• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Л.У Любімаў
    лесся» Я.Цікоцкага (1953), «Надзея Ду-рава» А.Багатырова (1956), «Яснае сві-танне» А.Туранкова (1958), «Калючая ружа» Ю.Семянякі (1960), «Мара» Я.Глебава (1961), «Святло і цені» Г.Ваг-нера (1963); класічныя оперы «Страш-ны двор» С.Манюшкі (1952), «Мазепа» (1952) і «Чарадзейка» (1958) П.Чайкоў-скага, «Аіда» (1953) і «Трубадур» (1955) Дж.Вердзі, «Барыс Гадуноў» М.Мусар-гскага (1954), «Русалка» А.Даргамыж-скага (1955), «Садко» М.Рымскага-Кор-сакава (1957).
    Літ.: Маралёў А. Музычны кіраўнік // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
    Дз. М.Жураўлёў.
    ЛЮБІМАЎ Юрый Міхайлавіч (н. 18.8. 1938, г. Пашахонне-Валадарск Яраслаў-скай вобл., Расія), бел. мастак дэкар,-прыкладнога мастацтва. Скончыў Мас-
    Ю.Любімаў. Птушка. 1983.
    396	ЛЮБІМАЎ
    коўскае вышэйшае маст.-прамысл. ву-чылішча (1967). У 1969—77 выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Працуе ў роз-ных тэхніках маст. апрацоўкі металу (коўка, ліццё, чаканка, эмаль) і ювелір-ным мастацтве. Творы вызначаюцца арыгінальнасцю маст. вырашэння, пластычнасцю і выразнасцю форм. Ay-Tap манум.-дэкар. работ у пансіянаце на Заслаўскім вадасх. пад Мінскам (1969— 80), рэстаране «Журавінка» (1969), гас-цінійы «Турыст» (1973), Доме літарата-ра (1976; усе ў Мінску), гасцініцы «Ма-гілёў» (1972), Доме паляўнічага ў Бярэ-зінскім запаведніку (1978), флюгера і гадзінніка на будынку інж. корпуса Мінскага метрапалітэна, кампазіцыі «Спорт і чалавек» на фасадзе Палаца спорту Мінскага вытв. аб’яднання «Га-рызонт» (усе 1984), гадзінніка на цэнтр. плошчы ў Светлагорску, шыльды і двух гербаў для БДУ (усе 1998), гербаў для залы пасяджэнняў Нац. сходу Рэспублі-кі Беларусь (1996, 1998) і для залы пры-ёмаў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998). Аформіў санаторыі «Іс-лач» (Мінскі р-н, 1986) і «Беларусь» (Крым, 1987), фае Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1997) і інш. Як ювелір выканаў абкла-ды сувенірных вьшанняў Я.Коласа, Я.Купалы, шэраг упрыгожанняў. Іл. гл. таксама да арт. Коўка мастацкая.
    Літ:. Фатыхава Г. Ад знакаў агню, ад блакіту азёраў... // Беларусь. 1999. № 2.
    Г.А. Фатыхава.
    ЛЮБІМАЎ Юрый Пятровіч (н. 30.9. 1917, г. Яраслаўль, Расія), расійскі ак-цёр, рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1992). Скончыў тэатр. вучылішча імя Б.Шчу-кіна пры Т-ры імя Я.Вахтангава (1939), з 1946 у трупе гэтага т-ра. У 1964—84 гал. рэжысёр, з 1989 маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра на Таганцы. 3 1953 выкладае ў тэатр. вучылішчы імя Шчу-кіна. У 1984—89 быў пазбаўлены сав. грамадзянства. Сярод роляў: Моцарт («Маленькія трагедыі» А.Пушкіна), Ця-цін («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горка-га), Крыс («Усе мае сыны» А.Мілера) і інш. Адзін з рэфарматараў сав. т-ра, стваральнік яркіх, палітычна і палеміч-на вострых спектакляў. У рэжысёрскай практыцы кіруецца ідэямі Вахтангава, У.Меерхольда і Б.Брэхта. Сярод паста-новак «Добры чалавек з Сезуана» Брэх-та (1963), «А досвіткі тут ціхія...» павод-ле Б.Васільева (1971), «Гамлет» У.Шэк-спіра (1972), «Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава (1977), «Дом на набярэжнай» паводле Ю.Трыфанава (1980), «Паэт Уладзімір Высоцкі» (1981, 1988), «Барыс Гадуноў» (1982, 1988) і «Маленькія трагедыі» Пушкіна (1989), «Доктар Жывага» паводле Б. Пастэрнака і твораў рус. паэзіі (1993) і інш. Здыма-ецца ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1996.
    ЛЮБІМІЦА АСЁННЯЯ, сорт грушы Краснакуцкай доследнай станцыі сада-водства (Украіна). Выведзены скрыжа-ваннем сартоў Любіміца Клапа і Дэкан-ка зімовая. На Беларусі перспектыўная для вырошчвання ў аматарскім садавод-стве ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай і Магілёўскай.
