Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛОНДАНСКІ ПРАТАКОЛ 1830 Падпі-саны 3 лют. ў Лондане прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Расіі і Францыі пасля заключэння Адрыянопальскага мірнага дагавора 1829. Зафіксаваў незалежнасць Грэцыі ад Турцыі, дасягнутай грэкамі ў выніку Грэчаск.ай нацыянальна-вызвален-чай рэвалюцыі 1821—29. Абвяшчаў Грэ-цыю канстытуцыйнай манархіяй з га-рантыяй яе незаяежнасці з боку трох дзяржаў — удзельніц Л.п. Аднак у склад Грэцыі не былі ўключаны нека-торыя тэрыторыі, населеныя грэкамі (гл. таксама Лонданская канвенцыя 1827).
ЛОНДАНСКІ УНІВЕРСПЭТ. адзін з буйнейшых ун-таў і навукова-даслед-чых цэнтраў Вялікабрытаніі. Засн. ў 1836 паводле ўказа караля Вільгельма IV як установа, правамочная прысу-джаць вучоныя ступені; пасля рэаргані-зацыі з 1898 выконвае функцыі і ВНУ. У склад Л.у. ў 1907 уключаны Універсі-тэцкі (засн. ў 1826), а ў 1910 — Кара-леўскі (засн. ў 1829) каледжы. У 1997 было 51,4 тыс. студэнтаў; ф-ты: тэало-гіі, педагогікі, эканомікі, тэхн., права, мед., музыкі, мастацтваў і інш. Навуч. працэс і даследчая работа ва ун-це пра-водзяцца ў школах, каледжах і ін-тах, у т.л. ў Каралеўскай мед. школе, фарма-цэўтычнай, па даследаванні краін Усхо-ду і Афрыкі, Імперскім каледжы навукі тэхналогіі і медыцыны, ін-тах класічнай адукацыі, германазнаўства, правазнаў-ства, мастацтваў і інш. У б-цы Л.у. каля 1,5 млн. тамоў. Ёсць б-кі пры школах і каледжах. В.М.Навумчык.
ЛбнДАНСКІ ФІЛАРМАНІЧНЫ АР-КЕСТР (London Philharmonic Orchestra), адзін з лепшых аркестраў Еўропы. Засн. ў 1932 англ. дырыжорам і імпрэ-сарыо Т.Бічэмам. 3 1933 удзельнічаў у канцэртах Каралеўскага філарманічнага і Каралеўскага хар. т-ваў, летніх опер-ных спектаклях т-ра «Ковент-Гардэн», розных фестывалях. 3 канца 1930-х г. — самаст. арганізацыя. Выканаль-ніцкаму майстэрству ўласцівы ансам-блевая зладжанасць, маляўнічасць гу-чання, рытмічная дакладнасць, тонкае адчуванне стылю. У рэпертуары творы сусв. класікі, англ. аўтараў, сучасных кампазітараў. У розны час аркестрам дырыжыравалі Э.Ансермэ, Э. ван Бей-нум, Б.Вальтэр, Г.Караян, Э.Клейбер, Ш.Мюніп, М.Сарджэнт, В.Фуртвенглер і інш. Сярод кіраўнікоў Т.Бічэм, АБоўлт, Б.Хайгынк.
