Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
рад сабой. Старазапаветны прынцып «палюбі блізкага, як самога сябе» ў та-кім грамадстве трансфармуецца ў «Л. да далёкага» (да будучых і мінулых пака-ленняў, да братоў па класе, да правады-роў і герояў, да чалавека толькі сваёй веры і пераканання). Калектывісцкае грамааства звычайна імкнецца абмежа-ваць сферу сексу для таго, каб яна не займала думкі і пачуцці чалавека, не ад-цягвала яго ад высокага прадвызначэн-ня (умяшанне царквы ў шлюбнае жыц-цё людзей, забароны любых форм па-зашлюбных адносін, асуджэнне «сва-боднай Л.» і эротыкі, забарона сексуальных меншасцей і інш.).
Літ.: йден гуманнзма в обшественно-по-лнтнческой н фмлософской мыслн Белорус-снн (дооктябрьскнй пернод). Мн., 1977; Фн-лософня любвн. Ч. 1—2. М., 1990; Фрейд 3. Очеркя по пснхологнн сексуальностн: Пер. с нем. М., 1990; Ф р о м м Э. Душа человека: Пер. с нем. М., 1992; йвнн А.А. Введенне в фнлософню нсторнн. М., 1997; Мэй Р. Любовь н Воля: Пер. с англ. М.; Кйев, 1997.
С.Ф.Дубянецкі.
ЛЮБОЎНЫЯ ПЁСНІ. тэматычная разнавіднасць пазаабрадавых лірычных песень. Гл. Песні пра каханне.
ЛЮБЎСКАЕ ВАЯВОДСТВА (Woje-wodztwo Lubuskie), адм.-тэр. адзінка на 3 Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 13,7 тыс. км2. Нас. 1 млн. чал. (1999), гарад-скога 62%. Адм. цэнтр — г. Гожаў-Велькапольскі. Найб. гарады: Зялёна-Гу-ра, Нова-Суль, Жары, Костшын, Жа-гань. Займае зах. ч. Велікапольскага Паазер’я і Велікапольскай нізіны, на Пн заходзіць Паморскае Паазер’е, на Пд — Тшабніцкая града. Карысныя выкапні: буры вугаль, нафта, газ, буд. матэрыялы. Клімат умераны. Сярэдняя т-ра студз. -1,5 °C, ліп. 18,3 °C, ападкаў
500—600 мм за год. Гал. р. Одра з пры-токамі Варта, Бубр, Ныса-Лужыцка. Глебы падзолістыя. 45% паверхні зай-маюць лясы (пераважна хваёвыя). Гас-падарка прамысл -агр. тыпу. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць таварных вагонаў, пад’ёмных кранаў, тэкст. машын, электравымя-ральнай апаратуры), лёгкая, дрэваапр., хім., харчовая; вытв-сць буд. матэрыя-лаў. Вырошчваюць жыта, ячмень, пша-ніцу, авёс, кармавыя і тэхн. культуры. Бульбаводства. Гадуюць свіней, буйн. par. жывёлу, авечак, птушак.
ЛЮБЎСКАЯ ЗЯМЛЯ (Ziemia Lubuska), гістарычная тэр. ў Польшчы і Германіі, абапал р. Одра (у сярэднім яе цячэнні). У раннім сярэдневякоўі была населена заходнеслав. племем любушан. У 2-й пал. 10 ст. ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы. Падвяргалася нападам нем-цаў, у сярэдзіне 13 ст. ўвайшла ў склад княства Брандэнбург (Сярэдняя марка на 3, Новая марка на У). На працягу стагоддзяў аб’ект ням. каланізацыі і германізацыі. У 1945 тэрыторыя на У ад Одры вернута Польшчы (Любускае ва-яв.), зах. ч. засталася ў межах Германіі (зямля Брандэнбург).
ЛЮБЧА, гарадскі пасёлак у Навагруд-скім р-не Гродзенскай вобл., на левым беразе р. Нёман. За 26 км ад Навагруд-ка, 49 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Баранавічы —Ліда. 1498 ж. (1999).
Упершыню згадваецца ў 1401 у ням. хро-ніках як аб’ект ваен. паходаў крыжакоў. У 1428 вял. кн. ВКЛ Вітаўт перадаў сяло Л. сваёй жонцы Ульяне. У 1499 вял. кн. ВКЛ Аляксандр падараваў «двор Л.» свайму пісару Фёдару Рыгоравічу. 3 пач. 16 ст. мястэчка. У 1590 кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III даў Л. магдэбургскае права і герб (у 1644 ат-рыманы новы). У канцы 16 — пач. 17 ст. пабудаваны Любчанскі замак. У 17 ст. дзей-нічала Любчанская друкарня. У 1606—1832 Л. належала кн. Радзівілам. 3 1795 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. мястэчка На-вагрудскага пав. Гродзенскай губ., з 1842 — Мінскай губ. У 1897 — цэнтр воласці, 3239 ж., 444 двары, жаночая царк.-прыходская школа, аптэка, царква, сінагога, мясц. пра-мысловасць, 70 крам, корчмы, штогадовы кірмаш. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага пав. і ваяв. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Любчанскага раёна Баранавіцкай вобл., гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 8.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў Л. і раёне 1825 чал. 3 1954 у Гродзенскай вобл., з 1956 — у Навагрудскім р-не.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. Ся-рэдняя, дзіцяча-юнацкая спарт. школы, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, спецыялізаваны дом дзіцяці, аддз. сувя-зі. Брацкія магілы сав. воінаў і парты-зан, магілы ахвяр фашызму. Помнік ар-хітэктуры: Ільінская царква (1910), рэшткі Любчанскага замка. Любчанскі парк. За 1,5 км на ПнУ ад Л. стаянка эпохі мезаліту і больш позняга часу.
