• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЮНЙ (ваен.), палявое або доўгатэр-міновае абарончае збудаванне (умаца-ванне), адкрытае з тылу. Складаўся з 1—2 франтальных валоў (фасаў) з ро-вам наперадзе і бакавых валоў для прыкрыцця флангаў. Будаваўся ў 17 — пач. 20 ст. на важных участках абарон-чых пазіцый. Памеры і форма Л. вы-значаліся ў залежнасці ад умоў абстрэлу мясцовасці, напрамку агню сваіх войск і праніўніка, а таксама ад памеру гарні-зона, які там размяшчаўся (1—4 роты). Тыл Л. прыкрываўся засекай або рэзер-вам.
    ЛЮНЬЁ-ПО (Lugne-Poe; сапр. Л ю -н ь е; Lugn6) Арэльен Мары (27.12.1869, Парыж — 19.6.1940), французскі рэжы-сёр, акцёр. 3 1888 працаваў у Вольным т-ры і адначасова вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі. Заснавальнік (1893, ра-зам з К.Маклерам) і кіраўнік (да 1929) т-ра «Эўр» (Парыж). Імкнуўся да абнаў-лення і абагачэння выразных сродкаў тэатр. мастацтва, выступаў як прыхіль-нік паэт. т-ра, які процістаіць «прозе» тагачаснай рэчаіснасці, сцвярджаў эстэ-тыку сімвалізму. У 1930-я г. ставіў спектаклі ў розных т-рах Парыжа. Ay-tap успамінаў аб франц. т-ры 1890-х г. — пач. 20 ст.
    ЛЮРСА (Lur