• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛКІБЛІНСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Woje-wodztwo Lubelskie), адм.-тэр. адзінка на Пд Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 25
    Каралеўскі замак у Любліне.
    398	ЛЮБЛІНСКАЯ
    тыс. км2. Нас. 2,2 млн. чал. (1999), га-радскога 49%. Адм. цэнтр — г. Люблін. Найб. гарады: Хэлм, Замасць, Бяла-Падляска, Пулавы. Цэнтр. ч. ваяводства займае Люблінскае ўзв., на ПнЗ разме-шчана ўсх. ўскраіна Мазавейкай нізіны, на ПнУ — Люблінскае Палессе, на Пд — узв. Разточэ. Карысныя выкапні: каменны вугаль, вапнякі, мергель, торф. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. ад -3 °C да -4,5 °C на ПнУ, ліп. 17,5—18,5 °C. Ападкаў за год ад 500 мм на Люблінскім Палессі да 700—800 мм на Разточэ. Гал. р. Вісла з прытокамі Буг і Вепш. Канал Вепш— Кшна. Глебы падзолістыя, балотныя, бурыя, чарназёмныя. Пад лесам каля 22% тэрыторыі. Гаспадарка мае агр.-прамысл. характар. Пад с.-г. угоддзямі 69% тэрыторыі. Вырошчваюць пшаніцу,
    ЛЮБЛІНСКАЕ ВАЯВОДСТВА
    Маштаб 1:3 600 000
    цукр. буракі, алейныя культуры, каноп-лі, тытунь, хмель, бульбу, агародніну. Садоўніцтва. Гадуюць буйн. par. жывё-лу, свіней, авечак, птушак. Асн. галіны прам-cui: машынабудаванне (вытв-сць аўтамабіляў, с.-г. машын, верталётаў, шарыкападшыпнікаў), харч., хім., лёг-кая, дрэваапрайоўчая. Здабыча камен-нага вугалю. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Турызм.
    ЛКЬбЛІНСКАЯ ЎНІЯ 1569, міжнарод-на-прававы акт аб’яднання Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў адну федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспа-літую. Прыняты 1.7.1569 у Любліне.
    Перадумовамі Л.у. былі: доўгае існаванне асабістай уніі ВКЛ і Польшчы; паступовае збліжэнне паліт. і дзярж. інстытутаў абе-дзвюх краін, паліт. менталітэту пануючага класа; у асноўным адзіная палітыка ў між-нар. адносінах; адзіная структура каталіцкай царквы. Шляхта ВКЛ праз унію спадзявала-ся атрымаць правы, якія мела шляхта Поль-
    шчы, польская шляхта разлічвала на землі і дзярж. пасады ў ВКЛ. Непасрэднай прычы-най Л.у. былі няўдачы войска ВКЛ у Лівон-скай вайне 1558—83.
    Для прыняцця уніі ў Любліне 10.1.1569 скліканы сейм ВКЛ і Поль-шчы. Але большасць дэпутатаў ВКЛ, не згодная з польскім праектам уніі, пера-гаворы прыпыніла. Намаганнямі поль-скай шляхты і караля Жыгімонта II Аў-густа да Польшчы далучаны Падляскае і Кіеўскае ваяв., Валынь і Падолле, што было падтрымана мясц. шляхтай. Шляхта Мазырскага пав. адмовілася да-лучыцца да Польшчы, павятовы сеймік прыняў рашэнне выйсці з Кіеўскага ва-яв. і далучыцца да Мінскага ваяв. ВКЛ. Тэр. ВКЛ зменшылася да этнічных бел. і літ. зямель. Пасля вяртання дэпутатаў ВКЛ на сейме быў выпрацаваны кам-прамісны варыянт уніі, зайверджаны 1.7.1569. Паводле ўмоў Л.у. на чале Рэ-чы Паспалітай знаходзіўся польскі ка-роль (ён жа і вял. князь літ.), якога па-жыццёва выбірала шляхта абедзвюх дзяржаў. Збіраўся агульны сейм, але ВКЛ і Польшча захавалі асобныя дзярж. адміністрацыю, войска, фінан-сы, законы, мытную сістэму, дзярж. мовы. Л.у. дзейнічала да 1795.
    А.П.Грыцкевіч.
    ЛЮБЛЯНА (Ljubljana), горад, сталіца Славеніі. Знаходзіцца ў міжгорнай Люблянскай катлавіне абапал р. Люб-ляніца каля яе ўпадзення ў р. Сава. 276 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтада-рог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (гідратурбіны, эл.-тэхніка, прыладабудаванне і інш.), тэкст., харч., хім., гарбарна-абутковая, дрэваапр., па-пяровая, фармацэўтычная, паліграфіч-ная. Славенская акадэмія навук і мас-тацтваў. Ун-т. Турызм, міжнар. кірма-шы, фестывалі.
