Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
А.В.Белы.
ЛУГбЎСКІ Мікалай Пятровіч (14.12. 1^11, в. Равуча Талачынскага р-на Ві-цебскай вобл. — 25.6.1944), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Ка-мандзір стралк. батальёна капітан Л. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Ві-цебскай вобл.: 23 чэрв. батальён на чале з ім прарваў абарону ворага, заняў в. Гуркі і Ермакі, выйшаў у тыл праціўні-ка, адбіў 9 контратак, вызваліў в. Круп-чына і Засіннікі. 24 чэрв. фарсіраваў Зах. Дзвіну, захапіў плацдарам, выйшаў на шашу Віцебск—Бешанковічы, дзе злучыўся з падраздзяленнямі войск 3-га Бел. фронту. Л. загінуў у баі.
ЛУД Мікалай Рыгоравіч (3.1.1947, в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсц-кай вобл ), бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-р мед. н., праф. (1992). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1971), пра-
358 луджэнне
цуе ў ім (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па анкалогіі, хірургіі страўніка і кішэчніка.
Т'в Клнннка н леченне снндрома укоро-ченного кншечннка. Мн., 1988 (разам з І.М.Сіпаравым); Ультразвуковая днагностнка в медацнне. Внтебск, 1995 (у сааўг.).
ЛУДЖЭННЕ, пакрыццё волавам мета-лічных (пераважна стальных і медных) вырабаў і паўфабрыкатаў (стужкі, ліста, дроту) ддя аховы іх ад карозіі або каб аблегчыць працэс паяння. Робіцца апусканнем нрадмета ў расплаўленае волава, у раствор, у якім ёсць волава, або ў электраліт (пры Л. электролізам) з наступным аплаўленнем у масляных ваннах, пячах ці індуктарах. Перад Л. выраб ачышчаюць, а паверхню, якая апрацоўваецца, пратраўліваюць кісла-той.
ЛУДЗІТЫ (англ. Luddites), удзельнікі стыхійных рабочых выступленняў у Ан-гліі 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. супраць укаранення ў прамысловасць машын, якія яны лічылі прычынай свайго га-ротнага становішча. Назва ад імя леген-дарнага рабочага Н.Луда, які нібыта першы зламаў свой станок. Рух Л. па-чаўся каля 1760 у гарадах Шэфілдзе і Нотынгеме і ў пач. 19 ст. ахапіў амаль усю Англію. Яны нападалі на фабрыкі і знішчалі машыны, асабліва ткацкія. Нягледзячы на ўвядзенне ўрадам у 1769 і ў 1812 смяротнага пакарання для Л., іх рух працягваўся да 1830-х г.
ЛУДХІЯНА, горад у Паўн. Індыі, у штаце Пенджаб, на р. Сатледж. Засн. ў 1480. Каля 700 тыс. ж. (1995). Вузел чы-гунак і аўтадарог. Трансп. вузел і гандл.-прамысл. цэнтр штата Пенджаб. Прам-сць: тэкст., металаапр., машына-будаўнічая. Ручное ткацтва. С.-г. ун-т.
ЛЎДЧЫЦЫ, помнікі археалогіі каля в. Лудчыцы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.: стаянка грэнскай культуры (12—8 тыс. г. назад) і курганны могільнік 11 ст. На с т а я н ц ы выяўлены рэшткі авальнага заглыбленага ў мацярык жыт-ла драўлянай канструкцыі накшталт ярангі. Знойдзены крамянёвыя прыла-ды працы (наканечнікі стрэл, разцы, скрабкі, вастрыі, пласціны і інш), паб-лізу жытла — рэшткі агнішча. Паха-вальны абрад на могільніку — трупапалажэнне на мацерыку галавой на 3, адно пахаванне з нябожчыкам у становішчы седзячы на дошцы. Зной-дзены пацеркі, скроневыя кольцы, пяр-сцёнкі, бранзалеты, бронзавая літая фі-гурка чалавека і інш.
ЛЎДЧЫЦЫ, вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўгадарозе Бы-хаў — в. Новы Быхаў. Цэнтр сельсаве-та і калгаса. За 10 км на Пд ад г. Быхаў, 54 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Луд-чыцы. 626 ж., 240 двароў (1999). Леса-пільня. Сярэдняя школа, Дом культу-ры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загі-нулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыял воін-
скай славы на Лудчыцкай вышыні. Каля вёскі група археал. помнікаў Лудчыцы.