    Дрэва сярэднярослае. крона пірамідальная, кампактная. Пладаносіць на 6-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы. адносна ўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Ураджайнасць сярэдняя. Плады 90—100 г, жаўтавата-зялё-ныя, з паласатым румянцам на сонечным ба-
    Любіста.
    ку. Мякаць шчыльная, белая, сакавітая, мас-ляністая, віннасалодкага смаку. Захоўваецца да снежня.	М.Р.Мялік.
    ЛЮБІМІЦА КЛАПА, амерыканскі сорт грушы, атрыманы з насення сорту Ляс-ная прыгажуня свабоднага апылення. На Беларусі пашырана ў Брэсцкай, Го-мельскай і Гродзенскай абл. Адзін з лепшых скараспелых сартоў.
    Дрэва сярэднярослае, крона шырокапірамі-дальная, рэдкая. Пладаносіць на 7-ы год. Сорт малазімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Ураджайнасць добрая. Плады 110—130 г яйцападобна выцягнутай формы, жаўтавата-зялёныя з яр-кім румянцам на сонечным баку. Мякаць бе-лая. сакавітая, мяккая, масляністая, салодкая, выдатнага смаку. Спажывецкая спеласць у канцы жніўня.	М Р.Мялік.
    ЛЮБІСТА (Levisticum), род кветкавых раслін сям. парасонавых. 3 віды. Па-шыраны ў Еўропе і Зах. Азіі. На Бела-русі вырошчваюць Л. аптэчную (L. officinale), трапляецца таксама здзічэ-лая.
    Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м з тоўстым карэнішчам. Сцябло голае, пустое, уверсе галінастае. Лісце двойчы- і тройчыперыстарассечанае, бліскучае. Кветкі .іробныя, зеленавата-жоўтыя, у парасоніках. Плод — эліпсападобны віслаплоднік. Тра-лыц. прыправа ўкр. і ням. кухні, са свежых каранёў гатуюць варэнне і цукаты. Эфірным пеем араматызуюць лек. і парфумерныя вы-рабы. Лек., харч. і эфіраалейныя расліны. ЛЮБІЦЫНА, возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,35 км1, даўж. каля 1,1 км, найб. шыр. 430 м, найб. глыб. 5,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2,7 км. Пл. вадазбору 1,25 км2. Схілы катлавіны выш. 10—16 м (на Пн і ПдУ да 4 м), на ПнУ і 3 у ніжняй ч. стромкія, разараныя. Берагі нізкія, на Пд зліваюцца са схіламі (на ПдЗ участак сплавіннага берага), мес-цамі тарфяністыя, пад хмызняком. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, ніжэй — сап-рапелістае. Злучана пратокай з воз. Це-меніца.
    Герб «Любіч».
    .ЛЮБІЧ», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 500 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Жулкеўскія, Лапацінскія, Незабы-тоўскія, Радзімінскія. У блакітным полі сярэбраная падкова рагамі ўніз, на ёй стаіць залаты кавалерскі крыж, другі крыж у сярэдзіне падковы. Клейнод — над прылбіцай з каронай 3 страусавыя пёры. Вядомы з сярэдзіны 14 ст.
    ЛЮБІШЧЫЦЫ. вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Грыўда, каля аўгадарогі Брэст—Ба-ранавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Івацэ-вічы, 143 км ад Брэста. 1428 ж., 527 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоў-вання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — царква Ганны. Каля вёскі стаянка эпохі неаліту (2-я пал. 3-га тыс. да н.э.).
    ЛЮБІШЫНА, вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Калодзеж-скага с/с і эксперым. базы «Наталь-еўск». За 8 км на У ад г. Чэрвень, 68 км ад Мінска, 38 км ад чыг. ст. Пухавічы. 435 ж., 162 двары (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
    ЛЙБЛІН (Lublin), горад на У Поль-шчы, на р. Быстшыца. Адм. ц. Люблін-скага ваяводства. 350 тыс.ж. (1992). Ву-зел чыгунак і аўтадарог. Эканам. і культ. цэнтр усх. ч. Польшчы. Прам-сць: машынабуд. (у т.л. аўтама-більная і вытв-сць с.-г. машын), харч. і харчасмакавая (цукр., мясная, мука-мольная, макаронная, тытунёвая, піва-варная, спіртагарэлачная), гарбарна-абутковая, швейная, галантарэйная, буд. матэрыялаў, паліграфічная. 5 ВНУ, у т.л. ун-т. Бат. сад. Біскупства. Люб-лінскі музей. Арх. помнікі: каралеўскі замак (13—19 ст., цяпер музей), рату-ша, дамы, палацы і касцёлы (14—18 ст.) у стылях готыкі, рэнесансу, барока.
