• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Пасля 1945 Л. актыўна ўключыўся ў працэс еўрап. інтэграцыі (у 1948 далу-чыўся да Брусельскага пакта, у 1951 — Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі, у 1955 — Заходнееўрапейскага саюза, у 1957 — Еўрапейскай супальнасці па атамнай энергіі, ратыфікаваў Мааст-рыхцкі дагавор 1992); у г. Люксембург размясціўся шэраг устаноў аб’яднанай Еўропы. 3 1964 кіраўнік дзяржавы — вял. герцаг Жан (сын Шарлоты). У 1984—95 прэм’ер-міністрам Л. быў Ж.Сантэр. Л. — чл. ААН (з 1945), НАТО (з 1949), Савета Еўропы (з 1949), Бенілюкса (з 1960), Еўрапейскага саюза (з 1992), Apr-цыі па бяспецы і супра-цоўніцтве ў Еўропе і інш. міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспуб-лікай Беларусь з ліп. 1992.
    Дзейнічаюць Хрысц.-сац. партыя, Люксембургская сацыяліст. рабочая партыя, Дэмакр. партыя, Камуніст. партыя Л., экалагічная партыя «Зялёная альтэрнатыва», Ген. канфедэрацыя пра-цы Л. і інш. грамадскія арг-цыі.
    Гаспадарка Л. — высокаразвітая ін-дустр. дзяржава, па выпуску прадукцыі на душу насельніцтва займае адно з першых месцаў у свеце. Штогадовы да-ход на 1 чал. — 24,5 тыс. дол. (1995). У прам-сці ствараецца 21% валавога ўнутр. прадукту, у сельскай гаспадар-цы — 5%, у абслуговых галінах — 74%. Аснова прам-сці — чорная металургія, дае 29,3% агульнага аб’ёму прамысл. вьггв-сці. Развіваецца ў асн. на прываз-ной сыравіне. Здабыча жал. руды (каля 4—5 млн. т штогод) задавальняе 30% патрэб чорнай металургіі. Штогод вы-плаўляецца каля 4 млн. т высакаякас-най сталі (1-е месца ў свеце на душу насельніцтва). Металургічныя прадпры-емствы сканцэнтраваны на ПдЗ, дзе здаўна вядзецца здабыча жал. руды; асн. цэнтры Эш, Шыфланж, Дыфер-данж, Дзюдэланж, Раданж. Прадпрыем-ствы кантралююіша пераважна бельгій-ска-герм. канцэрнам «Арбед». Хім. прам-сць дае 21,3% усёй прамысл. пра-дукцыі: вытв-сць аўтамаб. шын (г. Кал-мар-Берг), сінт. валакна (г. Эхтэрнах), поліэфірнай плёнкі (г. Кантэрн) і інш. Вытв-сць электраэнергіі 1,4 млрд.
    кВт гадз (1995). Працуе гідраакумуля-цыйная электрастанцыя на р. Ур каля г. Віяндэн (выпрацоўвае 40% электра-энергіі краіны), некалькі буйных ЦЭС. Каля 6 млрд. кВт гадз электраэнергіі ім-партуецца з суседніх краін. Развіты гар-барна-абутковая, цэм., фаянсавая, дрэ-ваапр., швейная, харчасмакавая, у т.л. тытунёвая, галіны. Сельская гаспадарка высокаінтэнсіўная. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 116 тыс. га (45% тэр. краіны), у т.л. пад ворывам 62 тыс. га, пад пашай 54 тыс. га. Сельская гаспадарка забяс-печвае палавіну патрэб насельніцтва краіны ў харч. прадуктах. Пераважае мяса-малочная жывёлагадоўля (каля 80% кошту с.-г. вытв-сці). Пагалоўе (тыс. гал.): буйн. par. жывёлы — каля 250, свіней — каля 80. Развіты таксама птушкаводства, трусагадоўля, пчаляр-
    Да арт. Люксембург Частка ўрадавага кварта-ла ў г. Люксембург.
    ства. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, авёс, жыта, бульбу, кармавыя культуры. Садоўнійтва (яблыкі, грушы, слівы, вішні). Вінаградарства ў даліне р. Мо-зель. К.веткаводства. Л. — буйны між-нар. фінансавы цэнтр; банкаўскія апе-рацыі адыгрываюць значную ролю ў да-ходах краіны (да 16%). У краіне 193 банкі, сканцэнтравана 10% актываў усяго еўравалютнага рынку. Л. — краі-на развітога турызму (каля 500 тыс. за-межных турыстаў штогод, даход каля 300 млн. дол.). Транспарт чыгуначны і
    406	ЛЮКСЕМБУРГ
    аўтамабільны. Даўж. чыгунак 275 км, аўгадарог з цвёрдым пакрыццём 5,1 тыс. км. 75% грузаабароту прыпадае на міжнар. перавозкі. Суднаходства па р. Мозель. Л. мае марскі гандл. флот гру-западымальнасцю 860 тыс. дэдвейт т, базіруецца ў партах Бельгіі і Нідэрлан-даў. Міжнар. аэрапорт каля г. Люксем-бург — вузел унутрыеўрап. паветр. лі-ній. У 1995 экспарт склаў 7,3 млрд. дол., імпарт —9,1 млрд. долараў. У эк-спарце пераважаюйь сталь, пракат, хім. прадукты, цэмент, кераміка, віны, у ім-парйе — сыравіна для чорнай металур-гіі, нафта, электраэнергія, машыны і абсталяванне, трансп. сродкі, тканіны, харч. тавары і інш. Гал. гандл. партнё-ры: Германія (28% экспарту, 25% ім-парту), Белыія (адпаведна 15 і 38%), Францыя (18 і 11%), Нідэрланды (5 і 4%). 3 1921 Л. знаходзіцца ў эканам., у т.л. мытным, саюзе з Бельгіяй. Грашо-вая адзінка — люксембургскі франк.
