Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЙТАЎСКАЯ РЭВАЛібЦЫЯ 1848. гл Рэвалюцыя 1848 y Францыі.
ЛЙТАЎСКАЯ РЭВАЛібЦЫЯ 1917, буржуазна-дэмакратьгчная рэвалюцыя ў Расіі, у выніку якой скінуга царскае са-мадзяржаўе. Выклікана рэзкім абвас-трэннем сац.-эканам. і паліт. крызісу, няздольнасцю царскага ўрада пераадо-лець выкліканую вайной гасп. разруху. Яе асн. рухаючая сіла — буржуазія, ра-бочыя буйных гарадоў, асабліва Петра-града і Масквы, да якіх далучыліся дробныя ўласнікі, служачыя і інтэліген-цыя. Вырашальную ролю ў перамозе рэвалюцыі адыграў пераход на яе бок арміі і флоту.
У канцы 1916 — пач. 1917 пачалі на-бываць усерас. характар паліт. стачкі і дэманстрацыі рабочых. 23.2(8.3).1917 з нагоды Міжнар. свята жанчын-працаў-ніц (8 сак. па н.ст.) на прадпрыемствах
410
ЛЮТАЎСКАЯ
Петраграда адбыліся мітынгі і забастоў-кі (128 тыс. удзельнікаў). 24 лют. (9 сак.) у стачках удзельнічалі 214 тыс. чал. з 224 прадпрыемстваў Петраграда. 25 лют. (10 сак.) пачалася ўсеагульная паліт. стачка, якая паралізавала эканам. жыццё горада. 26 лют. (11 сак.) каман-дуючы Петраградскай ваен. акрутай ген. С.С.Хабалаў паспрабаваў задушыць рэв. выступленні ў сталіцы. Адбыліся сутык-ненні дэманстрантаў з войскамі і палі-цыяй. 27 лют. (12 сак.) паліт. стачка пе-рарасла ва ўзбр. паўстанне, адбыўся пе-раход войск на бок рэвалюцыі. Былі за-хоплены масты, вакзалы, тэлеграф, гал. паштамт, найважнейшыя ўрадавыя ўстановы, разгромлены паліцэйскія ўчасткі, з турмаў вызвалены паліт. зня-воленыя, пачаліся арышты царскіх мі-ністраў. Увечары 27 лют. (12 сак.) у Таўрычаскім палацы адбылося першае пасяджэнне Петраградскага Савета ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў, які выдаў «Загад № 1» аб увядзенні ў арміі дэ-макр. прынцыпаў. У ноч на 28 лют. (13 сак.) афіцыйна абвешчана аб стварэнні Часовага камітэта Дзяржаўнай думы 1917. 2(15) сак. К-т накіраваў да цара ў Стаўку Вярх. галоўнакамандавання АЛ.Гучкова і В.В.Шульгіна. У выніку пе-рагавораў (адбываліся ў г. Пскоў) цар Мікалай II адрокся 2(15) сак. ад пра-стола за сябе і за малалетняга сына Аляксея на карысць брата Міхаіла Аляксандравіча; апошні 3(16) сак. так-сама адмовіўся ад прастола. 2(15) сак. пленум Петраградскага Савета, у якім пераважалі меншавікі і эсэры, ухваліў прынятае напярэдадні выканкомам Са-вета рашэнне аб прадастаўленні Часо-ваму к-ту Дзярж. думы права сфарміра-ваць урад. У той жа дзень утвораны Ча-совы ўрад на чале з кн. Г.Я.Львовым пе-раважна з прадстаўнікоў акцябрыстаў і кадэтаў. Фактычна дзеючым органам ўлады для ўсёй краіны заставаўся і Пет-раградскі Савет, бо Часовы ўрад не мог дзейнічаць без яго падтрымкі. Такім чынам утварылася двоеўладдзе. У ноч на 1(14) сак. паўстаў Кранштат. 1(14) сак.
4
Да арт. Лютаўская рэ-валюцыя 1917. Салда-ты Заходняга фронту вітаюць звяржэнне ца-рызму. 1917.
Да арт. Лютаўская рэвалюцыя 1917. Маніфестацыя рабочых і салдат у г. Маладзечна. Сакавік 1917.
ўзбр. паўстанне перамагло ў Маскве, дзе быў утвораны Маскоўскі Савет ра-бочых дэпутатаў. На працягу сакавіка рэвалюцыя перамагла па ўсёй Расіі. Да 10(23) сак. ў краіне створана 130 Саве-таў. Паралельна ствараліся мясц. орга-ны Часовага ўрада — часовыя к-ты гра-мадскага парадку, установы губ. і пав. камісараў.