    У 1 ст. н.э. на месцы Л. знаходзіўся рым. лагер, потым г. Эмона (разбураны ў 5 ст.). Як славенскае паселішча вядома з 1144. У 2-й пал. 13 ст. Л. (ням. назва Лайбах) ат-рымала rap. правы, адм. ц. Крайны. 3 1335 уладанне Габсбургаў, з 1460-х г. рэзідэнцыя епіскапа. У 15—16 ст. найбуйнейшы гандл. цэнтр на славенскіх землях. У 16 ст. тут па-шырылася Рэфармацыя (П.Трубар), у 1595 засн. ун-т. 3 1809 гал. горад Ілірыйскіх пра-втцый Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 Л. перададзена Аўстрыі. У 1821 тут праходзіў кангрэс Свяшчэннага саюза (Лай-бахскі кангрэс). У 19 — пач. 20 ст. цэнтр славенскага нац.-вызв. руху. 3 1918 сталіца Славеніі ў складзе Каралеўства сербаў, харва-таў і славенйаў (з 1929 Югаславія). У крас.
    Панарама Старой плошчы з замкам Град у
    Любляне
    1941 акупіравана войскамі Італіі, у вер. 1943 — Германіі. У маі 1945 вызвалена Нар,-вызв. арміяй Югаславіі. 3 1945 сталіца Сла-веніі.
    Ад ант. часоў захаваліся рэшткі ўмацаван-няў. акведука, некропаля. Гіст. ядро гора-да — замак Град на ўзгорку каля р. Любля-ніца (засн. ў 9 ст.; перабудаваны ў стылі ба-рока ў 16—17 ст., вежа — сярэдзіна 19 ст.) і размешчаныя каля яго падножжа раёны плошчаў Старой, Гарадской і Новай. Бароч-ная забудова моцна пашкоджана землетра-сеннем 1895 (горад адноўлены і рэканструява-ны ў І-й трэці 20 ст.). Найб. значныя пабу-довы: палац епіскапа (1512—1733, арх. А.Ты-фернус; готыка), у стылі барока — цэрквы св. Якаба (1613—15, перабудавана ў 1701) і урсулінак (1718—26; 1744), сабор св. Міка-лая (1700—07, праспект А.Поца, купал сярэ-дзіны 19 ст.), ратуша з аркадным унутр. два-ром (1717—18, арх. Г.Мачак), палацы Швей-гера (каля 1755) і Грубера (1782, арх. Д.Грубер). Пабудовы канца 19 — пач. 20 ст. ў духу эклектыкі (Оперны т-р, будынак Выканаўчага веча) і стылю мадэрн (аталь «Уньён»), У духу нац. рамантыкі пабудаваны стадыён (1930), б-ка ун-та (1936—40. абодва арх. І.Плечнік). Паводле плана рэканструк-цыі 1950 узведзены будынак Нар. скупшчы-ны (1959, арх. В.Гланц), спарт. зала «Цівалі» (1965, арх. М.Божыч), дом друку (1960-я г., арх. Б.Коцмуг), ансамбль будынкаў на пл. Рэвалюцыі (1963—75. арх. Э.Раўнікар). Ся-род помнікаў «Фантан славенскіх рэк» (1751, скульпт. Ф Роба), змагарам Супраціўлення (1952) і інш. Ў Л. музеі Нацыянальны, Нац. галерэя, Славенскі этнаграфічны, Су-часная галерэя і інш.
    ЛЮБОВІЧ Мікалай Мікалаевіч (28.3. 1855, г. Тульчын Вінніцкай вобл., Укра-іна — 1935), расійскі гісторык-славіст. Чл.-кар. AH СССР (1924), д-р гісторыі (1890), праф. (1890). Скончыў Кіеўскі ун-т (1877). 3 1880 працаваў у Варшаў-скім ун-ue. У 1915 разам з ун-там эва-куіраваўся ў Растоў-на-Доне, выкладаў у Растоўскім (Паўн.-Каўказскім) ун-це. Гал. праблемы даследаванняў — гісто-рыя Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, у т.л. Беларусі. Гіст. працы Л. засн. на метадалагічных прынцыпах пазітывізму («Гісторыя рэ-фармацыі ў Польшчы. Кальвіністы і ан-тытрынітарыі», 1883; «Да гісторыі езуі-таў у літоўска-рускіх землях у XVI ст.», 1888; «Пачатак каталіцкай рэакцыі і за-няпад рэфармайыі ў Польшчы», 1890, і ІНШ.). Дз.У.Караў. ЛЮБбНІЧЫ, вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Баб-руйск—Клічаў. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 18 км на 3 ад г.п. Кіраўск, 105 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Бярэ-зіна. 945 ж., 413 двароў (1999). Лясніц-тва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фа-шызму.