ЛУЖАНІН Максім (сапр. К a р а т а й Аляксандр Амвросьевіч; н. 2.11.1909, в. Прусы Салігорскага р-на Мінскай вобл ), бел. паэт. Засл. дз. маст. Белару-сі (1969). Скончыў Мінскі бел. пед. тэх-нікум (1928). Вучыўся ў БДУ (1928— 31). Працаваў у час. «Узвышша», на Бел. радыё (1930—32). 10.8.1933 неза-конна асуджаны. Пакаранне адбываў у Марыінску Кемераўскай вобл. Рэабілі-таваны ў 1956. 3 1935 на выдавецкай
рабоце ў Маскве. У 1944—53 у газ. «Звязда», час. «Вожык». У 1967—71 гал. рэдактар сцэнарнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1925. Раннія вершы (зб. «Крокі», 1928) пра-сякнуты эмац.-рамантычным успры-няццем рэчаіснасці. У зб-ках вершаў і паэм «Неаплачаны рахунак» (1930), «Галасуе вясна за вясну», «Кастрычні-кам! Ліпенем! Маем!», «Аднагалосна» (усе 1931), «Першамайская вуліца» і «Галасы гарадоў» (абодва 1932) зварот да надзённых тэм жыцця вёскі і горада, паглыбленне . іх грамадскага гучання. Творы ваен. перыяду (зб. «Шырокае поле вайны», 1945) адлюстроўваюць мужнасць і гераізм воінаў, вышыню ча-лавечага духу ў час смяротнай небяспе-кі. Пасляваенная паэзія Л. ўславіла мір-ныя справы людзей працы (зб-кі «Пос-туп», 1950; «Святло Радзімы», 1952; «Моваю сэрца», 1955). Кніга вершаў «Прасторы» (1958) пашырьша паэтычны свет аўтара. Вершы і паэмы грамадзян-скага гучання ў кнігах «Росы на коласе» (1973), «Прага крыла» (1974), «Як нара-джаўся новы свет» (1975), «Лявоніха» (1977), «Галасы пад выраем» (1980), «Паразмаўляй са мной, зямля» (1983). У сярэдзіне 1980—90-я г. паэзія Л. набы-вае праніклівае філасофска-быційнае гучанне, у якім зноў абвастраецца аса-бістая памяць, рахункі сваіх і агульных крыўдаў, пачуццё справядлівасці, але ўсё перажытае ўраўнаважваецца муд-рым чалавечым вопытам, удзячнай лю-боўю да жыцця і хвалою ў яго гонар. Паэзіі Л. ўласціва жанрава-стылявое ба-гацце, разнастайнасць вобразна-моўных сродкаў, паэт. майстэрства. Піша прозу («Колас расказвае пра сябе», 1964, Літ. прэмія імя Я.Коласа 1965; «Дванаццаць вячорных вогнішчаў», 1968; «Людзі, птушкі, прастор», 1976; «Трое», 1989). Выступае як крытык і публіцыст (кнігі «Вачыма часу», 1964; «Рэпартаж з руб-цом на сэрцы», 1973; «3 ранку да веча-ра», 1978). Выдаў зб. гумару «Сілівон на
дачы» (1958), вершы і апавяданні для дзяцей, паэму-казку «Хто робіць паго-ду» (1959). Аўгар сцэнарыяў фільмаў («Паўлінка», 1951; «Народны паэт», 1952; «Першыя выпрабаванні», 1960 і «Запомнім гэты дзень», 1967, з А.Куля-шовым). На бел. мову пераклаў «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Вечары на хутары ля Дзіканькі» М.Гогаля, «Пада-рожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Радзі-шчава, асобныя творы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, А.Фадзеева, А.Міцкеві-ча, У.Сыракомлі і інш.
Тв 36. тв. Т 1—2. Мн., 1960; 36. тв. Т. 1—3. Мн., 1968—70; 36. тв Т. 1—4. Мн„ 1979—81; Вярнуся ветрам: Лірыка, гумар, са-тыра. Мн., 1987.
Літ:. Арочка М. Беларуская савецкая паэма. Мн., 1979; Яго ж. Саюз часу і май-стэрства. Мн., 1981; Б е ч ы к В. Прад высо-каю красою... Мн., 1984; К і с я л ё ў Г. Кро-кі // Полымя. 1984. № 11;Гніламёдаў У. Натхненне і майстэрства: Творчасць М.Лужаніна // Роднае слова. 1998. № 5.
УВ.Гніламёдаў.
ЛУЖАНКІ малюскі, гл. Жывародкі.
ЛЎЖАСНА, археалагічныя помнікі каля в. Лужасна Віцебскага р-на: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і банцараў-скай культуры, селішча банцараўскай культуры. Гарадзішча ўмацавана 2 вала-мі. Сярод знаходак фрагменты ляпнога посуду, жал. нажы, сярпы, бронзавая падвеска, касцяная праколка. У 6—8 ст. выкарыстоўвалася як сховішча. На селішчы выяўлены рэіпткі паглыблена-га ў грунт жытла з печчу-каменкай. Знойдзена ляпная кераміка, гліняны тыгель, прасліцы, бронзавы пінцэт, жал. шылападобная прылада з плоскай лапаткай.
