Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ:. Малеттке К. Людовнк XIV, 1643—1715 // Французскне королн н нмпера-торы: Пер. с нем. Ростов н/Д, 1997.
ЛЮДЙВІК XVI (Louis; 23.8.1754, г. Версаль, Францыя —21.1.1793), кароль Францыі [1774—92). 3 дынастыі Бурбо-наў. Унук Людовіка XV [1715—74]. Правіў ва ўмовах вострага эканам. і сац.-паліт. крызісу. У час Французскай рэвалюцыі 1789—99 вымушана супра-цоўнічаў з Устаноўчым сходам і Закана-даўчым сходам. У 1791 няўдала спраба-ваў уцячы за мяжу. Скінуты з прастола ў выніку нар. паўстання 10.8.1792. Абві-навачаны ў дзярж. здрадзе (тайныя зно-сіны з урадамі краін антыфранц. каалі-цыі, выдача ім ваен. планаў Францыі ў 1792) і паводле прыгавору суда Канвен-та пакараны смерцю (гільяйінаваны).
ЛЮДОВІК XVIII (Louis; 17.11.1755, г. Версаль, Францыя — 16.9.1824), кароль Францыі [1814—24], 3 дынастыі Бурбо-наў. Брат Людовіка XV/, граф Праван-скі. У час рэвалюцыі 1789—99 уцёк з Францыі (1791). У 1795 пасля смерці ў парыжскай турме малалетняга плямен-ніка (т.зв. Людовіка XVII) абвясціў сябе каралём. Фактычна заняў прастол у 1814 у выніку перамогі краін анты-франц. кааліцыі над Напалеонам I. У перыяд «Ста дзён» Напалеона I (сак.— чэрв. 1815) знаходзіўся ў Бельгіі. Да 1820 праводзіў адносна ліберальную па-літыку, пазней трапіў пад уплыў ультра-раялістаў. Гл. таксама Рэстаўрацыя ў Францыі.
«ЛЮДбЎЦЫ» (ад польск. lud народ, сялянства), назва членаў польскіх, у ас-ноўным сялянскіх, партый («Пяст», «Вызволене», «Стронніцтво людовэ», Стронніцтво хлопске).
ЛібДЭНДОРФ (Ludendorff) Эрых (9.4.1865, маёнтак Крушэўня каля г. Познань, Польшча — 20.12.1937), гер-манскі ваен. і паліт. дзеяч. Ген. пяхоты (1916). Скончыў ваен. акадэмію ў Бер-ліне (1893). У 1908—12 нач. аператыў-нага аддзела Генштаба. У 1-ю сусв. вай-ну памочнік ген. П.Гіндэнбурга і фак-тычны кіраўнік дзеянняў герм. войск на Усх. фронце. 23—31.8.1914 разбіў 2-ю рас. армію ген. А.В.Самсонава каля Та-
404 людэрса
ненберга (цяпер в. Стэмбарк у Вармін-ска-Мазурскім ваяв. Польшчы). 3 ліст. 1914 нач. штаба фронту, са жн. 1916 1-ы ген.-кватэрмайстар штаба вярх. ка-мандавання і фактычны кіраўнік дзеян-няў узбр. сіл Герм. імперыі. 3 кастр. 1918 у адстаўйы. Удзельнік антысеміц-кага руху, Капаўскага путчу 1920 і кі-раўнік (разам з А.Гітлерам) «піўнога путчу» 1923 супраць Веймарскай рэспуб-лікі. У 1924—28 дэп. рэйхстага. У 1926 разам з жонкай заснаваў т.зв. Танен-бергскі саюз (у 1933 забаронены), які меў на мэце барацьбу з «унутранымі во-рагамі дзяржавы» (яўрэямі, масонамі, камуністамі). Аўтар кніг «Вядзенне вай-ны і палітыка» (3-е выд. 1923), «Таталь-ная вайна» (1936).
Л КЬДЭРСА—ПАЎЛI ТЭАРЭМА. т э a -р э м a С Р Т («цэ-пэ-тэ»), адна з асн. тэарэм квантавай тэорыі поля. Паводле Л.—П.т. ўраўненні захоўваюйь свой від, калі адначасова правесці пераўтварэнне зарадавага спалучэння, прасторавай ін версіі і абарачэння часу (замена часу t на -t). Сфармулявана і даказана ням. фізікам ГЛюдэрсам і швейц. фізікам й.Паўлі (1955).
Сцвярджае, што калі ў прыродзе адбываец-ца які-н. працэс, то з той жа імавернасцю можа адбывацца працэс, у якім часціцы заме-нены на антычасціцы, праекцыі іх спінаў на-былі процілеглы знак, а пачатковыя і канца-выя станы працэсу памяняліся месцамі. Ус-танаўлівае пэўную сувязь паміж характарыс-тыкамі часціцы і адпаведнай антычасціцы, якія маюць аднолькавыя масы спакою, час жыцця, энергетычныя спектры, а таксама вуглавыя размеркаванні прадуктаў распаду (калі ўзаемадзеянне часціц у канцавым стане слабае), а праекцыі спінаў на зададзеную вось процілеглыя. У доследах адхіленняў ад Л.— П.т. не выяўлена. І.С.Сацункевіч.
