Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ:. Р а з н н Е.А. Мстормя военного нс-кусства. СПб., 1994.
М.ГНікіцін, В А.Юшкевіч.
ЛУКА 361
ЛУКА ЛЁЙДЭНСКІ, Лукас ван Л е й д э н (Lucas van Leyden; 1489 або 1494, г. Лейдэн, Нідэрланды — 1533), нідэрландскі гравёр і жывапісец эпохі Адраджэння. Вучыўся ў свайго бацькі Х.Якабса (1504—08) і К.Энгелбрэкгса. Зазнаў уплывы А.Дзюрэра і М.Раймон-дзі. У творчасці імкнуўся да спалучэння дакладнасці перадачы фігур і дэталей, псіхал. выразнасці вобразаў і цэласнасці кампазіцыі. У ранні перыяд працаваў як майстар разцовай гравюры на медзі («Магамет і манах Сергій», 1508; «Ка-роўніца», 1510; «Танец Магдаліны», 1519; «Вергілій у кашй», 1523), пазней звярнуўся да афорта і дрэварыта. У жы-вапісе ствараў жанравыя сцэны («Гуль-ня ў шахматы», каля 1508—10; «Гульня ў каргы», каля 1521), рэліг. кампазіцыі («Св. Антоній», 1511; «Пропаведзь у царкве», 1521; трыпціхі «Страшны суд», 1526—27, «Вылячэнне іерыхонскага сляпога», 1531), партрэты, у т.л. аўта-партрэт (каля 1514).
ЛУКАВА, вадасховішча, гл. Лукаўскае вадасховішча.
ЛЎКАВА, вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на беразе Лукаўскага вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калга-са. За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта, 45 км ад Брэста. 744 ж., 283 двары (1999). Т-ва з абмежаванай ад-казнасцю «Вілія». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, кам-бінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і паргызан Помнік землякам, якія загі-нулі ў Вял. Ай,ч. вайну. Магіла сав. воі-на і ахвяр фашызму. К.аля вёскі стаянкі
эпохі мезаліту і неаліту.
Лука Лейдэнскі Танец Магдаліны. 1519.
ЛЎКАВА, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. Засн. ў 1994 з мэтай аховы ляс-ных фармацый з наборам рэдкіх відаў раслін. Пл. 1523 га. Балоты нізіннага тыпу чаргуюцца з дубовымі, дубова-гра-бавымі, хваёва- і ясянёва-дубовымі ля-самі. Папуляцыі раслін з Чырв. кнігі: зубніца клубняносная, пылкагалоўнік
чырвоны, кадзіла сармацкае, касач сі-бірскі, лілея царскія кучары, гайнік цёмна-чырвоны, тайнік яйцападобны. Самая вял. на Беларусі папуляцыя ве-нерынага чаравічка (каля 2 тыс. экз.). 3 лек. раслін пашыраны ландыш майскі, валяр’ян лекавы, дзівасіл, дзядкі аптэч-ныя, святаяннік прадзіраўлены і інш.
П.І.Лабанок.
ЛУКАВІНЫ, выгіны рэчышча ракі, тое, што меандры.
ЛЎКАМКА, рака, гл. Лукомка.
ЛУКАМЛЬ, гл. Лукомскае возера.
ЛУКАМЛЯ, вёска, гл. Лукомль.
ЛУКА-РАЙКАВЁЦКАЯ, культура тыпу Лукі-Райкавецкай, ар-хеалагічная культура плямён, якія ў 8— 10 ст. жылі на тэр. Украіны, Малдовы, Пд Беларусі, у Балгарыі, Румыніі. Наз-ва ад селішча ва ўрочышчы Лука каля в. Райкі Бярдзічаўскага р-на Жытомір-скай вобл. (Украіна). Насельніцтва жы-ло на селішчах і гарадзішчах па берагах рэк. Пахавальны абрад — трупаспален-не на грунтавых і курганных могільні-ках. Кераміка ляпная (таўстасценныя пасудзіны з адагнутымі венчыкамі, аз-добленыя па ўсёй паверхні кругавым хвалістым арнаментам) і ганчарная (таўстасценныя гаршкі з адагнутымі венчыкамі, з кругавым хвалістым і лі-нейным арнаментам па ўсёй паверхні). Культура тыпу Л.-Р. складалася на ас-нове пражскай культуры, яе пакінулі
Лука Лейдэнскі. Стра-іііны суд. 1526—27.
362 ЛУКАС
ўсх. славяне на этапе фарміравання дзяржаўнасці ў раннім сярэдневякоўі. У Беларусі да гэтай культуры належаць гарадзішчы і селішчы Хатомель і Струга Столінскага, Гарадзішча Пінскага, Дружба Брэсцкага р-наў Брэсцкай вобл., курганны могільнік Радасць Ка-мянецкага р-на Брэсцкай вобл. і інш.