ЛУЖАСНЯНСКАЙ ЗЕМЛЯРбБЧАЙ шкблы БУДЫНАК помнік архітэк-туры мадэрн у в. Лужасна Вшебскага р-на. Узведзены ў 2-й пал. 19 ст., у 1905—09 рэканструяваны. Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане буды-нак. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца 3-павярховая вуглавая час-тка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынка. Фасады вырашаны ў 2 колерах. Аконныя праё-мы на 2-м паверсе з лучковым завяр-шэннем, на 1-м — прамавугольныя. У
Лужлснянскай земляробчай іпко.іы булынак
лузгін 359
1909 у будынку адкрыта земляробчая школа. 3 1965 — Лужаснянскі сельска-гаспадарчы тэхнікум. Т.В.Габрусь.
ЛУЖАСНЯНСКІ СЕЛЬСКАГАСІІА-
ДАРЧЫ ТЭХНІКУМ імя Ф А.Сур-г а н а в а. Засн. ў 1909 у в. Лужасна Ві-цебскага р-на як ніжэйшае с.-г. вучылі-шча. 3 1920 с.-г. школа 2-й ступені, з 1928 с.-г. школа тэхнічных культур, з 1929 тэхнікум па тэхн. культурах, з 1930 дзярж. с.-г. ільно-пяньковы тэхнікум, з 1965 с.-г. тэхнікум. У 1977 прысвоена імя Сурганава. У 1993—96 саўгас-тэхні-кум. 3 1.6.1996 сучасная назва. Спецы-яльнасці (1998/99 навуч. г.): аграномія, заатэхнія, ветэрынарыя. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Наву-чанне дзённае і завочнае. Працуе шко-ла павышэння кваліфікацыі спецыяліс-таў сярэдняга звяна. Mae дэндрапарк, музей тэхнікума, спортбазу.
ЛУЖАСЯНКА, Лужаснянка, рака ў Гарадоцкім і Віцебскім р-нах Віцеб-скай вобл., правы прыток р. Зах. Дзві-на. Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 700 км2. Выцякае з воз. Вымна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв. Асн. прытокі: Гро-маць, Кабішчанка, Храпаўлянка (спра-ва). Даліна скрынкападобная, шыр. 200—400 м. Пойма двухбаковая і пера-рывістая, часам адсутнічае. Рэчышча звілістае, шыр. да 20 м.
ЛУЖКІ, вёска ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., на р. Мнюта. Цэнтр сельсавета. За 32 км на У ад г.п. Шар-каўшчына, 198 км ад Віцебска, 29 км ад чыг. ст Падсвілле. 905 ж., 399 двароў (1999). Ляснштва, млын. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, баль-ніца, паліклініка, аіітэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі ар-хітэктуры: Лужкоўскі Міхайлаўскі кас-цёл, царква Раства Багародзіцы (1794), вадзяны млын (19 — пач. 20 ст.).
ЛУЖКОЎСКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАС-ЦЁЛ. помнік архітэктуры ракако ў в. Лужкі Шаркаўшчынскага р-на Віцеб-скай вобл. Пабудаваны ў 1744—56 з цэглы пры Лужкоўскім піярскім ка-легіуме па фундацыі полацкага кашталя-на В.Жабы, у 1843 перабудаваны пад правасл. царкву. Аднанефавы 2-вежавы храм з акруглай апсідай і бакавымі сак-рысціямі. 4-ярусныя чацверыковыя ве-жы пастаўлены вуглом да плоскасці гал. фасада, які ўвагнуты па акруглым абры-се, расчлянёны на 3 ярусы карнізнымі паясамі і крапаваны пілястрамі. Фасады прарэзаны разнастайнымі па канфігура-цыі і памерах аконнымі праёмамі. Алта-ры былі ўпрыгожаны крутлай драўля-най пазалочанай скульптурай у стылі ракако (скулыггура св. Пятра захоўва-ецца ў Полацкім гісторыка-археал. за-паведніку). А.М.Кулагін.
ЛУЖКбЎСКІ ІІІЯРСКІ КАЛЕПУМ Дзейнічаў у 1745—1832 у мяст. Лужкі Дзісенскага пав. (цяпер Шаркаўшчын-скі р-н Віцебскай вобл.). Уладальнік мястэчка кашталян полацкі Валерыян Жаба (у яго гонар калегіум наз. Вале-