В.УШаблюк, У.У.Бянько.
400 ЛЮБЧАНСКАЯ
ЛЮБЧАНСКАЯ ДРУКАРНЯ Існавала ў 17 ст. ў г.п. Любча (Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.) у маёнтку кн. Радзі-вілаў. Засн., магчыма, Пятром Бласту-сам Кмітам, які, паводле меркаванняў даследчыкаў, у 1612 перавёз сюды дру-карскае абсталяванне з Вільні. Друкар-ня абслугоўвала пераважна патрэбы кальвіністаў, зрэдку прымала заказы і католікаў. За 20 гадоў Кміта выдаў 59 назваў кніг на польск. і лац. мовах па гісторыі, медыйыне, філасофіі і інш. Сярод іх «Апафегматы» Б.Буднага (1614), «Эпітоме» (1614) і зб. прыказак (1618) С.Рысінскага, «Навагрудскі дыс-пуг» Я.Зыгроўскага (1616), «Гісторыя іудзейскай вайны» І.Флавія (1617), «Ге-неалогія або кароткае апісанне вялікіх літоўскіх князёў» М.Стрыйкоўскага ў перапрацоўцы С.Доўгірда (1626), «Ста-тут Слуцкай школы» (1628) і інш. 3 1632 друкарню ўзначальваў сын Кміты Ян Даніэль, што выдаў кнігу арыянска-га аўтара І.Шліхтынга «Аб св. Тройцы супраць Балтазара Мейснера» на лац. мове (1639), панегірыкі і літургічныя творы паводле заказу віленскіх лютэран (усяго 24 назвы). У 1646—55 (або 1656) кіраўніком друкарні быў Ян Ланге, які выдаў 14 кніг пратэстанцкага кірунку, сярод іх «Пастыла» і «Псалтыр» лютэ-ранскага пастара А.Шонфлісіуса. У 1650-я г. некалькі разоў выходзіў «Ка-ляндар штогодніх свят і рухаў нябесных цел» С.Фурмана. 3 друкарняй супра-цоўнічаў гравёр К.Гётке. Упершыню ў бел. кнігадрукаванні для ілюстравання выданняў шырока выкарыстоўвалася гравюра на медзі.
Літ:. А н у ш к н н А. На заре кнмгопеча-тання в Лнтве. Внльнюс, 1970. С. 130—131; Topolska MB. Czytelnik і ksi^ka w Wielkim Ksi$stwie Litewskim w dobie Renessansu i Baroku. Wroclaw, 1984. S. 97—101.
Ю.М.Лаўрык.
ЛЮБЧАНСКІ ЗАМАК Існаваў y 16 — пач. 19 ст. ў г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны на высокім левым беразе Нёмана. Прама-вугольны ў плане (64 х 87 м), быў ума-цаваны валунамі, з 3, Пд і У — ровам (шыр. каля 30 м, глыб. 7—10 м). На паўд.-зах. і паўд.-ўсх. вуглах замчышча размяшчаліся 2 мураваныя вежы. Паўд.-зах. вежа-брама (10,15 х 9,8 м) мела выгляд куба, які на выш. каля 8 м
Любчанскі замак у пачатку 19 ст. 3 аква-рэлі Ю.Пешкі.
