• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Ф р н д р н х Н. йсторня пнсьма: Пер. с нем. М., 1979; Павленко Н.А. йсторня пмсьма. 2 нзд. Мн., 1987.
    А.М.Булыка.
    ЛІТАРЫНЫ (Littorinidae), сямейства пярэдняшчэлепных малюскаў. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераных, радзей у халодных і субтрапічных морах Паўн. паўшар’я. Вядомы з палеацэну. Жывуць на літаралі (адсюль назва) да глыб. 50 м. Прамежкавыя гаспадары некат. па-разітаў.
    Ракавіна даўж. да 45 мм, авальна-канічная, гладкая, бывае грубая спіральная. Афарбоўка пярэстая з белымі або аранжавымі палосамі на цёмным фоне, часам аднаколерная. Кор-мяцца расліннасцю і дэтрытам. Раздзельна-полыя, некат. яйцажывародныя. Ядомыя.
    ЛІТАСФЁРА (адліта... + сфера), знеш-няя абалонка «цвёрдай» Зямлі, якая ўключае зямную кару і верхнія ўчасткі мантыі да паверхні астэнасферы. Тэр-мін «Л» прапанаваў амер. геолаг Дж.Барэл у 1916. Магутнасць Л. ад 5— 100 км пад акіянамі (мінім. пад сярэ-дзінна-акіянічнымі хрыбтамі) да 25— 200 км пад кантынентамі (макс. пад •шчытамі стараж. платформаў). Падзяля-ецца на верхні пругкі (магутнасць не-калькі дзесяткаў кіламетраў) і ніжні пластычны слаі. На розных узроўнях у тэктанічна актыўных абласцях назіраец-ца расслоенасць Л. па гарызонтах пані-жанай вязкасці (паніжанай скорасці сейсмічных хваль). Найб. буйныя струкгурныя адзінкі Л. — літасферныя пліты (памерамі ў папярочніку 1—10 тыс. км). У сучасную эпоху Л. падзеле-на на 7 галоўных (2 амерыканскія, еў-раазіяцкую, афр., аўстрал., антарктыч-ную і ціхаакіянскую) і некалькі болын дробных пліт. Граніцы пліт з’яўляюцца зонамі макс. тэктанічнай, сейсмічнай і вулканічнай актыўнасці. Паводле тэо-рыі тэктонікі пліт (гл. Вегенера гіпотэза, Дрэйф кантынентаў, Мабілізм, Тэкта-нічныя гіпотэзы) літасферныя пліты ру-хаюцца па астэнасферы са скорасцю да дзесяткаў сантыметраў за год. Верты-кальныя рухі (са скорасцю ад 1 см да некалькіх дзесяткаў сантыметраў за год) адбываюцца па сістэме субвертыкаль-ных глыбінных разломаў, якія разбіваюць літасферныя пліты на блокі памерамі ад дзесяткаў да соцень кіламетраў. Блокі знаходзяцца ў стане, блізкім да ізаста-тычнай раўнавагі (гл. Ізастазія). Струк-туру і рухі літасферных пліт і блокаў вывучаюць геадынаміка, геафізіка, тэк-тоніка. А.М.Каўхута, Р.Р.Паўлавец.
    ЛІТАЎРЫ (відаць, ад познагрэч. роіу-taurea, ад полі... + taurea барабан), ста-ражытны мембранны ўдарны муз. ін-струмент. Вядомы многім народам све-ту. Традыцыйна выкарыстоўваюцца пе-раважна парамі. Mae котлападобны метал. корпус-рэзанатар, зверху зацяг-нуты скураной мембранай. Пры ўдары па ёй 2 драўлянымі калатушкамі ўзнікае гук акрэсленай вышыні. Для настройкі мембраны служаць спец. вінты, разме-шчаныя па акружнасці, або педальны механізм. У Еўропе Л. вядомы з сярэд-невякоўя. Выкарыстоўваліся звычайна як ратны сігнальны інструмент асобна або ў ансамблі з трубамі. Пад назвай
    бубны ўпамінаюцца ў стараж.-рус. л-ры 12 ст. У 17 ст. ўведзены ў оперна-сімф. аркестр. Поўны камплект сучасных Л. уключае да 5 інструментаў розных па-мераў і настройкі. На Беларусі паводле этнагр. крыніц 19 ст. наз. катламі, вы-карыстоўваліся ў некаторых нар. абра-дах (валачобным, купальскім), а такса-ма паўстанцамі 1863—64. ІДз.Назіна. ЛІТАФІЛЫ [ад літа... + ...філ(ы)], 1) расліны і жывёлы, якія жывуць пера-важна на камяністым субстраце (напр., лішайнікі, некат. малюскі, матылі, жу-кі, рыбы, яшчаркі і інш.). 2) Каменя-точцы, звычайна нерухомыя або з запа-воленымі рухамі марскія жывёлы (напр., некат. губкі, малюскі, многа-шчацінкавыя чэрві, ракападобныя), здольныя разбураць горныя пароды, ка-ралы, ракавіны малюскаў.
    ЛІТАФІЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕНГЫ група хім. элементаў у геахім. класіфікацыі, якія маюць вонкавую 8-электронную абалонку (паводле тыпу інертных газаў) і размяшчаюцца на ўчастках змяншэн-ня крывой атамных аб’ёмаў. Складаюць 93% асноўнай масы мінералаў зямной кары і 97% масы солевага саставу акія-нічнай вады. Да Л.э. адносяцца 55 эле-ментаў перыядычнай сістэмы: кісларод О, крэмній Si, алюміній A1, тытан Ті, бор В, вуглярод С і інш., шчолачныя і шчолачназямельныя металы, галагены і многія рэдкія элементы. Л.э. пераважна парамагнітныя. Уваходзяць у асноўным у састаў сілікатаў, пашыраны таксама іх аксіды, галагеніды, карбанаты, сульфа-
    ты, фасфаты. Шчыльнасць алучэння Л.э. ад 2 103 да 4 103 кг/м3. Групу Л.э. вылучыў у сваёй геахім. класіфіка-цыі ў 1924 В.М.Гольдшміт. Дапоўніў у 1952 Э.Садэцкі-Кардаш. Па класіфіка-цыі А.П.Вінаградава да Л.э. адносяцца таксама атмафільныя элементы.
    У.Я.Бардон
    ЛІТАФІТЫ {ад літа... + ...фіт(ы)], пет-р а ф і т ы, расліны, якія растуць на ка-мянях, скалах ці ў іх расколінах. Пер-шасныя агенты разбурэння скал. Напа-чатку на камянях пасяляюцца бактэрыі і водарасці, потым лішайнікі і імхі, на якіх вырастаюць вышэйшыя расліны — аўсяніца, званочкі, папараці, з дрэвавых парод — хвоя, ядловец і інш. Каранё-вая сістэма Л. паглыбляецца і пашырае расколіны горных парод.
    ЛІТАФОЬЫ |ад літа... + ...фоб(ы)], рас-ліны і жывёлы, якія аддаюць перавагу рыхлым (гліністым, лёсавым, пясча-ным) грунтам, глебе, мулу і інш. Скла-даюць пераважную большасць раслін і жывёл. У адрозненне ад літафілаў паз-бягаюць скальных маналітных або рас-колістых грунтоў.
    ЛІТБЁЛ, гл. Літоўска-Беларуская Са-вецкая Сацыялістычная Рэспубліка.
    ЛІТВА летапісная, назва племян-нога саюзу, пазней гісторыка-геагр. і
    300 ЛІТВА
    этнічнай вобласці. На ПнЗ сучаснай Рэспублікі Беларусь і ПдУ сучаснай Лі-тоўскай Рэспублікі. Упершыню згадва-ецца ў Кведлінбургскіх аналах пад 1009, ва ўсх.-слав. летапісах — пад 1040 (у сувязі з паходам Яраслава Мудрага на Л.). У «Аповесці мінулых гадоў» Л. на-звана сярод тых плямён і народаў, якія плацілі даніну Русі. Этымалогія тэрміна канчаткова не высветлена. У позніх бел.-літ. летапісах даецца міфалагічна-легендарнае тлумачэнне паходжання тэрміна «Л.» ад лац. слоў «літус туба» («літус» — бераг, «туба» — труба), якімі нібыта называлі прынёманскія землі рымляне, што, паводле легенды, пера-сяліліся сюды з Італіі. Сучасныя да-следчыкі звязваюць назву Л. з балцкімі або слав. каранямі lieta, lieti (ліць, ця-чы), з назвай р. Ліетаўка ці Ліетава (прыток Віліі), кельцкім словам Litawia (прыбярэжная краіна), з бел. дыялект-ным «лютвін» (люты) і інш. Першапа-чатковая лакалізацыя тапоніма Л. кан-чаткова не вывучана. Аднак ёсць пэў-нае супадзенне тэрыторыі сярэдневяко-вай Л. з арэалам штрыхаванай керамікі культуры на познім этапе (пач. н.э.). У такім разе ўзнікненне назвы гіст. воб-ласці Л. датуецца пачаткам нашай эры. Ад наймення «Л.» паходзіць адна з на-зваў жыхароў Вялікага княства Літоў-скага і Беларусі — літвіны.
    Літ.: Ермаловіч М.І. Па слядах адна-го міфа. Мн., 1989; Я г о ж. Где была лето-пнсная Лнтва’ // Тез. докл. к конф. по ар-хеолоп™ Белорусснм. Мн., 1969; Непо-купный АП. Балто-севернославянскне языковые связн. Клев, 1976; Фннно-угры н балты в эпоху средневековья. М., 1987
    Э.М.Зайкоўскі.