Першыя паведамленні аб рэв. падзеях у Петраградзе паступілі ў Беларусь 28.2(13.3).1917. У Мінску, Магілёве, Го-мелі прайшлі дэманстрацыі і мітынгі ў падтрымку рэвалюцыі. У ноч на 4(17) сак. ў Мінску з рабочых і салдат была ўтворана міліцыя (узначальваў М.В.Фрунзе), якая абяззброіла паліцэй-скіх і жандараў. 4(17) сак. створаны першыя ў Беларусі Саветы рабочых дэ-путатаў у Мінску і Гомелі. За 2 месяйы ў Беларусі створаны 37 Саветаў, з іх 28 у сакавіку: 10 Саветаў рабочых дэпута-таў, 10 Саветаў салдацкіх дэпутатаў і 8 аб’яднаных Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У межах губерняў ствараліся асобныя Саветы рабочых і салдацкіх
дэпутатаў і Саветы сял. дэпутатаў (Мін-ская і Магілёўская губ.), у Віцебскай губ. — Савет рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў. У Заходняй вобласці (утвора-на ў чэрв. 1917) створаны абл. Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Адначасова ў бел. губернях ствараліся мясц. органы Часовага ўрада. У Мінску ноччу 4(17) сак. на нарадзе гласных гар. думы, прадстаўнікоў земскага і гар. са-юзаў, губ. і пав. земстваў, правасл., ка-таліцкага і іудзейскага духавенства аб-раны грамадзянскі камендант горада і сфарміраваны часовы грамадскі к-т па-радку. 6(19) сак. Часовы ўрад у Петра-градзе зацвердзіў старшыню губ. зем-скай управы Б.Н.Самойленку мінскім губ. камісарам, гар. галаву Б.С.Хржан-стоўскага — мінскім гар. камісарам. У Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай губ. былі зайверджаны губ. камісары, у па-ветах прызначаны пав. камісары. Боль-шасць Саветаў рабочых і салдацкіх дэ-путатаў прызнала Часовы ўрад і яго мясц. органы.
У Беларусі, як і ўсюды ў б. Рас. імпе-рыі, розныя пласты грамадства. якія ўдзельнічалі ў Л.р., мелі свае, часам супрацьлеглыя, паліт. і эканам. мэты, цэнтры паліт. прыцягнення. Сілы, што выступалі за захаванне буйной прыват-най ўласнасці, за працяг удзелу Расіі ў 1-й сусв. вайне да перамогі і наступнае яе развіццё як адзінай непадзельнай дэ-макр. дзяржавы з развітой рыначнай эканомікай (буйныя прадпрымальнікі, памешчыкі, частка інтэлігенцыі) гурта-валіся вакол Часовага ўрада.Частка ся-рэдніх і дробных прадпрымальнікаў, ін-тэлігенцыі апіралася на нац. партыі і арг-цыі. Рабочыя, салдаты, сяляне былі зацікаўлены ва ўстанаўленні дэмакр. рэспублікі, выхадзе з вайны, перадачы зямлі сялянам, увядзенні 8-гадзіннага рабочага дня, яны арыентаваліся на Са-
лютня 411
веты рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў і паліт. партыі левага кірунку. Бел. нац. сілы з мэтай згуртавання сваіх радоў правялі з’езды: бел. нац. дзеячаў, сал-дат, афіцэраў, рабочых ваен. прадпры-емстваў Зах. фронту, сял. дэпутатаў Мінскай, Віленскай, Магілёўскай і Ві-цебскай губерняў, з’езд Саветаў рабо-чых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй воб-ласці. Усе з’езды выказалі давер Часова-му ўраду, выбралі выканаўчыя органы для ажыццяўлення прынятых рашэн-няў. Асаблівасцю Беларусі было тое, што тут, акрамя Беларускай сацыяліс-тычнай грамады, не існавала інш. агуль-набел. партый. Дзейнічалі толькі губ. арг-цыі агульнарас. партый: кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, нар. сацыялістаў, анархістаў і інш. Толькі бальшавіцкія арг-цыі стварылі адзіны кіруючы ор-ган — Паўночна-Заходні камітэт РСДРГІ(б). Канчатковае вырашэнне пы-тання аб шляхах развіцця краіны ў аб-ставінах рэвалюцыі залежала ад таго, на які бок стане большасць народа.