пераходзіць у 8-гранную прызму. Пад-мурак быў складзены з вял. камянёў на вапне, выш. 3,85 м. Вежа мела 4 ярусы бою. Аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй гэта вежа вельмі падобная да вежаў Мірскага замкава-паркавага комплексу і некат. абарончых вежаў Віцебскага Верхняга замка. Паводле выкарыстання мяшанай гатычна-рэнесансавай муроўкі яе можна датаваць 2-й пал. 16 ст. Пра гэта сведчыць і знойдзены флюгер-вет-ранік з гербам Радзівілаў і лічбамі «1581». Напачатку вежа была, відаць, адзінай мураванай у драўляным замку, пра што ўскосна сведчаць прасла, што прымыкае да яе мураванай сцяны, і 2-я вуглавая паўд.-ўсх. вежа, якая адрозні-ваецца формай, памерамі (8,3 х 8,3 м) і рэнесансавай муроўкай. Яе пабудавалі, верагодна, у пач. 17 ст., бо на гербе Любчы, атрыманым у 1644, намаляваны 2 вежы. Яна таксама стаіць на падмурку выш. каля 4 м. У вежы былі 3 ярусы бою. Прасла замкавай сцяны паміж ве-жамі таксама рэнесансавай муроўкі ме-ла таўшчыню 1,3 м. На паўд. баку зам-чышча, па-над Нёманам, паміж 2 не-вял. вежамі размяшчаўся палац. Павод-ле інвентара Л.з. за 1661 вежы мелі бляшаныя дахі з купаламі, на якіх зна-ходзіліся флюгеры з гербам Радзівілаў. Паўд.-зах. ўязная вежа запіралася дубо-вай брамай, перад ёю цераз роў быў пе-ракінуты пад’ёмны мост. Пад вежай размяшчаліся скарбец і вязніца. На сцяне, звернутай у бок замкавага пад-ворка, знаходзіўся гадзіннік. Справа ад увахода была кардэгардыя (каравульнае памяшканне), ва ўсх. частцы замкавай сцяны — фортка, якая выводзіла на 2-і мост. У 1655 Л.з. быў узяты казакамі І.Залатарэнкі. У 18 ст. замак страціў сваё абарончае значэнне. Паводле апі-сання Л.з. за 1813, тут былі толькі 2 ве-жы, 2 масты злучалі замак з мястэчкам і фальваркам.
Літ.: Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. М.А.Ткачоў.
ЛЮБЧАНСКІ ПАРК, помнік садова-паркавага мастацтва ў г.п. Любча На-вагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Створаны ў 1-й пал. 18 ст. на левым бе-разе р. Нёман. Парк рэгулярнага тыпу. Пл. без пладовага саду каля 4 га. У кам-пазіцыі парку — Любчанскі замак. На квадратным унутр. двары замка разме-шчаны круглы партэр з кальцавымі па-садкамі дэкар. кустоў. У канцы 18 ст.
паміж вежамі скапаны абарончы вал, за ровам разбіты партэр з кветнікамі і бас-кеты. За імі з трох бакоў замак абкру-жае пладовы сад, падзелены рэгулярнай сістэмай алей. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў парку групамі і паасобку пасаджа-ны экзоты. Растуць арэх шэры, хвоя веймутава, лістоўніцы еўрап. і сібірская.
В.Р.Анціпаў.
ЛЮБЧАНСКІ РАЁН, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—56. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Люб-ча. Пл. раёна 0,6 тыс. км2 (1941). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. 17.2.1956 Л.р. скасаваны, тэрыторыя да-лучана да Навагрудскага раёна.
ЛЮБЧАНСКІЯ БАІ 1944. Аабыліся па-між партызанамі брыгады імя Дзяр-жынскага і ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Любча Вілейскага р-на Мінскай вобл. 3 і 6—8 ліп. ў Вял. Айч. вайну. Гарнізон у Любчы (каля 450 гітлераўцаў) пры-крываў адступленне гітлераўскіх войск. Партызаны спланавалі яго ліквідацыю. 3 ліп. штурмам авалодалі гар. пасёлкам, захапілі шмат варожага ўзбраення. Вы-бітыя з пасёлка гітлераўцы пачалі кан-цэнтраваць сілы ў в. Нягневічы, каб знішчыць партызан і авалодаць пасёл-кам. 6 ліп. пры падтрымцы танкаў і ар-тылерыі яны пачалі наступленне. 3-за пагрозы акружэння брыгада вымушана была пакінуць Любчу. Але пасля 2 дзён жорсткіх баёў 8 ліп. партызаны зноў за-хапілі пасёлак і ўгрымлівалі яго да па-дыходу Чырв. Арміі. М.Ф.Шумейка. ЛЮБЧЎК Сяргей Фядосавіч (н. 2.5.1940, в. Дзівін Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. дзеяч самадз. мас-тацтва, кампазітар. Засл. работнік куль-туры Беларусі (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965). 3 1960 выклад-чык, кіраўнік аркестра сярэдняй школы № 34, саліст-баяніст Бел. тэлебачання і радыё ў Мінску. 3 1965 у Брэсце: кіраў-нік аркестра нар. інструментаў і вы-кладчык муз. вучылішча, кіраўнік нар. ансамбля песні і танца «Брастчанка» эл.-механічнага з-да, з 1980 маст. кіраў-нік нар. ансамбля песні і танца «Бярэс-це» Палаца культуры аблсаўпрофа. Ay-Tap фантазіі на тэмы бел. нар. песень для баяна з аркестрам нар. інструмен-таў, рамансаў, песень (у т.л. «Шла дзяў-чына з яру», «Прывітальная», «Светляч-кі Чарнобыля», «Песня пра Бярэсце»), «Элегіі» для хору a cappella, музыкі да спектакляў абл. т-ра лялек, апрацовак і пералажэнняў для аркестра нар. інстру-ментаў і нар. хароў.