    Літ:. Кнлл ь Ж. Тысячелетннй Люксем-бург: Пер. с нем. М., 1965; Шнеерсон Л.М В преддвернн франко-прусской войны: Франко-германскнй конфлнкт нз-за Люксем-бурга в 1867 г. Мн., 1969; Дробков В.А. На перекрестке дорог, культур, нсторнн: Очеркн о Белынк н Люксембурге. М., 1989.
    У.М.Зайцаў (прырода, насельніцтва, гаспадарка), У.Я.Калаткоў (гісторыя).
    ЛібкСЕМБЎРГ (люксембургскае Еёі-zebuerg, франц. Luxembourg, ням. Luxemburg), горад, сталіца Вялікага гер-йагства Люксембург. 76,4 тыс. ж. (1995).
    Р.Люксембург.	ЖБ.Люлі.
    Трансеўрапейскі трансп. вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Міжнар. фін. цэнтр. Прам-сць: чорная металур-гія, машынабудаванне, хім., тытунёвая, харч., швейная. Ун-т. Тэатр. Нац. музей (археалогія, жывапіс і інш.). Школа мастацтваў і рамёстваў. Арх. помнікі: капэла Сен-Кірэн (6 і 15 ст.), гатычная царква Сен-Мішэль (16 ст.), рэнесанса-вы Палац юстыцыі (16 ст.), барочны са-бор Нотр-Дам (17 ст.).
    Вяломы з 963. У 1224 атрымаў rap. права. У 1506—1684 і 1697—1717 належаў Іспаніі, у 1684—97 і 1794—1815 — Францыі, у 1714— 94 — Аўстрыі. У 1815—67 у складзе Герм. саюза, пруская крэпасць. У 1-ю і 2-ю сусв. войны акупіраваны ням. войскамі, у лют. 1945 вызвалены англа-амер. войскамі. У го-радзе размешчаны рэзідэнцыя вял. герцага, урад, мін-вы і ўстановы дзяржавы Люксем-бург. замежныя дыпламат. прадстаўніцтвы,
    сакратарыят Еўрапейскага парламента, нека-торыя органы Камісіі Еўрапейскіх супольнас-цей, Еўрап. трыбунал, Еўрап. лічыльная па-лата, Еўрапейскі інвестыцыйны банк.
    ЛЙКСЕМБУРГ (польск. Luksemburg, ням. Luxemburg) Роза (5.3.1871, г. За-масць, Польшча — 15.1.1919), дзеяч польскай і ням. сайыял-дэмакратыі і камуніст. руху. Скончыла Цюрыхскі ун-т (1896). Адна з заснавальнікаў (1893) Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), аўтар большасці яе праграмных дакументаў, у т.л. па нац. пытанні. 3 1898 у Германіі, належала да кіраўніцтва С.-д. партыі і 2-га Інтэрнайыянала. Выступала суп-раць т.зв. рэвізіянізму ў сацыял-дэмак-ратыі, мілітарызму і каланіяльнай палі-тыкі еўрап. дзяржаў. Удзельніца рэва-люцыі 1905—07 у Варшаве і Пецярбур-гу. Адна з заснавальнікаў «Спартака саюза» (1916), Камуніст. партыі Герма-ніі (1918—19), аўтар яе праграмы, удзельніца Лістападаўскай рэвалюцыі 1918. Разам з К.Лібкнехтам арыштавана і забіта членамі афіцэрскага баявога ат-рада «Фрайкорпуса». Аўтар прац па па-літэканоміі, тэорыі сацыяліст. рэвалю-цыі, у т.л. па нац. і сял. пытаннях («Развіццё прамысловасці ў Польшчы», 1898, «Сацыяльная рэформа ці рэвалю-цыя», 1900). Аналізавала прагрэс. гра-мадскія сілы, механізмы рэвалюцыі, ро-лю ўсеагульнай забастоўкі («Масавая забастоўка, партыя і прафсаюзы», 1906), фактары і перашкоды ў эканам. развіцці пры капіталізме («Накапленне капіталу», т. 1—2, 1913), праблемы ў сацыяліст. руху ў 1-ю сусв. вайну («Крызіс сацыял-дэмакратыі», 1916), адзначыла пагрозу ўзнікнення таталіта-рызму ў рас. рэвалюцыі («Руская рэва-люцыя», выд. 1922). Яе тэарэт. і паліт. канцэпцыі, супраць якіх выступаў У.ІЛенін, паўплывалі на фарміраванне праграмы радыкальнага крыла сацыя-ліст., а пазней камуніст. руху.