В.С.Вяргей.
ЛЎКАС Дзмітрый Аляксандравіч (16.6. 1911, г. Швенчоніс, Літва — 13.10. 1979), бел. кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1941, клас В.Залатаро-ваў 3 1943 узначальваў рэпертуарную камісію, у 1944—46 — муз. аддзел Уп-раўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР. 3 1948 гал. рэдактар, у 1955—58 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел. радыё. У 1965—72 выкладаў у Мінскім пед. ін-це. Найб. значныя да-сягненні ў жанрах вак. музыкі, дзе выя-віліся ўласцівыя яму меладычнасць, лі-рызм, веданне прыроды пеўчага голасу, здольнасць да глыбокай муз. інтэрпрэ-тацыі паэт. тэксту. Сярод твораў: оперы «Кастусь Каліноўскі» (лібрэта М.Клім-ковіча, паст. 1947), «Песня пра шчасце» (1951), «Дачка партызана» (1969), ра-дыёопера «Рак-вусач» паводле Я.Коласа (1960); араторыі «Казка пра папа і ра-ботніка яго Балду» паводле А.Пушкіна (1975), «Добрай раніцы, свет» (1978); сімфонія (1959); 4 смыковыя квартэты (1939, 1945, 1966, 1974); хары; камерна-вак. творы, у т.л. вак. цыклы «Поры rofla» на вершы Э.Агняцвет, «Мелодыі» на вершы Лесі Украінкі; музыка да драм. спектакляў, у тл. «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона і «Пінская шлях-та» В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бел. т-ры імя Я.Купалы, і кінафільмаў «Дзеці партызана» (з Г.Паповым), «Несцерка», «Шчасце трэба берагчы» і інш.
Літ.: Жураўлёў Дз.М. Дзмітрый Лу-кас. Мн., 1973. Дз.М.Жураўлёў.
ЛУКАСІНСКІ (Lukasiriski) Валяр’ян (14.4.1786, Варшава — 27.2.1868), поль-скі рэвалюцыянер. Афіцэр у войсках Варшаўскага герцагства, маёр. Удзель-нік напалеонаўскіх паходаў 1807—13. 3 1811 належаў да масонаў, адзін з засна-вальнікаў (1819) падп. патрыят. арг-цыі «Нацыянальнае масонства»; пасля яе роспуску адзін з арганізатараў (1821) Патрыятычнага т-ва, мэтай якога былі абарона канстытуцыі 1815 і аб’яднанне б. зямель Рэчы Паспалітай у адзіную незалежную польскую дзяржаву. У 1822 арыйпаваны, у 1824 прыгавораны да 7 гадоў зняволення, пасля спробы ўзняць бунт у крэпасці Замосце тэрмін зняво-лення падвоены. У пач. паўстання 1830—31 вывезены ў Шлісельбургскую крэпасць, дзе заставаўся да канца жыц-ця ў адзіночнай камеры. Аўтар «Дзённі-ка» (нап. 1863—64, выд. 1960). Постаць Л. знайшла адлюстраванне ў маст. л-ры (А.Міцкевіч, С.Выспянскі, В.Гансяроў-скі, Т.Голуй).
Te:. Pamiftnik. Warszawa, 1986.
Літ.: Askenazy Sz. Lukasinski. T. 1—2. Warszawa, 1929. Н.К.Мазоўка.
ЛУКА-У РУБЛЯ ВЕЦКАЯ, рэшткі пасе-лііпча 4-га тыс. да н.э. каля аднаймен-най вёскі ў Камянец-Падольскім р-не Хмяльніцкай вобл. Украіны, на беразе р. Днестр. Адносіцца да ранняга этапу трыпольскай культуры. Складалася з 7 паўзямлянкавых жытлаў, большасць з якіх мела авальную форму дыям. 3—6 м. Адно жытло, памерам 2—3 х 43 м, належала, верагодна, вял. патрыярхаль-най сям’і. Насельніцтва займалася зем-ляробствам і жывёлагадоўляй. Знойдзе-ны каменныя і касцяныя прылады пра-цы, керамічны посуд, упрыгожанні, тэ-ракотавыя статуэткі жанчын і жывёлін.
А.В.Іоў.
ЛЎКАЎСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА, Лу-к а в а. У Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Лукава. Створана на мес-цы б. Лукаўскага воз. ў 1980. Пл. 5,4 км2, даўж. 3,15 км, найб. шыр. 2,7 км, найб. глыб. 11,5 м, аб’ём вады 23,2 млн. м3. Абгароджана дамбай (даўж. 9,5 км). Дно вадасховішча выслана сапрапелем.
Дз.АЛукас.
