснагорскага р-на Маскоўскай вобл.), расійскі і бел. акцёр. Засл. арт. Расіі (1970). 3 1953 працаваў у тэатрах г. Уладзімір, на Д. Усходзе. У 1972—85 у Гродзенскім абл. драм. т-ры. Выканаўца драм. роляў. Ся-род роляў у Гродзенскім т-ры: Караваеў («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Цясленка («Апошні шанц» В.Быкава),
лявонны 417
Цімоха («Вечар» А.Дударава), Каргін («Цяжкае абвінавачванне» Л.Шэйніна), бацька Цярэнція («Жорсткія гульні» А.Арбузава), дзед Сцёпачка («Печ на коле» Н.Сямёнавай) і інш.
Н.В.Трацэўская.
ЛЯВОНАЎ Аляксей Архіпавіч (н. 30.5. 1934, с. Лісцвянка Кемераўскага р-на, Расія), савецкі касманаўт. Двойчы Ге-рой Сав. Саюза (1965, 1975), лётчык-касманаўт СССР (1965), ген.-маёр авія-цыі (1975, з 1997 у адстаўйы). Канд.
ААЛявонаў
В.АЛявонаў.
Л.МЛявонаў.
тэхн. н. (1981). Чл. Саюза мастакоў Ра-сіі. Скончыў Чугуеўскае ваен. авіяц. ву-чылішча лётчыкаў (1957), Ваенна-па-ветр. інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). 3 1960 у атрадзе касманаўтаў. 18—19.3.1965 з П.І.Бямевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Усход-2» (як 2-і пілот), у час якога ўпершыню ў свеце выйшаў у адкрыты космас (12 мін); 15—21.7.1975 з й.М.Кубасавым — палёт на касм. караблі «Саюз-19» (як каман-дзір) па праграме ЭПАС. У космасе правёў 7,02 сут. Аўтар кн. «Сонечны ве-цер» (1977), кнігі-альбома «Жыццё ся-род зорак» (1981, з A. К. Сакаловым). Дзярж. прэмія СССР 1981. Залаты ме-даль імя Ю.А.Гагарына. У. С. Ларыёнаў. ЛЯВОНАЎ Васіль Антонавіч (23.4.1889, г. Варонеж, Расія — 4.9.1972), бел. ву-чоны ў галіне педыятрыі; адзін з засна-вальнікаў бел. школы педыятраў. Акад. АН Беларусі (1941, чл.-кар. 1940), д-р мед. н. (1921), праф. (1924). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Пецярб. ваенна-мед. акадэмію (1914). 3 1924 заг. кафедры, з 1933 дэкан і нам. дырэктара Мінскага мед. ін-та. У 1940—47 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. 3 1941 заг. ка-федраў Горкаўскага, Новасібірскага і Мінскага мед. ін-таў, адначасова з 1959 заг. Сектара геранталогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўмоўных астаткавых рэфлексах у дзяцей, пранікальнасці са-судаў галаўнога мозга, узбагачэнні мік-раэлементамі прадуктаў харчавання, эпідэмічным і туберкулёзным менінгіце ў дзяцей.