лбнДАНСКІЯ КАНВЕНЦЫІ АБ ЧАР-НАМбРСКІХ ПРАЛІВАХ, міждзяржаў-ныя пагадненні аб умовах міжнар. рэ-жыму Чарнаморскіх праліваў Басфор і Дарданелы (іх берагі належаць Турцыі), падпісаныя ў Лондане ў 19 ст. 1) Кан-венцыя ад 13.7.1841 паміж Расіяй, Вялі-кабрытаніяй, Аўстрыяй, Прусіяй і Тур-цыяй абавязвала Турцыю ў мірны час не прапускаць праз Чарнаморскія пра-лівы замежныя ваен. судны, у т.л. ра-сійскія. Факіычна скасавала Ункяр-Іс-келесійскі дагавор 1833, які прадугле-джваў сумеснае выкарыстанне і абарону праліваў Расіяй і Турцыяй; рас. ваен. флот быў запёрты ў Чорным м. 2) Кан-венцыя ад 13.3.1871 паміж Расіяй, Тур-цыяй, Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Італіяй, Вялікабрытаніяй і Францыяй у асноўным пацвердзіла ўмовы канвенцыі 1841, але Турцыі дазвалялася ў мірны час прапускаць праз пралівы ваен. суд-ны «дружалюбных і саюзных дзяржаў», што аб’ектыўна было накіравана су-праць Расіі. Санкцыяніравала адмену артыкулаў Парыжскага мірнага дагавора 1856, якія забаранялі Расіі трымаць на Чорным м. ваен. флот і будаваць умаца-ванні.
Літ:. Д р а н о в Б.А Черноморскне про-лнвы: Междунар.-правовой режнм. М., 1948. С. 95—124.
ЛбНДАНСКІЯ ПЕРАІАВОРЫ 1939, тайныя перагаворы паміж Вялікабрыта-ніяй і фаш. Германіяй у чэрв.—жніўні 1939. Адбываліся ў Лондане і Берліне адначасова з англа-франка-савецкімі перагаворамі (гл. Маскоўскія перагаворы 1939). Ініцыятар — Вялікабрытанія, якая імкнулася перанацэліць герм. аг-рэсію на У, у т. л. супраць СССР. Англ. прапановы: абедзве краіны заключаць пакт аб ненападзенні, Вялікабрытанія захавае свае калоніі, а Германія будзе пануючай краінай ва Усх. і Паўд.-Усх. Еўропе і атрымае доступ да рэсурсаў калан. Афрыкі. Вялікабрытанія абяцала адмовіцца ад сваіх гарантый Польшчы і інш. усх.-еўрап. краінам, садзейнічаць
344 лонна
ануляванню франка-сав, дагавора пра ўзаемадапамоіу (ад 2.5.1935) і гарантый Францыі дзяржавам Паўд.-Усх. Еўропы, спыніць Маскоўскія перагаворы. Герм. бок фактычна адмовіўся абмяркоўваць брыт. прапановы і перагаворы скончы-ліся безвынікова.
Літ:. Нсторвя Второй мнровой войны 1939—1945. М., 1974. Т. 2. С. 147—150.
Л6ННА, возера ў Полацкім р-не Віцеб-скай вобл., на водападзеле рэк Лонніца (выцякае з возера) і Палата, за 18 км на ПнУ ад г. Полацк, за 1,8 км. на ПнЗ ад в. Узніцы, на тэр. біял. заказніка Лонна. Пл. 0,6 км2, даўж. больш за 1 км, найб. глыб. 2,6 м, найб. шыр. 700 м, даўж. бе-рагавой лініі 2,83 км. Пл. вадазбору 1,12 км2. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі тарфяністыя, сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Поўнас-цю зарастае. 3 возера выцякае ручай у р. Палата.
ЛбННА, біялагічны заказнік рэсп. зна-чэння ў Полацкім р-не Віцебскай вобл. Засн. ў 1979 з мэтай аховы ў прырод-ным стане месцаў росту журавін. Пл. 439 га. Размешчаны на вярховым бало-це Лонніца; у цэнтр. ч. — воз. Лонна. У складзе балотнай расліннасці хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з па-шырэннем журавін. На мінер. участках хвоя, бяроза, вольха, елка.
лбнНЕ, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 23 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,23 км2, даўж. 700 м, найб. шыр. 440 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Схілы кат-лавіны выш. да 8 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі забалоча-ныя. На Пн злучана ручаём з р. Дрыса.