Перамога Л.р. ператварыла Расію ў самую свабодную краіну з усіх ваюю-чых дзяржаў і дала нар. масам магчы-масць шырока карыстацца паліт. права-мі. Аднак да ўлады ў Саветах і ў Часо-
вым ўрадзе прыйшлі паліт. сілы, якія прадстаўлялі розныя пласты насельніц-тва з супрацьлеглымі паліт. і эканам. інтарэсамі. Гэта абумовіла вострую па-літ. барацьбу (Красавіцкі крызіс 1917, Чэрвеньскі крызіс 1917, Ліпеньскі крызіс 1917) і прамаруджванне з вырашэннем надзённых задач, што адначасова былі патрабаваннямі асн. масы насельніцтва: спыненне вайны, ліквідацыя паме-шчыцкага землеўладання і сял. малазя-мелля, скасаванне нац. прыгнёту, пера-адоленне найб. небяспечных праяў ва-ен. разрухі. Адбываўся паступовы пера-ход сімпатый найб. арганізаваных і рашуча настроеных ўдзельнікаў Л.р. (рабочых, салдат, матросаў), асабліва пасля падаўлення Карнілава мяцяжу 1917, на бок леварадыкальных паліт. партый (бальшавікоў і левых эсэраў), якія на хвалі незадаволенасці працоў-ных палітыкай акцябрыстаў, кадэтаў, меншавікоў і правых эсэраў падрыхта-валі і правялі Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917.
Кр:. йз нсторян установлення Советской властн в Белорусснн н образовання БССР: Док. н матермалы по нсторнн Белорусснн. Т. 4. Мн., 1954; Отреченне Ннколая II: Воспо-мннання очевндцев, док.: Репр. 2 нзд. 1927 г. М., 1990; Революцмонное двнженне в Бело-
руссян, нюнь 1907 — февраль 1917: Док. н матерналы. Мн., 1987.
Літ.: Бурджалов Э.Н. Вторая русская революцмя. Москва. Фронт. Пермферня. М., 1971; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. Мн., 1972; Д е н н к н н А.й. Очеркн русской сму-ты. М., 1991; йгнатенко Й.М. Фев-ральская буржуазно-демократнческая рево-люцня в Белорусснк. Мн., 1986; йсторнчес-кнй опыт трех россяйскях революцня. [Кн. 2]. М., 1986; Л е н і н У.І. Тв. Т. 1—45. Мн., 1948—74; Набоков В. Временное правя-тельство: (Воспомннаняя). М., 1991; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. Мн., 1994—95; Пушкарева Й.М. Февральская буржуаз-но-демократнческая революцяя 1917 г. в Рос-снн. М., 1982; Саладкоў Т.Е. Бальшавікі Беларусі ў перыяд першай сусветнай вайны і другой рускай рэвалюцыі (1914 — сакавік 1917 гг.). Мн., 1957; Суханов Н.Н. За-пяскя о революцня. Т. 1. М., 1991; Победа Советской властн в Белоруссмн. Мн., 1967; Экономнка Белоруссян в эпоху ямперяалнз-ма, 1900—1917. Мн., 1963. І.М.Ігнайенка. лібтня (польск. lutnia ад араб. дрэва), струнны шчьшковы муз. інструмент. Mae выпуклы міндалепадобны корпус з плоскай верхняй дэкай, у якой прарэза-на рэзанатарная адтуліна з ажурнай ра-зеткай, Кароткая шырокая шыйка за-
Лютаўская рэвалюцыя 1917. Дэлегаім 1-га з’езда дэпутатаў арміі і тылу Заходнята фронту каля будынка Мінскага гарадскога тэатра. Красавік 1917.
412 лютня
канчваецца адагнугай назад галоўкай з калкамі для нацягвання струн па баках. Унізе струны замацаваны на падстаўцы, прыклеенай да дэкі. Памеры інструмен-та і шыйкі, колькасць струн, іх размя-шчэнне і настройка гістарычна мянялі-ся. Гук Л. нагадвае гітарны, здабываец-ца зашчыпваннем струн пальцамі або плектрам. Л. паходзійь ад уда — найб. стараж. інструмента араба-іранскай культуры. У Еўропе вядома з сярэдніх вякоў. Найб. пашырана ў 15—16 ст. як сольны, акампаніравальны і аркестравы інструмент. Выкарыстоўвалася ў пры-дворнай канцэртнай практьшы, выклі-кала паяўленне шматлікіх віртуозаў-лютністаў і стварэнне багатай муз. л-ры. У 17—18 ст. выцеснена інш. муз. інструментамі. У 20 ст. выкарыстоўва-ецца ў прафес. практыцы пры выканан-ні старадаўняй музыкі. На Беларусі Л.
вядома ў 16—18 ст., аб чым сведчаць помнікі л-ры. выяўл. і дэкар.-прыклад-нога мастацтва. І.Дз.Назіна. лібтня, вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на ПнЗ ад г. Мсціслаў, 99 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Ходасы. 514 ж., 202 двары (1999). Мсціслаўскі кон-ны з-д. Пачатковая школа, Дом культу-ры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік земля-кам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.