    ЛЮБбЎ, інтымнае і глыбокае пачуццё, накіраванасць на другую асобу, чалаве-чую супольнасць або ідэю. Засноўваец-ца на агульнасці інтарэсаў людзей, іх мэт, патрэб, каштоўнасцей і суправа-джаецца моцнымі эмоцыямі, якія сітуа-тыўна ўзнікаюць і перажываюцца ў за-
    ЛЮБЧА 399
    лежнасці ад індывід.-псіхал. асаблівас-цей асобы.
    У міфалогіі і стараж. сістэмах філасофіі Л. разумелася як «эрас» — касмічная сіла, па-добная сіле прыцягнення, якая злучае разна-родныя часткі Сусвету. Платон вызначаў 2 віды Л. — пачуццёвую і духоўную — і аб-грунтаваў ідэю ўзыходжання ад пачуццёвай улюблёнасці і эстэт. захаплення прыгожым целам да ідэальнай Л. і разумення прыгажос-ці наогул (адсюль выраз «платанічная Л.»). Паводле хрысціянскай дактрыны, сапраўдная Л. не падобна на пачуццёвы «эрас», на друж-бу па выбару, на патрыят. салідарнасць гра-мадзян: яна ёсць ахвярная і безматыўная «любоў да блізкага». Прадстаўнікі Асветніц-тва (К.Гельвецый, Ш.Мантэск’ё, А.Шэфтсбе-ры і інш.) разглядалі Л. як натуральнае па-чуццё салідарнасці, годнасці і ўнутр. свабоды чалавека, як асн. ўмову парадку і прыгажосці ў грамадстве. Г.Гегель лічыў, што ідэальная Л. раскрывае сапраўдны сэнс і прызначэнне чалавека. М.Шэлер бачыў у Л. адзіны спо-саб пазнання каштоўнаснага ўваходжання асобы ў духоўную прастору свабоды, дзякую-чы якой яна становіцца асобай. Паводле тэ-орыі псіхааналізу З.Фрэйда, Л. — выражэнне сексуальнай цягі (лібіда) і ўяўляе сабой пра-цэс яе пераўтварэння і пераключэння (сублі-мацыі) на мэты сац. дзейнасці і культ. творчасці. У марксісцкай філасофіі Л. трак-туецца як праяўленне перажывання, душэў-нага хвалявання, ацэначных адносін і выбі-ральнай актыўнасці асобы, выражэнне сац,-групавой і агульначалавечай салідарнасці. Як гал. прынцып быцця і чалавечага шчасця, сцвярджэння самакаштоўнасці кожнай асобы. яе самаахвярнай дзейнасці ў імя грамадскага дабра і росквіту айчыны разглядалі Л. бел. мысліцелі-асветнікі Ефрасіння Полацкая, Кі-рыла Тураўскі, Ф.Скарына, С.Будны, Ліцы-ній Намыслоўскі, М.К.Сарбеўскі, Ф.Карпін-скі, М.Лавіцкі, М.К.Судзілоўскі, Я.Чачот і інш.
    У розныя гіст. эпохі і ў розных фі-лас.-рэліг. вучэннях Л. звязвалі з адно-сінамі агульнасці і блізкасці паміж лю-дзьмі, імкненнем да духоўнага і фіз. аб’яднання з асобай другога полу і ўза-емнага ўзнаўлення роду (каханне). У за-лежнасці ад сілы пачуцця, канкрэтнасці прадмета Л. ўсе яе віды можна размяс-ціць у пэўную іерархію. Напр., для ін-дывідуалістычнага грамадства (Стараж. Грэйыя і Рым, некаторыя краіны Зах. Еўропы новага часу) такая іерархія мо-жа быйь прадстаўлена ў выглядзе ступе-няў: эратычная Л. і Л. да самога сябе; Л. да блізкага і чалавека наогул; да ра-дзімы, жыцця, Бога і інш.; да прыроды, у прыватнасці, касм. Л.; да ісціны, даб-ра і справядлівасці, да прыгожага і да т.п.; да свабоды, творчасці, славы, ула-ды, сваёй дзейнасці, багацця, «закону і парадку» і да т.п.; да зносін з іншымі людзьмі, да гульні, калекцыяніравання, падарожжаў і да т.п. Па меры аддален-ня ад вышэйшай ступені памяншаецца непасрэднасць і інтэнсіўнасць, павяліч-ваецца сац. накіраванасць Л., больш выразнымі і пашыранымі становяцца захапленні, процілеглыя асобным відам Л. Напр., Л. да жыцця супрацьстаіць цяга да разбурэння і смерці, Л. да ісці-ны — схільнасць да хлусні, Л. да свабо-ды — непрыязнасць да яе. У калекты-вісцкім грамадстве (Стараж. Егіпет і Ki-Taft, еўрап. феад. дзяржавы, сацыяліст. краіны) вышэйшая ступень Л. звязана з «вялікай мэтай», якую яна ставіць пе-