ЛЮЗ, у беларусаў сплаўное пласкадон-нае судна для транспарціроўкі лесаматэ-рыялаў па Дняпры. Выкарыстоўваўся ў 19 ст. на адзін рэйс у час веснавой па-водкі, сплаўляўся нават праз парогі. Грузападымальнасць 8—40 т, найб. па-меры: даўж. да 60 м, шыр. да 14 м.
ЛЮІЗІТ, р -хлорвінілдыхлор-а р с і н, атрутнае рэчыва агульнаатрут-нага, скурна-нарыўнога, раздражняль-нага дзеяння, ClCH=CHAsCh. Назва ад імя амер. хіміка У. Льюіса. Атрыманы ў канцы 1-й сусв. вайны, як атрутнае рэ-чыва не выкарыстоўваўся.
Бясколерная вадкасць без паху, t^, 196,6 °C. He раствараецца ў вадзе, добра раствараецца ў арган. растваральніках Ня-зносная канцэнтрацыя ў паветры 2 ІО'2 мг/л, смяротная — пры дзеянні праз органы дыхання 0,25 мг/л (экспазіцыя 15 мін). Смя-ротная дбза пры рэзорбцыі праз скуру 25 мг/кг.
ЛЮЙШЎНЬ, Порт-Артур, горад, порт і ваенна-марская база на ПнУ Кі-тая, у заліве Бахайвань Жоўтага м., у прав. Ляанін. Каля 1 млн. ж. (1997). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарогі. Цэнтр суднабудавання і суднарамонту.
Могілкі рас. воінаў, якія загінулі ў час абароны Порт-Артура 1904—05 і сав. воінаў, што загінулі пры вызваленні Паўн.-Усх. Кітая ад японцаў у 1945.
Да 1880-х г. невял. рыбацкае паселішча са зручным для стаянкі караблёў рэйдам. 3 1890-х г. кіт. ваен. крэпасць. У ходзе яп-кіт. вайны 1894—95 узяты яп. войскамі, ра-зам з Ляадунскім п-вам перададзены Японіі (крас. 1895). Пад націскам Расіі, Германіі і Францыі ў канцы 1895 вернуты Кітаю. Па-водле канвенцыі 1898 Расія атрымала Л. у часовую арэнду ад Кітая. У канцы 19 — пач. 20 ст. рас. ваенна-марская база і г. Порт-Артур. У час рус.-яп. вайны 1904—05 горад гераічна абараняўся на працягу 329 дзён (гл. Порт-Артура абарона). У 1905—45 уладанне Японіі. 23.8.1945 вызвалены сав. войскамі (сумесная сав.-кіт ваенна-марская база). У маі 1955 урад СССР вывеў з Л. свае войскі і перадаў збудаванні ў раёне базы ўра-ду Кітая.
ЛЮКАРНА (франц. lucarne ад лац. lux святло) у архітэктуры, невялікі аконны праём на даху (слыхавое акно), купальным пакрыцці, тымпане франто-
Люкарна на галоўным фасадзе гарадскога уні-вермага ў Мінску.
Люкарна на фасадзе палаца Браніцкіх у Вар-шаве.
на або шчыта будынка. Прызначана для частковага асвятлення гарышча, падку-пальнай прасторы і інш. памяшканняў, мае таксама дэкар. значэнне. З’явілася ў архітэктуры стылю готыкі, пашырана ў манум. мураваных і драўляных пала-цавых, сядзібных, грамадз., культавых збудаваннях стыляў барока, класіцызму. Бываюць стральчатыя, круглыя, паў-круглыя, лучковыя, авальныя і інш. Афармляліся ліштвамі з гірляндамі, ва-лютамі, карнізамі, франтончыкамі. Як функцыян. і дэкар. элементы выкарыс-тоўваліся ў архітэктуры 1950-х г. (буды-нак гар. універмага ў Мінску).
А.М.Кулагін.
ЛЮКС (ад франц. luxe раскоша), назва багата, раскошна абсталяваных магазі-наў, гасцініц, кают, купэ, некаторых та-вараў вышэйшага класа, разраду, гатун-ку.
ЛЮКС (лац. lux святло), адзінка асвет-ленасці ў СІ. Абазначаецца лк. 1 лк роў-ны асветленасці паверхні плошчай 1 м2, на якую падае раўнамерна размеркава-ны светлавы паток выпрамянення ў 1 лм. Гл. таксама Люмен.
ЛібкСЕМБЎРГ (люксембургскае Let-zebuerg, франц. Luxembourg, ням. Luxemburg), Вялікае Г е р ц а г -ства Люксембург (люксембург-скае Groussherzogtum Letzebuerg, франй. Grand-Duche de Luxembourg, ням. Grossherzogtum Luxemburg), дзяржава ў Зах. Еўропе, паміж Бельгіяй, Германі-яй, Францыяй. Пл. 2586 км2. Нас. 425 тыс. чал. (1998). Афіц. мовы — люк-сембургская, нямецкая і французская.