    ЛІТВА (Lietuva), Літоўская Р э с -публіка (Lietuvos Respublika), дзяр-жава ва Усх. Еўропе, у Прыбалтыцы. Мяжуе на Пн з Латвіяй, на У і ПдУ з Беларуссю, на ПдЗ з Польшчай і Расі-яй, на 3 абмываецца водамі Балтыйска-га м. Пл. 65,2 тыс. км2. Нас. 3,6 млн. чал. (1997). Дзярж. мова — літоўская. Сталіца — г. Вільнюс. Падзяляецца на 10 паветаў і 11 гарадоў цэнтр. падпарад-кавання. Нац. свята — Дзень незалеж-насці Літоўскай дзяржавы (16 лютага).
    Дзяржаўны лад. Л. — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя, прынятая на рэферэндуме 25.10.1992. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва на 5 гадоў. Вы-шэйшы заканад. орган — аднапалатны Сейм (141 дэпутат). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе прэзідэнт сумесна з урадам на чале з прэм’ер-міністрам.
    Прырода. Л. займае паўн.-зах. ўскраі-ну Усх.-Еўрапейскай раўніны, На нізін-ным узбярэжжы Балтыйскага м. грады дзюн і пясчаныя пляжы. Куршская каса аддзяляе мелкаводны Куршскі зал. ад мора. Большая ч. тэрыторыі — нізіны (53%); на 3 і У — узгорыстыя ўзвыш-шы: Жэмайцкае ўзвышша і Балтыйская града, у межах якой вылучаюць Аў-кштайцкае, Дзукскае і Судуўскае ўзвышшы. Паміж Балтыйскай градой і
    Герб і сцяг Літвы.
    Жэмайцкім узв. размешчана Сярэднелі-тоўская нізіна. На крайнім У і ПдУ рэс-публікі зах. ч. Свянцянскіх і Ашмян-скай марэнных град — Мядзінінскае ўзв. (выш. да 292 м, г. Юазапіне, най-выш. пункг Л.), на ПнУ — Швенчон-скае ўзв. Тэрьггорыя Л. належыць да Рускай пліты Усх.-Еўрапейскай плат-формы. Крышт. фундамент залягае на глыб. 300—2000 м, укрыты пермскімі, мезазойскімі (на 3 і Пд), дэвонскімі (на ПнУ) і антрапагенавымі адкладамі. Ка-рысныя выкапні: торф, вапнякі, даламі-ты, гліны, мел, нафта, бурштын. Ёсць
    крыніцы мінер. вод і лек. тарфяныя гразі. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага. Сярэдняя т-ра студз. -4,9 °C, ліп. 17,2 °C. Ападкаў ад 540 мм на Сярэднелітоўскай нізіне да 930 мм на паўд.-ўсх. схілах Жэмайцкага ўзв. Гал. рака — Нямунас (Нёман) з прыто-камі Нярыс (Вілія), Мяркіс, Нявежыс, Дубіса, Шашупе. Каля 3 тыс. азёр (1,5% тэрыторыі) пераважна ледавіковага па-ходжання; найбуйнейшыя — Друкшай (пл. 45 км2) і Дзіснай (24,9 км2). Каля 40 тыс. тарфяных балот (6%). Глебы дзярнова-падзолістыя (45%), балотна-падзолістыя (17%), дзярнова-карбанат-ныя (10%), карбанатныя глеева-падзо-лістыя (8%) і інш. Лясы займаюць каля 30% тэрыторыі. Пераважаюць хвойныя (хвоя, елка); у цэнтр. частцы — шыра-калістыя лясы. Найб. лясістасць на ПдУ. У Л. пашырана фауна тайгі і шы-ракалістых лясоў, яна ўключае 61 від млекакормячых, 290 відаў гггушак, 7 ві-даў паўзуноў, 11 відаў земнаводных, 57 відаў рыб. У лясах водзяцца плямісты алень, лось, казуля, дзік, рысь і інш. Прамысл. птушкі: цецярук, качка, глу-шэц, рабчык. 3 марскіх рыб пашыраны салака, балт. селядзец, траска, камбала, з прэснаводных — лешч, плотка, ка-рась, вугор, акунь і інш. Запаведнікі: Жувінтас, Чапкяляй, Каманос. Нац. парк Л.
    Насельніцтва. Літоўцы складаюць ка-ля 81% насельніцтва. Жывуць таксама рускія (8,5%), палякі (7%), беларусы (1,5%), украінцы (0,9%), яўрэі (0,4%) і інш. Літоўцы жывуць па-за межамі кра-іны, у т.л. ў ЗША, Канадзе, Бразіліі, Аргенціне, Германіі, Расіі і краінах Усх. Еўропы. Большасць вернікаў — католі-кі, ёсць праваслаўныя і пратэстанты. Сярэдняя шчыльн. 56,7 чал. на 1 км2. Найб. шчыльна заселены прыгарады