    Тв.: Рус. пер. — О соцналнзме н русской революцнн: Язбр. статьн, речя, пнсьма. М., 1991.	Н.К.Мазоўка.
    ЛібКСЕМБЎРГІ (ням. Luxemburger), дынастыя каралёў Германіі і імперата-раў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў 1308—13, 1346—1400, 1410—37, кара-лёў Чэхіі ў 1310—1437 і Венгрыі ў 1387—1437, графаў (герцагаў) Люксем-бурга (да 15 ст.). Найб. значныя прад-стаўнікі: Генрых VII (гл. Генрых, герм. правіцелі), Ян (чэш. кароль у 1310— 46), Карл IV (Карэл I Чэшскі), Вацлаў IV Сігізмунд I. 3 1310 эканам. і паліт. цэнтрам Л. была Чэхія, яны найб. уз-мацніліся пры Карле IV. У 1437 дынас-тыя спынілася ў мужчынскай лініі, спадчына Л. перайшла да Габсбургаў. ЛЮКСЕМБЎРГСКАЯ КАМІСІЯ. Ура-давая камісія для рабо-ч ы х. Засн. Часовым урадам франц. Другой рэспублікі пасля Лютаўскай рэва-люцыі 1848 для распрацоўкі захадаў па паляпшэнні становішча рабочых. Дзей-
    нічала 1.3—13.5.1848 у Люксембургскім палацы Парыжа (адсюль назва). Кіраў-нікі — члены ўрада сацыялісты Л.Блан (прэзідэнт) і А.Альбер (віцэ-прэзідэнт). Уваходзілі дэлегаты ад рабочых, прад-прымальнікі, эканамісты. He мела гра-шовых сродкаў і рэальнай улады. Рас-пушчана ўрадам пасля адкрыцця Уста-ноўчага сходу.
    ЛЮКСМЁТР (ад лац. lux святло + ...метр), прылададля вымярэння асвет-ленасці, адзін з відаў фатометраў. Бы-ваюць фотаэл. і візуальныя.
    Фотаэл. Л. складаецца з фотаэлемента і мікраамперметра (гальванометра), праградуі-раванага ў люксах. Візуальны Л. заснаваны на ўраўноўванні з візуальным кантролем яр-касці двух сумежных палёў, асветленасць ад-наго з якіх вымяраейца, а другога вядома і ўзнаўляецца з дапамогай унутр. крынійы святла.
    ЛЙКТАШ, возера ва Ушацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Выдрыца, за 8 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,31 км2, даўж. 980 м, найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 1,8 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 1,87 км2. Схілы катлавіны выш. 3—7 м (на ПдЗ 10—15 м), пад лесам. Берагі нізкія, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя, на невял. участку на У зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, вы-слана сапрапелем, уздоўж усх. берага нешырокая паласа пясчаных адкладаў. Зарастае. На ПдУ з возера выцякае ру-чай у р. Вьшрыца.
    ЛЙКШЫНА, возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р Ула, за 8 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,66 км2, даўж. каля 1,6 км, найб. шыр. 750 м, найб. глыб. 10,7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,9 км. Пл. вадазбору 27,2 км2. Схілы катлавіны выш. 10—13 м (на ПдЗ — 5 м), пад хмызняком. Берагі нізкія, параслі водна-балотнай раслін-насцю і хмызняком. На 3 пойма шыр. да 200 м. Да глыб. 2 м ложа выслана пяском, ніжэй — ілам і сапрапелем.
    ЛЮЛІ (Lully) Жан Батыст (італьян. Джавані Батыста Л у л і, Lulli; 28.11.1632, г. Фларэнцыя, Італія — 22.3.1687), французскі кампазітар, за-снавальнік франц. опернай школы. 3 1646 у Францыі. Прыбліжаны караля Людовіка XIV. 3 1652 іграў у прыдвор-ным аркестры «24 скрыпкі караля», сфарміраваў і ўзначаліў малы прьшвор-ны аркестр «16 скрыпак караля». Удзельнічаў у пастаноўцы прьшворных балетаў, напісаў музыку да шэрагу ка-медый-балетаў Мальера. 3 1662 пры-дворны кампазітар. 3 1672 адзіны кіраў-нік, кампазітар, дырыжор і рэжысёр опернага т-ра «Каралеўская акадэмія музыкі» (гл. Парыжская опера). Ства-ральнік нац. муз.-сцэн. жанру лірычнай трагедыі (пераважна на міфалагічныя ці легендарныя сюжэты), новага тыпу франц. опернай уверцюры, якая стала прататыпам пазнейшых уверцюр і вы-значыла адзін са шляхоў да класічнай сімфоніі. Яго балетная музыка паўплы-