ЛбнНІЦА, рака ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., правы прыток р. Дахнар-ка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 100 км2. Выцякае з воз. Лонна за 2 км на ПдУ ад в. Лоніца. Па-водле інш. крыніц, рака бярэ пачатак за 2,5 км на ПдЗ ад в. Конны Бор. Цячэ па лясістай мясцовасці.
ЛОПАСЦЕВАЯ МАШЬІНА, тое, што лапатачная машына.
ЛбПЕС (Lopez) Франсіска Салана (24.7.1826, Асунсьён, — 1.3.1870), дзяр-жаўны і ваенны дзеяч Парагвая. Узна-чаліў першае парагвайскае пасольства ў Еўропу (1853—54), у час якога адстой-ваў эканам. і паліт. суверэнітэт краіны. Прэзідэнт у 1862—70; заахвочваў раз-віццё нац. эканомікі і культуры, абме-жаваў буйное землеўладанне. У 1865— 70 у час вайны Парагвая з кааліцыяй Аргенціны, Бразіліі і Уругвая (гл. Па-рагвайская вайна) камандаваў парагвай-скай арміяй і паказаў сябе таленавітым палкаводцам. Загінуў у баі.
ЛОПЕС ІІАРТЫЛЬЁ (Lopez Portillo) Хасэ (н. 16.6.1920, Мехіка), мексіканскі дзярж. дзеяч. Д-р юрыд. н. Скончыў Нацыянальны аўт. ун-т Мексікі і Чы-
лійскі ун-т у г. Сант’яга. Да 1958 на выкладчыцкай і навук. працы. 3 1959 займаў шэраг урадавых пасад, у тл. мі-ністра фінансаў і дзярж. крэдьпу (1973—75), уваходзіў у кіраўнццва пра-вячай інстытуцыйна-рэв. партыі. Прэзі-дэнт Мексікі ў 1976—82. Умацоўваў дзярж. сектар эканомікі, праводзіў не-залежны міралюбівы знешнепаліт. курс.
ЛбПУХ (Arctium), род кветкавых рас-лін сям. складанакветных. Каля 10 ві-даў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еў-разіі. На Беларусі 4 віды Л.: вялікі (А. lappa, нар. назвы брылі, дзяды, задзёр-ка, сабачнік), лямцавы (A. tomentosum, нар. назвы лопуцень, лапушнік, рапей), малы (A. minus), дуброўны (A. nemoro-sum). Трапляецца на пустках, каля жылля.
Двухгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м з прамастойнымі, моцна галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, зверху зялёнае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі лілова-пур-пуровыя ў шарападобных кошыках з калюч-камі. Плод — сямянка з чубком. У каранях 20—45% інуліну, дубільныя рэчывы, эфірны алей, настой з іх — лек. сродак (лопухавы алей). Маладыя карані і парасткі ядомыя. Лек., меданосныя, харч., дэкар. расліны.
ЛбПЭ ДЭ В^ГА (Lope de Vega), гл. Вэ-га Карпіо Лопэ Фелікс дэ.
ЛбРАНЦ (Lorenc) Кіта (н. 4.3.1938, Слепё, Германія), сербалужыцкі паэт, перакладчык. Вышэйшую адукацыю ат-рымаў у Лейпцыгу. 3 1961 працаваў у Ін-це сербалужыцкага народазнаўства ў Будзішыне, з 1973 у Дзярж. ансамблі сербалужыцкай культуры. Друкуецца з 1959. У зб-ках «Новы час — новыя ра-дасці» (1961), «Струга» (1967), «Ключы і дарогі» (1971), «Землеўпарадкаванне» (1972) маральна-экалагічныя праблемы. Зб-кам «Ты каля мяне» (1988), «Суп-раць вялікага пудзіла» (1990) уласцівы іранічны пачатак, мадэрнісцкія прыё-мы. У 1965 наведаў Беларусь. Напісаў цыкл вершаў «3 падарожжа ў Беларусь у 1965». Аўгар арт. «Слова «серб» ад «сябра» паходзіць» (1965). Пераклаў на верхнялужыцкую мову камедыю Я.Ку-палы «Паўлшка» (з А.Наўкам), асобныя вершы Я.Купалы, М.Танка, Н.Гілевіча,
А.Зарыцкага. Асобныя вершы Л. на бел. мову пераклалі М.Танк, Гілевіч, Зарыц-кі, А.Траяноўскі. Прэмія «Дамовіна» (1962, 1968).