К.І.Лукашоў
АСЛукашэвіч
Упадае некалькі меліярац. каналаў, вы-цякаюць р. Асіпоўка і канал Гусацкі. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,1 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі. Ф М.Ашэраў. ЛЎКАЎСКІ КАНАЛ. рака, гл. Беліца.
ЛУКАШОЎ Валянцін Канстанцінавіч (25.6.1938, С.-Пецярбург — 8.6.1998), бел. вучоны ў галіне геахіміі і геалогіі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1986), д-р геолага-мінералагічных н. (1969), праф. (1994). Сын К.І.Лукашова. Скопчыў БДУ (1961). 3 1961 у Лабараторыі геа-хім. праблем АН Беларусі, з 1972 заг. лабараторыі Ін-та геал. навук Нац. АН Беларусі. Навук. працы ў галіне геахіміі зоны гіпергенезу і аховы навакольнага асяроддзя.
Лукяўскае валасховііігча
Тв.: Геохммнческме понскм элементов в зоне гнпергенеза. Кя. 1—2. Мн., 1967 (разам з К.І.Лукашовым); Геохнмня ландшафтов. Мн., 1972 (з ім жа); Географнческме очеркя прмроды Белоруссмв. Мн., 1983; Геологнчес-кне аспекты охраны окружаюшей среды. Мн., 1987; Нскусственные сорбенты в прн-кладной я экспернментальной геохнмнн. Мн., 1992.
ЛУКАШбЎ Канстанцін Ігнатавіч (7.1. 1907, в. Гарадзец Быхаўскага р-на Магі-лёўскай вобл. — 23.5.1987), бел. геолаг і геахімік. Акад. АН Беларусі (1953), д-р геолага-мінералагічных н. (1937), праф. (1938). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі ун-т (1931). 3 1931 заг. кафедры, дэкан ф-та, з 1938 рэктар Ленінградскага ун-та. 3 1939 у Наркамаце замежнага ганллю СССР. 3 1944 заг. кафедры Ін-та знешняга ган-' длю СССР, з 1949 заг. кафедры Мас-коўскага ун-та. 3 1953 рэктар БДУ. У 1956—69 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, адначасова ў 1963—70 заг. лабараторыі, у 1971—77 дырэктар Ін-та геахіміі і геафізікі АН Беларусі. Навук. працы па грунтазнаўстве, фіз. і эканам. геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі. Распра-
цаваў занальную геахім. класіфікацыю кары выветрывання. Дзярж. прэмія Бе-ларусі 1972.
Тв:. Основы лмтологяя н геохнмнн коры выветряваняя. Мн., 1958; Очерюг по геохн-мпв гнпергенеза. Кн. 1—2. Мн., 1963; Обра-зованне н мнграцня нефтн. Мн., 1974 (разам з АВ.Кудзельскім); Научные основы охраны окружаюідей среды. Мн., 1980 (разам з В.К.Лукашовым); Эколого-геохнмнческое нзученне бносферы... Мн., 1989 (разам з І.К.Вадаоўскай). Г.А.Маслыка.
ЛУКАШЫК Канстанцін Леанідавіч (н. 18.9.1975, г. Гродна), бел. спартсмен (стральба кулявая, спарт. пісталет). Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Гродзенскі эл.-тэхн. ліцэй (1994). 3 1998 ваеннаслужачы. Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барсело-на, Іспанія). Чэмпіён свету і Еўропы (1991), бронз. прызёр чэмпіянату Еўро-пы (1996). Шматразовы чэмпіён Бела-русі ў камандным і асабістым заліку.
ЛУКАШЫК Мікалай Канстанцінавіч (7.6.1934, в. Моладава Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Канд. мед. н. (1966), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1959). 3 1959 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1968—87 прарэісгар, у 1975—97 заг. кафедры). Навук. працы па біяхіміі ві-тамінаў, абмене рэчываў у арганізме жывёл і чалавека, педагогіцы і псіхало-гіі.
лукін 363
Тв.: Метаболнческне эффекты недостаточ-ностн функцмонально связанных В-внтамн-нов. Мн., 1987 (у сааўт.); Справочннк врача обшей практнкн. Т.2. Мн., 1995 (у сааўт.).
ЛУКАШЭВІЧ Аляксей Сцяпанавіч (3.6. 1924, в. Чарнавосава Крупскага р-на Мінскай вобл. —13.11.1943), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з крас. 1942 разведчык-падрыўнік партыз. атрадаў імя Сяргея і 28-га, якія дзейні-чалі на тэр. Круглянскага, Талачынска-га і Крупскага р-наў. Пусціў пад адхон 9 эшалонаў праціўніка, двойчы псаваў лінію сувязі са стаўкай ням. галоўнака-мандавання. Трапіўшы ў засаду, цяжка паранены Л. апошняй процітанкавай гранатай падарваў сябе і ворагаў, што наблізіліся да яго. Помнік Л . ў в. Ухва-ла Крупскага р-на.