    У 10—11 ст. гандл. паселішча. У 13 ст. неаднаразова быў разбураны татарамі, русіна-мі, яцвягамі. Зканца 13 ст. належаў галіцка-валынскім князям (да 1302). Гар. правы з 1317. Прывілей на гандаль з ВКЛ (1383), мытныя прывілеі і інш. спрыялі хуткаму раз-віццю горада. Гал. цэнтр гандлю паміж Ка-ронай (Польшчай) і ВКЛ, месца правядзен-ня міжнар. кірмашоў; значны асяродак ра-меснай вытв-сці. 3 1474 цэнтр ваяводства. У Л. адна з буйнейшых і найб. значных у Польшчы яўр. абшчын (з 11 ст.); з 1623 мес-ца правядзення сеймаў яўрэяў Кароны. У 16—17 ст. адзін з цэнтраў Рэфармацыі, да 1648 існавала абшчына антытрынітарыяў (М.Чаховіц і інш), кальвінская абшчына. Месца заключэння Люблінскай уніі 1569. У 1795 уключаны ў склад Аўстрыі, у 1809 — Варшаўскага герцагства, у 1815 — Каралеў-ства Польскага. У 1-ю сусв. вайну акупіра-ваны аўстр. войскамі. У 2-ю сусв. вайну ў прадмесці Л. створаны ням.-фаш. канцэн-трацыйны лагер Майданак. У ліп. 1980 у го-радзе адбыліся забастоўкі рабочых.
    Н.К.Мазоўка (гісторыя).
    ЛЮБЛІН-БР^СЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1944, наступальная аперацыя войск
    ЛЮБЛІН-БРЭСЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ 18 ліпеня-2жніўня1944 г.
    Лінія фронту да зыходу ——^- 17 ліпеня
    ^^^ агульнавайсковых танкавых
    4—<- Удар савецкай авіяцыі
    Нонтрудары нямецка-- ' фашысцкіх войск
    ,,,,,,, Абарончыя рубяжы нямец-ка-фашысцніх войсн
    yds. Вузел абароны нямецна -\^х фашысцніх войск
    Даты вызвалення населе-
    ных пуннтаў
    Становішча савецкіх
    войск да зыходу 22ліпеня
    Лінія фронту да зыходу
    _ 2 жніўня
    Напрамкі ўдараў злучэнняў савецніх войск;
    агульнавайсковых і танка-вых пры сумесных дзеян-нях
    агульнавайсновых, номна -
    -механізаваных і кавале — рыйсніх пры сумесных дзе-яннях
    напрамак удару 1 д Вой-ска Польснага
    1-га Бел. фронту (Маршал Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі) 18 ліп. — 2 жн. ў Вял. Айч. вайну; састаўная частка стратэг. Беларускай аперацыі 1944. Удзельнічалі арміі 8-я гвардз., 28, 47, 48, 61, 65, 69, 70, 1-я Войска Польскага, 6-я і 16-я па-ветр., 2-я танкавая і некалькі карпусоў. Мэта аперацыі: ударамі левага крыла фронту ў абыход Брэсцкага ўмацаванага раёна з Пд і Пн разграміць люблінскую і брэсцкую групоўкі праціўніка і выйсці шырокім фронтам да р. Вісла. Сав. вой-скам процістаялі асн. сілы ням. 2-й па-лявой, частка сіл 4-й танк. армій, 9-я палявая армія. У выніку перагрупоўкі войск на напрамку гал. ўдару была да-сягнута перавага сав. сіл над праціўні-кам: па асабовым складзе ў 3 разы, па артылерыі і танках у 5 разоў, было больш самалётаў. Ужо ў першы дзень аперацыі вызвалена Жабінка, 20 ліп. — Кобрын і Маларыта, 22 ліп. — Камя-нец, 23 ліп. — Дамачава, 24 ліп. — Люблін, 28 ліп. — Брэст і Высокае. Поспеху Л.-Б.а. садзейнічала насту-
    пальная Львоўска-Сандамірская апера-цыя 1944 1-га Укр. фронту, якая пачала-ся 13 ліп., а таксама ўдзел у баях пар-тыз. падраздзяленняў, у т.л. брыгады імя Леніна. 31 ліп. сав. танкі выйшлі да Прагі — прадмесця Варшавы на пра-вым беразе Віслы. 3 28 ліп. да 2 жн. 8-я гвардз. і 69-я сав. арміі фарсіравалі на Пд ад Варшавы Віслу і захапілі плац-дармы на яе зах. беразе ў раёнах Ман-гушава і Пулавы. У выніку аперацыі войскі 1-га Бел. фронту завяршылі вы-зваленне Беларусі ад акупантаў, выйшлі на тэр. Польшчы і стварылі ўмовы для наступлення на варшаўска-берлінскім напрамку. 47 вайск. злучэнням і часцям прысвоены ганаровыя найменні «Брэс-цкіх», 12 — «Кобрынскіх», 16 — «Люб-лінскіх», 9 — «Ковельскіх». У гонар войск 1-га Бел. фронту ў Брэсце па-стаўлены помнік.