УЛ.Сакалоўскі, АП.Траяноўскі.
ЛОРД (англ. lord гаспадар), 1) перша-пачаткова ў сярэднія вякі ў Англіі феад. землеўладальнік; пазней (з 14 ст.) спад-чынны тытул членаў палаты лордаў брыт. парламента (пэраў, да 19 ст. вык-лючна з прадстаўнікоў вышэйшай феад. знаці). 3 1958 манарх прызначае такса-ма пажыццёвых (няспадчынных) Л. 2) Састаўная частка назвы некаторых па-сад у Вялікабрытаніі (напр., Л.-кан-цлер — старшыня палаты лордаў, лор-ды-мэры Лондана і інш. буйных гара-Доў).
ЛОРДКІІІАНІДЗЕ Канстанцін Аляк-сандравіч (7.1.1905, с. Дыды Джыхаішы, Грузія — 30.7.1986), грузінскі пісьмен-нік. Скончыў Кутаіскі гуманітарны тэх-нікум (1924). Друкаваўся з 1924. Раннім вершам уласцівы сац. скіраванасць тэ-матыкі, грамадз. пафас (зб. «Выбраныя вершы», 1926; паэма «Сценька Разін», 1927, і інш.). Перамены ў жыцці груз. вёскі адлюстраваны ў раманах «Далоў кукурузную рэспубліку» (1931) і «Вода-варот» (1940; перапрацаваныя ўвайшлі ў раман «Зара Калхіды», 1931—52). Гера-ізму народа ў Вял. Айч. вайне прысве-чаны цыкл навел «Смерць яшчэ пача-кае» (1968, Дзярж. прэмія Грузіі імя Ш.Руставелі 1971). Аўтар рамана «Ча-роўны камень» (ч. 1—2, 1955—65), сцэ-нарыяў фільмаў і інш. У 1935 наведаў Беларусь. Прысвяціў ёй цыкл апавяд. «Бяссмерце» (1938). На бел. мову асоб-ныя творы Л. пераклалі К.Чорны, М.Гіль і інш.
Тв.: Бел. пер. — Далоў кукурузную рэспуб-ліку. Мн., 1936; Бяссмерце. Мн., 1941; Рус. пер. — Нзбранное. М., 1985.
Літ.: Ямедашвнлн К.Н. Проза К.Лордкнпанндзе. Тбнлнсн, 1979.
ЛОРДКІПАНІДЗЕ Ніко (Мікалай Ме-рабавіч; 29.9.1880, с. Чунешы, Грузія — 25.5.1944), грузінскі пісьменнік. Скон-чыў Горную акадэмію ў Леобене (Аў-стрыя; 1907). У творчасці імкнуўся асэнсаваць праблемы гісторьіі і сучас-насці. Яго апавяданні і аповесці вылу-чаюцца майстэрствам стварэння вобра-заў, перадачай духу эпохі: «Рыцары», «Грозны валадар» (абедзве 1912), «Ліха-лецце» (1914—19) і інш. Гісторыка-рэв. аповесць «3 сцежак на рэйкі» (1928) пра барацьбу груз. народа ў 1905—07. Аповесці «Непакорныя» (1943) і «Вяр-танне былога палоннага» (1944) пра Вял. Айч. вайну. Аўтар цыкла навел «Разбураныя гнёзды» (1916), аповесці «Скулыггар» (1936) і інш.