Сталіца — г. Люксембург. Падзяляеіша на 3 акругі. Нац. свята — 23 ліп. (дзець нараджэння вял. герцага Жана).
Дзяржаўны лад. Л. — канстытуцый-ная манархія. Дзеючая канстытуцыя прынята ў 1868. Кіраўнік дзяржавы — Вял. герцаг Люксембургскі. Заканад. ўлада належыць парламенту — Палаце дэпутатаў (60 дэпутатаў), якая выбіра-ецца насельніцтвам на 5 гадоў. Вышэй-шы кансультатыўны орган пры герцагу па пытаннях заканадаўства і права — Дзярж. савет (21 саветнік), які пажыц-цёва назначаецца герцагам. Выканаў-чую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Л. — узвышаная і ўзгорыс-гая краіна, пераважна на выш. ад 300 да 500 м над узр. м. Паўночная яе частка занята схіламі Ардэнаў (найвыш. пункт 559 м), паўд. — узгорыстае ўзвышша, парэзанае далінамі рэк. Карысныя вы-капні: жал. руда (каля 240 млн. т), буд.
ЛЮКСЕМБУРГ 405
матэрыялы, гаручыя сланцы. Клімат умерана цёплы, марскі. Сярэдняя т-ра студз. на Пд 3 °C, у Ардэнах каля 0 °C, ліп. 18 і 14 °C адпаведна. Рачная сетка густая, рэкі адносяцца да бас. р. Мо-зель. Лясы і хмызнякі займаюць 21% тэрыторыі. Лясы з дубу, грабу, буку і пасаджаныя з хвоі, елкі пераважна ва ўзвышаных раёнах. Некалькі рэзерва-таў, частка прыроднага парку (увахо-дзіць і ў межы Германіі).
Насельніцтва 71% складаюць люк-сембуржцы, 29% — выхадцы з краін Еўропы, у т.л. партугальцы — 10%, італьянцы — 5%, французы, бельгійцы, немцы і інш. 97% вернікаў католікі. Ся-рэднегадавы прырост 1,16% (1997). Ся-рэдняя шчыльн. 164,3 чал. на 1 км . У прамысл. раёне на Пд шчыльн. дасягае 1000 чал., у Ардэнах падае да 30—40 чал. на 1 км2. У гарадах жыве 90% на-сельніцтва краіны. Найб. гарады Люк-сембург, Эш, Дыкірх, Дыферданж, Пе-
танж. У прам-сці занята 16% працоў-ных, у буд-ве — 11%, у транспарце, су-вязі, складской справе — 8%, у сельскай гаспадарцы і лясной справе 1%, у абслуговых галінах — 61%.
Гісторыя. Тэр. Л. заселена чалавекам у эпоху мезаліту (каля 7 тыс. гадоў назад), у старажытнасці — келыпамі, з 1 ст. да н.э. — рымлянамі, у раннім сярэдневякоўі — фран-камі (іх вобл. Аўстразія). У выніку Вердэн-скага дагавора 843 уладанне Лотара I (унук Карла Вялікага), з 959 у складзе герцагства Латарынгія. У 963—1083 самаст. графства Л. (да 19 ст. наз. Лютцэльбург), з 1354 гер-цагства (тэрытарыяльна было большае за су-часны Л., правіла дынастыя Люксембургаў). 3 1441 у складзе Бургундыі, з 1477 пад уладай Габсбургаў (з 1555 іх ісп. лініі), частка гіст. Нідэрландаў. 3 1659 паўд. частка, у 1684—94 і 1795—1814 увесь Л. пад уладай Францыі, у 1697—1794 — зноў Габсбургаў (у 1714—95 іх аўстр. лініі). Паводле рашэння Венскага кан-
грэса 1814—15 утворана Вял. герцагства Л. (у 1815—66 у складзе Герм. саюза, у 1842— 1919 таксама ў мытным саюзе з Германіяй) у персанальнай уніі (спынена ў 1890) з Ні-дэрландскім каралеўствам. Паводле бельг.-ні-дэрл. дагавора 1839 устаноўлены сучасныя межы Л. (да Бельгіі адышла валонская частка Л.— цяпер бельг. правінцыя Л.). 11.5.1867 на міжнар. канферэнцыі прадстаўнікоў Вялі-кабрытаніі, Аўстрыі, Прусіі, Францыі і Расіі ў Лондане вырашана т.зв. Люксембургскае пы-танне (спрэчкі за ўплыў у Л. і прэтэнзіі на яго тэр. Прусіі і Францыі) і Л. абвешчаны «вечна нейтральнай» дзяржавай. У 1921 Л. заключыў мытны і эканам. саюз з Бельгіяй. У парушэнне нейтралітэту Л. ў 1-ю і 2-ю сусв. войны яго акупіравалі герм. войскі (1914—18, 1940—45; у 1940—45 вял. герцагі-ня Шарлота, якая правіла ў 1919—64, і ўрад Л. знаходзіліся ў эміграцыі ў Лондане). У лют. 1945 краіна вызвалена англа-амер. вой-скамі. У 1948 з канстытуцыі Л. выключаны артыкул аб яго нейтралітэце.